Литературный Клуб Привет, Гость!   С чего оно и к чему оно? - Уют на сайте - дело каждого из нас   Метасообщество Администрация // Объявления  
Логин:   Пароль:   
— Входить автоматически; — Отключить проверку по IP; — Спрятаться
Чужих меж нами нет!
Мы все друг другу братья
Под вишнями в цвету.
Исса
Dobry dziadźka Han   / Па-беларуску
Дарога - 4 “Дарожныя здарэньні”
На дорожных столбах венки,
Как маяки
Прожитых лет.
Что-то в пути…
Ю.Ю. Шевчук
(аповесць)

У праграме сьвята:
Перакульваньні
Наезд на пешахода
Сьлізкае пакрыцьцё
Лабавое сутыкненьне
Сутыкненьне з цягніком
Ва ўмовах абмежаванай бачнасьці
Перавышэньне хуткасьці
Паляваньне на дэмана
І ў якасьці “хэпі-енду” - Шчасьлівае здарэньне ў дарозе

1.Перакульваньні.

Гучыць песьня замежнага рок-гурта Hypocrisy “Unleash The Beast”. Стары дзед, якому мо сто год, мо болей, увесь сівы, смажыць на вогнішчы кавалкі сырога мяса, насаджаныя на арматурны прут. Частыя кропелькі тлушчу ды соку зь мяса шпарка зьбягаюць у полымя. У глыбіні цемных вачніц старога чарвоным агнем гараць зрэнкі - то ў іх няроўным бляскам адбіваюцца ўсполахі полымя. Дзед няспынна шырока пасьміхаецца, часам пачынае гучна рагатаць, пераможна рыкаючы, дэманструючы вогнішчу й цемры – адзіным сьведкам яго начнога баляваньня, крэпкія моцныя зубы, якія ў сеньняшні час ня сустрэнеш нават у маладога. Ен па сапраўднаму шчаслівы, нястрымна, бязьмежна задаволены нейкім, па-зьвярынаму, простым й моцным пачуцьцем. Яго перапаўняе жыцьцевая энэргія, зусім ня суадносная з яго ўзростам.
Стары падкідае ў вогнішча пару галін і полымя на колькі імгненьняў успыхвае ярчэй, аддаляючы межы цемры, асьвятляючы прастору вакол яго. Робяцца бачнымя старыя каменныя сцены, кавалкі цэглы паўсюль на падлозе – зь іх жа зроблены імправізаваны ачаг, змрочна чарнеючыя ваконныя праемы ды праломы ў сценах, наверсе - зубчатыя рэшткі скляпеньня купалу, які-небудзь дах у пабудове практычна адсутнічае, што дазваляе дыму бязперашкодна ўзнімацца ў зорная неба. Гэта, хутчэй за ўсё, напалову разбураная капліца альбо невялікая царква. У баку на падлозе пасярод сьмецьця ляжыць аўтмагнітола, побач зь ей стаіць аўтамабільны акумулятар, зь якім яна злучана правадамі, ад чаго й працуе, з выдраных з панэлі стэрэадынамікаў цяпер чуецца песьня “Fire In The Sky” таго ж гурта Hypocrisy. У куту стаіць прысланены да сцяны доўгі кій з разной выявай цмока, што нібыта абвівае яго. Дзед зноў гучна жыцьцярадасна рагоча, перакрываючы гучаньне музыкі. Мяркуючы па ўсяму, ен у выдатным настрою.
З другога кута, ахутанага цемрай, далятае нягучны ціхі стогн. Нехта пакутліва стогне там, напэўна, увесь час, але з-за гучнай музыкі гэтага ня чуваць. Толькі ў прамежку паміж запісамі песень на касэце, вуха старога злавіла гэты слабы напамін некага аб сабе. А ен ужо, мабыць, й забыўся на прысутнасць тут кагосьці акрамя сабе. Пачуўшы стогн, дзед падкідае яшчэ сухога гальля ў вогнішча, пакідае мяса смажыцца ці вярней казаць абвуглівацца ў вагні, устае і падыходзіць да стогнучай істоты. Гэта маладая жанчына. Яна ляжыць на падлозе, галава перавязана скрываўленай хусткай, легкая летняя плацьце на ей разадрана ў некалькіх месцах, найбольш моцна на плячы. Твар, рукі, ногі і ўсё цела яе ў сьвежых драпінах, плямах бруду й крыві. Зразумела, што зь ей здарылася штосьці благоя.
Стары, не хаваючы свайго задавальненьня ад гэтага відовішча, абцірае рукі аб сваю вопратку, пасьміхаецца, да нечага рыхтуючыся. Нахіляецца да яе, пільна аглядаючы маладоя прыгожая цела, і раптоўна хапае яе здаравеннай далоньню за грудзі, моцна сціскае іх, мнець, нібыта гэта якая гумавая лялька, а не жывы чалавек. Потым упэўнена хапае яе між ног. Патрымаўшы, задаволена кракае, адпускае, пахлопаўшы па ляжках.
