Литературный Клуб Привет, Гость!   С чего оно и к чему оно? - Уют на сайте - дело каждого из нас   Метасообщество Администрация // Объявления  
Логин:   Пароль:   
— Входить автоматически; — Отключить проверку по IP; — Спрятаться
Осеннюю мглу
Разбила и гонит прочь
Беседа друзей.
Басё
CTACПравил: CTAC, 07 04 2008 07:29

Некаторыя падзеі з нашай гісторыі
Каб быць патрыётам сваёй зямлі - трэба ведаць яе гісторыю
Событие:
CTAC, 07 04 2008 06:24
Метасообщество Беларуская прастора
Падзеі красавіка
1 красавіка

У 1557 годзе Жыгімонт Аўгуст падпісаў «Уставу на валокі», пачатак правядзення зямельнай рэформы ў ВКЛ.

Сяргей Харэўскі «Устава на валокі»

Каму даводзілася праяжджаць праз расейскую вёску, той бачыў істотную розьніцу з нашай, беларускай. За ўсходнімі межамі былое Рэчы Паспалітае вёскі маюць хаатычную забудову, часьцяком нават цяжка вызначыць вуліцы, а вакол хатаў раскіданыя лапікі агародаў ды палёў самых розных памераў. І наадварот. Чым далей рухаешся на Захад, у Беларусь, тым больш жорсткую бачыш пляніроўку паселішчаў, нават самых мізэрных. А ўжо ад Менску да Горадні дык і наагул не сустрэнеш і выпадковага будана. Палі дакладна пашнураваныя, хаты стаяць нібыта паводле тыпавога праекту. Гэта вынік рэформаў, распачатых яшчэ за каралеваю Бонай Сфорцай і завершаных яе сынам Жыгімонтам Аўгустам. Тым самым, які выдаў слынную «Ўставу на валокі» ў 1557 г.
Італьянка Бона адразу ж угледзела нягегласьць тагачаснае беларускае гаспадаркі. І яе мараю было завесьці тут усё на прадукцыйны, эўрапейскі лад. Тады ўсе вясковыя землі былі наноў пералічаныя і падзеленыя на горшыя й лепшыя, была ўведзеная трохпольная сыстэма. Усе дзяржаўныя вялікакняскія ўладаньні, паводле ўставы, дзяліліся на роўныя кавалкі памерам у адну валоку (гэта 21 з гакам гектар). Вынікам рэформы стала грандыёзнае пераўтварэньне старых паселішчаў ды будаўніцтва новых. Жылыя хаты былі пастаўленыя ў шыхт уздоўж простых вуліц, гаспадарчыя пабудовы – на другі бок.
Зямельная рэформа забясьпечыла дакладнае спагнаньне падаткаў зь вясковага насельніцтва, а таксама блізу справядлівае разьмеркаваньне зямлі сярод сялянства. Насельніцтва пасела на абшарах Беларусі больш-менш раўнастайна. Колісь закінутая зямля стала радзіць.
Рэформа ахапіла пад 90% вёсак на Гарадзеншчыне і пакрысе за сто гадоў дакацілася да ўсходняе мяжы Вялікага Княства. Вынікам стала сапраўдная рэвалюцыя ў сельскай гаспадарцы і ўрбанізацыі. Наступствы мы бачым няўзброеным вокам. Нічога ў выглядзе нашых вёсак не зьмянілася з XVI ст.!
І яшчэ адзін плён тае «Ўставы на валокі»... Ахова прыроды. Напрыклад, было забароненае паляваньне на ваўкоў, лісіцаў ды зайцоў з сабакамі. Гэта тое, да чаго Вялікая Брытанія падышла толькі сёлета! Катэгарычна забаранялася бескантрольнае паляваньне ў пушчах. Касіць там можна было толькі ў пэўныя дні, каб не пужаць зьвярыну ды птушак. У грыбы ды ягады дазвалялася хадзіць дзеўкам ды дзецям. Катэгарычна забаранялася паляваньне на рэдкія зьвяры, напрыклад, на сарнаў ды даніэляў. Забаранялася лавіць рыбу падчас нерасту. Каб жа ня тыя ахоўныя захады, што былі зробленыя амаль паўтысячы гадоў таму, мы багата чаго не далічылі б сёньня.

У 1877 годзе ў гэты дзень нарадзіўся Васіль Захарка, прэзідэнт БНР з 1928-га па 1943 год.

У 1901 годзе пабачыў сьвет Сяргей Пясецкі, адзін з найбольш цікавых беларускіх польскамоўных пісьменьнікаў XX стагодзьдзя. .

Сяргей Пясецкі — неардынарны творца і разам з тым чалавек з надзвычай складаным жыццёвым лёсам. Пісьменнік нарадзіўся 1 красавіка 1901 г. у Ляхавічах як пазашлюбнае дзіця беларускага шляхціца Міхала Пясецкага, паштовага чыноўніка, і ягонай служанкі Клаўдзіі Кукаловіч. Неўзабаве пасля нараджэння сына Міхал расстаўся з Клаўдзіяй і выхоўваў хлопчыка самастойна, а калі таму споўнілася 11 год, усынавіў яго і даў сваё прозвішча.
Дзяцінства Сяргея прайшло ў самотным сузіранні прыроды і чытанні кніжак, пераважна рускай класікі: Купрына, Чэхава, Дастаеўскага, Загоскіна. Маючы свабодалюбны і ўпарты характар, хлопец змалку, як мог, змагаўся з несправядлівасцю. Сёмы клас расійскай гімназіі (Міхал Пясецкі з сям’ёй з пачаткам І-й сусветнай вайны эвакуіруецца ва Уладзімір) для яго скончыўся трагічна: паспрабаваўшы пераканаць гімназійнага інспектара ў сваёй рацыі з дапамогай рэвальвера, Сяргей апынуўся ў турме. Аднак спрытны юнак неўзабаве ўцякае з турмы і акунаецца ў тагачасны вір рэвалюцыйных падзей. Жудаснасць бальшавіцкага тэрору настолькі яго ўразіла, што ў Мінск у 1918 годзе ён прыязджае свядомым антыкамуністам. Да 1921 года Пясецкі ваюе з бальшавікамі спачатку ў шэрагах беларускай партызанкі (атрады “Зялёнага Дуба”), пасля ў польскіх вайсковых фармаваннях, а затым пераязджае ў РАКАЎ, мястэчка каля Мінска, што ў выніку Рыжскай мірнай дамовы становіцца польскім памежным пунктам і фактычна сталіцай кантрабандыстаў. На працягу пяці гадоў Пясецкі займаецца кантрабандай, адначасова выконваючы на тэрыторыі Беларусі функцыі агента польскай ваеннай разведкі.
У 1927 годзе польскі суд асуджае Пясецкага за рабаўніцтва на 15 гадоў турмы. Менавіта там, на сёмым годзе зняволення, у вязня прачынаецца літаратурны дар. Першы раман “Пяты этап”, напісаны ў 1934 годзе, канфіскавала турэмная цэнзура. Толькі раману “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”, прысвечанаму “кантрабандысцкаму” перыяду жыцця Сяргея Пясецкага, пашчасціла ў 1937 годзе выйсці за турэмныя сцены і быць апублікаваным. Дзякуючы гэтаму твору хворы на сухоты аўтар не толькі атрымаў сусветную славу і вядомасць (за два перадваенныя гады раман быў перакладзены і выдадзены на 11 моваў свету), але і быў датэрмінова вызвалены з турмы.
Падчас вайны Пясецкі ўдзельнічае у фармаваннях Арміі Краёвай на Віленшчыне, а ў 1946 годзе эмігруе на Захад, спачатку ў Італію, потым у Вялікабрытанію. Растанне з сям’ёю, што засталася ў Польшчы, жыццёвыя цяжкасці эмігранта не зламалі пісьменніка, загартавалі ягоную волю і літаратурны талент. Пясецкі пісаў аж да самай сваёй смерці ў 1964 годзе (пахаваны ў Гастынгсе, Вялікабрытанія). Ягонаму пяру належаць 12 раманаў, а таксама навэлы, кінасцэнарыі, публіцыстычныя артыкулы. Па творах пісьменніка здымаліся мастацкія фільмы і тэлевізійныя серыялы..

У гэты дзень у Беларусі адзначаецца Дзень сьмеху. Гісторыя гэтага сьвята бярэ пачатак з рымскага Prima aprilis. Менавіта пад такой назвай адзначала яго шляхта старажытнае Беларусі. Што да люду паспалітага, дык ён пачаў сьвяткаваць Дзень сьмеху менавіта 1 красавіка ў Савецкім Саюзе, і далучыўся такім чынам да расейскае традыцыі. Ва ўласнабеларускай традыцыі такога сьвята не было, а днём вясёлага шкодніцтва спрадвеку лічылася Купальле. Тады гарэзьлівая моладзь за ноч рабіла ў вёсцы сапраўдны вэрхал і катала з гары запаленыя колы.


2 красавіка
1933 год: нарадзўся Віктар Шымук, беларускі пісьменьнік, перакладчык.

Памёр у 2005 годзе рымскі папа Ян Павал II (сьвецкае імя Караль Юзэф Вайтыла, па-польску Karol J?zef Wojty?a) (18 траўня 1920 – 2 красавіка 2005) — Рымскі папа, першы пантыфік-славянін (наагул, першы Папеж, які не паходзіў з Італіі, за апошнія больш як 450 гадоў).

1995 г.: памёр Пімен Панчанка, беларускі паэт (нар. 23.8.1917)

1997 г.: Падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі.

3 красавіка

У 33 годзе ў гэты дзень укрыжаваны Езус Хрыстус.

4 красавіка

Нарадзіўся Язэп Якаўлевіч Варонка (4 красавіка 1891, Сакольскі павет — 4 ліпеня 1952, Чыкага, ЗША), беларускі палітычны дзеяч.

1557 г.: нарадзіўся Леў Сапега, палітычны, грамадзкі і ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага.

Леў Сапега (1557-1633) - зорка першай велічыні на небасхіле палітычнай гісторыі Беларусі. Ён нарадзіўся ў маёнтку Астроўна на Віцебшчыне ў шляхоцкай сям'і. Л.Сапега атрымаў бліскучую адукацыю - спачатку ў Нясвіжскай пратэстанцкай школе, а затым у Ляйпцыгскім універсітэце; свабодна валодаў пяццю мовамі.
Па вяртанні з Нямеччыны Л.Сапега быў заўважаны Сцяпанам Батурам і прыняты на службу да вялікага князя. У 1579-1582 гадах на чале харугвы ён ваяваў супраць маскоўцаў.
У 1584 годзе Л.Сапега ўзначаліў надзвычай адказнае пасольства ў Маскву, у часе якога выявіў неардынарныя дыпламатычныя здольнасці, дамогшыся падпісання вельмі выгаднага для Беларусі «вечнага міру», за што і быў у 1585 годзе прызначаны на пасаду падканцлера.
Як падканцлер, а з 1589 года як канцлер Л.Сапега кіраваў замежнай палітыкай Беларускага гаспадарства і прыкметна ўплываў на нутраное жыццё краіны. Першарадная заслуга Л.Сапегі ў тым, што ён падрыхтаваў і дамогся зацверджання Статута 1588 года, які гарантаваў эканамічную і палітычную незалежнасць Вялікага Княства ад суседніх Польшчы і Масковіі. Істотна й тое, што ён ужо тады быў прыхільнікам не абагоўленай манархіі, а моцнай дэмакратычнай, прававой дзяржавы, дзе, паводле яго словаў, «павінны панаваць законы, а не асобы».
Л.Сапега адыграў вызначальную ролю ў часе буйных ваенных кампаніяў на ўсходзе ў 1609-1611 і 1617-1618 гадах. Дзякуючы ягонай асабістай мужнасці і палітычнаму таленту Беларускае гаспадарства тады прыкметна пашырыла межы, вярнуўшы свае старадаўнія землі. Так, паводле ўмоваў Дзявулінскага замірэння ад 1 снежня 1618 года Вялікаму Княству вярталіся Смаленск, Дарагабуж, Белы, Старадуб, Невель, Себеж, Красен, Ноўгарад-Северскі, Вяліжская воласць і Манастырскае гарадзішча.
Пра незвычайнасць асобы Л.Сапегі, яго глыбокі патрыятызм асабліва сведчыць той факт, што ў часе вайны Вялікага Княства са Швецыяй, у 1625-1629 гадах, ён ахвяраваў амаль усю сваю маёмасць на ўтрыманне войскаў, зрабіўшы ўсё магчымае дзеля выратавання Бацькаўшчыны ў тую чорную часіну.
Дзякуючы чыннасці Л.Сапегі нашае гаспадарства не толькі здолела захаваць сваю незалежнасць у складаны гістарычны момант, але й перажыло новы перыяд эканамічнага ды культурнага росквіту, які поўным правам можна назваць «эпохаю Лева Сапегі».

