Усё на крывi, усё на касьцях, Усё шматзначна й адназначна. N.R.M. «Я еду».
|
раман аб вырадках у 13 частках
(Усе супадзеньнi не выпадкова зьяўляюцца супадзеньнямi)
ЗЬМЕСТ :
Частка 1. (Першая) Частка 2. Хаўрусьнiкi Частка 3. Незвычайная просьба Частка 4. У дарозе да сталiцы Частка 5. У сталiцы Частка 6. У дарозе са сталiцы Частка 7. Iнсургенты Частка 8. У лесе, на возеры, на краi краю Частка 9. Маска гневу Частка 10. Левiтацыя Частка 11. Сьвята Ўраджаю Частка 12. Апошняя помста. Эпiлег. Частка 13. Апошняя
Частка 5. У сталiцы.
У сувязi з узброеным выступам сэпарацiстаў у краi было ўведзена надзвычайнае становiшча. Але праявы гэта становшча павiнны былi быць як мага меньш прыкметнымi, ня кiдацца ў вочы. Асаблiва ў сталiцы. Каб грамадства лiчыла гэта не болей, чым за праявы шкоднiцкай дзейнасьцi горсткi бандытаў, кiруемых дзяржаўнымi злачынцамi. У напружаным рэжыме працавалi ворганы тэрытарыяльнай бясьпекi. Паўсюль былi вочы й вушы правадыра. Усе афiцыйныя сродкi масавага iнфармаваньня старанна замоўчвалi любыя падзеi, што датычылiся паўстаньня, падавалi толькi кароткiя старанна адрэдагаваныя зьвесткi пра тое, што, як шыла ў мяшку, проста немагчыма было схаваць. Што адбывалася на самой справе, добра ведалi толькi ў тых мясьцiнах, дзе непасрэдна праходзiла паўстаньне ды тыя, хто меў магчымасць карыстацца незалежнымi ад першага правадыра крынiцамi iнфармацыi. Хаўрусьнiкi вырашылi не рызыкаваць i пакiнулi састаў на запасным пуцi на невялiкай станцыi, апламбавалi вагоны, ды не пашкадавалi наяўных грошай - каму патрэбна, а самi селi на прыгырадны электрапоезд i на iм дабарлiся да сталiцы. Сталiчны вакзал сустрэў iх мiтусней людскога натоўпу, шумам аўтамабiляў. Таксiсты-прыватнiкi назойлiва прапанавалi свае паслугi. Мегаполiс, нягледзячы нi на што, працягваў свае звычайная бурлiвае жыцьце. - Ну, куды iсьцi? Дзе сустрэча з сувязным? – спыталi малога-праваднiка. - Месца, дзе людзi раку жыўцом пахавалi. Цягнiк у падземнай нары ходзiць. Прывязе туды тлустага чалавека ў блакiтнай кашулi. Ен сыйдзе з цягнiка, будзе там у нары з трох гадзiн чакаць. Зямля крывi папiла, яшчэ ахвяру прагне, – скарагаворкай прабурчэў хлопец, гледзячы ў нiкуды. - Пра што ен кажа? Станцыя метро? - Так. Мы ведаем дзе гэта, – зразумелi браты, - Пайшлi, тут недалека. Змоўшчыкi пашыбавалi за iмi. Прайшлi падземным пераходам пад прывакзальнай плошчай, далей цясьнінай з шэрых будынкаў, выйшлi праз браму, перасеклi яшчэ адну вялiкую плошчу, акружаную такiмi жа, у большасьцi сваей шэрымя, шматпавярховымi будынкамi. У асноўным гэта былi разнастайныя дзяржаўные ўстановы. Мяркуючы па постацi iдала, усталяванай на пастаменце перад фасадам аднаго з будынкаў, гэта быў дом ураду. Гтыя тыповыя iдалы сустракалiся ў кожным горадзе края, i ў будынках, па-за iхнiмi плячыма, заўседы хавалася ад народа ўлада. Адзiнае, што крыху ажыўляля архiтэктурны пейзаж плошчы, быў стары касьцел чырвонага колеру. Праходзячы паўз касьцел, хлопец-абадранец неяк ссутулiўся, прыцiснуў крапчэй да сабе торбу, прыжмурана зiрнуў у бок крыжоў на даху i нягучна злосна прамармытаў: «Мая вiна …». Каля будынку амбасады нейкай замежнай краiны, з лiку тых, пра якiя пры дзядi Ванi было забаронена ведаць, каб не псаваць велiчы эпахальнай Дарогi, сумаваў сыты вартаўнiк. Крыху далей перайшлi вулiцу ля старога будынку турмы. Каля ўваходу ў яе ў чаканьнi нудзiлся сваякi затрыманых. Абыякавы амаль да ўсяго, хлопец выказаў да iх цiкаўнасць, пiльна зазiраў iм у вочы, i калi мiнулi турму, яшчэ доўга аглядаўся. Унiз з халма вяла лесьвiца, пачалi спускацца. Там, унiзе, было шматлюдна. Нвокал плыў паток моладзi, добра разагрэтай сьпiртовымi напоямi. Хлопцы, рабiўшыя iдучы незразумелыя нэрвовыя рухi, быццам выконваючы нейкi шаманскi танец, дзяўчаты з выразамі на тварах, ня пакiдаўшымі сумненьняў у адсутнасьцi зачаткаў розуму, што цалкам кампэнсавалася ў iхнiм жыцьцi наяўнасьцю першасных й другасных палавых адзнакаў. Амаль усе трымалi бутэлькi й бляшанкi з пiвам. Вясела гаманiлi. З усiх бакоў чулася мацерная лаянка. Побач праплыў твар нейкага хлопца з вытарапленымя бяссэнсоўнымя вачыма. - Лысы! А ты куды валiш?! – зароў ен некаму. - Выпiць i паябацца! На прыступках будынку нейкага самавiтага офiсу сядзела зусiм нецьвярозая дзяўчына ў задранай спаднiцы, пасьмiхалася, матляючы галавой i ўпарта цмактала дымячы недакурак, абпякаючы пальцы. - Гей! Малая, хадзем з намi! - Пашол ты ў сраку! – бадзера адгукнулася яна, нават не зiрнуўшы, хто да яе звяртаўся. Слэйтар з цiкаўнасьцю вучонага-натуралiста назiраў за моладзю. - Бач ты, спяшаюцца браць ад жыцьця ўсё! - Калi гэта ўсё, што яны могуць узяць, дык вартае жалю iхняя жыцьце. – адказаў Клiм. - Не падабаецца нам, што яны ўсе iдуць у той жа бок, што i мы. Што гэта за зборышча? – непакоiлiся браты-прадпрымальнiкi. - Кажуць нейкая моладзевая сьвята на адкрытым паветры. Дыскатэка. Бясплатна поюць пiвам. - А можа наадварот - нам лепей, у натоўпу ня будзем так прыкметны. - Цiкава, колькi тут пераапранутых у цывiльнае, палова цi болей? Некаторыя з мiнакоў строiлi кпiны наконт выгляду й вопраткi малога. Ен, сапраўды, у сваiм брудным даматканым адзеньнi старадаўняга крою, нiбыта ўзятым з этнагарфiчнага музэю, выглядаў на сталiчных вулiцах даволi дзiўна i вельмi прыкметна. Кiдалi абразьлiвыя словы. Той злосна з-пад iлба паглядаў на крыўдзiцеляў i моўчкi дэманстраваў iм шэраг вышчараных нiжнiх зубоў, вастаўляючы далека наперад нiжнюю скiвiцу. Яны спачатку пацешалiся з «дэбiльнага», але сустрэўшыся зь iм позiркам, знянацку рабiлiся сумнымi ды журботнымi, адварочвалiся i зьнiкалi ў натоўпу. Слэйтар звярнуў увагу на гэта, пачаў прыглядацца. «Эге, а дурань та наш ня дрэнна валодае гiпнозам, - хутка зрабiў ен выснову пасьля назiраньня, - цiкава, цiкава». Далей па дарозе трапiлася яшчэ царква, зацiснутая з трох бакоў сучаснымi пабудовамi. Хлопец адрэагаваў на яе так сама ж нэрвова, як i на касьцел. Хутка вандроўнiкi выйшлi да рачной набярэжнай. Паселi на бетонную агароджу, якая чымсьцi нагадвала недароблены старажытнагрэчаскi арнамэнт. На тым беразе цесьнiўся квартальчык ярка пафарбаваных рознакаляровых дамкоў. У бруднай вадзе лянотна плавалi