Жанчына пачынае крычаць слабым голасам і плакаць. Яна толькі крычыць з апошніх сілаў, бо неяк бараніцца ў яе ўжо ня стае ані маральных, ані фізычных сілаў, і хутчэй за ўсё, яна ўсе яшчэ знаходзіцца ў шокавым стане, таму ня вельмі ўсьведамляе, дзе яна і што зь ей адбывецца. Дзед, груба абмацаўшы яе, адабральна рагоча, ен застаўся задаволены аглядам. Усё наводзіць на думкі, што няшчасная жанчына з’яўляецца нечым накшталт ягонае здабычы. Потым ен бярэ яе адной рукой за твар, паварочвае туды-сюды, шукаючы самы зручны вугал падзеньня промняў сьвятла, каб твар як мага лепш асьвятляла вогнішча, а вялікім пальцам іньшай рукі, з шырокай чорнай каемкай бруду пад доўгім завостраным пазногцем, адцягвае ніжняя павека на адным, затым на другім воку, уважліва разглядае. Потым, раздвінуўшы ей бруднымі пальцамі губы, таксма ўважліва разглядае зубы ў роце. Жанчына толькі спалохана мычыць. Нарэшце стары адпускае яе. Зноўку задаволена пасьміхаецца атрыманым вынікам агляду. Вяртаецца да вогнішча. У магнітоле дайграла касэта, музыка скончылася.
Ен гаспадар становішча.

На ўзбочыне шашы ляжыць да гары коламі ўшчэнт разьбіты легкавы аўтамабіль. Побач зь ім на дарозе тварам уніз распласталася нерухомая цела мужчыны. Незразумела, што з’явілася прычынай здарэньня, бо відавочныя прыкметы сутыкненьня з нечым альбо з некім адсутнічаюць, верагодней за ўсе аўтамабіль сам перакуліўся на дарозе, можа з прычыны перавышэньня хуткасці. Ноч. Цішыня. Толькі чутна, як журчыць бягучая тонкім струменьчыкам вадкасць. Няма аніякай надзеі, што на дарозе нехта з’явіцца. Па ей звычайна ўдзень праезджаюць усяго адна-дзьве транспартныя адзінкі, а часцей здараецца, што і аніводнай за некалькі дзён. Дарога праходзіць праз зону адсяленьня, звязвае між сабой адзін ня існуючы населены пункт з другім. У адным стаяць пакінутыя пустыя закалочаныя дамы пранумераваныя вялікімі лічбамі памерам на ўсю сцяну. У другім не засталося нават будынкаў, іх зруйнавалі і сьпіхнулі ў глыбокія ямы, засыпаўшы зямлей. На некалькі дзясяткаў кіламэтраў у навакольлі няма аніводнага чалавечага жытла.
Таму загінуўшага ў аўтакатастрофе знойдуць ня хутка, нават болей імаверна, што раней да яго дабярэцца дзікая звяр’е.
З другога боку перакуленае машыны падстаўлена вядро, у якоя з дзіркі ў бензабаку сцякаюць рэшткі паліва. Гэта й з’яўляецца прычынай чутнага журчаньня. Дзірка ў бензабаку з’явілася ня ў выніку перакульваньня, яна зроблена кімсьці наўмысна з дапамогай нейкай завостранай рэчы апасьля здарэньня. Зразумела, дзеля таго, каб зліць бензын. Вядро набралася ўжо амаль напалову.

Стары ў закінутай царкве падносіць да твару жанчыны ў чарпаку гарачы адвар з карэньняў ды траў, што прыгатаваў на вогнішчы. Свабоднай рукой падтрымлівае яе галаву, каб зручней было піць. Жанчына робіць слабую спробу адхіліцца, калі ей, амаль што непрытомнай, у ноздры ўдарае рэзкі пах невядомага пітва. Але дзед сілком прымушае ея выпіць. Яна канвульсыўна глытае, частка напою праліваецца міма роту. Нарэшце стары дамагаецца свайго, патрэбную колькасць адвару яна ўсе ж праглытвае. Ен кладзе яе галаву назад, на нейкі скрутак, што замяняе падушку, адносіць чарпак абратна да вогнішча й неўзабаве вяртаецца.
Цяпер стан жанчыны зьмяніўся: яна болей ня стогне пакутліва, супакоілася, але знаходзіцца, быццам, у стане моцнага ап’яненьня ці пад наркатычным уздзеяньнем. Глядзіць перад сабой бяссэнсоўным позіркам. Дзед, няспына задаволена пасьміхаючыся, пачынае груба ласкаць яе. Жанчына не працівіцца гэтаму, бо яна й не ў стане працівіцца, часам здаецца, што нават адказвае яму рухамі цела на гэтыя грубыя ласкі, але тое адбываецца хутчэй падсьвядома. Стары, які можа й не такі стары на самой справе, як выглядае, невыразна бармоча нешта, што нагадвае якісьці загавар. Потым, сьцягнуўшы сподняе, хутка ўступе зь ей у палавую сувязь, чаго яна, хутчэй за ўсё, ня ўсьведамляе. Пры гэтым працягвае шаптаць свае таямнічыя малітвы-загаворы. Па яго выгляду нельга сказаць, каб стары адчуваў задавальненьне ад палавога акту, гэта болей нагадвае выкананьне рытуалу. Праз некалькі хвілін, стары ўстае, зашпіляецца. Прыўзняты настрой ня пакідае яго. Цяпер на барадатым твары выраз моцнага задавальненья ад пасьпяховага ажыцьцяўленьня значнай справы.
- У цябе мой працяг! – ускліквае дзіўны пустэльнік і заходзіцца гучным рогатам.
Жанчына ці то сьпіць, ці то ў глыбокім стане непрытомнасьці. Так праходзіць каля гадзіны. Вогнішча амаль дагарэла. Стары за гэты час з’еў мяса.
Па-за сценамі руіны чуецца жахлівы крык начной птушкі. Дзед уважліва прыслухваецца да яго. Крык паўтараецца тройчы. Стары падымаецца з цагліны, на якой сядзеў, спраўляе малую патрэбу на рэшткі вогнішча, ад чаго вуглі з шыпеньнем згасаюць. У цемры падыходзіць да жанчыны. Бярэ яе, узвальвае сабе на сьпіну. Галава й рукі няшчаснай бязвольна павісаюць долу. Стары зручней уладкоўвае на сабе ношу й крочыць з будынку ў цемру праз пралом у сцяне.