1967 г.: нарадзіўся Алег Хаменка, беларускі музыка, лідэр гурта «Палац».

6 красавіка

У 1910 годзе нарадзіўся Барыс Кіт, навуковец, адзін з найбольш актыўных дзеячоў беларускай эміграцыі.

Барыс Кіт нарадзіўся 6 красавіка (24 сакавіка па старым стылі) 1910 г. у Пецярбургу. Пачатковую адукацыю атрымаў на радзіме – у Наваградскай гімназіі. У 1933 г. скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта са ступенню магістра матэматыкі. Пасля заканчэння універсітэта стаў настаўнікам, асветнікам і гэтаму прызванню аддаў усё сваё жыццё. З 1933 г. Барыс Кіт выкладаў матэматыку ў Беларускай гімназіі ў Вільні, а ў 1939 г. стаў яе дырэктарам. У 1940 г. заняў пасаду акруговага інспектара Баранавіцкай навучальнай акругі, арганізаваў пачатковыя і сярэднія школы ў Баранавіцкім, Слонімскім, Валожынскім і Ваўкавыскім раёнах, аднавіў Беларускую гімназію ў Навагрудку. Б.Кіт быў актыўным удзельнікам беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі. Ён быў звязаны з Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй, Таварыствам беларускай школы, Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамадой.
У час гітлераўскай акупацыі, узначальваючы семінарыю і школу ў Паставах і Маладзечне, ён ратаваў беларускую моладзь ад вывазу ў Германію.
Ён часта любіць паўтараць: «Усё, што я зрабіў, — для Беларусі». Але ён добра разумеў, што ў СССР яго жыццё заўчасна скончылася б у ГУЛАГу. І ён зрабіў свой выбар — не прыняў сталінскай таталітарнай сістэмы, пайшоў у выгнанне. Ратуючыся ад сталінскай дыктатуры, паспытаўшы, што такое паланізацыя, русіфікацыя, фашысцкая акупацыя, пры якой, трапіўшы ў рукі гестапа, ён ледзь не загінуў (у час вайны Б. Кіт быў вязнем Глыбоцкай турмы), у канцы 40-х вучоны стаў грамадзянінам ЗША.
Сёння імя нашага суайчынніка добра вядома навуковай грамадскасці свету, дзякуючы яго працам па касмічнай праграме ЗША. З сярэдзіны 60-х гадоў Б. Кіт удзельнічаў у падрыхтоўцы першых амерыканскіх касмічных і ракетных сістэм. Як эксперт па астранаўтыцы ЗША ён прымаў удзел у міжнародных з’ездах, перамовах ЗША і СССР аб наладжванні паміж імі супрацоўніцтва ў галіне касмічных даследванняў. Ён чвэрць стагоддзя ўдзельнічаў у амерыканскіх касмічных даследаваннях, першым разлічыў прынцыпы выкарыстання вадароду як паліва для касмічных ракет, аб’ездзіў з лекцыямі амаль усе краіны свету.
Б. Кіт з’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў па тэарэтычных пытаннях ракетнай тэхнікі і касмічных даследаванняў, першага ў гісторыі навукі падручніка па ракетнай тэхніцы і ракетным паліве, кнігі “Гісторыя і сучасны стан савецкай астранаўтыкі”, а таксама артыкулаў па гісторыі навукі і педагогіцы. У 1983 г. ён абараніў дысертацыю па гісторыі матэматыкі і атрымаў дыплом доктара філасофіі Рэгенсбургскага універсітэта.
Веды Барыса Кіта прызнаны і высока ацэнены ў свеце. Ён старэйшы сябра Амерыканскага астранаўтычнага таварыства, ганаровы сябра Брытанскага міжпланетнага таварыства, сябра Дырэктарыята нямецкага Астранаўтычнага Таварыства, сябра камітэта гісторыі Міжнароднай Акадэміі Астранаўтыкі (Парыж). Яму нададзена званне заслужанага прафесара Мэрылэндскага універсітэта. Таварыства імя Германа Обэрта (ФРГ) узнагародзіла Барыса Кіта залатым медалём за заслугі ў галіне астранаўтыкі.
Артыкулы пра Б.Кіта ёсць у многіх аўтарытэтных бібліяграфічных даведніках і энцыклапедыях. Ён стаў ганаровым грамадзянінам Навагрудка, дзе некалі вучыўся, узначальваў гімназію, вучыў дзяцей, ганаровым прафесарам Гродзенскага універсітэта імя Янкі Купалы. З юбілеямі яго віншуе прэзідэнт Амерыкі.
Прабыўшы больш за паўвека за межамі Беларусі, валодаючы еўрапейскімі мовамі, ён толькі беларускую прызнае роднай, увесь час размаўляе на ёй, лічыць яе самай прыгожай, мілагучнай, здатнай канкурыраваць з асноўнымі еўрапейскімі. На пачатку 90-х гг., калі Беларусь стала незалежнай, ён адным з першых прыехаў на радзіму, пачаў як настаўнік (на сустрэчу з ім у 1992 г. зляцеліся яго шматлікія былыя вучні з Вільні, Мінска, Навагрудка, Паставаў, Глыбокага, Маладзечна, Гродна) ажыццяўляць планы стварэння Беларускага нацыянальнага універсітэта (па тыпу еўрапейскіх). Разам са сваім адвакатам разаслаў сотні лістоў-праспектаў фундацыям у пошуках спонсараў. Але затым многае ў Беларусі зноў змянілася. І ўсё ж Барыс Уладзіміравіч лічыць, што свет, у тым ліку і Беларусь, прыйдзе да сапраўднай дэмакратыі, бо новае тысячагоддзе нясе надзею на лепшую будучыню, якую збудуюць новыя пакаленні. І цяпер, нягледзячы на цяжкае становішча Бацькаўшчыны, ён, мудры, сталы чалавек, памятаючы ўсе складаныя перыяды беларускай і сусветнай гісторыі, верыць у жыццястойкасць радзімы, яе светлыя перспектывы.

1905 год: нарадзіўся Мікола Хведаровіч, беларускі паэт.

Хведаровіч Мікола (сапр. Чарнушэвіч Мікалай), нарадзіўся 06.04.1904 г. у гарадскім пасёлку Капыль Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У часы першай сусветнай вайны як бежанец жыў у Калузе, у дзіцячым прытулку для дзяцей-бежанцаў. Займаўся ў гарадской навучальні. У 1918 г. вярнуўся дамоў і паступіў у Цімкавіцкую гарадскую навучальню. З прыходам немцаў працаваў батраком. Пасля прыходу Чырвонай Арміі (1919) - удзельнік прадатрадаў і часцей асобага прызначэння (ЧОН), адзін з арганізатараў камсамольскіх ячэек на Случчыне. У 1924 г. - камісар ваенкамата па дапрызыўнай падрыхтоўцы. У 1928 г. скончыў рабфак у Менску, а затым літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1931). Працаваў у часопісах «Партыйны работнік» і «Бальшавік Беларусі» (1929-1932), рэдактарам часопіса «Чырвоная Беларусь» (1932-1933), загадчыкам кабінета маладога аўтара СП БССР (1933-1934), адказным сакратаром часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1934-1937). У жніўні 1938 г. арыштаваны. Некалькі гадоў прабыў на Кольскім паўвостраве, удзельнічаў у будаўніцтве Манчагорска. З 1941 г. знаходзіўся ва Усцьвытлагу (Комі АССР). З 1946 г. працаваў у г. Каршы (Узбекістан) загадчыкам планава-эканамічнага аддзела, з 1949 і да моманту рэабілітацыі (1955) жыў у г. Енісейску Краснаярскага краю, з 1956 г. - у Менску. Сябра СП СССР з 1934 г.

1893 г.: нарадзіўся Гаўрылік Язэп.

Гаўрылік Язэп (1893-1937), дзеяч рэвалюцыйнага нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1928 г. абраны дэпутатам польскага сейма. У 1930 г. арыштаваны польскімі ўладамі. У выніку абмену палітвязнямі ў 1932 г. прыехаў у Менск. У 1933 г. арыштаваны па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра», прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, замененай на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У 1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Дзень памяці Генадзя Карпенкі.

Генадзь Дзьмітрыевіч Карпенка (17 верасьня 1949 - 6 красавіка 1999) - беларускі навуковец і апазыцыйны да прэзыдэнта А. Лукашэнкі палітык.
Нарадзіўся ў Менску.
У 1987 г. стаў дырэктарам Маладэчанскага заводу парашковай мэталюргіі.
У 1990 г. абараніў доктарскаю дысэртацыю па тэхналёгіі матэрыялаў. Зрабіў 50 вынаходніцтваў, укаранёных у 15 краінах.
У 1994 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі Навук Беларусі. Уганараваны Дзяржаўнай прэміяй.
Атрымаў пасьведчаньне дэпутата Вярхоўнага Савету гістарычнага 12-га скліканьня, дзе кіраваў камісіяй па навуцы й навукова-тэхнічным прагрэсе.
У 1992 г. узначаліў Маладэчанскі гарвыканкам, і за два гады пасьпеў правесьці ў горадзе эканамічныя рэформы, запачаткаваць музычны і тэатральны фэстывалі, стварыць футбольны клюб, карэнным чынам дэсаветызаваць гарадзкую тапанімію.
У 1996 г. Генадзь Карпенка, тагачасны намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету 13 скліканьня, накіроўваў працэс імпічмэнту прэзыдэнта Лукашэнкі.
У 1998 г. ён стаў на чале Нацыянальнага выканаўчага камітэту, створанага перад заканчэньнем легітымнага тэрміну кіраваньня Лукашэнкі. Генадзь Карпенка лічыўся лідарам беларускай апазыцыі і найбольш верагодным кандыдатам ад апазыцыі на наступных прэзыдэнцкіх выбарах.
Абставіны сьмерці:
31 сакавіка 1999 г. Генадзь Карпенка быў дастаўлены ў 9-ы менскі клінічны шпіталь з дыягназам "крывацёк у мозг". 1 красавіка яму зрабілі апэрацыю па выдаленьню гематомы. Усе гэтыя дні ён знаходзіўся ў рэанімацыйным аддзяленьні шпіталю ў несьвядомым стане. Генадзь Карпенка памёр у 7 гадзінаў раніцы 6 красавіка.
Сьмерць палітыка была нечаканай, бо перад гэтым ён ніколі ня скардзіўся на дрэннае здароўе. Празь месяц пасьля сьмерці Карпенкі бясьследна зьнік адзін зь яго найбліжэйшых паплечнікаў — Юры Захаранка, яшчэ праз паўгоду другі — Віктар Ганчар. Некаторыя людзі, у тым ліку сваякі Карпенк схільныя зьвязваць гэтыя падзеі ў адзін ланцуг.

1948 год: памёр Мікола Шыла, беларускі нацыянальны дзеяч, журналіст.

У Беларусі сьвяткуюць Дзень геолага.

7 красавіка

1983 г.: памерла Ларыса Геніюш, беларуская паэтка.

