Усё на крывi, усё на касьцях, Усё шматзначна й адназначна. N.R.M. «Я еду».
|
раман аб вырадках у 13 частках
(Усе супадзеньнi не выпадкова зьяўляюцца супадзеньнямi)
ЗЬМЕСТ :
Частка 1. (Першая) Частка 2. Хаўрусьнiкi Частка 3. Незвычайная просьба Частка 4. У дарозе да сталiцы Частка 5. У сталiцы Частка 6. У дарозе са сталiцы Частка 7. Iнсургенты Частка 8. У лесе, на возеры, на краi краю Частка 9. Маска гневу Частка 10. Левiтацыя Частка 11. Сьвята Ўраджаю Частка 12. Апошняя помста. Эпiлег. Частка 13. Апошняя
Частка 11-2. Сьвята Ўраджаю. (працяг і заканчэньне часткі)
Слэйтар пад час знаходжаньня ў калгасе ад прапанаванай Сцяпанам Мечыслававiчам пасады заатэхнiка ветлiва адмовiўся. Палiчыў за лепшае афiцыйна лiчыцца часова беспрацоўным перасяленцам. Часта наведваўся ў раенны цэнтар. Бывала адсутнiчаў па два-тры днi. Нiбыта шукаў працу. Клiм меў падазрэньнi, што ен ездiць ня толькi ў райцэнтар, а магчыма што й у сталiцу. Старшынi яго адсутнасць таксама ня падабалася, хаця цяпер было не зразумела, якая агульная справа магла iх аб’ядноўваць. Увогуле, Слэйтара тут болей нiчога не трымала. Прыхiльнкам «культу Лiшасонцi» ад яго болей не было нiчога патрэбна. Ен толькi бясконца дакучаў старому наконт стану хлопца Лiшасонцi, якi таго зусiм, здаецца, ня хваляваў. Слэйтар казаў, што хлопец зрабiўся зусiм хворы, што яго патрэбна паказаць лекарам. Гавенюк-Сумленны толькi адказваў пытаньнем на пытаньне: «Што, частку сабе ў iм шкадуеш?». Ды ў сваю чаргу злосна пытаўся ў яго пры сустрэчы, калi Слэйтар вяртаўся ў калгас: - Ну што, зноў ездзiў? Што ты ўсё вынюхваеш, усё варушысся? Можа былыя гаспадары здраду даравалi? Зноў на iх працуеш? Глядзi, хлопчык, калi нашай справе падсерыш хоць у чым, уласнаручна заб’ю. I крутасць твая цябе ня ўратуе. Усюды адшукаю. - Да пайшоў ты, дзед, - адказваў Слэйтар, - вунь сынам сваiм галовы дуры, а ня мне. Ен працягваў шукаць адказ на пытаньне, што ж такое Лiшасонця. Ен бачыў тое, што бачыў на лясным хутары. Чуў, што казалi пра Лiшасонцю стары і ягоныя людзi. Зараз нiхто з былых жыхароў хутару нават не ўзгадваў пра Лiшасонцю, быццам нiчога й не было. Зараз заставаўся толькi цяжка псiхiчна хворы падлетак, на якога нiхто не зьвяртаў увагi. Але Слэйтар памятаваў тую «вячэру» з засмажаным на вуглях вужакам. Ен павiнен быў абавязкова даведацца, у чым тут справа.
Яшчэ ўчора, у дзень прыезду Алiса запрасiла Клiма прайсьцiся зь ей па сялу, паглядзець на апошнiе прыгатаваньнi да сьвята Ўраджаю. Ен згадзiўся. Сонца лiло на зямлю рэшткi застаўшагася ад летняй сьпякоты цяпла, воздух амаль не варушыўся, быў поўны штыль. Алiса не змаўкаючы шчабятала, Клiм размаўляў куды меней. Аднак яна не дазваляла свайму спадарожнiку сумаваць, перыядычна цiкавiлася чым-небудзь пра яго, пра штосьцi запытвалася. Легендарны «снайпер-збавiцель» кожную хвiлiну адчуваў, што яна ў моцным захапленьнi ад яго. Па яе словах, яго вобраз хваляваў яе з дзяцiнства. Яна лiчыла яго ўчынак найвялiкшым подзьвiгам стагоддзя. А зараз, калі пазнаемiлася асабiста, нiколькi не зьмянiла свайго ранейшага ўяўленьня аб «героi сучаснай гiсторыi». I што яна на семым небе ад шчасьця, ад таго, што зараз удзельнiчае разам зь iм у адзiнай справе. А ен, назiраючы за ей ды слухаючы яе, усё болей пераконваўся, што яна, не як тая – з мiнулага, з былога жыцьця, якога цяпер здаецца й не было нiколi на самой справе, а значна лепей, прыгажэй, разумней i, галоўнае, зусiм не як тая, ставiцца да яго. Што асаблiва здзiўляла Клiма – за гады iснаваньня сярод людзей ен прызвычаiўся прыкмечаць у кожным без выключэньня, хто яму сустракаўся ў жыцьцi, на твары нейкую характэрную адмоўную рысу, якая надавала твару адмысловы выраз, адлюстроўваўшы тыповую адмоўную рысу натуры чалавека і, што цалкам пацьвярджалi далейшыя стасункi з гэтым чалавекам, ен нiколi не памыляўся, але ў твары Алiсы анiводнай такой рысы ен не заўважаў, колькi б ня намагаўся iх разгледзiць. Ен мiжволi пачынаў iдэялiзаваць яе вобраз. У iх знайшлося шмат агульных тэм для размовы. Клiму было легка й прыемна зь ей. Яны гулялi па наваколлю даволi доўгi час, размаўлялi пра ўсё на сьвеце, нiбыта й не зьбiралiся назаўтра здзейсьнiць забойства. Увечары старшыня паклiкаў Клiма да сябе «на гарбату». Там сабралiся ўдзельнiкi пакараньня й сталiчныя госьцi. Алiса старанна працягвала заварожваць Клiма, хаця ў гэтым ужо й не было патрэбы. Клiму распавялi плян дзеяньняў. Ен да гэтай пары зусiм ня ўяўляў сабе, як можна будзе здейсьнiць задуманае ў гэтых умовах, але пачуўшы распрацаваны плян, надта здзiвiўся яго дзерзкасьцi ды прастаце. Выявiлася, што станоўчы вынiк мерапрыемства па разлiках трымаўся на адным асноўным моманце – галоўны целаахоўнiк правадыра быў «сваiм чалавекам». Пры падтрымцы