Дзед-пустэльнік йдзець па балоце ў цемры. На небе няма месяца, але ен выдатна бачыць у цемры, упэўнена арыентуецца, знаходзіць патрэбны накірунак. Хаця вогнішча альбо якой іньшай крыніцы сьвятла няма і, здаецца, у вачох цяпер адбівацца няма якому сьвятлу, вочы яго па-ранейшаму гараць злавесным чырвоным агнем. Напэўна, гэтае полымя, прыхаваная ў вачах, й асьвятляе яму шлях праз ноч. Вось аднак, да бляску ў цемры дзьвух яго вачаэй дадаюцца сінія кропкі балотных агеньчыкаў. Яны гараць халодным мертвым зьзянем, павольна рухаюцца па паверхні балота, зьнікаюць, зноў запальваюцца, быццам нехта нябачны гуляе з маленькімі ліхтарыкамі. Іх колькасць паступова павялічваецца.
Стары бачыць у цемры вузкую сьлізкую кладку. Па баках ад яе бяздонная багна. Ен упэўнена крочыць па кладцы, трымаючы на сьпіне сваю ношу. З нетраў балота калі-некалі ўздымаюцца сьмярдзючыя бурбалкі, з хлюпаньнем лопаюцца дасягнуўшы паверхні. Хвілін праз дваццаць ен выходзіць на больш трывалую глебу. Пачынаюцца зарасьці рэдкага хмызьняку, сустракаюцца чэзлыя дрэўцы, што звычайна ніколі ня вырастаюць большымі на падобных балацінах. Нечакана з цемры перад ім узьнікае нявысокі дарожны насып.
Стары ўзнімаецца на яго, апынуўшыся непадалек ад перакуленага аўтамабілю, абрысы якога праглядваюцца ў цемры над дарожным палатном. Ен кіруе прама да яго. Адчуўшы яго набліжэньне, ад ляжачага нябожчыка маланкай кідаецца прэч з насыпу нейкі шэры цень. Мабыць ліса ці здзічэлы сбака, альбо яшчэ які дробны драпежнік. Але далека ад багатага пачастунку, зразумела, ня ўцякае, затойваецца недзе ў хмызняку. Падыйшоўшы, дзед ашчадна кладзе непрытомную жанчыну паўзруч з трупам мужчыны. У таго аб’едзена вуха, сьляды вострых зубоў на шыі, кісцях рук – не схаваных пад вопраткай частках цела..
Зноў тройчы крычыць начная птушка. Загадкавы стары абыходзіць машыну, забірае вядро, амаль поўная бензыну і, гучна заргатаўшы нялюдскім голасам на разьвітаньне, спрытна зьбягае па адхону з дарогі на балота. Хутка ягоная постаць зьнікае, растварыўшыся ў цемры.

Жанчына застагнаўшы паварушылася. У далячыні на імгненьне ўзнікала зіхоткая жоўтая зарава, калыхнулася, зьнікла. Праз палову хвіліны з’явілася зноў, ужо значна мацнейшая. Цяпер яно набліжалася і рабілася ўсе ярчэй ды ярчэй, імкліва ператвараючыся ў падвоены конус сьвятла. Па дарозе рухалася машына, сьвідруючы сьвятлом фар непраглядную начную цемру. Хтосьці вельмі сьпяшаўся, таксама ж, напэўна, як учора вечарам сьпяшаліся гэтыя двое, што зараз ляжалі на дарозе каля перакуленага аўтамабілю і ўжо нікуды болей ня сьпяшаліся.
Начныя вандроўнікі, верагодна, накіраваліся па гэтай пустыннай дарозе праз зону радыяцыйнага забруджваньня, каб скараціць свой шлях да гораду, бо добра ня ведалі асаблівасьцей мясцовых дарог. На самой справе, уяўны выйгрыш у адлегласьці ў тые дзесяць-пятнаццаць кіламэтраў, як здавалася, калі паглядзець на мапу, у рэчаіснасьці нічога ня даваў ў часе з прычыны наяўнасьці на старой дарозе шматлікіх паваротаў ды ўчасткаў з даўно ня рамантавным пакрыцьцем, з-за чаго прыходзілася часта зьніжаць хуткасць. Аднак, гэтае іх няведаньне магчыма апынулася шчасьлівым выратаваньнем для няшчаснай жанчыны.
Фары выхапілі з цемры наперадзе карціну жудаснага дарожнага здарэньня, джып “BMW X5” запаволіў рух і спыніўся. Зь яго выйшлі двое.
- Ні ...уя ж сабе! – ня стрымаўся кіроўца выказаць у голас моцная ўражаньне ад пабачанага.
- Забіліся? Глядзі-ка, як выкінула іх! Дзе машына, а дзе яны ляжаць! – пачаў разглядаць месца здарэньня другі, - А тачка нічога была.
- Можа жывыя? Здаецца не, ня варушацца. І не падабаюцца ж мне па жыцьці гэтыя жмурыкі...
- Хто б казаў... І баба тож нічога была, - заўважыў пасажыр, скіраваўшы пасьля разгляду транспартнага сродку ўвагу на пацярпелых, разглядаючы яе стройныя голыя ногі й грудзі, што выглядалі з разадранага плацьця, - А бензынам як цягне!
- Не рване часам?