качкi. - Фу, сьпякота, – Клiм змахнуў пот з iлба, - I анiводнага воблачка. - Колькi засталося? - Праз дваццаць хвiлiн пайду сустракаць, – адказаў Слэйтар, зiрнуўшы на гадзiньнiк. Ад мiтусьнi людскога натоўпу мiльгацела ў вачах. Гучала музыка. Бадзерымi галасамi крычалi ў мiкрафоны рознаю чуш радые-ды-джэi, цi чорт разьбярэ якiя яшчэ масавiкi-забаўнiкi, «заводзячы» публiку. У перапынках памiж сьпевамi казалi прамовы нейкiя клоўны ў стыльных касьцюмах, заўзята сьвяткуючы невядома што. - А гэта ўсе ж добра, што сьвяты людзям калi-некалi ладзяць, а то паглядзiш – народ тут нейкi заўжды сумны, твары ва ўсiх нечым незадаволеныя, – выказаў думку Клiм. - Чым бы дзiце ня цешылася …, - змрочна й пагардлiва адказаў Слэйтар, - Каб народ ведаў сапраўдную радасць – трэба загартоўваць ягонаю волю. - Як? - Па рознаму. У сярэдневечча волю народаў загартоўвалi чума ды пранцы. А вось гэтым, здаецца, загартоўваць ужо няма чаго. Позна, не засталося. Ну, я пайшоў. Пара. Як толькi Слэйтар адправiўся на сустрэчу з сувязным на станцыю метрапалiтэну, пацягнула подыхам сьвежага паветра. З'явiлася невялiкая хмара. Браты-прадпрымальнiкi зiрнулi на неба. - Можа хоць пыл прыб’ець. - Праклен. – пачуў Клiм за сабой нявыразны здаўлены голас. Ен азiрнуўся. Гэта вымавiў хлопец-праваднiк. Ен стаяў заплюснуўшы вочы i крыху калацiўся. Парыў ветру пырснуў у твары рэдкiмi кроплямi i, раптам, абрынуўся пралiўны дождж. Усе пачалi разбягацца, дзяўчаты з пранiзьлiвым вiскам. - Пайшлi, схаваемся пад мост. Як раз насупраць, Слэйтара дачакаемся. Браты пацягнулi малога за руку, але той вырваў яе i застаўся стаяць на месцы з заплюснутымi вачыма. Сыпануў град. - Чаго ен? – Клiм паспрабаваў было дапамагчы iм цягнуць малога. - Ня трэба! - спынiлi браты, - Яго воля, значыць так патрэбна, нехай застаецца. Дарослыя змоўшчыкi адыйшлi пад мост. Лiвень скончыўся гэтак жа раптоўна, як i пачаўся. Iшлi хвiлiны, а Слэйтар усё ня вяртаўся. Хаўрусьнiкi пачалi непакоiцца. Адзiны хлопец спакойна праходжваўся ўздоўж набярэжнай, махаючы рукамi, сушыў вопратку. Нарэшце, Слэйтар з’явiўся, злы i наскрозь прамокшы. Крэпка вылаяўся. - Ну, што? – нецярплiва пацiкавiлiся браты. Слэйтар меў нейкi нават разгублены выгляд, што для яго было зусiм ня ўласьцiва. Напэўна, ен у першыню ў жыцьцi ня здолеў зрабiць тое, што зьбiраўся, i ўсьведамляць гэта было для яго вельмi незвычайна, нязвыкла. - Чорт ведае што вытвараецца! Я не патрапiў на станцыю, уваход зачынiлi. Яны там душацца ў пераходзе. Было сунуўся, дзе там! Ледзь здолеў назад выдрацца. - Як гэта? - Калi дождж лiнуў, усе кiнулiся у метро. Немагчыма нават да ўваходу наблiзiцца. - Што ж цяпер рабiць? - Пойдзем хутчэй на суседняю станцыю, ен жа павiнен нас дачакацца! Хаўрусьнiкi засьпяшалiся прэч з месца правядзення нечакана спынiўшагася сьвята. У баку станцыi метро, каля ўваходу бачна было валтузьню, па вулiцы туды пранесьлiся некалькi машын «хуткай дапамогi». Але iх зноў чакала расчараваньне. Прыдуркаваты хлопец уперся, як баран, i нiзавошта не пайшоў у вагон пдземкi. Браты вымушаны былi застацца зь iм, а Клiм са Слэйтарам накiравалiся на пошукi сувязнога. Аказалася, што паезды iдуць праз патрэбнаю станцыю без прыпынку. Казалi, што там адбылося нешта жудаснае. На суседнiх станцыях хаўрусьнiкi таксама нiдзе не заўважылi чалавека ў блакiтнай кашулi. Яны шукалi на пэронах, аглядалi пераходы, уваходы й выхады, прылягаючыя да станцый вулiцы. Набегаўшыся, вярнулiся да астатнiх i зноўку пешшу накiравалiся да злашчаснай станцыi. На траве ляжала шмат целаў. Iх выносiлi з перахода. Жывыя, яшчэ жывыя, ужо нежывыя. Большасць пацярпелых на гэты момант ужо адвезлi. Высьветлiлася, што загiнуўшых – дзесяткi. Тлустага чалавека ў блакiтнай кашулi нiдзе не было. Нi сярод жывых, нi сярод памерлых. Калi ня лiчыць мiлiцыянтаў. «Даўнютка столькi разам ня бачыў, - гледзячы на трупы, падумаў Слэйтар, - але ж, даводзiлася й паболей». Ен прыгадаў з нядаўнега мiнулага цэлыя штабелi мертвых целаў, якiя гарэлi, аблiтыя саляркай. У малога ж усё, што адбывалася навокал, ня выклiкала анiякiх эмоцыяў. - Можа ен загiнуў? – выказаў здагадку Клiм. - Паўтары, дзе дакладна павiнен быў чакаць сувязны? На пэроне? У пераходзе? – Слэйтар пачаў трэсьцi дурня за плечы. Хлопец абыякава маўчаў, стомлена закатваў вочы. - Ладна, хопiць. – браты-прадпрымальнiкi адцягнулi Слэйтара, - Паспрабуем сустрэцца заўтра, у гэты ж час. Хадзем пашукаем, дзе спынiцца на ноч. Клiм кiнуў апошнi погляд на месца здарэньня i запытаўся ў Слэйтара: - А гэта паспрыяе загартоўваньню волi народа? - Толькi для некаторых.
Пад уплывам апошнiх падзей у сталiцы Клiма ахапiла пачуцьце, што ен зрабiў не самы лепшы выбар кампанii спадарожнiкаў. I дагэтуль не выклiкала асобага даверу, што лес усей рызыкоўнай мiсii чамусьцi аддадзены ў рукi разумова непаўнацэннага хлопца, а зараз ен канчаткова ўпэўнiўся, што гэтыя людзi, па вялiкаму рахунку, не разумнейшыя за свайго праваднiка, калi так легкадумна прынялi ўдзел у гэтай, хутчэй за ўсё, безнадзейнай справе. З iньшага боку, разважыўшы, цi патрэбны яму былi хаўрусьнiкi цяпер? Ен ужо апынуўся ў сталiцы краю. Цi не прысьпела пара iм разыйсьцiся асобнымi шляхамi?
Яны ўладкавалiся на ноч у гатэлi. Думкi аб тым, каб пакiнуць кампанiю змоўшчыкаў, неадступна прасьледвалi Клiма. «Каб яны толькi ўспрынялi гэта спакойна, а то чаго яшчэ сабе выдумаюць …» - непакоiўся ен. Увечары прыдуркаваты малы раптам уставiўся на яго, i па-iдыецку зарагатаў, паказваючы пальцам. Потом нешта шапнуў братам. Тыя выслухалi ўважлiва, як разумнага, i казалi Клiму: - А ты, мужык, ведай - бяз нас усiх у цябе нiчога не атрымаецца. Клiму зрабiлася нiякавата ад гэтай нечаканай заявы. Ранкам наступнага дня, браты-прадпрымальнiкi нведалi пункт сувязi, дзе меўся доступ да сеткi Internet. Потым, калi побач не было астатнiх змоўшчыкаў, зьвярнулiся да Слэйтара: - Пойдзеш сеньня на станцыю адзiн. Калi там з’явецца тлусты ў блакiтнай кашулi, у кантакт зь iм ня ўступай. Забей. У гэты дзень Слэйтар вярнуўся даволi позна. Яны абмянялiся з братамi выразнымi позiркамi i тыя добра зразумелi, што вынiк ягонае працы – станоўчы. Гэтым разам ен, як звычайна, бесперашкодна зрабiў усё, што зьбiраўся.