ўсiх астатнiх змоўшчыкаў, Клiму заставалася толькi выканаць сваю ролю – падыйсьцi ды адсекчы злачыннаму ўладару краю галаву. Па раскладу Гавенюка-Сумленнага гэта выходзiла не складаней за ўрачыстае перарэзаньне сымбалiчнай стужкi на адкрыццi якога-небудзь помнiка. Ен не стаў анiчога аспрэчваць, нiбыта загадзя цалкам даверыўся дасьведчанаму ў падобных справах дзеду. Гэтае «паляваньне-пакараньне», цi «выкананьне высакароднай мiсii збавiцеля народа ад тырана», цi як гэта там яшчэ абзывалi, амаль ужо не займала яго. Столькi ўжо было пачута й выказана на гэты конт. Ен зьбiраўся толькi зрабiць, нарэшце, Сцяпану Мечыслававiчу з паплечнiкамi невялiкаю паслугу, аб якой яны прасiлi. Калi ўсiм гэтым людзям сапраўды гэта так патрэбна, калi яны так гэтага чакаюць, споўнiць дзеля iх гэты рытуал. Клiм накiраваўся адпачываць. Нi аб чым не хацелася думаць, акрамя вачэй Алiсы, яе твару, усьмешкi, гукаў яе голасу. Што там нейкi вырадак правадыр - жывы мерцьвяк. Што ўся гэтая мiтусня вакол улады. Не было яшчэ на сьвеце нiколi такой улады, якую б час не ператварыў у пыл. I застаюцца, хiба толькi, назвы назаўседы зьнiкшых дынастыяў ды дзяржаў, iмены ўладароў, якiя нi аб чым не гавораць большасьцi жывучых на зямлi цяпер. Ен нават быў упэўнены, што хiтры стары, хутчэй за ўсё, падмяшаў яму штосьцi ў гарбату. Каб ен добра заснуў і нi аб чым не хваляваўся. Каб нэрвовая сiстэма ня была напружаная, каб заўтра ен упэўнена трымаў сякеру. Гавенюк-Сумленны хоча, каб усё прайшло добра. Ен мае рацыю.
На сцэну высыпалi фальклерныя «дзяўчынкi-прастытуткi». Па заканчэньнi iх выступленьня павiнен быў сказаць свае слова народу Першы Правадыр. Гэты спецыяльны народ быў спецыяльна прывезены сюды, апрануты належным чынам, расстаўлены натоўпам, каб уяўляць з сабе прадстаўнiкоў шырокiх пластоў грамадскасьцi краю. Каб стварыць картынку для тэлегледачоў, якая б адлюстроўвала, што ў краi, ня гледзячы нi на што, што б там нi казалi, усё добра, правадыр з народам, а народ з правадыром. Есць канешне часовые цяжкасьцi, але час такi, што паробiш, галоўнае, што захавана стабiльнасць, што есць пэўныя ўмовы для далейшага разьвiцця. У баку стаялi гуртком мясцовые жыхары – працоўные калгасу «Шляхам Дзядзi Ванi», наперадзе - пераможцы селетняга жнiва на чале з кiраўнiком гаспадаркi Сцяпанам Мечыслававiчам. Памiж мясцовых былi й астатнiе змоўшчыкi. Алiса з маладым Гаркавым афiцыйна лiчылiся ўдзельнiкамi мастацкай праграмы сьвята – дуэтам артыстаў жанглераў-прэстыдыжэтатараў. Дзяўчынкi скончылi свае псэўдафальклерныя танцы. «Слово имеет Глава государства Первый Всенародный Вождь страны …» - з незямным пафасам выразна абвесьцiў вядучы, нiбыта прадракаючы прышэсьце бога, але разам з тым – свайго, простага чалавека, блiзкага й роднага кожнаму земляка, справядлiвага й мудрага кiраўнiка. Аляксей Герасiмавiч выйшаў да мiкрафону. За плячыма маячылi дзьве дужые постацi целаахоўнiкаў, якiя напружана сачылi за ўсiм навокал. Яны, цалкам сканцантраваныя на сваей справе, не заўважалi на словы яго прамовы, знаходзiлiся ў сваiм спэцыфiчным вымярэньнi, дзе ўся ўвага была скiравана на адную мэту – не дапусцiць, пасьпець папярэдзiць любоя дзеяньне, хоць чымсьцi падобнае на спробу замаху. Пры зьяўленьнi правадыра таксама ажывiлiся вочы шмат у каго з «цывiльных» удзельнiкаў масоўкi. Яны пiльна ўглядалiся ў другую палову гледачоў, у тых хто хаця й лiчылiся надзейнымi грамадзянамi, але не знаходзiлiся на службе ў ворганах. Правадыр казаў прамову ўжо хвiлiн пятнаццаць. Ен адхiлiўся ад асноўнай тэмы мерапрыемства, таму як, канешне, ня мог не закрануць і палiтычнае становiшча бягучага моманту ў дзяржаве, і падзеi па-за межамi краiны. Клiм, усё яшчэ не ўяўляючы сабе, як яны зробяць тое, што задумана, адчуў, што пачынае вельмi хвалявацца. Ен заплюснуў вочы, каб засяродзiцца. З вонку да слыху данеслася: - На севодняшнi дзень, я вам эта са ўсей атветственнасцью заяўляю, толька мы смаглi сахранiць, зберэчь ту духовнасць, усе це iдеалы гуманiзма, каторые былi векамi прысушчы нашым народам, нашай цывiлiзацыi. I не толька зберэчь, сахранiць, а йышчо i прыумножыць. Такжэ не аткрэшчываемся мы i ат усего таго харошэга, пазiцiунага, што было дасцiгнута нашым обшчаствам за годы Велiкай Дарогi, пры уласцi дзядзi Ванi. Шчас, как вы знаiце, стала модным паругiваць эта урэмя, усеагульна ачэрняць. Аднака, как нi круцi, што бы там сечас не гаварылi, а эта жызнь нескалькiх пакаленiй, нашых с вамi атцоу, дзедау i мы не можэм проста так узяць i збросiць эта са счэтоу. А Федерацыя, к сажаленiю, ва многам уже утрацiла усе эта. Паэтаму мы вiдiм сваю задачу у том, штобы вазрадiць, вернуць эцi цэннасцi на падабаюшчэе места. Я вам абешчаю, што у саздаваемым саюзнам гасударстве эта