Ларыса Геніюш (сапраўднае імя Ларыса Антонаўна Міклашэвіч) - беларуская пісьменніца, дзеяч беларускага адраджэння.
Нарадзілася ў 1910 г. у маёнтку Жлобаўцы Гродзенскага пав. (цяпер Ваўкавыскі р-н) у шматдзетнай і заможнай сям'і. Вучылася ў польскай школе, у 1928 г. скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію, якія не змаглі пазбавіць яе выразна ўсвядомленай беларускасці. Захоплена знаёміцца з сусветнай літаратурай - польскай, скандынаўскай, англійскай класікай. Тады і пачала пісаць вершы. У 1935 г. пабралася шлюбам з Янкам Геніюшам, выпускніком Карлавага ўніверсітэту (Прага). Шлюб карэнным чынам змяніў жыццё: маладыя прыязджаюць у Зэльву. Тут Л.Геніюш пазнаёмілася з бунтарнай паэзіяй М.Танка і зборнікам Я.Купалы "Шляхам жыцця". У 1935 г. Ларыса Геніюш нарадзіла сына, і светлашчырыя матчыны пачуцці былі занатаваныя ў патаемным сшытку.
У 1937-48 гг. жыла з сям'ёй у Празе. На новай кватэры суседкаю Геніюшаў аказалася А.Косач-Шыманоўская, сястра Лесі Украінкі, чыю паэзію Л.Геніюш вельмі любіла. Ларыса Геніюш была сакратаром прэзідэнта БНР В.Захаркі, займалася захаваннем і ўпарадкаваннем прэзідэнцкага архіву, апякунствам беларускіх эмігрантаў, палітычных уцекачоў і ваеннапалонных. Вершы Геніюш спрабавала пісаць яшчэ на Радзіме, але толькі ў Празе адчула магутны творчы імпульс. Друкавацца пачала ў 1939 г. у берлінскай газеце беларускай эміграцыі "Раніца".
У 1942 г. у Празе выйшаў першы зборнік яе паэзіі "Ад родных ніў". Літаратурны талент Л.Геніюш дасканаліўся імкліва. Ад часу першай публікацыі на старонках "Раніцы" да выхаду першага зборніку прайшло ўсяго 2 гады. У кнігу трапіла далёка не ўсё напісанае. "Ад родных ніў" уяўляла з сябе выбранае зычлівым да паэткі і патрабавальным да паэзіі В.Тумашам (будучым шматгадовым кіраўніком Беларускага Інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку). Зместам і тэматыкай кніга набліжалася да паэзіі Я.Купалы. Матывы волі і настальгіі па пакінутай Радзіме літаральна пранізваюць усе вершы.
Пайшлі рэцэнзіі, дзеячы шукалі кантактаў з вядомай паэткай. Вызначыўся ў гэтай справе колішні дыпламатычны прадстаўнік БНР у Канстанцінопалі І.Ермачэнка, які здолеў увайсці ў давер як да акупацыйных уладаў, так і да пражскіх беларусаў. З яго ініцыятывы быў створаны пражскі аддзел Беларускага Камітэта самапомачы, у якім сам ініцыятар стаў старшынёй, сакратаром быў абраны А.Бакач, а Л.Геніюш атрымала пасаду скарбніка. Янка Геніюш увайшоў у склад рэвізійнай камісіі. (Палітычныя амбіцыі І.Ермачэнкі праявяцца пазней, калі ён даможацца кіравання ўсёй Беларускай самапомаччу, стане дарадцам гаўляйтэра Кубэ, пашле Гітлеру тэлеграму, сфальсіфікаваўшы пад ёй подпісы пражскіх беларусаў...) Пасля выхаду кнігі Геніюш "Ад родных ніў", куды ўвайшлі вершы аб перакроеным родным краі, гестапа пацікавілася - а дзе ўхвала пераможнага паходу nach Osten, чаму няма ні радка пра фюрэра? (Праз шэсць гадоў ужо МГБ папракне аўтарку ў адсутнасці савецкага патрыятызму, у ігнараванні мудрай палітыкі генералісімуса.)
"А яна, на кускі пакрамсаная, у хлуслівым чужым тумане, плугам родных сыноў неўзараная, ціха помачы просіць ў мяне..." - так напіша яна, наведаўшыся на Радзіму ў 1943 г. Навіны былі страшныя - маці загінула на высылцы ў Казахстане, бацька расстраляны бальшавікамі ў Гродна. Святара Якабсона, які хрысціў сына Юрку, расстралялі энкавэдысты на вачах прыхаджанаў.
У Зэльве да Л.Геніюш завітаў беларускі хор з Беластока, зайшлі па духовую падтрымку. Л.Богуш прыгадваў потым: "Праз вусны яе недзе аж з глыбіні сэрца падаюць шчырыя словы падзякі за тое, што мы завіталі з песняй і танцамі ў гэты куток беларускай зямлі, дзе яна спаткала нас, як маці спатыкае сваіх дзяцей, якіх даўно не бачыла...". А "маці" не споўнілася яшчэ і 33, некаторыя харысты былі нашмат старэйшыя... На развітанне госці грымнулі "Мы выйдзем шчыльнымі радамі". (Праз 30 гадоў у Зэльву прыедзе іншы беларускі хор, савецкі, са сталіцы, і Л.Геніюш не знойдзе, каму падараваць букет півоняў, - ніводзін артыст не ўмецьме размаўляць па-беларуску!..)
Па вяртанні ў Прагу спакайней на сэрцы не стала. Памёр прэзідэнт БНР В.Захарка. Трэба было думаць пра ўшанаванне яго памяці, парадкаваць бэнээраўскія архівы. Тым часам пасля Сталінградскай бітвы немцы пераглядзелі сваю палітыку на акупаваных абшарах, дазвалялі стварэнне нацыянальных вайсковых фармаванняў. 27 чэрвеня 1944 г. у Мінску быў праведзены 2-гі Усебеларускі Кангрэс. (Непрыхаванае іранічнае стаўленне Л.Геніюш да БЦР і яе кіраўніка Р.Астроўскага знайшло пазней сваё адлюстраванне на старонках "Споведзі".)
Яе тагачасная творчасць адлюстравана ў рукапісным зборніку 1945-47 гг., які паэтка паспела перад арыштам перадаць у верныя рукі. Яе высакадумны паэтычны малебен звернуты да ўсвятарненай Бацькаўшчыны і Бога. (Сёння зберагаецца ў Беларускай бібліятэцы імя Ф.Скарыны ў Лондане, дзе быў выдадзены ў 1992 г. пад назвай "Вершы". Англамоўную прадмову да яго напісаў прафесар Лонданскага ўніверсітэту А.Макмілан.)
У 1948 г. Ларыса і Янка Геніюшы былі арыштаваныя, знаходзіліся ў турмах Чэхаславакіі, Львова, з канца 1948 г. у турме Мінску. Дапытваў паэтку сам Цанава - міністр дзяржбяспекі БССР. На прапанову Л.Геніюш гаварыць да яе па-беларуску, як і належыць беларускаму міністру, пагражаў катаваннямі. У 1949 г. Ларыса і Янка Геніюшы былі асуджаны на 25 гадоў кожны. Пакаранне Л.Геніюш адбывала ў лагерах Комі АССР і Мардоўскай АССР, дзе станавіла сабой прыклад фенаменальнай духовай трывушчасці, яднала вакол сябе беларусаў. Яе шчырае і мужнае паэтычнае слова дапамагала суайчыннікам выжыць у нялюдскіх умовах. Сярод вязняў яе клікалі Маці, вершы яе называлі "глюкозай", іх завучвалі на памяць, як малітвы. Сем гадоў яе рукі знясільваліся ад кіркі і рыдлёўкі, а дух заставаўся нязломным. Падпольна пісала вершы. Тым часам працягвалася замоўчванне яе імя і лёсу. У альманаху твораў беларускіх эміграцыйных пісьменнікаў "Ля чужых берагоў" (Мюнхен, 1955) вершы Л.Геніюш былі змешчаныя ў адным раздзеле з творамі паэтаў, якія лічыліся памерлымі.
У 1956 г. Геніюшы былі вызвалены і вярнуліся на Беларусь. Яны дажывуць у Зэльве свой век з пазнакай у пашпарце "без грамадзянства", штораз на просьбу аб рэабілітацыі іх чакала катэгарычная адмова. 27 гадоў зэльвенскага жыцця Л.Геніюш праходзілі пад наглядам КДБ.
Выпускніку медыцынскага факультэта Карлавага ўніверсітэту Янку Геніюшу было дазволена падпрацоўваць у раённай паліклініцы, паэтцы на кароткі час дазволілі зарабляць швабрай і венікам. Потым і гэтай магчымасці пазбавілі. У 1979 г. памёр Янка, Ларысе прызначылі мізэрную пенсію. Улады пазбавілі паэтку спакойнай старасці, не дазваляючы паехаць да сына Юркі, які жыў побач, у Беластоку, і рос сіратой пры жывых бацьках.
Духовай падтрымкі ад паэткі чакалі суайчыннікі ў Мельбурне і Рыме, Лондане і Нью-Ёрку, Маскве і Празе, Вільні і Мінску, Вроцлаве і Львове... Сотні лістоў з розных краінаў і кантынентаў спяшаліся ў заходнебеларускае мястэчка, сотні лістоў з Зэльвы адляталі ў далёкія выраі. Геніюш прынцыпова не прымала савецкае грамадзянства, не ўступала, як ёй настойліва прапаноўвалі, у Саюз пісьменнікаў. Ад уладнай сваволі Л.Геніюш неаднаразова спрабаваў бараніць М.Танк.
Упершыню яе паслялагерныя вершы здолелі прабіцца на старонкі беларускай афіцыйнай перыёдыкі толькі ў 1963 г. ("Полымя", "Голас Радзімы", "Гродненская праўда"). У 1967 г. выйшаў першы на Радзіме зборнік "Невадам з Нёмана", які ўяўляў з сябе выбранае за тры дзесяцігоддзі - з 1937 па 1966. Чытачы прынялі зборнік прыхільна, з'явіліся станоўчыя водгукі ў друку. Але зборнік азмрочаны тым, што з аўтарскага рукапісу ідэалагічнымі рэцэнзентамі выкрэслена 120 радкоў! Пры перавыданні ў 1990 г. да творчай спадчыны паэткі выдаўцы зноў паставіліся не ўважліва: выбранае "Белы сон" (укладальнік Б.Сачанка) даслоўна паўтарыла знявечанае цэнзурай выданне. Першай творчай рэабілітацыяй паэткі трэба лічыць зборнік, выдадзены "Беларускім кнігазборам", у якім адноўлены аўтэнтычны тэкст і выпраўленыя шматлікія агрэхі.
Паэтычнай творчасці Л.Геніюш характэрны цнатлівы лірызм, глыбокія народнасць і гуманізм, філасофскае асэнсаванне жыцця, моцныя хрысціянскія і нацыянальна-патрыятычныя матывы. Прыкметнае месца ў яе творчасці займае гістарычная тэматыка, на якую напісаны вершы "Князь Усяслаў Чарадзей", "Ефрасіння Полацкая", "Скарына", "Кастусь Каліноўскі", "Над старымі друкаванымі кнігамі", паэма "Даўніна". Шэраг вершаў прысвечаны выдатным сучаснікам, дзейнасць і творчасць якіх становяцца або сталі з'явай айчыннай гісторыі - П.Клімуку, У.Кавалёнку, М.Забэйду-Суміцкаму, У.Караткевічу, З.Пазьняку і інш.
Літаратурны наробак Ларысы Геніюш не абмяжоўваецца паэтычнымі творамі. У яе архіве захоўваецца вялікая колькасць празаічных тэкстаў - успаміны, апавяданні, абразкі на гістарычную тэму. Частка з іх апублікаваная пры садзейнічанні М.Танка, У.Караткевіча, Д.Бічэль-Загнетавай, надрукаваны 2 зборнікі паэзіі і 2 кніжкі вершаў для дзяцей. Сапраўднай падзеяй у беларускай мемуарыстыцы стала пасмяротная публікацыя кнігі ўспамінаў Л.Геніюш "Споведзь". Гэта твор вялікай мастацкай сілы, напісаны збалелым сэрцам, гэта бясстрашнае абвінавачанне антычалавечай камуністычнай сістэме, што спляжыла ў турмах і лагерах мільёны жыццяў, гэта кніга пра незвычайную людскую самаахвярнасць, пра сапраўды апостальскі шлях жанчыны-беларускі, для якой Бог і Бацькаўшчына былі найвышэйшымі праўдамі на зямлі. Ва ўспамінах увасобіліся драматычная рэчаіснасць Заходняй Беларусі ў часы польскай акупацыі, шматграннае жыццё беларускай эміграцыі ў Празе, нацыянальна-вызваленчы рух, лёс заснавальнікаў БНР і іх пераемнікаў, падзеі ваеннага часу ў Цэнтральнай Еўропе і на Беларусі.
Памерла Л.Геніюш у 1983 г. Пасля адпявання ў царкве ў апошні шлях паэтку праводзілі тысячы зэльвенцаў. Пахавалі Ларысу Геніюш поруч з апошнім прытулкам мужа на ўзвышшы. Да магілы Ларысы Геніюш трэба ўзнімацца, як на вяршыню. Паводле матэрыялаў Міхася Скоблы і Лідзіі Савік

9 красавіка

1959 г.: памёр Мікола Аляхновіч, беларускі літаратурны крытык.

Мікола (Мікалай Мікалаевіч) Аляхновіч нарадзіўся 21.4.1903 г. у горадзе Барысаве Мінскай вобласці ў сям'і служачага.
У 1920 г. скончыў восем класаў Барысаўскай мужчынскай гімназіі. Прымаў удзел у барацьбе з замежнымі інтэрвентамі на тэрыторыі Беларусі. Вучыўся на медыцынскім факультэце (1921 — 1924), а ў 1930 г. скончыў літаратурналінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, настаўнічаў (1925—1930). У 1925—1927 гг.— кіраўнік Барысаўскай філіі «Маладняка». У 1930—1932 гг.— аспірант, у 1932—1934 гг.— навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры і . мастацтва АН БССР. Адначасова працаваў выкладчыкам Мінскага вышэйшага педінстытута (1933—1936). У 1936 г. быў рэпрэсіраваны. Адбываў ссылку на Калыме (1938—1942). На пасяленні ў Іркуцкай і Карагандзінскай абласцях працаваў урачом. У 1957 г. рэабілітаваны. Жыў у Ленінградзе.
Друкавацца пачаў у 1919 г., як крытык выступаў з 1926 г. Аўтар артыкулаў і рэцэнзій пра творчасць А. Александровіча, М. Багдановіча, М. Зарэцкага, Я. Коласа, Р. Мурашкі, П. Труса, Я. Скрыгана, А. Пушкіна, М. Горкага і інш.