А ноччу iзноў перад фасадам рэзыдэнцыi Першага Правадыра з’явiўся iнфэрнальны яздок. Iзноў дэманскiм гроўлiнгам рыкаў й стагнаў нялюдскi голас: - Дзядька Ваня! Дзядька Ваня ў другiм калене, выходзь! Апошняя помста! Я адпачну! I гэтым разам брутальны матацыклiст зьнiк, нiкiм не затрыманы.
На другi дзень у восем гадзiн ранiцы ў кабiнеце Першага Правадыра стаялi навыцяжку мiнiстар унутраных спраў, старшыня камiтэту тэрытарыяльнай бясьпекi генерал Загнойскi i першы сакратар савету бясьпекi. Правадыр быў у шаленстве. - Я вас спрашываю, какiе iз вас рукавадiцелi сiлавых ведамств, кагда вы не у састаянii элементарна абеспечыць безапаснасць дажэ главы гасударства?! Кагда вы, вашы непасрэдственные падчыненные, не можыце аградiць главу гасударства ат хулiганскiх выхадак! Iлi вы ужэ даждецесь, што рэзiденцыю Правадыра начнут iспiсываць усякай непатрэбшчынай, усякiе там «бабры» iлi йышчо какiе мерзауцы, срэдь бела дня, как у вас ужэ усю страну, усе сцены iзгадiлi, где толька можна! Ужэ тачкi с навозам вывалiвают! Вам скора начнут в лiцо iспражняцца, а вы толька маргаць будеце i беспомашчна развадiць рукамi! Мiнiстры! Я вас лiчна, каждага прэдупрэждаю, пад вашу атветсвеннасць. Вы слышыце меня? Тры, нет два дня сроку - задержаць этага хулiгана. Iлi вы даждецесь, пака он перэд рэзiденцыей нагла пазiраваць начнет для усех эцiх телеканалау? Вы этава хацiце даждацца? Мы нiкаму глумiцца над сабой не пазволiм! Слышыце?! Штоб нiкаму не павадна была! Iшчыце где хацiце, как хацiце, засады делайце. Вы меня понялi. Асобенна, эта касаецца тебя, как рукавадiцеля камiцета безапаснасцi. Чэм скарэе даложыце мне о результатах, цем лучшэ будет для вас жэ. Слухаючы Правадыра, мiнiстар унутраных спраў думау: «А цi не я прапанаваў увесьцi ва ўсей краiне камэнданцкаю гадзiну? Дык не, не згадзiўся, не дазволiў!». Запэўнiўшы Правадыра ў тым, што абавязкова зловяць хулiгана, кiраўнiкi сiлавых ведамстваў пакiнулi ягоны кабiнет. Праз дваццаць пяць хвiлiн гэты галаўны боль, накiраваўшыся нiжэй па прыступках службовых лесьвiц, дайшоў да кiраўнiка аддзелу галоўнага ўпраўленьня камiтэта тэрытарыяльнай бясьпекi палкоўнiка Гаркавага. Палкоўнiк й без таго меў некалькi «боляў», а тут яшчэ дадаўся гэты. «Няўжо, з гэтым ня ў стане разабрацца ахова рэзiдэнцыi? – з прыкрасьцю думаў ен, - Усё падкiдваюць справы «дзяржаўнай значнасьцi». Так, што мы тут маем? На здымках вiдэакамэры вонкавага назiраньня добра бачна стары матацыкл «Урал». Зараз, напэўна рэдкасць, хаця, нават у майго старога штосьцi падобнае ў гаражы стаiць, сын байкер-шмайкер хрэнаў, усё яго ў дзеда катацца выпрашвае. Трэба будзе папярэдзiць, каб ня гойсаў. Ладна, што за кiроўца - пад вопраткай ня бачна. За сьпiной стрэльба, альбо муляж. Выкрыквае пагрозы, пра помсту, дзядю Ваню прыпамiнае. Дзе ж цябе, аматара “сiвых легендаў”, шукаць? Трэба перш наперш усiх зарэгiстраваных уладальнiкаў i гэтыя мотаклубы праверыць. Мiлiцыя, зразумела нехай патруляваньне ўзмацнiць, i, канешне, абавязкова зрабiць засаду».
Палкоўнiк вырашыў прайсьцiся пешшу, таму як жыў ад бацькi недалека. Сеньня ен наведваў старога, таксама ветэрана ворганаў тэрытарыяльнай бясьпекi. Той даўно ўжо запрашаў да сабе. Сядзелi да пазна, размаўлялi, за размовай выпiлi пляшку гарэлкi. Гаркавы канешне зрабiў кар’еру ў ворганах дзякуючы бацьку ды ягоным сувязям. Але ен нес службу старанна, бацьку нiколi не было сорамна за яго. А калi б за што й было, дык бацька аб гэтым ня ведаў. Але ж апошнiм часам ен заўжды быў незадаволены сынам. Вось i сеньня, весь час бурчэў, спрачаўся, нават выпiтая гарэлка яго ня ўлагодзiла, а наадварот, ад яе старога яшчэ болей пацягнула разважаць на гэтыя надакучлiвыя тэмы. Маўляў, сказiлi само паняцьце, iдэю тэрытарыяльнай бясьпецы, робяцца прыслужнiкамi ў кожнай свалаты, што да ўлады дарвецца, а то i самi гэткаю ўладу ствараюць. Папракаў сына, што i ен гэтую лiнiю гне. Можна падумаць, быццам бы сам, у свае часы, супраць дзядi Ванi пер. Сядзеў бы ўжо цiха на старасьцi гадоў. Атрымлiваеш пэрсанальную пенсiю, чаго табе яшчэ не хапае? Дык не, разважае ўсё. «Дысiдэнстваваць» пацягнула. А то i зусiм розум страцiў: пачаў разам з унукам па начных клюбах канцэрты вар’яцкай музыкi наведваць, галавой там трэсьцi. Не дай божа, хто б з былых службоўцаў даведаўся. А чаго толькi вартыя адныя яго пытаньнi з’едлiвыя, з падвохам, накшталт – «А цi не з твайго гэта аддзелу якi ўмелец тады кандыдату ў правадыры дзiрку ў машыне зрабiў? Альбо з Федэрацыi «спэца» заказвалi? Лепей бы мне, пенсыянеру халтурку падкiнулi, я б ужо як трэба пацэлiў! Крыху вышэй». Ох, уж гэты старчаскi гумар. I гэтак заўседы. Вось за свой характар i застаўся ў чыне падпалкоўнiка. - Шкада, сын. I гэтым разам ня пажадаў ты мяне зразумець, – уздыхнуў на разьвiтаньне бацька. Палкоўнiк Гаркавы выйшаў з пад’езду, запаліў, паглядзеў на гадзiньнiк. Было амаль тры гадзiны ночы. На прасьпекце ен азiрнуўся, на некалькi кварталаў у абодва бакi не было бачна анiводнай машыны. Не было й пешаходаў. Звычайна, нават у гэты позьнi час, заўседы хто-небудзь кудысьцi накiроўваўся па галоўнай вулiцы сталiцы. Цiшыня ўжо пачала цiснуць яму на псіхiку. Парк, якi перасякаў прасьпект, таксама быў зусiм пусты, ня параўнаць з тым, што тут робiцца ўдзень. «Хоць ба якi алкаш бадзяўся, - падумалася палкоўнiку, - нiкога». Дзесьцi далека пачуўся гук матацыкла i зноў усё сьцiшылася. «Дзiўна, няўжо сапраўды палiва настолькi падаражэла, што сталi так мала ездiць?» - працягваў разважаць ен. Ад ракi, загнанай у бетонныя берагi, што калыхала на сваей паверхнi сьмецце, пакiнутае адпачываючымi ў парку, пачаў распаўзацца туман. Ягоныя клубы ўздымалiся ўжо вышей маста i павольна плылi над прасьпектам. Раптам, палкоўнiк спачатку адчуў так званым «шостым пачуцьцем», а потом й убачыу вачыма, што ўвесь гэты незвычайны для вялiкага гораду спакой парушыўся прысутнасьцю некага яшчэ. З боку плошчы з высокiм слупам-помнiкам iмклiва рухаўся праз клоччы туману матацыклiст. Ен наблiжаўся бязгучна, быццам ляцеў у паветры, з патушанай фарай. У начным небе над iм, з-за зоркi на вяршынi манумэнта, праз дзiрку ў аблоках выглянула самотная вострая зорка. Палкоўнiк нейкi час глядзеў на прывiд, як зачараваны, але ж у наступны момант жах пранiзаў наскрозь кожную клетку ягонага цела. Гэты жах вярнуў да рэчаiснасьцi, ацьвярозiў сьвядомасць. Гаркавы зразумеў, што гэта сьмерць. Трэба ратавацца. Палкоўнiк кiнуўся ўцякаць у парк, у бок ад прасьпекту. На нечым падслiзнуўся, ледзь ня ўпаў. Пабег, што было моцы, цераз вытаптаныя газоны. Здавалася, ногi здраднiцкi налiлiся сьвiнцом, i кожны крок даецца ўсё цяжэй й цяжэй. Фiзiчнай падрыхтоўкай апошнiя год дваццаць ен не займаўся, а вось гарэлку ўжываў рэгулярна – то тое, то iньшае, па службе й так. Дактары даўно забаранялi, казалi хопiць, iнакш заб’еш сабе. «Дзе хоць якi мiлiцэйскi патруль?» - лiхаманкава думаў ен, прыкiдваючы, дзе шукаць паратунку. Ен добра ведаў усё навакольле, ня аднойчы бываў тут i ўдзень, i ноччу, але зараз у стрэсавам