астанецца аднiм iз наiважнейшых прыарыцетных напрауленiй нашай унутрэнней палiцiкi. Эта упалне асушчэствiма. I мы прыложым усе усiлiя к этаму. Iменна в этам, у таком паступацельнам канструкцiунам развiцii мы вiдiм залог працветанiя нашых братскiх народау. Такжэ мы стрэмiмся паддержываць дабрасаседскiе атнашэнiя са усемi, хто гатоу сатруднiчаць с намi, таргаваць на узаiмавыгадных условiях, размешчаць здесь капiтал, делаць iнвесцiцыi у нашу эканомiку. Пажалуйста, мы нiкаму не атказываем, но мы гаврым – абеспечце у первую очэрэдь… Нарэшце, дайшла чарга да ўручэньня ўзнагарод лепшым змагарам за селятнi ўраджай. Клiм расплюшчыў вочы і убачыў, што Гавенюк-Сумленны хутка крочыць да сцэны і цягне за шкiрку з сабой хлопца Лiшасонцю. Пераможцы жнiва чамусьцi зь iм разам ня iдуць. Правадыр з выразам моцнага здзiўленьня глядзiць на гэта. Вiсячы ў руце старшынi хлопец падае хрыплыя рыкаючые гукi, цi то ад таго, што каўнер перашкаджае нармальна дыхаць, цi то ад нейкай нечалавечай зьвярынай лютасьцi, што iрвецца зь яго наружу. Ен сваiм выглядам нечым нагадвае злоснага пса, якога гаспадар вядзе, трымаючы за ашыйнiк. Аднекуль, зусiм не з канцэртнай апаратуры, загучала незвычайная музыка. - Анелы сьпяваюць, – пачуў Клiм голас стаячай побач мясцовай жыхаркi Акiмаўны, што заўседы ўсё пра ўсiх ведала. Лiшасонця, па-змяiнаму паводзячы з боку ў бок галовой, з-пад iлба зыркаў на ўсiх прысутных. Людзi, на каго падаў ягоны позiрк крыху падавалiся назад і застывалi на месцы, як зачараваныя, неадрыўна гледзючы на яго. Калi хлопец, у аблiччы якога, здаецца, ужо не засталося амаль нiчога чалавечага, павярнуў шэры твар у бок Клiма, у таго ўздрыгнула сэрца і ен таксама, як усе побач, мiжволi зрабiў крок назад. У глыбiнi вачэй Лiшасонцi гарэла чырвоным сьвятлом пякельнае полымя нянавiсьцi. Клiму стала аднекуль вельмi выдатна зразумела, што калi б ен адчуваў сабе анi ў чым не павiнным у жыцьцi, ен мог бы зусiм не страшыцца гэтага полымя нянавiсьцi, аднак праблема заключалася ў тым, што такой упэўненасьцi ва ўласнае невiнаватасьцi ў яго зусiм не было. Тое ж смае, верагодна, адчувалi ўсе прысутные. Стары з пачварай спынiлiся перад правадыром. Той, пахiснуўшыся як нецьвярозы, паглядзеў у вочы Лiшасонцi і пачаў зьмяняцца на вачах. Неяк прыгнуўся, рысы твару зрабiлiся надзвычай жорсткiмi, ен закалацiўся ўсiм целам, ашчэрыўшы зубы, зашыпеў у твар хлопца-пярэваратня. Па ўсяму было бачна, што гэтая iстота, менавiта так – iстота, бо чалавекам яна ўжо не выглядала, адчула сур’езную пагрозу і сабралася змагацца за сабе да канца, бiцца да сьмерцi з другой пачварнай iстотай. Рухi правадыра зрабiлiся як у яшчарыцы, вочы засьвяцiлiся халодным белым агнем. Стары адпусьцiў Лiшасонцю ды адыйшоў крыху назад. Ад дэманаў зыходзiла такая моцная энэргетычная хваля, што людзi вакол iх успрымалiся не адметней за траву на лясной палянцы, дзе сыйшлiся на бой вялiзарныя драпежныя звяры. - Парвi iх! Парвi iх усiх! – выразна пачуў Клiм нечый даволi знаемы голас, хаця побач усе стаялi моўчкi. Правадыр тым часам ужо апусьцiўся на чатыры канечнасьцi, пагрозна раскачваўся, рыхтуючыся да браску, жудасные згiбы суставаў, разадраўшы касцюм ад моднага куцюр’е, узвышалiся пад-над панцырнай спiной, як у павука. Два саблепадобные зубы з блiскучымi кроплямi зьбягаючай атруты на канцах, глядзелi наперад, далека вытаркаючыся з морды пакрытай лускай. Лiшасонця расправiў ва ўсе бакi сваю поўсць - шыпы са сталевым бляскам, у крыху прыадчыненым, параўнальна невялiкiм роце вiднелiся пласцiнчатыя вострые, як брытвы, зубы. Вочы яго пiльна сачылi за кожным рухам ворага. Клiм адчуў, што Лiшасонця значана мацнейшы за правадыра. Яму зрабiлася прыкра, што ен марудзiць і не нападае на дэмана. Можа ня ведае ўсей сваей моцы? Але ж Клiм яе добра адчувае. «Ну, давай жа! Парвi яго!» - паслаў ен у думках загад, аж сьцiскаючы ад захапленьня кулакi. Лiшасонця, нiбыта кiруемы Клiмам дыстанцыйна, павiнаваўся загаду. Ен атакаваў пачварнага вырадка нечаканым скачком і зрабiў укус у шыю. Адказны ўдар з боку правадыра сутыкнуўся з частаколам шыпоў на спiне пярэваратня. З пракушанай шыi правадыра хлынуў густы зялены гной. Лiшасонця скочыў да яго зноў. Абхапiўшы спрытнымi лапамi аганiзiруючае цела, упiўся зубамi ў шыю зьверху, адразу за агiднай змяiнай галавой. Клiм агледзiўся. Шмат хто з прысутных ляжаў на зямлi, страцiўшы прытомнасць, асаблiва шмат жанчын. Дзецi заходзiлiся ад надрыўнага плачу. Побач нейкi мужык упарта хрысцiўся, але па вачах было зразумела, што ен ужо непапраўна звар’яцеў. Па небу беглi хмары з немагчымай хуткасьцю, як на паскоранай кiназдымке. Лiшасонця на сцэне адгрыз галаву правадыру і пераможна трымаў яе ў лапах. Пачварнае тулава тырана ўздрыгвала, шкрабло