- Агню ж няма. Ды тут хтосьці ўжо пабыў! Магнітолу выцягнулі, акумулятара няма ды й бензын нехта зьліваў – вунь крышка адкручана й нават бак прабілі! Ну, народ, ну, блін, поўны пі...ец!
У гэты момант жанчына зноў застагнала, быццам крыху ачуняўшы.
- Чорт! Глядзі, баба жывая!
- І яе ж нехта перавязваў, бачыш? А можа сама сабе? – здагадаўся пасажыр, пабачыўшы на ей хустку.
- Што рабіць будзем? Не мянтоў жа выклікаць!? – спытаў кіроўца, - Ці яе да бальніцы якой адвезці?
- Салон толькі згадзіць.
- Няма калі зь ей нам вазіцца, сам разумею!
Да жанчыны патроху пачала вяртацца сьвядомасць, можа адвар загадкавага старога дзейнічаў, яна паспрабавала падняцца ды сесці, верагодна адчула прысутнасць людзей, але зноў павалілася.
- Ды яна бухая! – усклікнуў пасажыр, - Напэўна, нажэрліся мудзілы ці шырнуліся ды перлі кіламэтраў пад дзьвесьці!
- А яна, можа яшчэ, й за рулем была.
- Вось сука! Пацан вунь у крывавай лужыне, а ў яе толькі драпіны!
Тым часам жанчына здолела прыпадняцца ды сесці на зямлі, матляючы галавой. Павольна падцягнула ногі. Цела яе зусім ня слухалася.
- Прасьпіцца кабыла, здаравей за нас з табой будзе! – засьмяяўся кіроўца, - Паехалі, халера яе ня возьме. Тые казлы, што тут пабылі, марацца ня пажадалі, а нам што, болей за ўсіх патрэбна? Ці ты, можа, “тымуравец”?
- Я? Не!
- І я, таксама, не, - зарагатаў кіроўца джыпу, - Сядай, паехалі! Шалава тут сама разбярэцца!
- Пачакай, - пасажыру прыйшла нейкая думка, - давай сучку крыху павучым правілам дарожнага руху.
- Чаго? – ня зразумеў сябар.
- У мяне там на нарах два гады бабы не было.
- Ды ну, кінь! Яна ж здохне пад табой.
- Калі ня хочаш, я сам.
- Ну на х..., - прабурчэў кіроўца, - няма ахвоты, ды й бяз “рэзінкі” ня рызыкну, я ж цяпер сямейны.
- Тады пачакай, - жорстка й рашуча вымавіў пасажыр, - пачакай, я хутка.
Ен падхапіў жанчыну пад пахі і сьцягнуў у траву на адхон. Падбадзерваючы й настройваючы сабе у голас на патрэбны лад адпаведнымі прымаўкамі, у якіх пераважалі няцэнзурныя словы й выразы, ен раздзер напалам плацьце, якое й так ужо ледзь на ей трымалася.
...
Кіроўца чакаў яго ў джыпу. Чаканьне зацягнулася ў некалькі разоў даўжэй, чым ен разлічваў. Але ж разумеў - корэш толькі сеньня з зоны адкінуўся, няхай пазабавіцца. Самому некалі давялося праз гэта прайсьці.
Калі той нарэшце вярнуўся, спытаў з жартам:
- Ну ты й дарваўся да мяса! Хоць жывую пакінуў?
- А што ей зробіцца? Няхай будзе ўдзячна, ад гэтага толькі ачухаецца хутчэй, наркотка.
- Сядай, няма часу! Дрэнны ты хлопчык!
- Гэтай суке ня ўсё адно, хто яе дзярэ? Ведаю я такіх - у каго тачка клевая, пад таго і пакладзецца. Усяго та спраў – той быў на мэрсе, мы на джыпу, якая ей розніца? Абы ня з “жыгуля-капейкі”...
Браткі разам зарагаталі і джып рвануў зь месца.

А шостай гадзіне раніцы службовы легкавы аўтамабіль рухаецца ў накірунку раеннага цэнтру NNNвічы з абалснога гораду. За чарговым паваротам пустыннай дарогі, якую можна праехаць усю - ад мяжы да мяжы зоны і нікога ня сустрэць, кіроўца й пасажыры нечакана бачаць на сустрэчнай паласе перакулены да гары коламі джып “BMW X5”. Спыняюцца, выходзяць. Ня знайшоўшы ані ў машыне, ані каля яе нікога, здзіўляюцца, шукаюць нават у кюветах. Вырашаюць, што хтосьці ўжо, пэўна, адвез пацярпелых у шпіталь. Здзіўляюцца яшчэ больш, што ў паліўным баку перакуленага джыпу нехта прабіў тры дзіркі, і ў тры падстаўленыя вядры струменьчыкамі бяжыць салярка. Марадзеры? Чорт іх ведае. А можа так трэба? Зліваць рэшткі паліва у мэтах бясьпекі? На месцы здарэньня? Здаецца, раней аб такім ня чулі, хаця й усе з тэхнічнай адукацыяй.
Усе адно, ратаваць няма каго, час ня чакае, трэба сьпяшацца далей.
- Твой мабільны тут не бярэ?
- Не, зоны пакрыцьця няма. Кіламэтраў за дзесяць ад NNNвіч сыгнал з’явіцца.
- Ну тады й паведамім. Паехалі, няма часу. Паехалі.

2.Наезд на пешахода.