10 красавіка

1931 г.: нарадзіўся Іван Чыгрын, беларускі літаратуразнаўца.

Чыгрын Іван, нарадзіўся 10.04.1931 г. у вёсцы Чамяры Слонімскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1955), працаваў настаўнікам у Дзераўноўскай сярэдняй школе Слонімскага раёна, завучам у Яварскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна Гарадзенскай вобласці (1955-1957), настаўнікам у Кракоцкай сярэдняй школе Слонімскага раёна (1957-1958). Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1958-1961). З 1961 г. - навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1988 г.
У друку выступае з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі з 1959 г. Аўтар кніжак «Станаўленне беларускай прозы і фальклор: Дакастрычніцкі перыяд» (1971), «Проза «Маладняка»: Дарогамі сцвярджэння» (1985), «Крокі: Проза «Узвышша» (1989). З'яўляецца сааўтарам кніжкі «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978), аўтарам асобных раздзелаў «Истории белорусской советской литературы» (1977), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1981).
Выступае ў друку з вершамі. Пераклаў паасобныя вершы Ф.Цютчава, У.Сыракомлі, Я.Лучыны. Склаў «Выбраныя творы» Ядвігіна Ш. (1976) і зборнік «Веснаход» (апавяданні «Маладняка», 1987).

11 красавіка

1936 г.: нарадзілася Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР

Івонка Сурвіла (дзявочае прозьвішча — Шыманец, нарадзілася 11 красавіка 1936, Стоўбцы) — дзяячка беларускай эміграцыі, жыве ў Канадзе, ад 1997 году ўзначальвае «раду БНР у выгнаньні» (яе папярэднікам быў Язэп Сажыч).
Бацька Ўладзімер Шыманец быў міністрам фінансаў у «радзе БНР у выгнаньні» пад кіраўніцтвам Васіля Захаркі. У 1944 уся сям'я зьбегла зь Беларусі ўва Ўсходнюю Прусію, затым у Данію, Францыю і Гішпанію. Скончыла Ў Парыжы Вышэйшую мастацкую школу, пасьля моўнае аддзяленьне Сарбоны (у 1959). У 1958-1965 працавала на Нацыянальным гішпанскім радыё ў Мадрыдзе, вяла перадачы на беларускай мове, што трансьляваліся на Беларусь.
Канчаткова пасялілася ў Канадзе з 1969 году, да 1997 працавала перакладчыцай ува ўрадзе Канады (француская й ангельская мовы). Як мастак удзельнічала ў выствах. У 1989 заснавала Канадыйскі фонд дапамогі ахвярам Чарнобылю ў Беларусі, узначаліла яго ў 1997. Фонд аказвае гуманітарную дапамогу пацярпелым ад аварыі на ЧАЭС, арганізоўвае лекаваньне й аздараўленьне дзяцей зь Беларусі ў Канадзе.
Ад 1997 узначальвае Раду БНР.

1937 г.: памёр Цішка Гартны, беларускі пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч (нар. 23.10.1887)

Цішка ГАРТНЫ (сапр.: Зміцер Хведаравіч ЖЫЛУНОВІЧ; 23 кастрычніка 1887, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ. (цяпер Мінская вобласць) – 11 красавіка 1937, Магілёў, псіхлячэбніца. Іншыя псеўданімы і крыптанімы: Авадзень; Авадзён; Аглядальнік; В.Аса; Беларус; Беларус-Камуніст; Бэйгар; Вар; П.Вартавы; Паўлюк Вартавы; Васа; Сымон Гляк; Габрусь Друк; Сымон Друк; Зета; Зміжыла; Зміцер; Знаёмы; Змітро Капылянін; Янка Кліч; Коммунист Беларус; Мешчанін; Мінчанін; Цішка Г.; Мужык; С.Смык; Я.Смык; Стары С-Д; Твой сын Змітро; Чырвонь; Язэп Чырвонь; Шулятнік; А.; Ц.Г.; Д.Ж.; З.Ж.; У.Ж.; Ул.Ж.; Д.Ж-ч; З.Ж-ч; Я.К-іч і інш.), беларускі пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Удзельнік рэвалюцыі 1905-1907.
Працаваў рамеснікам-гарбаром у Капылі, Літве, Украіне, на заводзе ў Санкт-Пецярбургу. Друкавацца пачаў з 1908 у газеце "Наша ніва". Першая кніга "Pie?ni" выйшла ў 1913. У 1918 сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыята. Рэдактар першай беларускай бальшавіцкай газеты "Дзянніца". З кастрычніка 1918 у РКП(б). З 1.1.1919 па 3.2.1919 старшыня Часовага ўрада Савецкай Беларусі. Потым палітработнік Чырвонай Арміі. У 1921 у Берліне наладзіў выданне беларускіх кніг. Пасля вяртання ў Мінск рэдактар газеты "Савецкая Беларусь", ініцыятар стварэння літаратурнага аб'яднання і часопіса "Полымя", узначальваў Дзяржвыдавецтва БССР і Цэнтральны архіў БССР, працаваў намесніка наркама асветы БССР, у Інстытуце гісторыі БелАН. Акадэмік БелАН з 1928. Выключаны з ВКП(б) 16.1.1931 з фармулёўкай "за сувязь з <...> нацдэмаўскімі і фашысцкімі элементамі". Арыштаваны 15.11.1936, 7.4.1937 пераведзены ў Магілёўскую псіхіятрычную лячэбніцу, дзе і памёр (па афіцыйнай версіі ад гангрэны лёгкіх; па іншых звестках - скончыў жыццё самагубствам). Пахаваны на ўскраіне Пячэрскага парку ў Магілёве. На выяўленым месцы пахавання 11.4.1989 устаноўлены помнік. Рэабілітаваны ў грамадзянска-прававых адносінах 15.10.1955. Цалкам (палітычна) рэабілітаваны 10.9.1987. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Капылі.

1927 г.: прынятая Канстытуцыя БССР

Канстытуцыі на тэрыторыі Беларусі

Статут ВКЛ 1588 году:
У 1588 годзе правазнаўцамі Вялiкага Княства Літоўскага на чале з канцлерам Астафеем Валовічам i падканцлерам Львом Сапегам распрацаваны статут ВКЛ. Ён быў зацьверджаны вялiкiм князем Жыгiмонтам III у студзені 1588 году. Заснаваны на Статутах 1529 і 1566 гадоў, пастановах соймаў і вялікакняскіх прывілеяў. Выкарыстоўваў дасягненьні эўрапэйскага права.
Статут фактычна зьяўляўся канстытуцыяй ВКЛ. Ён замацоўваў юрыдычна суверэнітэт дзяржавы, правы, абавязкі жыхароў, грамадзкі і дзяржаўны лад, рэлігійную талерантнасьць. Ён зьяўляўся асновай для прыняцьця судовых рашэньняў у краіне.
Статут быў надрукаваны на тагачаснай беларускай мове, што рабіла яго зразумелым для простых жыхароў дзяржавы: «Не обчим яким языком, але своим власным права списаные маем и каждого часу чого нам потреба ку отпору всякое крывды ведати можем».
На большай частцы Вялікага Княства Літоўскага Статут меў юрыдычную сілу да 1831 году, а ў Гарадзенскай, Менскай i Вiленскай губернях (Расейскай імпэрыі) — да 1840.

Канстытуцыя Рэчы Паспалітай:
3 траўня 1791 года Вялікі сойм (1788–1792) прыняў першую канстытуцыю ў Эўропе. У працы над праектам Канстытуцыі працавалi самыя розныя асобы: нават кароль Станiслаў-Аўгуст прыняў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы гэтага вялiкага дакуманта. Нарады наконт Канстытуцыi адбывалiся таемна ў каралеўскiм палацы, дзе жыў лекар караля ксёндз Сцыпiён Пiятолi. Канстытуцыя 3 траўня складалася з 11 артыкулаў. Былi лiквiдываныя права "Liberum Veto", выбары караля шляхтай i абавязковасьць соймiкавых iнструкцый для паслоў, уводзiлася спадчынная манархiя, выканаўчая ўлада перадавалася каралю, якi падпарадкоўваўся Сойму. Становiшча сялян не было палепшаным. Канстытуцыя 3 траўня зрабiла крок да стварэння цэнтралiзаванай унiтарнай дзяржавы: адзiнае войска, скарб i пад. З гэтым не пагадзiлiся паслы ВКЛ, якiя дамаглiся заключэньня 20 кастрычніка 1791 "Узаемнай гарантыi" ВКЛ i ПК, дзе былi абумоўленыя ўмовы раўнапраўнага ўдзелу прадстаўнiкоў ВКЛ i ПК у кiраваньнi краiнаю.

Канстытуцыі БССР:
3 лютага 1919 на Ўсебеларускім зьезьдзе саветаў была прынятая першая канстытуцыя БССР.
Канстытуцыя БССР 1927 года мела выключна важнае значэнне для далейшага ўтварэньня нацыянальных саветаў і паляпшэньня іх працы. Яна разьвіла агульныя палажэньні Канстытуцыі рэспублікі 1919 года аб роўнасьці нацыянальнасьцей. Разам з гэтым яна ўтрымлівала шэраг нормаў простай дзейнасці. У артыкуле 15 Асноўнага Закону было прызнана за ўсімі грамадзянамі права карыстаньня роднай мовай на зьездах, у судзе, кіраваньні і ў грамадзкім жыцьці. Нацыянальным меньшасьцям забясьпечвалася рэальнае права адукацыі ў школе на роднай мове. У дзяржаўных і грамадзкіх установах і арганізацыях усталёўвалася поўнае раўнапраўе беларускай, польскай, яўрэйскай і рускай моў. Было вызначаным, што найважнейшыя заканадаўчыя акты павінны друкавацца на беларускай, польскай, яўрэйскай і рускай мовах.

Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь:
15 сакавіка 1994 на 13-ай сэсіі Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня была прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

12 красавіка

1839 г.: нарадзіўся Мікалай Пржавальскі, расейскі географ і вандроўнік беларускага паходжаньня.

Пржавальскі, Мікалай Міхайлавіч (па-расейску: Николай Михайлович Пржевальский) (12 красавіка (31 сакавіка па старым стылі) 1839 – 1 лістапада (20 кастрычніка па старым стылі) 1888) — падарожнік і географ, дасьледчык Цэнтральнай Азіі, асьветнік, ганаровы член Пецярбурскай Акадэміі навук (з 1878), генэрал-маёр.
Паходзіў са старажытнага роду Перавальскіх/Пржавальскіх. Нарадзіўся ў вёсцы Кімбарава (Кімборы, цяпер Пржавальское) Смаленскай губэрні ў сям'і дробнага шляхціца, які паходзіў з Віцебшчыны. У 1855 Пржавальскі скончыў гімназію ў Смаленску і паступіў на вайсковую службу. У 1861 – 1863 ён слухач Акадэміі Генэральнага штаба ў Пецярбургу. У гэтыя гады ім складзены «Ваенна-статыстычны агляд Прыамурскага краю», які стаў падставай для яго абраньня у 1864 членам Расейскага геаграфічнага таварыства, зь якім у далейшым была зьвязана ўся яго дзейнасьць. У 1864 – 1867 выкладаў геаграфію і гісторыю ў юнкерскім вучылішчы ў Варшаве. Знаёмства ў 1867 з П.П.Сямёнавым-Цян-Шанскім паўплывала на фармаваньне Пржавальскага як вучонага з шырокім кругаглядам. На працягу 1867 – 1888 Мікалай Пржавальскі ажыцьцявіў 5 вялікіх экспэдыцый: у 1867 – 1869 Усурыйскую, у 1870 – 1873 Манґольскую, у 1876 – 1877 Лабнорскую і Джунґарскую, у 1879 – 1880 першую Тыбэцкую, у 1883 – 1885 другую Тыбэцкую. Раптоўная сьмерць перашкодзіла вандроўніку зьдзейсьніць пачатую ім у 1888 першую экспэдыцыю па Цэнтральнай Азіі.

1890 г.: нарадзіўся Янка Нёманскі, беларускі пісьменьнік.