кiпцястымi канечнасьцямi, бiла хвастом, упарта не жадаючы развiтвацца з жыцьцем… … Клiм матануў галавой і на самой справе расплюснуў вочы, агледзiўся. Вар’яцкае насланьне зьнiкла. Анiякага Лiшасонцi нiдзе не было нават бачна. «Усё яшчэ нейкiя глюкi працягваюцца, няма сумненьняў, нечым учора апаiў мяне стары чорт!», - падумаў ен. Выявiлася, што правадыр яшчэ жывы й як нi ў чым не было, у звычайным выглядзе, працягвае казаць сваю прамову. «К чорту ўсё, стамiўся, - разважаў Клiм, - гэтага заб’ю і ўсё, адпачываць, шмат адпачываць, да скону жыцьця. I нядрэнна, каб Алiса была побач». Раптам два сыны Гавенюка-Сумленнага ўзнялi рукi са зброяй, якую хавалi пад адзеньнем, навялi ствалы на выступаючага правадыра. Целаахоўнiк кiраўнiка дзяржавы, што знаходзiўся злева ад яго, iмгненна адрэагаваў на гэта. Але адрэагаваў не зусiм так, як трэба было чакаць. Ен таксама выхапiў зброю і прыставiў ствол да iлба другога целаахоўнiка. Стары не схлусiў. Гэта на самой справе аказаўся «свой чалавек». На пляцоўке вакол сцэны яшчэ некалькi чалавек выхапiлi зброю і скiравалi хто на правадыра, хто адзiн на аднаго. Нiхто стрэлiць не адважваўся. Прычым было бачна, што абаронцы Аляксея Герасiмавiча ў моцнай разгубленасьцi ад адбыўшагася, а iньшыя ўзброеныя, наадварот, дзейнiчаюць упэўнена й рашуча. Напужаная масоўка таксама нерухома застыла на месцы. Ахоўнiкам было ад чаго разгубiцца. Адно што, некаторыя зь iх нечакана ўзьнялi руку на таго, каго павiнны былi абараняць, пры гэтым правадыр апынўся пад прыцэлам адразу некалькiх злачынцаў, дык яшчэ й у твар кожнага з нездрадзiўшых ахоўнiкаў таксама глядзеў чорнай дзiркай у прасторы й часе не меней, чым адзiн ствол, маўклiва абяцаўшы хуткае заканчэньне iснаваньня у гэтай рэчаiснасьцi. Яны апынулiся ў меньшасьцi. Хто б нi пачаў першым, пры любым раскладзе ў гэтай пазыцыi, правадыр - галоўная фiгура, не пазьбегнуў бы сьмяротнага ўдару. Хтосьцi з вернай аховы ў непаразуменьнi апусьцiў зброю, хаця нiхто гэтага не патрабаваў. Гэтаму прыкладу хутка пасьледвалi астатнiе. Нехта ззаду, хутчэй за ўсё Гаркавы, сунуў Клiму ў руку сякiру ката. Усё расступiлiся перад iм, ствараючы праход да сцэны дзе трымалi зьбялеўшага правадыра. - Людзi, снайпер-збавiцель! - урачыста абвесьцiў Гавенюк-Сумленны, - Зараз ен прыйшоў на дапамогу нам! Ен прыйшоў выканаць прысуд сумленьня! Усе цяпер глядзелi на Клiма, усе цяпер чакалi ад яго дзеяньня. Клiмам авалодала знаемае пачуцьце, як тады, на зiмовай плошчы за хвiлiну перад забойствам генiя эпохi дзядзi Ванi. Ен зразумеў, што iм усiм абыякава асоба правадыра таксама, як абыякава й яго асоба. Правадыра нiхто ня любiць і не шкадуе. Тым болей нiхто не зьбiраецца ахвяраваць дзеля яго ўласным жыцьцем. Яны ўсе цяпер чакаюць забойства. Усе, нават ахова. Яны ўсе даўно ведалi, што гэта павiнна рана цi позна здарыцца. Зараз толькi забойства будзе выглядаць натуральным, адзiна верным учынкам. Гэта падзея неабходна, каб спынiўшыся ў гэты момант час працягваў рухацца далей. Усе чакаюць. «Хутчэй зрабiць справу, паставiць кропку і ўсё скончыць», - Клiм пайшоў цьвердымi крокамi наперад, упэўнена сьцiскаючы сякiру абедзьвума рукамi. - На каленi, гадзiна! – правадыра груба штурхнулi ў спiну. Ен паспрабаваў вырвацца, уцякчы, гэта адбылося хутчэй iнстынктыўна. Яго схапiлi мацней, некалькi разоў ударылi. Ен магчыма нават не бачыў яшчэ наблiжаючагася Клiма з сякiрай, не здагадваўся яшчэ, што яму прыгатавалi, але зразумеу, што нечакана адбылося вельмi дрэннае, тое, чаго ен болей за ўсе страшыўся і да чаго аказаўся зусiм не падрыхтаваны. Усьведамленьне таго, што ўся створаная iм моцная дзяржаўная сiстэма разам з яшчэ больш моцнымi саюзнiкамi не можа прыйсьцi яму на дапамогу ў гэтую хвiлiну, а ягонае жыцьце вось так проста апынулася ў руках невялiкай горсткi ўзброеных злачынцаў, усьведамленьне таго, што выратаваньня не будзе, зьмяла яго асобу, адняла сiлы й розум. Нiколi яшчэ ў жыцьцi ен не аказваўся такiм бездапаможным. А народ, «яго народ», глядзiць на гэта, як на чарговую яскравую падзею бясконцага забаўляльнага спэктаклю пад назвай жыцьце, дзе замест чырвонага соку ллюць сапраўдную кроў. Бо пераможцаў не судзяць. Яму, як нiкому iньшаму, добра знаема гэтая аксыема. Пераможцы судзяць свае ахвяры. А прайграўшых народ не шкадуе, не любiць і не паважае. Правадыр з асаблiвай вастрыней прыгадаў усё крыкi й праклены начнога прывiда, жудасны голас невядомага забойцы генерала Загнойскага ў трубцы тэлефону ўрадавай сувязi. Нехта з натоўпу гледачоў iстэрычна засьмяяўся. Аднекуль прыцягнулi калоду, паклалi правадыра тварам на яе, па-ранейшаму, крэпка трымаючы. Аднак ен болей не вырываўся. Аляксей Герасiмавiч скарыўся лесу, таму што ведаў – гэтым людзям сапраўды есць за