Бясконцы працоўны дзень нарэшце скончыўся. Гэтаму амаль што ня магчыма было даць веры, але ж тое сапраўды адбылося, чарговым разазам пацьвердзіўшы, што ўсё ў жыцьці мае пачатак й заканчэньне. Ен хутка сабраўся, зьбег уніз па лесьвіцы, выйшаў з будынку ў нянавісны горад. Хутка, хутка, ня сустракаючыся позіркам ні з адзінай двуногай істотай. Хуткім крокам да пляцоўкі, дзе стаяў яго аўтамабіль - яго сродак выратаваньня ад нянавіснай навакольнай рэчаіснасьці – ад маргінальнага грамадства, ад краіны, што на вачах дэградзіруе.
Дваццаць крокаў, дзесяць крокаў, два, адзін, падыйшоў, ключ трымае на пагатове, адчыніў дзверку, сеў за руль, захлопнуў дзверку. Усё. Зараз ен апынуўся ў асабістай прасторы, адмежаваўшыся ад сьвету шклом й металам. На шчасьце ніхто з таварышаў па службе ня жыў ў тым раене, дзе ен і нават нідзе па дарозе ў тым накірунку. Ня прыходзілася адпрэчваць нахабных спадарожнікаў, што заўседы знаходзяцца ў такім выпадку, калі хтосьці штодня ездзіць на працу на ўласным аўтамабіле.
Ен быў ўдзячны свайму аўтамабілю за магчымасць значна паменьшыць стасункі з людзьмі, якія заўжды намагаўся зьвесьці да мінімуму. Дзякуючы аўтамабілю, гэтаму цудоўнаму вынаходніцтву навукова-тэхнічнага прагрэсу, гэтаму адному з найвышэйшых дасягнененьняў чалавечай цывілізацыі, гэтаму раскошнаму сродку перамяшчэньня зьнікала непрыемная неабходнасць кантактаваць з папуляцыяй сабе падобных, карыстаючыся грамадскім транспартам, што само па сабе ў вялікім горадзе значыла ўжо ня мала. Таксама, на ўласным аўтамабіле ен рабіў пры неабходнасьці службовыя паездкі далека за межы гораду, каб як мага меньш залежыць ад абставін, каб пазьбягаць начлегаў у правінцыі ў месцах, якія нехта яшчэ пры савецкай уладзе набраўся нахабства абазваць цывілізаваным словам “гатэль”. Ен лічыў за лепшае правесьці ноч ў дарозе, але вярнуцца дамоў, чым спыніцца ў гэткім месцы. Канешне, магчыма было спыніцца ў аднамесным нумары-люкс, аднак такія сустракаліся ня ўсюды, ня ў кожным правінцыйным “гатэлю”, да таго ж, іх звычайна патрэбна было замаўляць загадзя, а неабходнасць выездаў у камандзіроўкі, з прычыны спецыфікі ягонае працы, ўзьнікала заўседы незаплянавана.
Заўтра, як раз, узнікла патрэба наведаць далекі райцэнтар, амаль на мяжы вобласьці. Таму па дарозе да дому ен вырашыў заскочыць у краму, трэба было папоўніць харчовыя прыпасы.

Ен выйшаў з набыткамі з дзвярэй гандлевага цэнтру, будынку, што дзякуючы сваім функыянальным уласьцівасьцям, з’яўляўся цэнтрам прыцяжэньня жыцьцевай актыўнасьці жыхароў вялікага “спальнага” мікрараену, бо так ужо склалася стагоддзямі і было абумоўлена гістарычна ў чалавечым грамадстве – дзе гандаль, там віруе жыцьце.
Ідучы па вышчарбленай пліткавай дарожцы да праезджай часткі вуліцы, дзе быў прыпаркаваны яго аўтамабіль, абагнаў дзьвух хлопцаў, крочыўшых больш павольна. Адзіны, моцна жэстыкулюючы, штосьці распавядаў другому. Да слыха данесьлілся яго словы, па якіх адразу ж зрабіўся зразумелым агульны сэнс усей размовы:
- Я іму - чё ты, б.., вашче ох...ел? І взял ево так за грудкі, пріпаднял...
Насустрач ішла жанчына ня вызначанага ўзросту, з апухлым тварам, апранутая ў спартыўную куртку яркіх колераў, за руку цягнула злосна насупленага дзіценка год васьмі-дзевяці. Пачуў яе хрыпатыя словы, зьвернутыя да хлопчыка:
- Васемнаццаць лет ісполніцца, п...дуй ат міня к е...най мацеры!
Застрашае, выхоўвае, як умее. Яму падумалася – “можна ўявіць, што ж ен чуе ад яе кожны дзень”, і яшчэ скептычна – “адкуль у яе такая ўпэўненасць, што дажывець сама да яго васемнаццацігоддзя?”.
Апярэдзіў яшчэ дзьвух суайчыньнікаў, гэтым разам сталага ўзросту. Яны ішлі хістаючыся, адзіны з выглядам пераможцы даводзіў другому:
- Я ім гавару, прасцітуткі вы, шкуры! Ну, так, нет?! Все ім мала, бутылкі сабірают, сігареты прадают, стаят там с утра да вечара. На тот свет с сабой эці грошы паташчат ілі што? Ну, так, нет?! Жывотны мір! Я іх ненавіжу, ані все прасцітуткі. Веріш, нет? Ані крысы е...ные! Дык я іх всех распіхал, адной, самай наглай, у зубы...
Урыўкі падобных размоў ды выказваньняў несьліся з усіх бакоў. Ідучы па дарожцы, ен адчуваў сабе, нібыта плывучым ў бруднай раце.