Нёманскі, Я?нка (сапраўднае імя Пятро?віч, Іва?н Андрэ?евіч) (12 красавіка (31 сакавіка па старым стылі) 1890 – 30 кастрычніка 1937) — празаік, публіцыст, эканаміст, грамадзкі дзяяч.
Нарадзіўся ў мястэчку Шчорсы Наваградзкага павету Менскай губэрні.
У 1909 годзе скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю; у 1915 – 16, 1918 гадах вучыўся на гісторыка-філялягічным факультэце Петраградзкага ўнівэрсытэту. У 1916 годзе мабілізаваны ў армію, накіраваны ў школу прапаршчыкаў. У 1918 годзе — загадчык выдавецкага аддзелу Беларускага нацыянальнага камісарыяту. У 1918 – 19 гадах разам з Цішкам Гартным выдаваў газэту «Дзяньніца». Там з 1918 году пачаў друкаваць публіцыстычныя творы. У 1919 – 21 гадах — у Чырвонай арміі. З 1922 году ў Менску; працаваў у плянава-эканамічных ворганах. Намесьнік старшыні Дзяржпляну БССР. Член Інбелкульту. Акадэмік Беларускай Акадэміі Навук з 1928 году. У 1929 – 31 гадах — неадменны сакратар Беларускай Акадэміі Навук. З 1931 году — загадчык аддзелу эканомікі НДІ прамысловасьці. У 1933 – 36 гадах узначальваў катэдру фінансавых дысцыплін у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі.
Зь першым апавяданьнем «Над Кроманьню» выступіў у 1922 годзе (часопіс «Полымя»). У 1927 – 32 гадах сябра праўленьня літаратурнага аб'яднаньня «Полымя». На працягу 1928 – 30 гадоў пісаў раман «Драпежнікі», які застаўся няскончаным (рукапіс другой часткі быў спалены энкавэдыстамі пасьля арышту). Арыштаваны 26 красавіка 1937 году. Вайсковай калегіяй Вярхоўнага суду СССР 29 кастрычніка 1937 году прысуджаны да расстрэлу. Расстраляны ў НКВД Менску.
Рэабілітаваны 16 сакавіка 1957 году.

Сусьветны дзень авіацыі і касманаўтыкі.

13 красавіка

1940 г.: Другі этап дэпартацыі з Заходняй Беларусі асобаў, абвінавачваных у адданасці польскаму ўраду і падрыхтоўцы ваенных дзеянняў супраць СССР; 23 тысячы чалавек выпраўлена ў Сібір і Казахстан.

10 лютага: Першы этап дэпартацыі насельніцтва з Заходняй Беларусі; 50 тысяч чалавек, членаў з сем'яў асаднікаў і работнікаў лясной аховы, выпраўлена ў Сібір і Казахстан
13 красавіка: Другі этап дэпартацыі з Заходняй Беларусі асобаў, абвінавачваных у адданасці польскаму ўраду і падрыхтоўцы ваенных дзеянняў супраць СССР; пад дэпартацыю трапіла 24 тысячы чалавек
29 чэрвеня: Дэпартацыя з Беларусі асобаў, што ўцяклі з нямецкай акупацыйнай зоны; ў Сібір і Казахстан выпраўлена 23 тысячы чалавек.

14 красавіка

1101 г.: памёр Усяслаў Брачыславіч, князь полацкі (нар. ~1029).

Усясла?ў Брачысла?віч, Усяслаў Полацкі (~1029 – 14 красавіка 1101), князь полацкі, вялікі князь кіеўскі. Сын Брачыслава Ізяславіча, унук Рагнеды, праўнук Рагвалода. Самы легендарны князь Русі, сучаснікамі лічыўся амаль што вяшчуном і нават яго нарадженне прыпісвалася звышнатуральным сілам. Гады яго валадарання ў Полацкай зямлі з’яўляюцца часам яе найвялікшага ўздыму і тэрытарыяльнага пашырэння.

1132 г.: памёр Мсціслаў Уладзіміравіч, вялікі князь кіеўскі, апошні валадар адзінай Русі (нар. 1.6.1076)

Мсціслаў–Канстанцін Уладзіміравіч "Храбры" або "Удалы", князь тмутараканскі, сын Уладзіміра Святаславіча.
У 1016 вёў барацьбу з хазарамі і дапамог грэкам авалодаць Таўрыдай. У 1022 аб'явіў вайну касогам, якая скончылася шчаслівым для Мсціслава паядынкам з касожскім князем Радзедзяй. У 1023 Мсціслаў, сабраўшы падуладных яму касогаў і хазараў, пайшоў на Кіеў падчас адсутнасці там Яраслава, але кіяўляне не прынялі яго. Каля Ліствена, на берагах ракі Руды, адбылася бітва паміж Мсціславам і Яраславам, якая скончылася перамогай Мсціслава. Тым не менш Мсціслаў перадаў вялікае княжанне Яраславу, а сам абмежаваўся усходняй часткай тагачаснай Русі (на усход ад Дняпра). У 1031 дапамог Яраславу авалодаць чэрвенскімі гарадамі. Памёр у 1036, па іншых звестках — у 1034. Па словах летапісу, Мсціслаў ніколі не быў пераможаны, быў міласцівы да народа, любіў дружыну і вызначыўся рэлігійнасцю. Мсціслава таксама завуць першым северскім князем, з прычыны валодання ім краінай па левым беразе Дняпра, якая адпавядала зямлі севяранаў. Адзіны сын Яўстафій памёр у 1033

РУСЬ — сярэднявечная усходнеславянская дзяржава, якая існавала ў IX - XII ст. на тэрыторыі сучасных Беларусі, Расіі, Украіны, а таксама (часткова) Латвіі, Польшчы і Эстоніі. Сталіца - Кіеў. Найвышэйшага росквіту дасягнула ў першай палове XI стагоддзя, пад час кіравання Яраслава Мудрага. З сярэдзіны XII ст. распадаецца на ўдзельныя княствы, галоўнымі з якіх былі Кіеўскае, Чарнігаўскае, Пераяслаўскае, Галіцкае, Уладзіміра-Суздальскае, Полацкае, Смаленскае, а таксама Пскоўская і Наўгародская землі.
Панятак Кіеўская Русь уведзены ў абарачэнне гісторыкамі для пазначэння часавага перыяду існавання адзінай усходнеславянскай дзяржавы Русь ва Усходняй Еўропе з канца IX ст. пасля пераносу сталіцы з Ладагі або Ноўгарада ў Кіеў (у 882 годзе Алегам) і аб'яднанні пад уладай князёў дынастыі Рурыкавічаў двух галоўных цэнтраў усходніх славян — Ноўгарада і Кіева, (а таксама земляў, размешчаных уздоўж шляха з вараг у грэкі) аж да падзення Кіева.
Датай узнікнення Русі лічыцца 862 г., якім Аповесць мінулых гадоў датуе запрашэнне славянамі на княжанне варагаў (якіх і называлі «русь»). Варагі на чале з Рурыкам прыйшлі ў горад Ладага, потым - у Ноўгарад, а каля 880 г. князь Алег перанес сталіцу ў Кіеў. У хуткім часе Кіеў пазбавіўся ад хазарскай залежнасці, падпарадкаваў сабе ўсходнеславянскія плямёны, і ўжо напачатку X ст. Кіеўская Русь была вялікай і моцнай дзяржавай. Росквіту Русі спрыяла геаграфічнае становішча: праз дзяржаву праходзілі важныя гандлёвыя шляхі «з варагаў у грэкі» (з Балтыйскага да Чорнага мора, па Дняпры) і з Балтыйскае мора ў краіны Сярэдняй і Ўсходняй Азіі, па Волзе. Кіеўская Русь экспартавала ў іншыя краіны футра, воск, мёд.
З X ст. варажскі ўплыў у дзяржаве паступова змяншаецца, хаця княская дружына да сярэдзіны XI ст. заставалася пераважна варажскай.
Пад час княжання Святаслава (945 - 972) Русь нанесла сакрушальныя ўдары па хазарах і па баўгарах.
У 988 г., вялікі князь Уладзімір (княжыў у 980 - 1015 гг.) зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй. Прыняўшы хрысціянства усходнега абраду, ён падкрэсліў стратэгічную накіраванасць Русі на супрацоўніцтва з Візантыяй. З прыняццем хрысціянства на Русі пачалі ўзводзіцца храмы і манастыры, якія сталі асновай рускай культуры.
Найвышэйшага росквіту дзяржава дасягнула ў XI ст., пад кіраўніцтвам Яраслава Мудрага.
З сярэдзіны XII ст. Русь распадаецца на некалькі удзельных земляў і фактычна спыняе сваё існаванне як адзіная дзяржава. Большасць гэтых княстваў у XIII ст. былі захопленыя мангола-татарамі.
У канцы XIII - пачатку XIV стагоддзя на тэрыторыі Русі узнікаюць новыя палітычныя цэнтры: вялікае княства Літоўскае і Маскоўскае княства, ад якога бярэ пачатак сучасная Расія. Гэтыя княствы пачалі жорсткую барацьбу між сабой за спадчыну Кіеўскай Русі.

15 красавіка

1432 г.: Вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч аднавіў дзяржаўную унію з Польшчай, сканаваную вялікім князем Свідрыгайлай.

17 красавіка

1936 г.: нарадзіўся Міхась Рудкоўскі, беларускі паэт і перакладчык (пам. 7.7.1991)

Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі (17 красавіка 1936, в. Востраў — 7 ліпеня 1991), беларускі паэт і перакладчык.
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Пінскае педагагічнае вучылішча (1955), настаўнічаў у Кукаўскай сямігодцы Ганцавіцкага раёна. У 1960—1962 — літсупрацоўнік ганцавіцкай раённай газеты "Сялянская праўда". Скончыў завочна філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна (1961). У 1962—1981 працаваў старшым рэдактарам літаратурна-драматычных і музычных праграм Брэсцкай студыі тэлебачання. Член СП СССР (1966). У рэспубліканскім друку выступаў з вершамі з 1959. Вядомы і як перакладчык з украінскай, рускай і польскай моў. Школе прысвоена імя паэта.
Творы: Выйшлі зборнікі вершаў «Першыя вёрсты» (1963), «Сінія Брады» (1967), «Позвы» (1971), «У краі тым...» (1975), «Векавечная бацькаўшчына» (1976), «Трыгор'е» (1981), «Засцярога» (1984), «Залатазвон» (1986), «Гарынь» (1992).

18 красавіка

Нарадзідіся:
1814 г.: Яўстафій Тышкевіч, беларускі археолаг, гісторык, этнограф і краязнавец (пам. 8.9.1873)
1838 г.: Уладзіслаў Дыбоўскі, беларускі заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фалькларыст (пам. 27.7.1910)

19 красавіка

1563 г.: Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец пачалі друкаваць у Маскве першую кнігу «Апостал».

Іван Фёдараў (1510?, Петкавічы?> — ): сярэднявечны ўсходнееўрапейскі друкар.
Лічыцца пачынальнікам друкарскай справы ў Маскоўскай дзяржаве, і такім чынам, у Расіі. Быў настаўнікам друкара Грыня Іванавіча.
Выдаў, м.інш., «Апостал» (1563, у Маскве, разам з Пятром Мсціслаўцам), «Вучыцельнае евангелле» (сакавік 1569, у Заблудаве, разам з П. Мсціслаўцам), граматыку-буквар (1574, у Львове), каляндар-паэму Андрэя Рымшы «Храналогія» (1580), «Астрожскую біблію» (1581), «Лексіс з талкаваннем славенскіх моў проста» (у тлумачальнай частцы змешчаны беларускі корпус лексікі) і інш.
Паходзіў з дробнай заходнебеларускай або палеска-падляшскай шляхты, падпісваўся радаводным гербам Рагозаў «Шрэнява».
Бакалаўр Кракаўскага універсітэту 1532 году[1]. Друкарскай справе вучыўся, відаць, у ананімнай друкарні наўгародскага святара Сільвестра (1553—1563).