што забiць яго. Найбольш цынiчныя з рэпарцераў спачатку нясьмела, а потым усё часьцей ды часьцей, пачалi шчоўкаць фотаапаратамi. Клiм узьняў над правадыром рытуальную сякiру. Вось яно – паўтарэньне яго зорнага часу. Ен зноў уласнаручна стварае гiсторыю. Не засталося анiякiх ваганьняў. Зрабiць тое, што належыць. Зьнiшчыць вырадка. Сцяпан Мечыслававiч хутка, у некалькiх фразах зачытаў нешта накшталт сьмяротнага прыгавору дыктатару. Узьнятая сякiра злавiла на сабе сонечны прамень, блiснула, усё роўна, як зубы ў крыважэрнай бязлiтаснай ухмылцы. Былы тыран, прыцiснуты шчакой да калоды, як загнаная ў кут напалоханая жывела, скоса пазiраў на яе злавеснае лязо чорным вокам. Штаны яго зрабiлiся мокрымi, вакол сагнутых каленаў расплылася невялiкая лужыца. - Не трэба! Не! – раптоўна закрычаў пранiзьлiвы жаночы голас, якi прыцягнуў увагу ўсiх да сабе. Клiм спачатку падумаў што гэта якая-небудзь дзяўчынка з ансамблю. Але, павярнуўшыся, са здзiўленьнем убачыў, што гэта крычыць Алiса. Ад адной з галоўных натхняльнiц гэтага ўчынку, якая перад гэтым так горача распавядала яму аб сваей ненавiсьцi да дыктатара, ен такога нiяк не чакаў. Лянотна абмяркоўваючы гэты факт, ен зьбiраўся здзiвiцца яшчэ мацней, але аднекуль сталi прарывацца нейкiя навязьлівыя пабочные гукi. Абассаўшыйся правадыр на калодзе зрабiўся зусiм не цiкавай статычнай дэкарацыяй. Тупыя твары гледачоў сьвяточнай прагармы, здраднiкi-ахоўнiкi, нейкiм чынам пасьпеўшыя пераапрануцца ў нацыянальнае туркменскае адзеньне, змоўшчыкi пад кiраўнiцтвам заслужанага палiтычнага злодзея Гавенюка-Сумленнага, пачаўшые за гэты час выпускаць з ног у глебу тоўстые каранi, усе пачалi зьнiкаць, лопацца як мыльные пухiры… Клiм расплюшчыў вочы й, нарэшце, на самой справе прачнуўся. Пачынаўся ранак апошняга дня правадыра Аляксея Герасiмавiча. Бязлiтасны плян здзейсьненьня пакараньня ўжо дзейнiчаў. Цяпер усё адбывалася адпаведна яму, нават уласныя дзеяньнi самога правадыра. Зараз кожны крок наблiжаў яго да магiлы. Клiм ведаў, што дыктатар ужо знаходзiцца ў пуцi на Сьвята Ўраджаю, у апошнiм пуцi. Не глюдзючы на цяжкiя сны, ен адчуваў сабе спакойна й упэўнена. Клiм выйшаў на двор. Каля хаты яго чакаў Слэйтар. Клiм яшчэ ўчора адчуў, што былы агент аб нечым хоча распавесьцi яму, але не знаходзiць зручнага моманту. Верагодна, яму перашкаджала прысутнасць Гавенюка-Сумленнага. - Ну што, зьбiраешся зрабiць, як хоча стары? – спытаў Слэйтар, павiтаўшыся. - Канешне, - упэўнена адказаў Клiм, - Менавiта дзеля гэтага я тут. - Ты тут таму, што пажадаў гэтага сам, альбо таму, што гэтага пажадаў Гавенюк-Сумленны? – працягваў распытваць Слэйтар. - Аб чым ты? - Хачу, каб ты што-небудзь зразумеў. Ты здаецца, не настолькi дурны, як усе тые, з кiм стары звычайна гуляе ў свае гульнi. Што ты ведаеш пра сваiх бацькоў? Клiм не чакаў такога пытаньня. - Я зусiм iх не памятаю, ведаю яны загiнулi пры нейкiх навуковых дасьледваньнях цi выпрабваньнях. Але пры чым тут мае бацькi? Не разумею. - Я па сваiх каналах навеў даведкi, - пачаў распавядаць Слэйтар, - Так, твой бацька быў навуковец. Працаваў на ваенна-прамысловы комплекс Дарогi. Мацi дапамгала яму. Чым займаўся - псіхiчная зброя, манiпуляцыi з чалавечым усьведамленьнем. Веў сакрэтныя навуковые распрацоўкi ў гэтым накiрунку. У яго быў сябар - нехта Сулейман Сумлянееў. выгнаны з акадэмii навук за антынавуковую дзейнасць у галiне генэтыкi. Прадпрымаў няпэўныя спробы кланаваньня жывелаў й чалавека, пасьпяховасць якiх падлягае сумненьню. Пасьля выгнаньня з афiцыйнай навукi працягваў самастойна займацца сваiмi дасьледваньнямi падпольна. Есць версыя, што працаваў па заданьню ўрада над сакрэтнай бiялягiчнай зброяй, а адлучэньне ад акадэмii навук было арганiзавана дзеля прыкрыцця гэтае дзейнасьцi. Потым нейкiм чынам выйшаў з-пад кантролю спэцслужбаў і зьнiк. Вынiкi яго дзейнасьцi не вядомыя, але есць вось гэты фотаздымак. Зiрнi. Слэйтар прадэманстраваў Клiму распячатку старога, але даволi якаснага чорна-белага фотаздымку. На iм быў адбiтак выявы партрэтнай групы – маладзейшы на пару дзясяткаў год Сцяпан Мечыслававiч, без барады, у атачэньнi дзяцей – дванаццацi зьнешене абсалютна аднолькавых хлопчыкаў аднаго ўзросту і вельмi падобных на яго. - Гэта ж ен! Наш стары чорт! – шчыра здзiвiўшыся, пазнаў Клiм. Слэйтар працягваў: - Ну, як ты лiчыш, каторыя разам з намi везлi зброю? Вось гэтые, крайнiя справа? А можа тые пасярэдзiне, у верхнiм радзе? А можа вось гэты й гэты? Памылiцца не цяжка. - Яшчэ й непрызнаны злы генiй да ўсяго! Колькi ж у яго аблiччаў?! – усклiкнуў Клiм. - Мы ўсе для яго толькi матэрыял для экспэрымэнтальных дасьледваньняў. Гэты дзядуля ўзяў на сабе ролю стваральнiка гiстарычных лесау. А лесы чалавечых адзiнак усяго толькi