Што ў краме, што вакол яе - усюды гэтыя істоты. Яны ўвесь час голасна заяўляюць аб сабе сваімі размовамі, паводзінамі, сваім выглядам. Для іх нармальна казаць такое і чуць такое, жыць так. Яны нармальныя, гэта нармальна ў іх нармальным сьвеце. Ен належыць да аднаго зь імі віду. Ці яны належаць да аднаго зь ім віду? Гэта, напэўна, ня істотна. Істотна іньшае - для іх гэта ўсе нармальна, а для яго не. Атрымліваецца, яны нармальныя, а ен - не.
Ен пайшоў да аўтамабілю, стараючыся ня глядзець на гэтых маргіналаў, што скучкаваліся ля крамы ў чаканьні невядома чаго, хаця ім та, канешне, было вядома чаго, на тых маргіналаў, што чарадой цягнуліся да крамы па вуліцы з боку панэльных шматпавярховак, на тых маладых маргіналаў, што кучкаваліся асобна ад старэйшых на супрацьлеглым баку вуліцы, таксама бавячых час у чаканьні нейкага, толькі ім, маргіналам, дасканала вядомага, штоімгненнага маргінальнага сэнсу іх маргінальнага жыцьця, ці вярней казаць - існаваньня, ен, увогуле, па жыцьці заўжды стараўся зьвяртаць як мага меньш увагі на ўсіх гэтых маргіналаў, што рабіць было даволі цяжка, паколькі іх было шмат, паколькі яны складалі большасць на гэтых вуліцах, яны складалі большасць у гэтым мікрараене, яны складалі большасць у гэтым горадзе, яны складалі большасць у гэтай краіне, яны складалі большасць у гэтым жыцьці, рабіўшы яго, такім чынам, ня жыцьцем, а існаваньнем, прычым для ўсіх, а ня толькі для сабе, таму што іх маргінальны штоімгненны сэнс існаваньня загадваў ім лічыць свае маргінальная існаваньне за сапраўдная жыцьце, а меньшасць, як чамусьці лічыцца, заўжды павінна падпарадкоўвацца волі большасьці, бо ў гэтым і есць сэнс дэмакратыі, лепей за якую, кажуць, укладу жыцьця (ці існаваньня?) пакуль быццам няма (ня вынайшлі), але ці мае тая маргінальная большасць волю, а калі б нават і мела, ці варта было б ей, той волі маргінальнай дэмакратыі, падпарадкоўвацца - аб гэтым можна было яшчэ паспрачацца й даволі шмат, аднак спрачацца ня мела аніякага сэнсу і было б справай зусім ня ўдзячнай ва ўмовах існаваньня ў маргінальным грамадстве, калі ўжо так здарылася, што тое было аб’ектыўнай рэчаіснасьцю, ад якой няма куды падзецца, ды й што было здзіўляцца, калі нават сярод яго ўласных даволі блізкіх сваякоў было шмат маргіналаў і тыя дзяўчыны, зь якімі ен калі-некалі клаўся ў ложак, усе мелі яскрава выяўленыя рысы маргінальнасьці. Пакараў жа божа - нарадзіцца ў гэтай краіне!
Ен ня любіў маргіналаў-суайчыньнікаў яшчэ й за тое, а магчыма што й выключна за тое, што яны мелі гэты штоімгненны маргінальны сэнс свайго маргінальнага існаваньня, альбо за тое, што ен быў упэўнены, нібыта яны гэты сэнс маюць, а ен, у адрозьненьне ад іх, часцей, калі не казаць, што заўседы, ня меў сэнсу свайго “немаргінальнага” жыцьця. Ня дазваляць свайму жыцьцю ператварацца ў маргінальная існаваньне патрабавала ад яго штоімгненных высілкаў й намаганьняў, але штоімгненная дасягненьне мэты ня прыносіла штоімгненнага сэнсу, у той час, як маргіналы штоімгненна мелі штоімгненны сэнс свайго існаваньня, ня прыкладаючы дзеля гэтага аніякіх высілкаў ды намаганьняў, а проста існавалі штоімгненна, застаючыся самі сабой.
З гэтага вынікала вельмі непрыемная выснова-здагадка, што напэўна і ен на самой справе з’яўляецца маргіналам, толькі хавае гэта ад сабе ды іньшых, і хаваць гэта - каштуе яму ўсіх гэтых высілкаў. Сэнс жыцьця быў заключаны для яго толькі ў штоімгненным дасягненьні стану “жыцьця-а-ня-існаваньня”, а пры дасягненьні мэты страчваўся. Таму ен, у глыбіні душы, не па-добраму зайздросьціў маргіналам, якія ня мелі перад сабой гэткай складанай праблемы, што дазваляла ім весьці свае бесклапотная існаваньне.
Ен адчуваў ды й нават, што ўтойваць, добра гэта ведаў, што ў яго самога, што ў тых яго знаемых, хто штоімгненна намагаецца ператвараць свае існаваньне ў гэтай маргінальнай рэчаіснасьці ў сапраўдная чалавечае жыцьце, гэта атрымліваецца (і падтрымліваецца) штучна, ненатуральна і на самой справе з’яўляецца толькі глыбокім самападманам. Чым болей прыкладаецца намаганьняў жыць чалавечым, а ня маргінальным жыцьцем – тым больш глыбіня й складанасць самападману.
Гэта нараджала сумненьне – ці есць яно на сьвеце на самой справе, сапраўдная жыцьце? Сумненьне нараджала сьмяротны жах ды адчай. Жах ды адчай нараджалі нянавісць.
У рэшце рэшт, калі б ня існавала маргіналаў, не было б і штоімгненнага сьвядомага ці несьвядомага параўнаньня сабе зь імі. Яны былі прычынай усіх пакут духу.