Пётр Цімафеевіч Мсціславец (пач. XVI ст., Мсціслаў–пасля 1602), друкар.
З купецкай сям'і Цімафея і Еўдакіі, у якіх, апроч Пятра, было двое дзяцей. Пасля смерці бацькі стрыечны брат маці — майстар-будаўнік Васіль ўзяў хлопчыка да сябе вучнем. Магчыма, што Пётр апынуўся ў Маскве разам з дзядзькам.
Разам з Іванам Фёдаравым выдаў у Маскве «Апостал» — першую датаваную рускую друкаваную кнігу (1564), два выданні «Часоўніка» — кнігі, па якой, у т.л., навучаліся пачатковай граматы (1565).
У 1566 з-за ганенняў Мсціславец і Фёдараў пакінулі Маскву, пераехалі ў ВКЛ. На грошы Рыгора Хадкевіча яны заснавалі ў Заблудаўскім маёнтку новую друкарню, дзе карысталіся вывезенымі з Масквы шрыфтам, дошкамі, застаўкамі і літарамі.
У 1568–1569 гг. разам з Фёдаравым у Заблудаўскай друкарні выдаў «Евангелле вучыцельнае» — зборнік размоў і павучэнняў з тлумачэннем евангельскіх тэкстаў.
Летам 1569 г. Пётр пакінуў Фёдарава і, па прапанове братоў Зарэцкіх, пераехаў у Вільню, дзе, на грошы і ў доме віленскіх купцоў братоў Кузьмы і Лукі Мамонічаў, пабудаваў новую друкарню, зрабіў новыя шрыфт, дошкі, застаўкі і літары.
У віленскай друкарні Мамонічаў Мсціславец выдаў «Евангелле Напрастольнае» (1575). У гэтай кнізе ён упершыню выкарыстаў шрыфт, падобны да буйнога паўуставу, які ў далейшым капіраваўся пры кожным перавыданні «Евангелля Напрастольнага». У 1576 выдаў «Псалтыр», які карыстаўся вялікім попытам у ВКЛ і Маскоўскай дзяржаве. Тады ж у віленскай друкарні Мамонічаў Мсціславец выдаў «Часоўнік».
Мсціславец у пасляслоўях да віленскага "Евангелля" і "Псалтыра" з удзячнасцю ўзгадвае імёны фундатараў, Зарэцкіх і Мамонічаў, кажучы аб Зарэцкіх, якія здолелі натхніць яго на самастойную працу: «понежа понудили есте нас недостойных выше наглея меры на сие дело»; аб Мамонічах, якія забяспечылі яго памяшканнем у сваім доме і ва ўсім «изобильно его довольствовали». Аб сваёй працы кажа вельмі сціпла, так, нібыта ён проста не жадае боскага пакарання за марнаванне дадзенага яму талента.
У тым самым годзе (1576) Мамонічы па палітычных матывах вырашылі прыпыніць працу сваёй друкарні. Відаць, гэта супярэчыла ўмовам паміж імі і Пятром, ён быў незадаволены спыненнем выдавецкай дзейнасці, і звярнуўся ў суд для падзелу друкарскай маёмасці. Паводле выраку, ён мусіў атрымаць ўсё друкарскае абсталяванне і 30 коп грошаў, а Кузьма Мамоніч — кнігі: Евангеллі, Псалтыры і Часоўнікі. Але вырак суда не быў выкананы, і друкарня стаяла апячатаная. У 1577 суд, верагодна па запыце Мсціслаўца, пацвердзіў мінулагодні вырак наконт друкарскай маёмасці.
Далейшы лёс Пётра Мсціслаўца па крыніцах не прасочваецца.
Некаторыя даследчыкі, спасылаючыся на тое, што Мамонічы не атрымалі нічога з маёмасці Мсціслаўца ані шрыфтоў, ані дошак, ані літар, а таксама на тое, што значная частка яго друкарскага матэрыялу выкарыстаная ў астрожскіх выданнях 1590-х гг. і пач. XVII ст. лічаць, што Мсціславец зноў далучыўся да І. Фёдарава і працаваў разам з ім у друкарні якую каля 1578 г. ў Астрозе заснаваў К. К. Астрожскі. Такім чынам, магчыма, што жыццёвыя шляхі Пятра і Івана зноў перакрыжаваліся, але ненадоўга. Пасля таго як Фёдараў у 1582 пакінуў Астрог, то верагодна, што менавіта Мсціславец узначаліў астрожскую друкарню, бо вялікае выданне «Кніга аб поснічастве» Васілія Вялікага 1594 г. і «Часаслоў» 1602 г. надрукаваны ў Астрозе не толькі яго віленскім шрыфтам, з выкарыстаннем яго віленскіх дошак, вялікіх і малых заставак, буйных літар, але ў іх бачныя і яго тэхнічныя прыёмы, аналагічныя віленскім.

1881 г.: дзень нараджэньня Усевалада Ігнатоўскага, беларускага гісторыка.

ІгнатоўскіІ Усевалад Макаравіч нарадзіўся ў в. Такары Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. — 4.2.1931, Мінск>, гісторык, грамадскі і паліт. дзеяч. У 1911 скончыў Юр’еўскі (Тартускі) ун-т. У 1912—14 працаваў выкладчыкам у Вільні ў прыватнай жаночай гімназіі; у 1914—19 у Мінскім настаўніцкім інстытуце. У 1915 стварыў культурна-асветніцкую арганізацыю «Наш край», якая ў 1917 ператварылася ў леваэсэраўскую арганізацыю «Маладая Беларусь». З чэрв. 1917 член ЦК БСГ, у 1918 член ЦК БПС-Р. У перыяд польскай акупацыі ў студз. 1920 на базе «Маладой Беларусі» стварыў Беларускую камуністычную арганізацыю. 31.7.1920 удзельнічаў у падпісанні «Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь». З 30.7.1920 член РКП(б). У 1920-я г. займаў шэраг адказных пасад у партыйных і дзяржаўных органах; актыўна ўдзельнічаў у рэалізацыі палітыкі беларусізацыі. У 1921—30 прафесар БДУ. У 1926—28 старшыня (з 1927 прэзідэнт) Інбелкульта; у снеж. 1928 — студз. 1931 прэзідэнт БелАН, дырэктар Інстытута гісторыі. З 1928 акадэмік БелАН. Працы І. склалі падмурак канцэпцыі гісторыі Беларусі, у аснову якой пакладзена перыядызацыя паводле прынцыпу дзяржаўнасці і грамадскага стану бел. зямель. Падчас кампаніі супраць нацыянал-дэмакратызму 26.12.1930 зняты з пасады прэзідэнта БелАН. 16.1.1931 ЦК КП(б)Б выключыла І. з партыі як «лідэра нацыянал-дэмакратычнай контррэвалюцыі». Выклікаўся на допыты ў ДПУ. Пасля аднаго з іх скончыў жыццё самагубствам. Паводле другой версіі быў застрэлены супрацоўнікамі ДПУ ў сваім доме. Рэпрэсіі былі абрынуты і на сям’ю І. — жонку і двух сыноў.

1881 г.: Валянцін Волкаў, народны мастак БССР.

З іканапісцаў XVIII стагоддзя пачынаецца дынастыя творцаў Волкавых.
Дзед, бацька, унук - усе ў выяўленчым мастацтве. Дынастыя 100 гадоў узводзіць малюнак у ранг асобнага жанру. Адразу ж пасля рэвалюцыі выпускнік Імператарскай акадэміі мастацтваў Валянцін Волкаў разам з паплечнікамі заснаваў Віцебскі мастацкі тэхнікум. Праз некалькі дзесяцігоддзяў яго ўжо будуць называць патрыярхам айчыннай мастацкай школы і адным з самых загадкавых творцаў.
Для напісання вобразаў савецкіх вызваленцаў да мастака спецыяльна прывозілі дзесяткі ваенных. Хаця ў свой час Волкава абвінавачвалі ў тым, што натура для карціны, наадварот, - вітанне мінчанамі нямецкіх войскаў. У мастака былі нядобразычліўцы. Ставілі ў віну жыццё на акупіраванай тэрыторыі. Не ратавала нават тое, што ён - сааўтар даваеннага герба БССР. Але ўсе спрэчкі вакол карціны улягліся толькі цяпер. Рэнтгенолагі прасвяцілі ніжні пласт і вызначылі, што ніякага іншага сюжэта няма.
Дынастыя падоўжылася і далей. Знакамітымі беларускімі мастакамі сталі сын і унук Валянціна Волкава.
У 2008 годзе спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Анатоля Валянцінавіча. Яго сын - мастак Сяргей Волкаў - рыхтуе выставу і плануе назваць "Невядомы Анатоль Волкаў". Экспануе на ёй усе сакрэты дынастыі.

21 красавіка

Першыя угодкі смерці Гая Пікарда

У 2007 годзе у Лёндане памёр дасьледчык беларускай культуры Гай Пікарда.
На 76-м годзе жыцьця памёр дасьледчык беларускай гісторыі і культуры Гай Пікарда. Выпускнік Оксфардзкага ўнівэрсытэту і ўнівэрсытэту ў Сарбоне, Пікарда вывучаў творчасьць беларускіх кампазытараў, жыцьцё і дзейнасьць Францыска Скарыны, распрацоўваў гісторыю перакладаў Бібліі на беларускую мову, праблематыку гісторыі Вялікага Княства Літоўскага
Гай Пікарда займаўся пошукам старажытных беларускіх царкоўных сьпеваў і іх выданьнем. Апублікаваў “Беларускі царкоўны сьпеўнік. Сьвятая Літургія”, “Беларускі духоўны сьпеўнік”, навукова-папулярнае выданьне “Царкоўная музыка на Беларусі. 989 – 1995”, уклаў анталёгію беларускіх песнапеньняў “Залатая Беларусь”, а таксама даведнік пра Беларускую бібліятэку імя Ф.Скарыны ў Лёндане. Друкаваўся на старонках рэлігійных і сьвецкіх выданьняў (“Божым шляхам”, “Беларус”, “The Journal of Byelorussian Studies” і інш.).
Апошнія 18 гадоў Гай жыў у беларускім цэнтры у Лёндане.

22 красавіка

1937 г.: скончыў жыцьцё самагубствам Язэп Адамовіч, беларускі дзяржаўны дзеяч.

Ён нарадзіўся 7 студзеня 1897 году ў Барысаве. Узяўшы ў рукі вінтоўку ў 17 гадоў, Язэп удзельнічаў у Першай сусьветнай вайне. Тры георгіеўскія крыжы зрабілі унтэр-афіцэра Адамовіча чалавекам амаль легендарным.
Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году Язэп камандаваў вайсковымі аддзеламі, што стрымлівалі нямецкіх інтэрвэнтаў пад Барысавам, Магілёвам і Смаленскам.
У 21 год ён стаў ваенным камісарам Смаленскай губэрні, якую лічыў беларускім этнічным абшарам.
У БССР нацыянал-камуніст Адамовіч займаў пасаду старшыні Савету народных камісараў. У 1924 годзе пад ягоным кіраўніцтвам адбылося вяртаньне ў склад нашай рэспублікі Віцебскай губэрні, адарванай расейскімі бальшавікамі ад Беларусі амаль адразу пасьля абвяшчэньня БССР. Тады сама, у сярэдзіне 1920-х удалося дабіцца перадачы з РСФСР у склад Беларусі Магілёўшчыны і Гомелю з Рэчыцай. У выніку тэрыторыя рэспублікі павялічылася з 52 да 125 тысяч квадратных кілямэтраў або ў два з паловаю разы. Вярнуць беларускую Смаленшчыну разам зь іншымі нашымі землямі, захопленымі Расеяй, ужо не пасьпелі.
Высокі аўтарытэт беларускага кіраўніка, які, дарэчы, гаварыў з народам на яго мове, не маглі не заўважыць у Маскве. У кар’еры Адамовіча адбываюцца рэзкія зьмены. У 1927-м яго ставяць кіраваць Цукартрэстам, а затым і наагул адпраўляюць начальнікам акцыянэрнага таварыства на Камчатку.
Ідзе 1937-мы. Былы старшыня СНК Беларусі ведае, што “варанок” можа спыніцца каля ягоных дзьвярэй у любую ноч. Ён вырашае сысьці з жыцьця сам...

23 красавіка

2007 г.: Утвораны беларускамоўны канал спадарожнікавага тэлебачання "Белсат".

БЕЛСАТ - беларускамоўны канал спадарожнікавага тэлебачання. Ва ўнутранай структуры Польскага грамадскага тэлебачання канал называецца TV Bia?oru?.
Канал БЕЛСАТ утвораны на падставе дамовы МЗС Польшчы і TVP (Польскае грамадскае тэлебачанне) 23 красавіка 2007, хоць над яго стварэннем яшчэ з чэрвеня 2006 працавала група журналістаў з Польшчы і Беларусі пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы, прызначанай на пасаду дырэктара. Польскае тэлебачанне атрымала ў 2007 фінансавым годзе з дзяржаўнага бюджэту 16,000,000 злотых (каля 4,000,000 еўра) на падрыхтоўку каналу да эфіру і пачатак вяшчання.
Канал пачаў выходзіць у эфір 10 снежня 2007, калі ў свеце адзначаўся Дзень правоў чалавека. Пачаткова канал вяшчаў 4 гадзіны на суткі - у фармаце двух чатырохгадзінных блокаў, ад сакавіка 2008 года - 6 гадзін на суткі і тры дзвюхгадзінныя блокі, ад красавіка 2008 года - 6 гадзін на суткі і два трохгадзінныя блокі. У будучыні плануецца пераход да 16-гадзіннага эфіру.
Праграмы тэлеканала БЕЛСАТ разлічаныя перадусім на жыхароў Беларусі. У эфір выходзяць інфармацыйныя перадачы, публіцыстыка, кінафільмы, праграмы, прысвечаныя гісторыі і культуры, моладзевыя перадачы.
Над праграмай каналa БЕЛСАТ працуе некалькі дзесяткаў журналістаў у Беларусі, Польшчы, Лiтве i Чэхіі.

24 красавіка

1775 г.: нарадзіўся Якуб Зебедэўш Фалькоўскі, асветнік-дабрачынец, пачынальнік навучання глуханямых дзяцей мове жэстаў, рэктар Шчучынскай піярскай школы (пам. 2.9.1848).