кубiкi ў ягонай гульнi. Здаецца мне, што ен вядзе двайную цi трайную гульню і з федэральнай службай бясьпекi, і з тутэйшымi ворганамi тэрытарыяльнай бясьпекi, і з намi і яшчэ невядома з кiм. - Значыць, ен ведаў маiх бацькоў… - Так, ведаў. I цябе ведае ўсё твае жыцьце. Ен заўседы назiраў за табой. I яшчэ, цi памятаеш ты, як бываў у маленцтве ў бацькавых дасьледчых лабараторыях? Што там адбывалася? - Вельмi цьмяна. - Справа ў тым, што ў тваiх бацькоў на першым месцы ў жыцьцi заўседы была навука. I яны рабiлi экспэрымэнты апрача ўсяго і над сабой і над табой таксама. - Што ты хочаш гэтым сказаць? - раззлаваўся Клiм. - Нiчога, толькi тое, што сказаў. - Што б там нi было, я – снайпер-збавiцель! I я зраблю тое, што зьбiраюся! – цьверда заявiў Клiм. - Ну, як ведаеш. Свабодная воля, – ухмыльнуўся Слэйтар, - але я павiен быў цябе папярэдзiць. - Я ўжо ўсё вырашыў. Аднак, абавязкова трэба зараз жа паразмауляць са старым. - Пойдзем да яго, - згадзiўся Слэйтар, праўда мне штосьцi здаецца, што мы зь iм не ўбачымся. Яны накiравалiся да Сулеймана Сумлянеева, якога ведалi як Сцяпана Мечыслававiча Гавенюка-Сумленнага. Старшынi ў доме, як і прадказваў былы агент, яны не засьпелi. Затое там былi яго сыны, Гаркавы й Алiса. Яна паведамiла, што Гавенюк-Сумленны недзе адсутнiчае «па справах», але ў прызначаны час абяцаў быць на месцы. Клiм адчуў, што яго прыязнь да яе крыху паменьшала, пасьля таго, пра што даведаўся ад Слэйтара, бо яна зьяўлялася паплечнiцай старога. Але ж, усё роўна, бачыць яе было прыемна. Паразмаўлялi аб нечым нязначным, потым усе змоўшчыкi разыйшлiся «рыхтавацца да сьвята». Агент вырашыў паглядзець, як сабе адчувае незвычайны падлетак. Клiм ня ведаў чым сябе заняць і пайшоў сьледам за Слэйтарам у памяшканьне, дзе знаходзiўся Лiшасонця. Той сядзеў на кукiшках ля сцяны, крыху раскачваючыся. Вочы напалову прыплюснутыя. На падлозе побач растаптаныя сьляды ванiтаваньня. - Цi вернецца калi наш «шаман» назад, у нашую рэчаiснасць? – падумаў услых агент. - Чаму ен такi зрабiўся? - Вiдаць, болей не цiкава яму з намi стала. Клiму чамусьцi прыгадалiся словы, пачутые ў сне – «Парвi iх усiх!». Нават здалося, нiбыта нейкi голас агучыў iх у ягонай галаве. Так, напэўна, шызафрэнiкi чуюць галасы. - Спачатку было слова…, - задумлiва вымавiў Клiм, назiраючы за хлопцам, і запытаўся, - А як ты лiчыш, цi можна забiць бога словамi? - Гледзячы па тому, што разумець пад назвай «бог». Калi тое, што разумеюць усе гэтыя няшчсасные, дык той бог даўно памер сам, – адказаў Слэйтар. - А цi можна забiць чалавека словамi? - Паспрабуй.
На сцэну высыпалi фальклерныя «дзяўчынкi-прастытуткi». Па заканчэньнi iх выступленьня павiнен быў сказаць свае слова народу першы правадыр. Гэты спецыяльны народ быў спецыяльна прывезены сюды, апрануты належным чынам, расстаўлены натоўпам, каб уяўляць з сабе прадстаўнiкоў шырокiх пластоў грамадскасьцi краю. Каб стварыць картынку для тэлегледачоў, якая б адлюстроўвала, што ў краi, ня гледзячы нi на што, што б там не казалi, усе добра, правадыр з народам, а народ з правадыром. Есць канешне часовые цяжкасьцi, але час такi, што паробiш, галоўнае, што захавана стабiльнасць, што есць пэўныя ўмовы для далейшага разьвiцця. А цяжкасьцi пераадольныя, «народны бацька» няспынна прыкладае ўсе намаганьнi дзеля гэтага і патрабуе таго ж ад падначаленых. У баку стаялi гуртком мясцовые жыхары – працоўные калгасу «Шляхам Дзядзi Ванi», наперадзе - пераможцы селетняга жнiва. Кiраўнiка лепшай гаспадаркi раену чамусьцi нiдзе не было. Памiж мясцовых, згодна распрацаванаму пляну, займалi пазыцыю Клiм, Алiса, Гаркавы. Дзяўчынкi скончылi свае псэўдафальклерныя скокi. «Слово имеет Глава государства Первый Всенародный Вождь страны …» - з незямным пафасам выразна абвесьцiў вядучы, нiбыта прадракаючы прышэсьце бога, але разам з тым – свайго, простага чалавека, блiзкага й роднага кожнаму земляка, справядлiвага й мудрага кiраўнiка. Аляксей Герасiмавiч узьняўся на сцэну, падыйшоў да мiкрафону. Шчыра, па-бацькоўску павiтаўся са сваiм народам, пачаў казаць. За плячыма кiраўнiка дзяржавы маячылi дзьве дужые постацi целаахоўнiкаў, якiя напружана сачылi за ўсiм навокал, асаблiва за ўсiм, што рухаецца, за тварамi стаячых у натоўпу. Яны, цалкам сканцантраваныя на сваей справе, не заўважалi на словы яго прамовы, знаходзiлiся ў сваiм спэцыфiчным вымярэньнi, дзе ўся ўвага была скiравана на адную мэту – не дапусцiць, пасьпець папярэдзiць любое дзеяньне, хоць чымсьцi падобнае на спробу замаху. Пры зьяуленьнi правадыра таксама ажывiлiся вочы шмат у каго з «цывiльных» удзельнiкаў масоўкi. Яны пiльна ўглядалiся ў другую палову гледачоў, у тых хто хаця й лiчылiся надзейнымi грамадзянамi, але не знаходзiлiся на службе ў ворганах.