стане зусiм заблытаўся. Ззаду, бязлiтасна забiваючы цiшыню, дагэтуль парушаемаю толькi нэрвовым дыханьнем Гаркавага, жудасна ўзроў рухавiк матацыклу. Той з’ехау па лесьвiцы ў парк i запалiў фару. Апынуўшыся ў пляме яе сьвятла, палкоўнiк прыгадаў, як яму самому даводзiлася ў маладосьцi, у часы эпахальнай Дарогi, такiм чынам паляваць на казуль з партыйнымi таварышымi. Зараз палявалi на яго. Ен ведаў, што матацыклiст з’явiўся не выпадкова i лiтасьцi ня будзе. «Табельны пiсталет! – палкоўнiк рашуча спынiўся, пiсталет быў пры iм, – Зараз ты ад мяне пабегаеш!». Ужо не засталося сумненьняў, што яго забiваюць i ен вырашыў даць адпор. Выхапiўшы пiсталет, ен хутка перасмыкннуў затвор, зьняў з засьцерагальнiка i некалькi разоў стрэлiў у бок прасьледавацеля, вышэй фары. Ен быў упэнены, што ня мог не патрапiць. Той спынiўся. Фара па-ранейшаму праз туман бiла сьвятлом у вочы палкоўнiку. Наступным стрэлам ен прымусiў яе згаснуць. Цяпер яму стала бачна. Постаць кiроўцы сядзела нерухома. Рухавiк працаваў на малых абаротах, выхлапныя газы струменiлiся па зямлi. Адлегласць памiж iмi была ўжо даволi невялiкая. «Чаму ен не падае?» - жах не пакiнуў палкоўнiка, а наадварот узмацнiўся. Выгляд матацыклу здаўся яму нейкiм знаемым, але было не да разважаньняў на гэты конт. Яздок павеў галавой у шлеме, некалькi разоў гучна газануў. Гаркавы пачаў адступаць задам. «Трэба ў ваду, цераз рэку! Не дастане!». Ен павярнуўся i зноў пабег. Матацыклiст iрвануў зь месца за iм. Палкоўнiк цяжка перамахнуў праз агароджу i плюхнуўся ў ваду. Было не глыбока, ен устаў нагамi на бруднае дно. Яму зусiм бракавала паветра. Шалены пульс бiў у скронi. На беразе з’явiўся матацыклiст. - Апошняя помста! – прахрыпеў ен, хапаючы адной рукой з-за пляча вiнтоўку. Але стрэл не прагучаў. Шырока адкрытыя мертвыя вочы палкоўнiка павольна пераводзiлi нявiдзячы позiрк з нацэленага на яго ствала ў змрочнае начное неба на самотную зорку. Цела яго ў вадзе запракiдвалася на сьпiну, каля вуха боўталася пустая пiўная бляшанка. У гэтую ноч лiхi яздок ля рэзiдэнцыi Правадыра ня з’яўляўся.
- Можна паспрабаваць усталяваць кантакт з паўстанцамi яшчэ адным чынам, аднак гэта даволi рызыкоўна, – аб’явiлi браты-прадпрымальнiкi, - усё адно трэба зьнiкаць з гатэлю, заседзелiся, за намi тут сочаць, як за ўсiмi нядаўна прыбыўшымi. - Наколькi рызыкоўна? – пацiкавiўся Клiм. Апошнiя два днi ягоны дасуг цалкам складаўся з бясконцага паўтарэньня рытарычнага пытаньня звернутага да сабе: «Нашто я тут апынуўся?». - Рызыка ў тым, што патрэбна будзе iсцi ў калектар. - I што? - У нас няма пры сабе зброi. - А што там можа нас чакаць? – запытаўся Слэйтар. - Хто ж яго ведае, мы там нiколi не былi. – адказалi браты. Клiм моўчкi пераводзiў скептычны позiрк з аднаго на другога. - Ну, калi трэба, значыць пойдзем. – згадзiўся Слэйтар. Змоўшчыкi неадкладна пачалi зьбiрацца. Зайшлi ў краму, набылi неабходную рэч – гумавыя боты. Даехалi на тралейбусе да канчатковага прыпынку. Апынулiся на ўскрайку гораду. Браты агледзiлiся. З аднаго боку высiлiся аднолькавыя каробкi буйнапанэльнай забудовы, з другога -пустка з рэдкiмя купкамi хмызьняку. За ей вiднеўся роў. - Туды! – упэўнена зарыентавалiся браты. У рове было топка, па ягонаму дну працякаў невялiкi брудны ручай. Хутка яны ўбачылi ўваход у калектар. У вялiкай жалезабетоннай трубе можна было iсцi на ўвесь рост. - Ну, што? Туды? - Туды! Пашыбавалi ў цемру. У руках братоў з’явiлiся карманныя лiхтарыкi. Ногi вандроўнiкаў абмывала няглыбокая павольная сьмярдзючая плынь. Усплескi вады ад крокаў адгукалiся ў трубе непрацяглымя водгукамi рэха. Звонку сюды ўжо ня дасягаў анiводны пабочны шум. - А цi далека iсцi? – спытаў Клiм. - Там будзе бачна. Сьветлая пляма ўваходу зьнiкла за паваротам калектару. - Здаецца, нехта кракае цi крэхча наперадзе, – прыслухаўся Слэйтар. Астатнiя таксама прыслухалiся. - Ды не, напэўна, вада плескае. – казалi браты. Ззаду пачуўся якiсьцi хлюпаючы гук. Клiм нэрвова азiрнуўся. Выявiлася, гэта хлопец-праваднiк адшукаў на паверхне сьценкi калектару сьлiмака i са смакам есць яго, выцмоктваючы з панцыра. - Цьфу, брыдота! – Клiм з агiдай плюнуў. Змоўшчыкi, разам з палегкай уздыхнуўшы, крочылi далей. Прамiнулi бакавое адгалiнаваньне калектару, цi хутчэй прымыканьне. Зазiрнулi ў яго. - Не, туды не пойдзем. – пасьля непрацяглага роздуму вызначылiся браты. Зноў крочылi далей. Тым ня меньш, наперадзе выразней ды выразней чулiся нейкiя цiхiя гукi. Як быцам хтосьцi скрыпучым голасам паўтараў: «Эўве-эўве», вытрымлiваў паўзу i зноўку: «Эўве-эўве». - Усе ж, нехта крэхча, прыслухайцеся, – заўважыў Слэйтар. Цяпер ужо ўсе выразна чулi гэтыя гукi. Спынiлiся. Браты напружана прыслухоўвалiся. Прайшлi яшчэ крыху. - Патап? – спытаўся адзiн у другога, што было даволi не звычайна, бо памiж сабой браты нiколi не размаўлялi. - Што? Патоп? – не зразумеў Слэйтар. У наступны момант наперадзе блiснулi ўспышкi i цiшыню калектару ўзарваў гук шаленай аўтаматнай чэргi. - Тваю маць! Клiм кiнуўся долу, тварам прама ў брудную ваду. Слэйтар прысеў. Браты загасiлi лiхтарыкi. - Уцякаем! – цiха й рашуча выдыхнулi яны i пабеглi, пацягнуўшы за каўнер малога. Клiм падхапiўся. Хаўрусьнiкi пабеглi навобмацак, натыкаючыся адно на аднаго. Невядомы даў яшчэ некалькi доўгiх чэргаў. Ад нясьцерпнага грукату стрэлаў заклала вушы. Вакол уцякаючых зазьвiнелi кулi, шматразова рыкашэцячы аб бетонныя сьцены калектару, выкрэсваючы iскры. Клiм зноў залег, падхапiўся, пабег за астатнiмi. Выратавальны паварот. Нарэшце наперадзе паказаўся выхад. Няўдалыя «дыгеры» вылецелi з калектару цi не хутчэй за тые кулi, ад якiх уцекалi. Дружна выбеглi з рову, спынiлiся, цяжка дыхаючы, на пустцы. Здаецца, нiхто не прасьледваў. - Хто гэта быў? – спытаў Слэйтар. - А чорт яго ведае, – спакойна адказалi браты, правяраючы кiшэнi - iх зараз чамусьцi болей цiкавiла, цi не згубiлi яны ў беганiне лiхтарыкi. - За якiм чортам, адкажыце мне, мы туды ўвогуле паперлiся? Цудам, што не загiнулi! – Клiму адбыўшаяся прыгода яўна вельмi не спадабалася. - Пойдзем яшчэ? – спытаў адзiн брат другога так, як быццам гаворка iшла сярод дзяцей аб наступнай спробе ўкрасьцi яблыкаў з прыватнага саду. Пачуўшы гэта, Клiм безнадзейна махнуў рукой, рашуча павярнуўся і накiраваўся да тралейбуснага прыпынку, злосна бармочучы пад нос: «Ну, на хер! Хопiць!». Слэйтар пайшоў за iм. Браты крыху пастаялi ў роздуме ды таксама пакрочылi на прыпынак. Малы усьмiхаўся i казаў: «Тра-та-та, тра-та-та!». Здарэньне яго дужа павесялiла. Пахмурныя змоўшчыкi паселi на лаве. На прыпынку было пуста. Тралейбус вiдаць толькi ад’ехаў. Клiма вельмi раздражняла мокрая вопратка. Першымi парушылi цiшыню безжурботныя браты-прадпрымальнiкi. - Ну, цяпер у нас усё атрымаецца, як трэба, само па сабе! – аптымiстычна й бадзера запэўнiлi яны прысутных. - Да? Само?! – тэтральна запытаўся Клiм, - Нашто ж тады было лезьцi ў гэтую трубу? - Бяз гэтай спробы магло б i не атрымацца. Цяпер атрымаецца. Абавязкова. Браты задаволена жмурылiся на сустрач сонцу.