1944 г.: нарадзіўся Зянон Пазьняк, беларускі палітык і грамадзкі дзеяч.

Пазьня?к, Зяно?н Станісла?вавіч — беларускі палітык і грамадзкі дзеяч, адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ, пісьменьнік, паэт. Унук вядомага беларускага дзеяча ў міжваеннай Польшчы Янкі Пазьняка.

1977 г.: нарадзіўся Сяргей Балахонаў, беларускі пісьменьнік.

Нарадзіўся ў Гомелі (афіцыйна, а насамрэч у вёсцы Сьвяцілавічы Веткаўскага раёну). Скончыў гомельскую сярэднюю школу № 49 з паглыбленым вывучэньнем нямецкае мовы (1994), гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1999). Ад таго часу настаўнічае (з перапынкам на службу ў войску (2000)). Жыве пераважна ў Гомелі.

25 красавіка

1931 г.: створанае Беларускае аб'яднаньне пралетарска-калгасных пісьменьнікаў .

У аб’яднаньне, якое хацела «стварыць пралетарска-калгасную літаратуру» й праіснавала толькі год, уваходзілі Іларыён Барашка, Платон Галавач, Сымон Баранавых.

26 красавіка

1696 г.: нарадзіўся Міхал Чартарыйскі, канцлер ВКЛ (пам. 13.8.1775).

1883 г.: памёр Напалеон Орда, беларускі мастак, кампазытар, пісьменьнік (11.2.1807 - 26.4.1883).

Кампазітар, піяніст, педагог, пісьменнік, мастак, творчасць якога звязана з Беларуссю і Польшчай. Нарадзіўся ў в. Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губ. (цяпер Іванаўскі р-н) у сям’і інжынера-фартыфікатара. Пачатковую адукацыю атрымаў у бацькоў. У 1823 скончыў Свіслацкую гімназію і паступіў у Віленскі універсітэт. У 1827 выключаны за ўдзел у тайным студэнцкім таварыстве "Заране".
Удзельнік паўстання 1830-31. Пасля яго задушэння эмігрыраваў. Жыў у Аўстрыі, Швейцарыі, Італіі, Францыі. З 1833 у Парыжы, удасканальваў майстэрства ігры на фартэпіяна ў Ф.Шапэна, сябраваў з А.Міцкевічам. У 1838 выдаў "Альбом твораў польскіх кампазітараў", даход ад выдання якога аддаў на дапамогу бедным суайчыннікам. Выдаў свае творы для фартэпіяна (паланэзы, вальсы, мазуркі, серэнады), ухвалены Шапэнам і Ф.Лістам, а таксама рамансы і песні на словы С.Вітніцкага і А.Плуга. Там атрымаў мастацкую адукацыю ў студыі П.Жэрара. У сярэдзіне 1840-х гадоў быў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы.
У 1856 вярнуўся на радзіму, жыў у Варацэвічах, у Гродне (1862-63), потым перабраўся на Валынь, быў хатнім настаўнікам. Лепшыя яго музычныя творы, асабліва паланэзы, вылучаюцца маштабнасцю, разнастайнасцю і багаццем фактуры, віртуозным стылем, меладычнасцю; заўважаецца імкненне да "паэмнасці", што характэрна для эвалюцыі гэтага жанру ў сярэдзіне 19 ст. У некаторых творах пераважае песенны, лірычны пачатак. Стварыў і ў 1873 выдаў "Граматыку музыкі", высока ацэненую С.Манюшкам.
Як мастак найбольш вядомы сваімі замалёўкамі архітэктурных помнікаў і мясцін, звязаных з жыццём і дзейнасцю славутых людзей на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы. Для іх стварэння ён шмат падарожнічаў па краіне. Замалёўкі рабіў алоўкам, акварэллю, сепіяй. Яго пейзажы адметныя паэтычнасцю і рамантычнай узнёсласцю. Архітэктурныя замалёўкі вызначаюцца строгай дакументальнасцю, таму маюць вялікую каштоўнасць для гісторыі архітэктуры. Толькі на Беларусі ім зроблена больш як 200 такіх малюнкаў. У гэтай серыі малюнкі беларускіх гарадоў Гродна (больш як 20 малюнкаў), Віцебска, Полацка, Мінска, Магілёва, Навагрудка, Пінска, Нясвіжа, Камянца, Сянна, Чашнікаў, Гомеля, Свіслачы, Друі, Асвеі, Пружан і інш. Гістарычную каштоўнасць маюць замалёўкі помнікаў, якія не захаваліся да нашага часу або часткова разбураны ці перабудаваны: замкаў у Крэве (Смаргонскі р-н), Гальшанах (Ашмянскі р-н), Міры (Карэліцкі р-н), Геранёнах (Іўеўскі р-н), Смалянах (Аршанскі р-н), Навагрудку, Пінску; Камянецкай вежы, Горы-Горацкага земляробчага інстытута, дома-крэпасці ў Гайцюнішках (Воранаўскі р-н); сядзіб і палацаў у Бешанковічах, Лагойску, Пружанах, Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н), Завоссі, Паланэчцы, Туганавічах (Баранавіцкі р-н), Убелі (Чэрвеньскі р-н), Мядзведцы (Карэліцкі р-н), Хальчы (Веткаўскі р-н), Скоках (Брэсцкі р-н), Раманаве (цяпер в. Леніна Горацкага р-на), Закозелі (Драгічынскі р-н), Моладаве (Іванаўскі р-н), Дукоры (Пухавіцкі р-н), Жамыслаўлі (Іўеўскі р-н), Ружанах (Пружанскі р-н), Жылічах (Кіраўскі р-н), Станькаве (Дзяржынскі р-н), Прылуках і Астрашыцкім Гарадку (Мінскі р-н), Высокім (Камянецкі р-н). Сярод замаляваных ім помнікаў культавага дойлідства: Сафійскі сабор і Спаса-Ефрасіннеўская царква ў Полацку, Барысаглебскія цэрквы ў Навагрудку і Гродне; манастыры Ляшчынскі (пад Пінскам), базыльянскі ў Жыровічах (Слонімскі р-н), Троіцкі ў Слуцку; кляштары ў Полацку, Нясвіжы, Смілавічах (Чэрвеньскі р-н); касцёлы і кальвінісцкія зборы ў Свіслачы, Кобрыне, Іванаве, Ішкалдзі (Баранавіцкі р-н), Гнезне (Ваўкавыскі р-н), Койданаве (цяпер г. Дзяржынск), Фашчаўцы (Шклоўскі р-н), Сар’і (Верхнядзвінскі р-н), Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н), Варанянах (Астравецкі р-н), Ружанах (Пружанскі р-н), Жалудок (Шчучынскі р-н) і інш. Паводле яго малюнкаў і акварэляў у 1873-83 мастаком А.Місурэвічам створаны і выдадзены ў Варшаве літаграфіі (260 графічных аркушаў у 8 серыях). Вялікая колькасць малюнкаў О. зберагаецца ў Нацыянальным музеі ў Кракаве.

1986 г.: Аварыя на Чарнобыльскай АЭС: моцнае забруджваньне тэрыторыі Беларусі выкідам са станцыі.

Ава?рыя на Чарно?быльскай АЭС адбылася 26 красавіка 1986 году каля горада Прыпяць на Ўкраіне (тады Савецкі Саюз).
Выбух адбыўся на чацьвертым энэргаблёку. Паводле асноўнай вэрсіі рэактар быў разбураны двума выбухамі: спачатку праз перавышэньне ціску вадзяной пары ў контуры ахладжэньня, а потым выбухам вадароду, якія ўтварыўся пра кантакце вады з элементамі пашкоджанай пры першым выбуху актыўнай зоны. Аварыя лічыцца буйнейшай у сваім родзе за ўсю гісторыю ядзернай энэргетыкі праз колькасьць загінулых і пацярпелых, а таксама праз шкоду гаспадарцы.
Радыёактыўнае воблака прайшло над эўрапейскай тэрыторыяй СССР, Усходняй Эўропай, Скандынавіяй, Вялікабрытаніяй і ўсходняй часткай ЗША. Прыкладна 60% радыёактыўных ападкаў выпала на тэрыторыю Беларусі. З зоны забруджваньня было адселена каля 200 000 чалавек.

27 красавіка

1900 г.: памёр Францішак Багушэвіч, беларусі паэт

Нарадзіўся ў 1840 г. у фальварку Свіраны на Віленшчыне ў сям'і збяднелага шляхціца. Вучыўся ў Віленскай гімназіі і непрацяглы час у Пецярбургскім універсітэце.
Удзельнік паўстання 1863-1864 гг., дзе быў паранены. Каб пазбегнуць рэпрэсій, да 1884 г. жыў за межамі Беларусі.
У 1868 г. скончыў Нежынскі юрыдычны ліцэй. Працаваў памочнікам справавода, судовым следчым на Украіне і Расіі.
У 1884 г. пераехаў у Вільню, працаваў адвакатам судовай палаты, вёў пераважна справы сялян і гарадской бедаты.
Апошнія гады жыцця правёў у Кушлянах (Смаргонскі раён).
У 1886-1891 гг. супрацоўнічаў з польскім часопісам "Kraj", змяшчаючы на яго старонках допісы і артыкулы пра жыццё народа.
У 1891 г. у Кракаве пад псеўданімам Мацей Бурачок выйшаў зборнік вершаў "Дудка беларуская", у 1894 г. у Познані - "Смык беларускі" (пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава). Не захаваліся падрыхаваныя ў канцы 90-х гадоў кнігі "Скрыпка беларуская" і "Беларускія апавяданні Бурачка".

28 красавіка

1956 г.: Паводле Указу Прэзідыюма ВС СССР скасаваная дэпартацыя народаў, дэпартаваныя атрымалі магчымасць вярнуцца на радзіму.

1883 г.: памёр Уладзімер Кавалеўскі, беларускі прыродазнаўца, заснавальнік эвалюцыйнай палеанталёгіі, удзельнік паўстаньня 1863-1864 гадоў.

29 красавіка

1884 г.: нарадзіўся Самуіл Агурскі, беларускі і габрэйскі гісторык.

1921 г.: нарадзіўся Мікола Ермаловіч, беларускі пісьменьнік, гісторык.