Малы з-за плота пазiраў у бок ваданапорнай вежы. Сьвята Ўраджаю пачалося. Правадыр быў тут. Даўно пара было заняць пазыцыю. Там, на вежы была схавана яго вiнтоўка. Але каля вежы стаялi два мужчыны, не з мясцовых. Нiбыта аб нечым спрачалiся, аднак на адлегласьцi гаворку нельга было разабраць. Малы чакаў. Iшоў час, яны ўсё не ўходзiлi. Было зразумела, што гэта ня простыя людзi, а супрацоўнiкi ворганаў бясьпекi ў цывiльным адзеньнi. Адзiн з супрацоўнiкаў пачаў падымацца на вежу. Малы ў роспачы ўдарыў кулачкамi ў плот. Усё прапала!. Супрацоўнiк агледзiў ваданапорную вежу. Мяркуючы па тому, што ен хутка глянуў зь яе ўнiз і штосьцi крыкнуў другому, снайперская вiнтоўка была знойдзена. Ен спусьцiўся, трымаючы скрутак са зброяй. Той, што чакаў унiзе, выцягнуў з кiшэнi рацыю, пачаў узрушана дакладаць пра знаходку. Малому зрабiлася настолькi прыкра, што ен расплакаўся. Праз хвiлiну з цэнтру сяла, дзе адбывалася сьвяточнае мерапрыемства пад’ехаў аўтамабiль. Злачынную знаходку паклалi ў яго. Супрацоўнiкi ворганаў тэрытарыяльнай бясьпекi замiтусiлiся вакол вежы. Некалькi ізноў палезлi на яе. «Усё прапала!» - рыдаў малы ў гародзе за плотам. Аднак, хаця амаль усе знаходзiлiся на сьвяце і на гэтай вулiцы сяла было бязлюдна, ня ен адзiны быў сьведкам гэтых падзеяў.
Правадыр казаў прамову ўжо хвiлiн пятнаццаць. Ен адхiлiўся ад асноўнай тэмы мерапрыемства, таму як, канешне, ня мог не закрануць і палiтычнае становiшча бягучага моманту ў дзяржаве, і падзеi па-за межамi краiны. Клiм, усё яшчэ не ўяўляючы сабе, як яны зробяць тое, што задумана, адчуў, што пачынае вельмi хвалявацца. Ен заплюснуў вочы, каб засяродзiцца. З вонку да слыху даносiлася: - На севодняшнi дзень, я вам эта са ўсей атветственнасцью заяўляю, толька мы смаглi сахранiць, зберэчь ту духовнасць, усе це iдеалы гуманiзма, каторые былi векамi прысушчы нашым народам, нашай цывiлiзацыi. I не толька зберэчь, сахранiць, а йышчо i прыумножыць. Такжэ не аткрэшчываемся мы i ат усего таго харошэга, пазiцiунага, што было дасцiгнута нашым обшчаствам за годы Велiкай Дарогi, пры уласцi дзядзi Ванi. Шчас, как вы знаiце, стала модным паругiваць эта урэмя, усеагульна ачэрняць. Аднака, как нi круцi, што бы там сечас не гаварылi, а эта жызнь нескалькiх пакаленiй, нашых с вамi атцоу, дзедау i мы не можэм проста так узяць i збросiць эта са счэтоу. А Федерацыя, к сажаленiю, ва многам уже утрацiла усе эта. Паэтаму мы вiдiм сваю задачу у том, штобы вазрадiць, вернуць эцi цэннасцi на падабаюшчэе места. Я вам абешчаю, што у саздаваемым саюзнам гасударстве… - Дзе ж падзеўся стары? Тут штосьцi ня так! – пачуў Клiм голас стаячай побач Алiсы, якая ўжо пачала непакоiцца, - I сыноў на месцы, дзе павiнны быць, нешта не бачна. Ен расплюснуў вочы. Гаркавы, што трымаў спартыўную сумку з сякерай для пакараньня, таксама ўсiм выглядам выказваў заклапочанасць. Стары чамусьцi парушыў уласны плян замаху. Яго адсутнасць у адказны момант немагчыма было нiчым растлумачыць, хiба што, здрадай. - Ен зараз скончыць, як тады зробiм? - прашаптаў Гаркавы, - Можа пайсьцi пашукаць старога? - Яшчэ крыху пачакаем, – вырашыла Алiса. Праз хвiлiну зьявiўся адзiны з сыноў Гавенюка-Сумленнага. - Усё адмяняецца, - цiха паведамiў ен, - плян не спрацаваў. Нiчога не прадпрымаць. - Чаму не спрацаваў? – злосна ў голас спытаў Клiм. - Бацька загадаў перадаць: плян не спрацаваў, усё адмяняецца, – паўтарыў той, не стаўшы болей нiчога тлумачыць, павярнуўся і пайшоў прэч. - Можа, усё ж, самi ўсё зробiм? Калi не цяпер, цi будзе яшчэ выпадак? – рашуча прапанаваў Гаркавы. - Не трэба. Не, – супакоiла яго Алiса, - калi стары так кажа, значыць сапраўды штосьцi не атрымалася, не спрацавала. Правадыр скончыў выступленьне. Масоўка запляскала ў далонi. У той момант, калi ен пайшоў са сцэны, да яго наблiзiўся нехта са сьвiты, штосьцi паведамiў. Аляксей Герасiмавiч з сур’езнай заклапочанасьцю зiрнуў на яго і штосьцi адказаў, той iмгненна кiўнуў галавой падначаленым, што чакалі ў баку. Тые пабеглi выконваць распараджэньне. На здзiўленьне прысутных і прэсы правадыр не застаўся на сьвяце, а накiраваўся з аховай да свайго аўтамабiлю. Калi ен сядаў у яго, аднекуль прыбегла зграя вясковых сабак. Пачала кружыць па пляцоўцы. Усе яны, як падабарныя, былi белай масьцi. Правадыр затрымаўся каля паслужлiва адчыненай дзверкi, утаропiўся позiркам у сабак. Ен выглядаў напужаным. Наляцеў парыў халоднага ветру, подых надыходзячай блiзкай зiмы. Вецер растрапаў рэдкiя валасы на галаве кiраўнiка дзяржавы. Ен пасьпешна сеў у аўтамабiль, прытрымлiваючы рукой крысы расшпiленага пiнжаку. Правадырскi картэж iрвануў з месца. Нечаканы хуткi ад’езд Аляксея Герасiмавiча неўцямна патлумачылi неадкладнымi дзяржаўнымi справамi ды клопатамi. Уручаць узнагароды перадавiкам жнiва ад iмя правадыра й урада ды глядзець сьвяточны эстрадны канцэрт застаўся прэм’ер-мiнiстар краiны. Прычыну, чаму «народны бацька» не застаўся на сьвяце разам з народам, ен таксама ведаў не болей за астатнiх.