Труп кiраўнiка аддзелу галоўнага упраўленьня камiтэта тэрытарыяльнай бясьпекi палкоўнiка Гаркавага праз некалькi хвiлiнаў быў знойдзены патрулем мiлiцыянтаў, якiя накiравалiся ў гэтае месца парку, пачуўшы стрэлы. Ужо ранкам наступнага дня, у вынiку першапачатковага расьледваньня абставiн ягонае гiбелi высьветлiлася, што палкоўнiк быў у нецьвярозым стане, страляў з табельнай зброi невядома куды цi ў каго, цалкам магчыма, што ў паветра, бо нецьвярозы, слядоў гвалтоўнай сьмерцi няма, памер ад завалу сэрца. Калi б справа датычылася шэраговага грамадзянiна, дык на гэтым следства i спынiлася б, але ў дадзеным выпадку, са здарэньнем з чалавекам з «канторы», належала ўсё дасканала праверыць, не пакiнуць без увагi анiводнай дробязi, знайсьцi ўсiх магчымых й немагчымых сьведкаў.
Увечары, пасьля сынавых хаўтураў, стары Гаркавы, як нi ў чым ня было, зьявiўся ў двары, каб звыкла сыграць парцейку ў шахматы са сваiм даўнешнiм сябрам i, па сумяшчальнiцтву, пазаштатным iнфарматарам з дваццацi чатырох гадовым стажам, суседам Антонам Самуiлавiчам. Той не чакаў, што ў такi дзень сябар а восьмай гадзiне вечара выйдзе на двор да столiка, прыхапiўшы шахматы, як адбывалася заўседы, амаль кожны дзень у апошнiя гады, цеплай парой i калi ня замiнала надвор’е. Убачыўшы Гаркавага ля столiка з вакна, ен здзiвiўся, але ж таксама выйшаў у двор. Мясцовыя прыхiльнiкi кульнуць увечары бутэльку настойкi дрэннага гатунку, цi «забiць казла», а таксама дваровая моладзь добра ведалi, што ў гэты час столiк павiнен быць вызвалены для культурнага адпачынку паважанага чалавека i ягонага сябра. Калiсьцi падпалкоўнiк у адстаўцы Гаркавы рашуча й даходлiва давеў гэта да ведама ўсiх, аднойчы й назаўседы. Але гэта асобная гiсторыя, якая ня мае непасрэднага дачыненьня да нашага апавяданьня. Антон Самуiлавiч Ябiбабчык, як й Пархвен Фролавiч Гаркавы ўжо дасягнуў пенсыйнага ўзросту. Нягледзячы на гэта, ен працягваў весьцi даволi актыўны лад жыцьця. Быў мастацкiм кiраўнiком ансамблю духавога джазу пад назвай «Эркюль Пуаро» пры доме культуры, яшчэ займаў пачэсную пасаду ў ветэранскай арганiзацыi. Падыйшоў да Пархвена Фролавiча, павiтаўся. Пачалi выстаўляць фiгуры на дошку. - Ну, як ты лiчыш, Самуiлавiч, у чым памылiўся дзядя Ваня, што зараз у нас дайшло да таго, што мы маем? – павеў свае звычайныя размовы Гаркавы, якiя заужды замiналi Антону Самуiлавiчу засяроджвацца на гульнi, так, як быццам i не пахаваўшы некалькi гадзiн таму свайго адзiнага сына. Ябiбабчык пiльна ўглядаўся ў твар сябра, на iм ня было й ценю смутку. «Няўжо такая вытрымка? Немагчыма!» - дзiвiўся Антон Самуiлавiч. Ен добра ведаў, наколькi моцны характар у адстаўнога падпалкоўнiка тэрытарыяльнай бясьпекi, але ж, уяўляючы сабе на ягоным месцы, калi б самому, крый божа, давялося перажыць сваiх дзяцей, i пасьля пахаваньня спакойна пайсьцi гуляць у двары ў шахматы – не, гэта нават, немагчыма ўявiць. Ен бы сам хутчэй за ўсё памер у той жа дзень ад гора. Разважаньнi па тэме пустой размовы аб нядаўнiм гiстарычным мiнулым, што распачаў Гаркавы, выцiскалiся ў сьвядомасьцi Ябiбабчыка шчырым неразуменьнем ягонага неадпаведнага жыцьцеваму моманту настрою, адчувалася ў гэтым нешта нялюдзкая. «Хiба, гэта праява стрэсу? – закралася думка, - можа з гора зьехаў з розуму i паводзiць сабе, як быццам нiчога ня здарылася?». Ен асьцярожна, узважваючы кожнае слова, паспрабаваў перавесьцi размову на заўчасна памерлага сына Пархвена Фролавiча. - Сын, а што сын? Шкадаваць амаль няма аб чым. З сына майго, Антон Самуiлавiч, шчыра кажучы, нiчога путнага, на жаль, ня атрымалася. Пустацвет. Што быў, што ня быў, – спакойна адказаў Гаркавы, i цьверда, як здалося з нейкiм iспытам, паглядзеў яму ў вочы, - Адной карысьцi, што ўнука мне зрабiў. Вось унук – малайчына, сапраўдны мужык, iм ганаруся. Ябiбабчыка ахапiла непрыемнае пачуцьце, што ен яго правакуе на нешта, хоча дабiцца нейкага нэрвовага рэагаваньня на свае падкрэсьлена бяздушныя паводзiны, вывесьцi з раўнавагi. Так здаралася раней, пры «працы» зь iм, калi Гаркавы, выкарыстоўваючы розныя псiхалягiчныя трукi, выцягваў зь яго розную iнфармацыю й сьведкi, якiя ен сам, па сваей волi, казаць зусiм й ня зьбiраўся. Ен ўжо амаль забыўся на гэта, а зараз адчуў, нiбыта зноў вярнуўся ў тыя часы. Зрэшты, сумленьне яго было адносна чыстым на конт свайго «стукачаскага» мiнулага, бо, наколькi ен ведаў, здаецца, дзякуючы непасрэдна ягонае iнфармацыi нiкога не расстралялi i не пасадзiлi на вялiкi тэрмiн. «Якога д’ябла! – раззлаваўся Антон Самуiлавiч, - што было, тое прайшло, зараз мы абодва аднолькавыя грамадзяне, пенсiянеры, i не ў ягоным кабiнеце!». Ен вырашыў зноў перавесьцi размову ў iньшае рэчышча. - Часьцяком да глыбокай ночы па-за сценкай чую ў цябе, Фролавiч, нейкi звышсучасны музычны жах. Гэта ўнук твой усё круцiць? Людзi кажуць, i табе гэта слухаць падабаецца? Разам зь iм канцэрты наведваеш? – хiтра запытаўся былы стукач. - Добрую музыку - чаму ж ня паслухаць? – па-ранейшаму спакойна адказаў Гаркавы, - Я табе так скажу – зараз моладзь кой у чым болей за нас старых разумее. I калi розум старчаскi яшчэ не зусiм страцiў, калi яшчэ здольны гэта асэнсаваць, тады ты шчасьлiвы. Пархвен Фролавiч зрабiў глыбокi ўздых i ад гэтага крыху балюча зморшчыўся, прыклаў далонi да грудзей, пацер. «Вiдаць, усё ж сумуе па