Мікола Іванавіч ЕРМАЛОВІЧ (29 красавіка 1921, в. Малыя Навасёлкі на Койданаўшчыне (цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл.) — 5 сакавіка 2000, Мінск; Псеўданімы: Сымон Беларус, М. Ермолов, Я. Мікалаеў, Мікола Наваселец, М. Ярмолаў), вядомы беларускі публіцыст, крытык і літаратуразнаўца, заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі, аўтар і выдавец непадцэнзурных тэкстаў 1960-1980-х.
У 1938 скончыў Дзяржынскую сярэднюю школу, паступіў на філалагічны факультэт Мінскага педінстытута дзе да пачатку Другой Сусветнай вайны скончыў тры курсы. З-за дрэннага зроку быў вызвалены ад службы ў арміі, эвакуіраваўся і працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў в. Лабаскі Мардоўскай АССР. У 1943 вярнуўся ў Беларусь, дзе працягваў настаўніцкую дзейнасць. З 1946 аднавіў вучобу ў педінстытуце, у 1947-1948 вучыўся ў аспірантуры. У 1948-1955 - выкладчык беларускай літаратуры ў Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце. У 1955-1957 - загадчык метадычнага кабінета Маладзечанскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. У 1957 выйшаў на пенсію з прычыны значнага пагаршэння зроку. З гэтага часу Ермаловіч актыўна пачынае займацца гістарычна-даследчай дзейнасцю, галоўныя тэмы - гісторыя Беларусі 9-14 ст.
Творчасць
Пачаў літаратурную працу Ермаловіч яшчэ ў 1948 годзе, друкаваўся ў маладзечанскай раённай газэце, альманаху «Нарач», газэтах «Звязда», «Літаратура і мастацтва», «Голас Радзімы», часопісах «Полымя», «Нёман», «Маладосць», навуковых зборніках.
У 1963 Ермаловіч распачынае выдаваць рукапісны самвыдавецкі часопіс «Падснежнік», чатыры выпускі якога выйшлі да 1964. Вынікам даследніцкай працы было напісанне ў 1968 кнігі «Па слядах аднаго міфа», якая на працягу доўгага часу хадзіла па руках самвыдатам, упершыню афіцыйна выйшла толькі ў 1989.
У 1975 Ермаловіч узнаўляе выпуск «Падснежніка», але пад новай назвай «Гутаркі», да 1976 выйшла блізу 50 выпускаў. «Гутаркі» шматразова перадрукоўваліся, перапісваліся, распаўсюджваліся сярод беларускай інтэлігенцыі. «Гутаркі» выдаваліся Ермаловічам пад псеўданімам Сымон Беларус. Назву «Гутарка» аўтар абраў таму, што ў 19 ст. «гутаркі» былі найбольш пашыраным жанрам нелегальнага друку. У сваім выданні Ермаловіч змяшчаў творы, якія не маглі быць апублікаваныя ў афіцыйным друку з-за сваёй сацыяльнай і палітычнай накіраванасці. Аўтар рыхтаваў матэрыялы ў Мінску (у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР), друкаваў у Маладзечне на друкарцы, а потым перадаваў Яўгену Куліку для памнажэння. Нумар выходзіў прыкладна раз на тыдзень.
Ермаловіч стаўся заснавальнікам новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі, якая супярэчыла афіцыйным савецкім канцэпцыям несамастойнасці гісторыі Беларусі. Працы Ермаловіча ў значнай ступені паўплывалі на фармаванне сучаснай грамадзкай думкі і гістарыяграфіі Беларусі. Паводле палітычных матываў галоўныя канцэптуальныя працы Ермаловіча не маглі з'яўляцца ў афіцыйным друку. Таму рукапісы Ермаловіча ў 1970-1980-х абарачаліся ў непадцэнзурным друку. Самвыдавецкі памнажалася праца «Па слядах аднаго міфа: Ці было літоўскае заваяванне Беларусі?».
Былі выпадкі, калі самвыдавецкі памнажаліся працы Ермаловіча, апублікаваныя і ў афіцыйным друку. Так, да прыкладу, рабіліся фотакопіі з працы Ермаловіча «Балцкія плямёны» (газэта «Голас Радзімы», 05.11.1981). У машынапісным выглядзе пашыралася праца «У духу застойнага часу». Гэты артыкул Ермаловіча напісаў у адказ на артыкул В. Мялешкі і З. Капыскага «Фактам вопреки» («Советская Белоруссия», 28.07.1987). Пасля таго, як рэдакцыя «Советской Белоруссии» адмовілася друкаваць яго, артыкул распаўсюджваўся ў машынапіснай форме. Пазней быў апублікаваны ў «Студэнцкай думцы» №3 за 1989 год.
Альтэрнатыўнае бачанне гісторыі Беларусі выклікала раздражненне ўлады, некалькі разоў на кватэру да Ермаловіча работнікі КДБ прыносілі позвы з патрабаваннем з'явіцца і разабрацца з «извечной самостоятельностью белорусов». Гістарычныя творы Ермаловіча ляжалі неапублікаванымі ў рэдакцыях часопісаў, нягледзячы на тое, што гэтыя працы былі вельмі папулярныя і ў вялікай колькасьці пашыраліся самвыдатам. Толькі з часоў перабудовы свет пабачылі некалькі працаў Ермаловіча. Ермаловіч атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі за кнігу «Старажытная Беларусь» (1992), прэмію імя У. Караткевіча, узнагароджаны медалём Ф. Скарыны (1993).

1931 г.: памёр Яўхім Карскі, беларускі філёляг, этнограф.

Яўхім Фёдаравіч КАРСКІ (руск.: Ефим (Фёдорович) Карский), руск.: Евфимий (Феодорович) Карский) (старая форма імя); 20.12.1860 (1.1.1861), в. Лаша (Гродзенскі ўезд Гродзенскай губерні) – 29.4.1931), славуты лінгвіст-славіст, этнограф і палеограф, заснавальнік беларускага мовазнаўства, літаратуразнаўства і палеаграфіі, член шматлікіх навуковых арганізацый, аўтар больш за 100 прац па мовазнаўству, этнаграфіі, палеаграфіі і інш.
Апісваўся сучаснікамі як асоба надзвычайнай працаздольнасці, акуратнасці, арганізаванасці, асабістай стрыманасці, навуковец высокай добрасумленнасці. Унёсак Карскага ў славістыку, асабліва ў яе беларускую частку, быў надзвычай вялікім. Першыя значныя перагляды поглядаў Карскага на развіццё царкоўнаславянскай мовы і рускай мовы былі прапанаваны значна пазней, В. В. Вінаградавым. Адна з найбольш значных прац Карскага гэта "Беларусы".

"Беларусы"
Фундаментальная сямітомная праца Карскага "Беларусы" лічыца "энцыклапедыяй беларускага мовазнаўства, унікальнай па ахопу і глыбіні матэрыялу" (М. С. Дзяржавін)[1], "непараўнальнай паводле вычарпальнасці з кожным іншым даследваннем славянскіх народаў" (Ляпуноў)[2]. Гэтая праца ўпершыню навукова абвергла канцэпцыю моўнай ідэнтычнасці рускай і старабеларускай моваў, упершыню навукова пацвердзіла існаванне і адметнасць уласна беларускай нацыі, паказала свету багацце беларускай традыцыйнай культуры. Гэтая праца "адкрыла вочы беларусам, дазволіла ім убачыць сябе сапраўднай нацыяй",[3], паставіла беларусаў у пач. 20 ст. "нечакана на чале ўсіх славянскіх народаў у навуковых ведах пра сваю мову" (гісторык В. Тумаш).[4]
Погляды Карскага на беларускія этнічныя гісторыю і тэрыторыю пераглядаліся В. К. Бандарчыкам (каля 1998 – 1999). Значныя дапаўненні да выкладзенай Карскім гісторыі вуснага фальклору былі зроблены А. С. Фядосікам (каля 1998) і іншымі.
За заслугі ў педагагічнай і навуковай дзейнасці атрымаў чын "сапраўднага стацкага саветніка". Узнагароджаны ордэнамі Св. Станіслава 3-й ст. (1889) і 2-й ст. (1899), Св. Анны 3-й ст. (1895) і 2-й ст. (1903), Св. Уладзіміра 4-й ст. (1911), рознымі медалямі. Атрымаў вялікі залаты медаль Расійскага геаграфічнага таварыства (1894), 2 залатыя медалі імя Бацюшкава Расійскай Акадэміі навук (1898, 1902), малы прыз імя Ламаносава Расійскай Акадэміі навук (1901), акадэмічны прыз імя Бацюшкава (1910), акадэмічны прыз імя Ахматава (1913).
У 1964, у будынку сярэдняй школы ў в. Лаша быў адкрыты музей Карскага.

2002 г.: памёр Ігар Гермянчук, беларускі журналіст, выдавец, грамадзкі дзеяч Ігар Гермянчук.

Гермянчук, Ігар (1 студзеня, 1961 — 29 красавіка, 2002) — беларускі журналіст і грамадзкі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня, былы рэдактар забароненай газэты “Свабода”, заснавальнік часопісу “Кур'ер”.
Нарадзіўся ў вёсцы Стракавічы Сьветлагорскага раёну Гомельскай вобласьці. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з актыўных удзельнікаў незалежніцкага руху, удзельнік “Майстроўні”, сябра партыі БНФ. У 1990 годзе ў 29-гадовым узросьце Гермянчук стаў адным з самых маладых дэпутатаў Вярхоўнага Савету БССР. 11 красавіка 1995 году Ігар Гермянчук разам зь іншымі дэпутатамі ад Апазыцыі БНФ абвясьціў галадоўку пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэфэрэндуму пра дзяржаўную мову і сымболіку. У ноч на 12 красавіка 1995 дэпутаты былі выкінутыя з залі паседжаньняў і жорстка зьбітыя АМАПам і спэцназам.
У 30-гадовым узросьце Ігар Гермянчук узначаліў газэту “Свабода”, якая пры ім зрабілася найбуйнейшым і найпапулярнейшым апазыцыйным выданьнем краіны. За антыпрэзыдэнцкія публікацыі пракуратура чатыры разы заводзіла на Ігара Герменчука крымінальныя справы. Напрыканцы 1997 году газэта “Свабода” была забароненая, але ўжо ў студзені 1998 Ігар Гермянчук здолеў адрадзіць яе пад назовам “Навіны”.
Заснавальнік і рэдактар часапісу "Кур'ер".
Памёр ад раку.

30 красавіка

1881 г.: нарадзіўся Янка Журба, беларускі паэт.

Журба, Янка (сапраўднае імя Івашын, Іван Якаўлевіч) (30 красавіка (18 красавіка па старым стылі) 1881 – 7 студзеня 1964) — беларускі настаўнік і паэт.
Нарадзіўся ў вёсцы Купніна Лепельскага павета, цяпер Чашніцкі раён Віцебскай вобласці ў беднай сялянскай сям'і, якая складалася з 12 чалавек. У 1898 годзе паступіў у Полацкую настаўніцкую семінарыю. Яшчэ тады спрабаваў свае сілы ў вершаванай творчасці. Пасля заканчэння семінарыі ў 1902 годзе настаўнічаў у пачатковых школах. У 1906 годзе стаў студэнтам Глухаўскага настаўніцкага інстытута былой Чарнігаўскай губерні. З таго часу пачаў пісаць вершы на беларускай мове. Пасля вучобы выкладаў рускую мову і літаратуру ў старэйшых класах. Да 1914 года настаўнічаў у Чашніках Віцебскай губерні. Зноў на Чашніччыне апынуўся ў 1941 годзе. Пасля вайны жыў у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, быў настаўнікам музыкі і спеваў у пачатковых класах. Апошнія гады правёў у доме састарэлых у Полацку.
Напрыканцы 30-х гадоў амаль страціў зрок. Па вайне жыў у Полацку ў сваякоў і манашак зачыненага Сьвята-Эўфрасінеўскага манастыра. Апошнія гады жыцьця цярпеў вялікую нястачу.
Dobry dziadźka Han07-04-2008 23:03 #1
Dobry dziadźka Han
Автор
Группа: Passive
есьць імены добра знаемыя, а есьць для мяне і новыя. вельмі шмат цікавых зьвестак, дзякуй, СТАС!
на уселякі выпадак захаваю старонку, каб паступова чытаць.
Niama škadavańniaŭ - niama litaści.
Dobry dziadźka Han07-04-2008 23:36 #2
Dobry dziadźka Han
Автор
Группа: Passive
наконт месца пахаваньня Ц.Гартнага я раней лічыў, што гэта яно і есьць, добра ведаю той крыж, а потым недзе прачытаў, што яно вызначана там ўмоўна мясцовымі дасьледчыкамі, а дакладнага так ніхто і ня ведае.
Niama škadavańniaŭ - niama litaści.
CTAC08-04-2008 11:19 #3
CTAC
Уснувший
Группа: Passive
Дзякуй за ўвагу! Хацелася б каб такая асветніцкая старонка была прачытана тымі, хто адчувае сваю еднасьць з Беларуссю.
Dobry dziadźka Han06-05-2008 15:28 #4
Dobry dziadźka Han
Автор
Группа: Passive
Сёлета споўнілася 65 гадоў трагедыі ў вёсцы Дражна Старадароскага раёну. Там у Другую ўсясьветную вайну партызаны расстралялі мірных жыхароў. 19 красавіка ля вёскі ўсталявалі вялікі крыж. Праз чатыры дні яго выкапалі і зьвезьлі невядома куды. Слова — слухачам “Свабоды”.

Спадарыня Валянціна, Бабруйск: “Я хачу расказаць праўду пра партызанаў. Нябожчыца маці казала, што днём жыхары вёскі Залужжа немцаў баяліся, а ноччу баяліся партызанаў. А яшчэ яна казала нам, дзецям, што Дражна спалілі партызаны. Калі я пабывала на радзіме ў Дражна на Радаўніцу, мы даведаліся праўду пра крыж, які быў усталяваны ў Дражна. Ён быў з надпісам, што Дражна спалілі партызаны. За гэты надпіс зьнялі крыж і зьнялі старшыню сельсавета, які дапусьціў усталяваньне гэтага крыжа. Вось такая праўда і пра Дражна, і пра партызанаў, якую многія ня ведаюць”.

Спадар Курневіч, Барысаў: “Пра трагедыю ў вёсцы Дражна. Мае бацькі і радня па Барысаўшчыне болей баяліся “лясных хлопцаў,” чым немцаў. Хлопцы чысьцілі ўсё: і валёнкі, і кажухі, асабліва шукалі самагон. Калі не было чым пажывіцца, ад злосьці палілі хлеў. У дзядзькі ў вёсцы Хліцанава абклалі гальлём хату, каб спаліць. Пашанцавала — хлопцы пашкадавалі дэфіцытных запалак. Калі я працаваў у райвыканкаме, па заданьні разглядаў заяву. Заяўнікі хацелі быць сем'ямі бацькоў загінуўшых ад рук немцаў. Пры допыце сьведак высьветлілася, што жыхары вёскі Грымін самі прасілі нямецкую ўладу абараніць іх ад рабаўніцтва і разгулу лясных хлопцаў. Вось такое бывае”
Niama škadavańniaŭ - niama litaści.
Сейчас на сайте:
 Никого нет
Яндекс цитирования
Обратная связьСсылкиИдея, Сайт © 2004—2014 Алари • Страничка: 0.02 сек / 23 •