Ен нянавідзеў маргіналаў-суайчыньнікаў. Ен заўжды стараўся ня бачыць іх, ня пушчаць у свае жыцьце, у сваю суб’ектыўную рэчаіснасць.

Пад’ехаўшы да дому, ен пакідаў машыну на пляцоўцы пад вокнамі і, як звычайна, імкнуўся хутчэй зайсьці ў пад’езд, ня гледзячы па баках. Ен глядзеў у зямлю, пад ногі. Зямля была паўсюль багата пазагаджана сабачым дзярмом. Але бачыць сьляды спражненьняў чацьвераногіх сяброў чалавека яму было значна меньш непрыемна, чым бачыць тварых іх гаспадароў.
Яму вельмі ня падабалася жыцьцевая прастора забудовы мікрараену, дзе даводзілася жыць. Вось і цяпер у паветры леталі брудныя паперы, паліэтыленавыя пакеты, дасягаючы ўзроўню дзесятага паверху. Адзін зь іх ледзь ня прынесла яму ў твар. Вецер ляцеў па-над палямі, ня сустракаючы перашкод, потым урываўся ў каменныя цясьніны аднолькавых панэльных шматпавярховак, дзе закручваўся віхурам, растрасаючы шапкі сьмецьця на кантэйнэрах, якоя камунальнікі чамусьці ня вывозілі другі тыдзень.
У гэтай забудове ня было аніводнага ўтульнага куточку. У некаторых месцах, у прамежках паміж дамамі нават ня расла трава, а ўзімку ніколі ня затрымліваўся снег, бо там заўседы, пры ўсякім надвор’і, нават у амаль што поўны штыль, дзьмуў моцны вецер, як у аэрадынамічнай трубе. Ен ствараўся разьмешчанымі тут па пляне нейкага архітэктара-дурня, тыповага прадстаўніка савецкай школы, хранічна хворай на гігантаманію, канцэнтрычнымі паўкругамі ды падведзенымі да іх па датычнай працяглымі прамымі лініямі сценаў высачэнных карпусоў, якія ўлоўлівалі ды шматкратна ўзмацнялі самы нязначны рух паветра любога напрамку, нязьменна скіроўваючы яго на гэты кавалак зямлі. Аднак мясцовыя жыхары ўжо патроху прызвычаіліся да таго, што як толькі ступіш крок за вугал дому, нечаканы парыў ветру адразу валіць з ног. Усім жывым істотам, кажуць, уласьціва прызвычайвацца да ўмоў існаваньня.
За ўвесь час, што ен тут жыў, а гэта прыблізна чатыры гады, яго ня пакідала ўражаньне, што будоўля мікрарайону ня завершана, а ўсе яшчэ працягваецца, хаця кватэры ўжо заселены людзьмі. І да аэрадынамічнай трубы за вуглом ен ніяк ня жадаў прызвычаіцца, і таму, вельмі раздражняўся кожным разам неабходнасьцю прытрымліваць капялюш рукой калі падыходзіш да дому. Сіратлівыя зламаныя дзіцячыя арэлі ды іржавыя перакладзіны для выбіваньня дываноў толькі ўзмацнялі сваей прысутнасьцю сумная відовішча.
Толькі пераступіўшы парог кватэры, ен зноў трапляў у саваю асабістую жыцьцевую прастору. Тут можна было адпачыць, аднавіць сілы, падрыхтавацца да заўтрашняй камандзіроўкі.
А маральна падрыхтавацца яму было неабходна, бо свае знаходжаньне ў сельскай мясцовасьці ен заўжды пераносіў вельмі пакутліва, таму як там усё было прасякнута духам суцэльнай маргінальнасьці. Калейдаскоп сцэнак з жыцьця, ці дакладней, існаваньня правінцыйных маргіналаў вельмі прыгнятальна ўплываў на яго душэўны стан. Павальны алкагалізм, разумовая абмежаванасць, што агідна кампэнсавалася ў іх пачварнай рэфлэксуючай сьвядомасьцю, бруд, шэрасць іх побыту, усяго іх жыцьцевага асяроддзя, самі людзі, з адбіткам на тварах прыкмет глыбокай спадчыннай дэградацыі, якіх назваць проста не прыгожымі – было б занадта добра аб іх адазваца. Аўтамабіль добра выручаў яго. Праз лабавоя шкло ўсе гэта выглядала, як жыцьце па-за шклом акварыюму, хаця, напэўна, болей дакладным параўнаньнем было б хутчэй – як жыцьце за ілюмінатарам падводнай лодкі.
Аднак, пазбавіцца ад гэтай рэчаіснасьці было немагчыма, перад яго позіркам дагэтуль стаялі шчыра дэбільныя твары тых дзяцей зь іх характэрнымі усьмешкамі, што сустрэліся яму на дарозе ў нейкай весцы пад час апошняй камандзіроўкі. Для іх ен, у сваю чаргу, выглядаў істотатай з антысьвету. І хто там лямантуе, што веска, быццам, гіне? Твары гэтых дзяцей, вось ен - твар будучыні, яе зьбіральны вобраз.

Наступным днем вяртаўся ен даволі позна, у цемры. Быў раззлаваны ня вельмі ўдалымі вынікамі паездкі, за што, канешне, трэба было чакаць, цяпер абавязкова абрынецца незадавальненьне начальства на яго галаву. Улічваючы, што начальства ў яго жыцьці было матэрыялізавана ў выглядзе таксама глыбока маргінальных па сваей сутнасьці індывідаў, гэта было ўдвайне непрыемна.