сыну, - вырашыў Ябiбабчык, - i ў iх, у «жалезных Фелiксаў» сэрцы не каменныя, вiдаць, балiць». Гульня ў Антона Самуiлавiча сеньня зусiм ня ладзiлася i адстаўны падпалкоўнiк Гаркавы хутка зрабiў яму мат у некалькi хадоў. Згулялi яшчэ раз. Перамога зноў аказалася на баку Пархвена Фролавiча. Пачало цямнець, пенсыянеры разыйшлiся па сваiх кватэрах. Дваццацi гадовы ўнук Гаркавага жыў разам з дзедам. Мацi яго памерла калi ен быў немаўля, ен яе зусiм ня памятаваў, а з новай жонкай бацькi з дзяцiнства заўседы канфлiктаваў, прычым з узростам узаемная нянавiсць памiж iмi крэпла ды павялiчвалася, як кажуць, не па днях, а па гадзiнах, таму вырашылi, што яму лепей жыць у дзеда. Да таго ж, стары Гаркавы таксама аўдавеў i жыў адзiн у вялiкай трохпакаевай кватэры. Сусед Ябiбабчык жыў на тым жа паверсе, за сцяной, толькi ў другiм пад’ездзе. Прыйшоўшы да сабе, ен, дзякуючы растрывожаным адстаўнiком пачуцьцям, працяглы час ня мог заснуць. Калi яму, нарэшце, пачало гэта крышачку ўдавацца, ен падхапiўся. За сценкай выбухнуў цяжкi грохат бубнаў ды шквал жудаснага скрыгатаньня й зуду электрычных гiтар, да гэтага дадаўся рыкаючы i часам па вар’яцку лямантуючы вакал. Гэта было нясьцерпнай пакутай для яго слыху, звыклага да гучаньня духавых iнструмэнтаў, i ўвогуле, зусiм невыноснай для нармальнага чалавека музыкай. Моцы аўдыесiстэмы, напэўна, хапiла б, каб агучыць канцэртную залю цi адкрытую пляцоўку, i яе ня шкадавалi. Звычайна Гаркавыя ня ўключалi музыку так гучна пазней дваццацi трох гадзiн, як i патрабуе гарвыканкам, але сеньня вырашылi пахулiганiць. Нiбыта, спраўлялi чорнае сьвята. У пэўныя моманты Антону Самуiлавiчу здавалася, што ўнук, цi дзед Гаркавыя, цi нават абодва разам, падпяваюць i выюць, як зьвяры. Гукавы жах доўжыўся прыкладна да першай гадзiны ночы. Антон Самуiлавiч ня спаў да ранку.
Увечары Слэйтар падслухаў размову братоў па тэлефоне. - Заўтра? Добра, у звычайны час. Дзе? Як? На clinickshit.net? Зразумела. Якi будзе твой nick? Невядомы штосьцi адказаў. - Наш той, што запрошлым разам. Так, superprick. Ну, сапраўды, здагадалася б. Ну, бывай! Ранкам, як толькi браты накiравалiся ў аддзяленьне сувязi, Слэйтар пакiнуў Клiма ў прыемнай кампанii малога дурака, а сам пабег у internet-кафэ, сказаўшы, што ў краму за добрымi цыгарэтамi. Ен хутка знайшоў патрэбны сайт, браты ўжо былi ў “чаце”. Слэйтар падрыхтаваўся даведацца пра штосьцi значнае і пачаў пiльна сачыць за размовай. Superprick: - я ўжо тут. Chick_Freak: - Ну што, гаўнюк, чаго-небудзь хочацца? Superprick: - Я мару адчуць водар тваей похвы, калi гэта здарыцца?! – адказвалi браты. Chick_Freak: - Ты мудзiла, гэта трэба заслужыць. Superprick: - Скажы як? Chick_Freak: - ты павiнен глынуць сваей мачы! Superprick: - я ўжо раблю гэта. Chick_Freak: - Не дастаткова, не сумнявайся, калi я да цябе дабяруся, ты будзеш глытаць маю мачу ведрамi, глытаць i давiцца, глытаць i давiцца! Superprick: - дабярыся ж хутчэй!!!!!!! Chick_Freak: - спачатку ўваткнi шыла ў кожную далонь восем разоў, пакарай iх за тое, што яны займаюцца мастурбацыяй. Ты павiнен давесьцi мне, што ты паслухмяны хлопчык. Superprick: - добра, сучка, но калi я да цябе дабяруся, я ўганю шыла табе ў заднiцу, а калi ты пачнеш сплываць крывей, уганю коя-што iньшае. Chick_Freak: - як? Табе яшчэ есць, што ўвагнаць? Гнюсная жывела, за прошлым разам я загадала табе адсекчы яго! Superprick: - цi я не адказаў табе, каб ты прыйшла ды адкусiла яго? Chick_Freak: - тупая жывела! Я ведаю, чаму ты так даражыш iм, сваiм гнойным чарвяком! На што ен табе патрэбны! Я ведаю, ты i зараз робiш гэта, брудны вырадак! Superprick: - так, сучка, я заўседы раблю гэта, калi размаўляю з табой, з памыйнай сучкай. Слэйтар намагаўся аналiзаваць гэтую размову, спрабаваў убачыць якiсьцi патаемны падвоены сэнс. Бо гэта, хутчэй за ўсе, быў iньшасказальны абмен нейкай вельмi карыснай iнфармацыяй. Але сэнс бачыўся толькi адзiны, яўны i даволi адназначны. У рэшце рэшт, усё роўна выходзiла, што ен даведаўся пра братоў даволi шмат новага. Chick_Freak: - Нiчога, толькi дачакайся, я яшчэ раструшчу табе яго абцасам. Superprick: - я чакаю, чакаю, толькi пападзiся мне … Chick_Freak: - нiкчэмны дзерзкi раб, сьмярдзючая жывела, я люта пакараю цябе … Superprick: - … i, калi ты, нарэшце, здохнеш пада мной, злосная фрыгiдная сука, я буду працягваць рабiць гэта з табой са здохшай i атрымлiваць асалоду, бясконцую асалоду … «Закаханыя» распалялiся ўсё болей. Агент камiтэта бясьпекi Федэрацыi канчаткова зразумеў, што калi якi алегарычны сэнс тут i прысутнiчае, асэнсаваць яго не магчыма i ен марна губляе час. Калi Слэйтар вярнуўся ў гатэль, браты, на здзiўленьне хутка, ужо апынулiся там раней за яго. Гэта было нечакана, таму як размова ў “чаце” абяцала быць яшчэ працяглай. «Напэўна, пасварылiся альбо пакрыўдзiлi сяброўку якiм неасьцярожным словам», – вырашыў Слэйтар. - Ну, усе, пара рухацца далей, тут рабiць больш няма чаго, – аб’явiлi браты, - сеньня вяртаемся да саставу. Яны пакiнулi гатэль, каб болей ня вяртацца. У сталiцы далей заставацца, сапраўды, ня мела сэнсу. Накiраваўшыся да чыгуначнага вакзалу, хаўрусьнiкi зноў апынулiся ў людзкiм натоўпу, як i ў першы дзень зьяўленьня ў сталiцы. Усе крочылi мэтанакiравана ў адзiным напрамку. - Яшчэ адно народнае сьвята? – спытаў Клiм, азiраючыся