За дзесяць хвiлiн да пачатку выступленьня правадыра на сьвяце, калi змоўшчыкi яшчэ ня ведалi, што гэтым разам у iх нiчога не атрымаецца, Слэйтар цiха падыйшоў да хаты старшынi, зазiрнуў у адчыненае вакно. Сцяпан Мечыслававiч размаўляў па мабiльным тэлефоне: - Добра. Але дагэтуль мяне нiхто не папярэдзiў. На чые гарантыi я магу ў гэтым спадзявацца? Так, добра. Мае ўмовы ранейшыя, не зьмянiлiся. Усе дамоўленасьцi застаюцца ў сiле. Так, замоўлю квiткi на блiжэйшы рэйс. Чакайце, да пабачэньня. Гэта, сапраўды, ужо быў зусiм не гаспадар паганскай каленii і не старшыня калгасу «Шляхам дзядзi Ванi», хаця з выгляду – той самы стары. Перад домам стаяў напагатове аўтамабiль. Слэйтар зразумеў, што Сцяпан Мечыслававiч, цi хто ен там на самой справе, мае намер раптоўна зьнiкнуць у невядомым накiрунку. Дазволiць загадкаваму «навукоўцу» ўцекчы, не атрымаўшы ад яго папярэдне адказаў на шэраг пытаньняў, Слэйтар, як чалавек цiкаўны, натуральна, ня мог. Гавенюк-Сумленны выцягнуў волакам з хаты амаль непрытомнага хлопца Лiшасонцю, азiрнуўся па баках, падцягнуў да машыны, паднапружаўшыся, падняў і паклаў у багажнiк, як мех бульбы. Захлопнуў крышку, яшчэ раз таропка азiрнуўся вакол, са спрытам, не адпавядаючым узросту на якi выглядаў, ускочыў на месца кiроўцы, запусьцiў рухавiк. Стары вырулiў на вясковую вулiцу, павярнуў у супроцьлеглы бок ад месца, дзе ладзiлася сьвяточная iмпрэза. Праз некалькi хвiлiн, набраўшы хуткасць, машына панеслася па шашы прэч ад калгасу «Шляхам Дзядзi Ванi». - Што ж ты, дзiценка ў багажнiку возiш? – падаў голас Слэйтар з заднега сядзеньня. Стары зусiм не здзiвiўся яго нечаканаму зьяўленьню ў салене, нiбыта ведаў, што ен тут схаваецца. - А гэта традыцыя такая, анелаў гневу боскага ў багажнiку транспартаваць, - адказаў ен. - Традыцыя? Я гляджу ты, дзед, шмат цiкавага ведаеш, чаго я ня ведаю. - Так. Малы ты яшчэ, столькі колькi я ведаць, - усьмiхнуўся, блiснуўшы вачыма ў люстэрку задняга вiду, Сцяпан Мечыслававiч, упэўнена кiруючы аўтамабiлям. Слэйтар прыставiў да патылiцы старога ствол. - А адкажы-ка мне, дзядуля, зараз, па праўдзе. Што такое Лiшасонця і хто ты такi? - А ты не пужай. Я табе й так адкажу. Лiшасонця – гэта ўсяго толькi адказ на дзеяньне процiдзеяньнем. Дзеля падтрыманьня балянсу. Ен вызначыў накiрунак прысуду вышэйшага сумленьня. Галоўнае, што людзi бачылi яго, яны цяпер ведаюць што да iх вярнуўся магутны дух краю. А такiх, як я, ня шмат. Мы паўсюдна й нiдзе. Мы грамадзяне сусьвету, людзi без уласнага сумленьня, таму вандруем па зямлi і выконваем прысуд вышэйшага сумленьня. Ты мне, хлопчык, вельмi дапамог, а зараз бывай… Слэйтар пачаў правальвацца ўнутр уласнае сьвядомасьцi, рэчаiснасць сказiла свой звыклы выгляд ды зрабiлася сценкамi бяздоннага калодзежу, у якi ен падаў. Усе гукi зьлiлiся ў нясцерпны нарастаючы вой, якi дасягнуўшы нявыноснага ўзроўню, раптам абарваўся незвычайнай цiшыней, як тады на задымленым балоце. Апрытомнiўшы, Слэйтар пабачыў што знаходзiцца на ўзбочыне шашы, чамусьцi ляжыць. Мiльганула дзiўная думка: «Цi не парваны я на кавалкi, як тые мiратворцы ў лесе?». Паварушыўся, падняўся, здаецца цэлы, жывы. Зброя зьнiкла. На дорозе пуста. Старога з машынай нiдзе не бачна. Пачуўся наблiжаючыся гук. Пад’ехала патрульная мiлiцэйская машына. Спынiлася побач зь iм. Мiлiцыянт, апусьцiў шкло, з агiдай зiрнуў на Слэйтара ў бруднай вопратцы, скрозь зубы злосна загадаў: - Што ты бадзяешся тут, пьянь?! А ну, прэч з дарогi, каб духу твайго тут не было! Зараз сам правадыр паедзе. Ну? Не паняў? Хутка! Слэйтар яшчэ ня вельмi прыйшоў у сабе пасьля так нечакана пярэрванай размовы з Гавенюком-Сумленным, лянотна прыкiнуў у розуме варыянт выкарыстаньня мiлiцэйскай машыны. Заставалася жаданьне скончыць размову. Разважыўшы, адхiлiў гэты варыянт. «Колькi ж часу мiнула?», - намагаўся вызначыць ен. Узнiкла пачуцьце, цi хутчэй нават упэўненасць, што незвычайнага старога болей няма ўвогуле, няма ў гэтым краi, няма ў гэтым вымярэньнi, нiдзе няма. Мiлiцыянт напружана чакаў, выканае валацуга загад, альбо прыйдзецца пэцкаць аб яго рукi. Слэйтар моўчкi павярнуўся і пакрочыў у бок ад шашы па ўзаранаму полю. Ад яго сапраўды, моцна несла гарэлкай. Вiдаць яе шмат улiлi ў яго, пакуль быў непрытомны. Калi ен нясьпешна адыйшоў за пару соцень шагоў, па дарозе вiхурам пранесся картэж кiраўнiка дзяржавы, якi вяртаўся ў сталiцу. За iм усьлед падлятала, закручвалася ў паветры першае жоўтае восеньскае лiсьце. Слэйтар нават не азiрнуўся. Ен iшоў далей сваiм шляхам. |