навокал. - Здаецца, мiтынг. Людзi спынялiся на плошчы, разгортвалi сьцягi ды транспаранты. - Зараз будзе бойка, – паведамiлi браты. - Чаму? - Гэтыя людзi сабралiся ня дзеля ўхваленьня правадыра і ягонага палiтычнага курсу, а iньшыя публiчныя сходы й шэсьця ня дазваляюцца. На ўзвышэньне каля помнiку нейкаму дзядьку, верагодна, пiсьменьнiку, узлез прамоўца. Пачаў вельмi эмацыянальна штосьцi казаць, абурацца. З-за дрэннага гукаўзмацняльнiка ня ўсе словы магчыма было разабраць. Асаблiва Клiму й Слэйтару, бо выступаючы размаўляў на ня дужа звыклай для iх мове. У той жа час, большасць прысутных добра разумела, пра што ен кажа, нават й ня чуўшы яго. Ен казаў пра тое, што ўсе добра ведалi й без таго, пра пануючы ў краiне злачынны рэжым «ПП». Да слыху змоўшчыкаў даносiлiся словы: - У краiне йдзець сапраўдная вайна! Штодня гiнуць людзi! Чаму ад нас утойваюць праўду?! Паўднева-ўсходнiя вобласьцi ўжо некалькi тыдняў акупiраваны войскамi iньшай дзяржавы. Калi гэта толькi дзеля барацьбы з горсткай злачынцаў, як кажа, так званы «правадыр», чаму гэта цэлая армiя?! Чаму айчынныя ворганы ўнутраных спраў ня могуць справiцца самi? Таму што, гэта не злачынцы. На самой справе – гэта народ, якому не патрэбна ўлада «ПП», якi стамiўся ад нахабнага злачыннага рэжыму. Чужынская войска прыйшло ваяваць з народам, з намi! На плошчы адчувальна павялiчылася прысутнасць мiлiцыянтаў ды атрадаў спецыяльнага прызначэньня. Пад’ехала некалькi аўтобусаў. - Правадыр у адстаўку! Правадыр у адстаўку! – пачаў скандзiраваць натоўп. Як толькi мiтынгуючые паспрабавалi рушыць каленай у бок рэзыдэнцыi Першага Правадыра, з аўтобусаў выбеглi амапаўцы са шчытамi і перакрылi iм шлях. З некалькiх мiлiцэйскiх аўтамашын вялася аператыўная вiдэаздымка. - Митинг не санкционирован! Немедленно разойдитесь! – панеслася з мiлiцэйскiх гучнагаварыцеляў. - Правадыра за краты! Лавi сапраўдных злачынцаў, менцяра, а то морду раз’еў за народны кошт! Ганьба! – выкрыквалi ў адказ дэманстранты, а магчама, пераапранутыя правакатары. - Немедленно разойтись! Хаўрусьнiкi, затрымаўшыся сярод мiтынгуючых усяго толькi на некалькi хвiлiнаў, апынулiся ў вельмi недарэчным становiшчы, патрапiўшы ў самы эпiцэнтр падзеяў. У бок мiлiцыянтаў, што перакрылі вулiцу, паляцела некалькi бутэлек. Тады вакол плошчы сталi сьцiскацца ланцугi ацапленьня, амапаўцы пачалi хапаць мiтынгуючых ды, зьбiваючы, цягнуць у аўтобусы. Адныя пачалi спрабаваць адыходзiць, iньшыя аказвалi супрацiў. Мiлiцэйская кiраўнiцтва атрымала загад – разагнаць мiтыныг. Праявы падтрымкi сэпаратызму ў сталiцы былi не дапушчальныя. Тым часам, найбольш актыўная частка, тые, хто спрабаваў прарвацца да рэзыдэнцыi, пачалi закiдваць амапаўцаў каменьнем, разьбiраючы брук на ходнiках. З завулку выехала, загадзя падрыхтаваная, бронемашына з вадаметам і неадкладна прынялася за справу. Усе гукi патанулi ў завываньнi сiрэн. Некалькi зь iх неўзабаве, усё ж, змоўклi, калi дэманстранты перакулiлi патрульныя аўтамашыны. Мiлiцыянты з аднаго краю плошчы прымянiлi сьлезатачывы газ. Ва ўзняўшайся сумятнi хаўрусьнiкi ўжо неаднаразова рызыкавалi страцiць адно аднаго. Тут два здаравенныя мiлiцыянты надзейна схапiлi Клiма, спачатку добра «прыклаўшы» гумавымi палкамi. Астатнiя змоўшчыкi, акрамя хлопца-праваднiка на гэты момант апынулiся ад яго далека і не маглi прыйсьцi на дапамогу. Выратаваньне прыйшло нечакана. Малы раптоўна падскочыў, неяк ненатуральна высока ўзняўшыся ў паветра, i, Слэйтар – выдатны знаўца разнастайных усходнiх й заходнiх адзiнаборстваў, добра бачыўшы гэта, не паверыў вачам - нанес мацнейшы ўдар спачатку адной, а потым другой нагой аднаму й другому мiлiцыянту ў галовы, схаваныя ў плястыкавых шлемах, хутчэй за ўсё пашкодзiўшы пры гэтым абедзьвум шыйныя пазванкi. Слэйтару нават здалося, што малы на iмгненьне завiснуў у паветры, перад тым, як ударыць. Гэта было немагчыма, нават для вельмi падрыхтаванага, трэнiраванага байца. Слэйтар быў упэўнены. Гэткiя трукi магчымы толькi ў кiно, пры дапамозе спэцэфектаў. Але, усе iньшыя навокал, здаецца, акрамя выдатнага ўдару, патрапiўшага ў цэль нiчога незвычайнага ня заўважылi, а толькi натхнiлiся. У вынiку натхненьня яшчэ некалькi мiлiцыянтаў пад нацiскам дэманстрантаў апынулiся на зямлi, страцiўшы iнiцыятыву. Адзiны «гарыла» паспрабаваў схапiць малога, аднак той спрытна ўвярнуўся і ўцек, блiжэй да сваiх. Слэйтар, ня прыцягваючы да сабе залiшняй увагi, «вырубiў» амапаўца. Цяпер мiлiцыянты вымушаны былi спынiць «хапун» ды абараняцца самi. Скарыстаўшыся гэтым зручным момантам, хаўрусьнiкi здолелi пакiнуць месца разгону мiтынгу і дварамi, ня затрыманыя, чакаўшымi й там, мiлiцыянтамi, дзякуючы Слэйтару ды ягонаму падробнаму пасьведчаньню супрацоўнiка тэрытарыяльнай бясьпекi, дабралiся да чыгуначнага вакзалу. На вакзале Слэйтар пачаў настойлiва шукаць забаўляльную газэту з крыжаванкамi. У шапiках прапанавалася пакупнiкам шмат газэтаў такога кшталту, але яму была патрэбна адзiная, менавiта тая, якую ен шукаў. Гэта крыху здзiвiла астатнiх. Клiм нават не пасьпеў, як зьбiраўся, запытацца ў яго наконт толькi што пабачаннага, цi датычыцца гэта пытаньня загартоўваньня волi народу. Нарэшце, абыйшоўшы некалькi кропак, Слэйтар знайшоў патрэбную газэту і задаволiўся. Праз дваццаць хвiлiн электрапоезд iмчаў змоўшчыкаў са сталiцы ды iхнега саставу.
Незвычайнае для чалавека паважанага ўзросту, якiм зьяўляўся Пархвен Фролавiч, захапленьне цяжкай сучаснай музыкай мела сваей высновай глыбокiя псiхалягiчныя матывы. Прычыны гэтаму хавалiся шмат гадоў недзе ў нетрах ягонае падсьвядомасьцi. Гэта было нават не захапленьне, а нешта значна большае. Болей за паўстагоддзя таму юны лейтэнант Гаркавы быў удзельнiкам вялiкай вайны. На тую пару ен яшчэ ня быў супрацоўнiкам ворганаў тэрытарыяльнай бясьпекi, ды й самую назву гэта ўстанова мела тады iньшую. Ен служыў у танкавых войсках i быў сапраўдны танкiст, у той час, як большасць будучых ягоных супрацоўнiкаў ужо пасьпела нейкiм чынам зьвязаць свой лес з «ворганамi», i пераважна несла службу ў спецыяльных атрадах, узброеных куляметамi, якiм заўседы належала знаходзiцца ззаду наступаючых пехацiнцаў, узброеных вiнтоўкамi, што спрыяла лепшаму выкананьню баевой задачы. Некаторыя шчыравалi на нiве барацьбы з магчымымi шпiенамi ды разнастайнымі iдэялягiчнымi ворагамi далека ў тыле, што таксама наблiжала перамогу. Гаркавы ваяваў па прастому - у танку. Аднойчы яны некалькiмя танкамi атакавалi невялiкi населены пункт, дзе трымаў абарону працiўнiк. У запале бою Гаркавым апанавала невядомае да гэтуль пачуцьце. Яны з ходу прарвалi першы рубеж варожай абароны, наматваючы ворагаў на гусенiцы, нястрымнай сталевай плыньню ўварвалiся ў сяло. Задымiлiся падбiтыя гарматы – адна, другая, трэццяя. Танк ударыў у крыты грузавы аўтамабiль з крыжамi на бартах, пакiнуты на вулiцы, разнес яго на кавалкі, пагнутая рама з коламi адляцела ў канаву. Здавалася, нiякая сiла ў сусвеце ня здолее iх спынiць, нiшто ўжо не стрымае шаленай атакi, не ўратуе ворагаў. Танкi бязлiтасна пляжылi сяло. За зруйнаванымi хатамi па спаленых жытнiх палетках панiчна ўцякалi варожыя жаўнеры. Напад адбыўся для iх нечакана i засьпеў знянацку. Танкi адстрэльвалi iх, як безабаронных агiдных жывелаў, нагнаўшы, папросту душылi. Ад пачуцьця iмклiвага палету караючай сьмерцi Гаркавы ўпаў у стан трансу. У гэтыя ўзьнеслыя хвiлiны ен ператварыўся ў няпераможная бажаство вайны, быў самой пагiбельлю. I раптоўна гэты экстаз быў перарваны, бадай, у самы кульмiнацыйны момант. Нешта зьмянiлася ў плянах камандаваньня, ен быў прымушаны падпарадкавацца загаду i спынiць наступленьне. Выконваць загад было для яго справай звыклай да аўтаматызму, так ен i зрабiў, але гэтым разам засталося разбуральнае для розуму, няспыненае трансцэдентнае пачуцьце. Ен адчуў жудасная псiхалягiчнае ламаньне. Нiбыта ў палеце, калi ен ужо амаль дасягнуў мэты, яго хтосьцi нечакана схапiў i зрабiў нярухомым. Гэта сталася траўмай на ўсё жыцьце. Рэшткi ворагаў уцеклi. I да таго, i апасьля былi iньшыя баi, але такога пачуцьця нiколi не ўзьнiкала. Гэта было толькi цяжкай штодзеннай сьмяротна небясьпечнай працай. Лейтэнанту Гаркаваму даводзiлася некалькi разоў гарэць у танку, яго падбiвалi, гiнулi сябры, аднак нiводнае ўражаньне ня здолела выцiснуць з памяцi жорсткi аблом ад нечакана спыненай блiскучай атакi. Потым, пасьля перамогi, была служба ў ворганах тэрытарыяльнай бясьпекi. Гаркавы выразна адчуваў падваеньне сваей асобы. Яго дзейнасць на працы была нiбыта маскай, якую ен амаль што й ня здымаў. Ня здымаў нават ня знаходзячыся на працы, таму што ягоная спецэфiчная праца не пакiдала яго нiколi, i заўседы была зь iм – i на адпачынку, i ў ложку з жонкай. Ен веў даволi адказную работу. Сярод суцэльнай хлусьнi i ў абстаноўцы татальнага недаверу сярод службоўцаў, недаверу да самога сябе, Гаркавы прызвычаiўся пачувацца, як «рыба ў вадзе». У яго нiколi ня ўзьнiкала нэрвовага стамленьня, штодня ен атрымлiваў перамогу над людзмi цi абставiнамi ды заставаўся «на канi». Ен нiколi не пьянеў ад гарэлкi, незалежна, колькi б ня «прыняў», нiколi не выказваў лiшняга слова. Яму да апошнiх дробезяў была знаема ўся сiстэма «канторы», значна болей, чым тое патрабавалася па рабоце. Ен бачыў, як на далонi, усю ўнутраную поскудзь, уласьцiвую значнай частцы супрацоўнiкаў, здольных на якую хочаш нiзасць, такiх ен бязлiтасна «тапiў», сам ня спыняючыся перад выбарам сродкаў. Мозг Гаркавага бязперапынна й нястомна веў складаную барацьбу, веў напружаную гульню, якая, ўласна кажучы, i была ягоным жыцьцем. Аднак, падсьвядома, ен усё мацней ды мацней адчуваў прагу нечага простага ды сапраўднага ў жыцьцi, абсалютнага па сваей прыродзе, цалкам пазбаўленага iнтрыгаў ды бруду навакольнай рэчаiснасьцi. Гэта быў ягоны сапраўдны твар, глыбока й надзейна схаваны на доўгiя гады. У любым, самым складаным жыцьцевым становiшчы, якiя б эмацыянальныя перагрузкi яно ня выклiкала, ен цяпер заўжды памятаваў, што есць нешта непараўнальна большае. Гэта фантастычная мара пачала атаясамлiвацца з жаданьнем кампэнсаваць тую даўняю, атрыманаю пад час вайны, псiхалягiчнаю траўму. Але нiякi занятак, нiводная справа ў паўсядзеннасьцi не адпавядала задавальненьню гэтай патрэбы, хаця Гаркавы i знаходзiўся ў пастаянным пошуку. Ад гэтага, з часам, ен рабiўся ўсе больш жорсткiм i бязлiтасным у дачыненьнi самога сабе i ўсiх, хто акружае яго. «Благодать снизошла» нечакана. На тую пару Гаркавы ўжо выйшаў у адстаўку, хаця зразумела, што ў гэтай галiне дзяржаўнай службы былых супрацоўнiкаў ня iснуе, хiба што пахаваныя ў зямлю - ды й то пытаньне даволi спрэчнае. Яна зьявiлася ў выглядзе вiдэазапiсу нейкага, як на першы погляд здалося Гаркаваму, пачварнага канцэрту замежнага рок-гурта, якi апантана глядзеў унук. Пархвен Фролавiч затрымаў на экране позiрк на хвiлiну i ня здолеў яго адвесьцi да самога заканчэньня запiсу. Убачанае вiдовiшча вабiла сваей узнесласьцю, нярэчаіснасьцю i адначасова сапраўднасьцю перадаваемых простых чалавечых пачуцьцяў, незвычайная музыка выклiкала менавiта той настрой, якi ен шукаў усё жыцьце пасьля вайны. I хаця ен добра разумеў, што гэта, па вялiкаму рахунку, ня болей, чым клаўнада, тым ня меньш, гэта было як глыток доўгачаканага сьвежага паветру. Пад уплывам гэтай музыкi адстаўны падпалкоўнiк зноў перажыў у душы тую атаку з усей паўнатой адчуваньня. «Вось жа яно! Есць сапраўднае мастацтва! - зрабiў выснову ен, - Сапраўднае, зусiм ня тая нуда, пазбаўленая сапраўдных эмоцыяў, якой нас кормiць тэлебачаньне ды афiцыйная эстрада, хлусьлiвая й бязсэнсоўная, як усё гэта iх паскуднае прымiтыўнае жыцьце». З гэтага вечару сямiдзесяцi двух гадовы Гаркавы адкрыў для сабе чароўны сьвет пад назвай Black Metal. Здзiўлены яго цiкаўнасьцю ўнук, ахвотна ўзяўся дапамагаць старому, забяспечваючы бясконцымi аўдые i вiдэазапiсамi, адпаведнай лiтаратурай. Падпалкоўнiк не надта цiкавiўся высьвятленьнем, што стаiць за незразумелымi назвамi накшталт «Hypocrisy», «Immortal», «Dark Funeral», «Satyricon», «Dimmu Borgir», «Samael», «Mayhem», альбо «Cradle Of Filth». Каго з выканаўцаў прынята лiчыць за сапраўдных прадстаўнiкоў стылю, а каго не, хто сьпявае пра сатану ды вампiраў, а хто пра старажытных вiкiнгаў цi сэрыйных забойцаў з самагубцамi, альбо заходзiцца з нянавiсьцi да артадаксальнага хрысцiянства. Для яго вызначальным было - цi выклiкае музыка адмысловае пачуцьце. I ў большасьцi выпадкаў яна яго выклiкала, кожны раз ен зноўку адчуваў, што здольны да няпераможнай бязлiтаснай блiскучай атакi, якую ўжо нiхто не спынiць… |