“Вось жа панес чорт, скарачаць шлях!” – ужо пачаў ен клясьці сабе ў думках. Дарога, што праходзіла цераз веску Загацьце, па якой ен імкнуўся бліжэй выскачыць на магістральную шашу, мела адносна новая асфальтавая пакрыцьце, аднак ехаць было вельмі складана.
Веска доўгая, цягнецца ўжо некалькі кіламетраў і канца ня бачна. За буйнымі кустамі бэзу, што як наўмысна былі пасаджаны нейкімі дурнямі пад агароджамі менавіта перад паваротамі, ня магчыма ўбачыць, ў які бок дарога паварочвае, заўседы атрымліваецца, што паварочвае ў іньшы, чым спачатку здаецца. Вось нейкая быдла кінула на дарозе трактар з густа перамазанымі брудам коламі. Абапал вузкай вясковай вуліцы амаль што ля кожнага двору месцяцца ці то куча гною, ці то зваленыя дровы, ці проста нейкая сьмецьце. У адным месцы нават будаўнічыя пліты-перакрыцьці, што займаюць добрую трэць шырыні праезду. Таго й глядзі, наскочыш на што-небудзь. “Вырадкі!, - злуе ен на жыхароў Загацьця, - гнілі б тут жыўцом па хатах, сваім гноем абклаўшыся, дык не, пруць яго на вуліцу, у сваіх стойлах месца ім ня хапае!”. Вось наперадзе паказаўся іржавы аблуплены знак з назвай “Загацьце” перакрэсьленай чырвонай паласой. Але заставалася яшчэ адна пагроза - насупраць апошняй крайняй хаты пад плотам небясьпечна нагрувашчана бярвеньне, бо два бервяна, як бачна, калісьці ўжо скаціліся на праезджую частку. Ен прадбачліва прымае ў бок ад іх, адначасова павялічвае хуткасць, радуючыся, што праклятая веска, нарэшце, скончылася.
Раптам у сьвятле фар мільгае штосьці шэрае, ляжачае прама перад ім на дарозе. За гэтым неадкладна сьледуе мягкі, але адчувальны кожнай клеткай напружанага цела кіроўцы, двайны удар пярэдняга й задняга колаў, машыну двойчы падкідвае.
У наступная імгненьне страшэнная асэнсаваньне таго, што адбылося, яшчэ толькі пачынае нараджацца ў мазгу, а нага, быццам самлеўшы, адпускае педаль “газу”. Ен усьведамляе, ШТО там ляжыць. Ен ненавідзеў маргіналаў-суайчыньнікаў... Ен заўжды стараўся ня бачыць іх... Зараз у яго гэта выдатна атрымалася. Ен ня ўбачыў, ня пасьпеў убачыць. Ен ненавідзеў маргіналаў-суайчыньнікаў, зараз ен забіў аднаго.
Тыя дзясяткі метраў, на працягу якіх машына запавольвала рух, ен праходзе, пакінуўшы яе на шашы, абратна на нягнуткіх нагах пешшу. Зрок прызвычаіўся да цемры, і у слабым сьвятле месяцу, схаванага за хмарамі, ен выразна бачыць ляжачая на праезджай частке нерухомая цела мужыка сярэдняга ўзросту, апранутага ў шэрую ватоўку. Жывы? Ды дзе там!
У паветры лунае, добра адчувальны за некалькі метраў ад цела, моцны водар гарэлкі. Напэўна, колы выціснулі зьмесьціва страўніка няшчаснага. А калі б ен ня быў апрануты ў штаны, то, магчыма, было б бачна й выціснутыя праз задні праход, яшчэ цеплыя, вантробы, ад якіх узнімаўся б у халодным начным паветры парок.
Але кіроўцы дастаткова й таго, што ен бачыць. Рукі, ды ня толькі рукі - увесь ен, дробна калоціцца. “Што рабіць? Што рабіць?” – кідаецца думка, прыціскаемая нейкім няўмольным, цяжкім, як гара, пачуцьцем. Пакуль мозг бездапаможна тоне ў выкідзе адрэналіну, вочы глядзяць на вуліцу – на ей пуста, глядзяць на вокны бліжэйшых хат – у іх цемна, вушы чуюць – недзе далека забрахаў сабака і зноў цішыня.
“Пракляты алкаш! Быдла! Каму, што растлумачыш цяпер?! Ішоў ен, альбо ляжаў? Альбо нечакана выбег з-за плоту? Ды й каму тое цяпер цікава? Абставіны? Цяпер толькі есць труп і есць ен - кіроўца, што здзейсьніў наезд. І няма сьведкаў. Сьведкаў няма. Есць віна. Хто апраўдае? На якое правасуддзе спадзявацца? Перавышэньне хуткасьці. Турма? Калі не, дык - “хімія”? Каму ахвота? А сьведкаў няма. Напалову пустая веска сьпіць па хатах. А гэтае пьяная быдла павалілася спаць прама на дарозе. Цяпер не прачнецца... Сьведкаў няма, а ен не прачнецца, не прачнецца...”
Ен ня памятае, як вяртаецца да аўтамабілю, як запускае рухавік. Едзе далей, як у сне. Абы хутчэй, абы падалей адсюль. Ноч. Гэта добра, што ноч. Ноччу нічога ня бачна. Нікаму нічога ня бачна. Паступова пачынае супакойвацца. Па твару цякуць сьлезы. Праклятая быдла! Нажэрлася гарэлкі ды павалілася на дарозе. Усё ж яны дабраліся да яго! Усё ж дабраліся, усё ж уварваліся ў жыцьцё, каб спаскудзіць яго. Няхай такім чынам, але дабраліся. Каб сваім існаваньнем спаскудзіць. Але ж ня атрымалася! Не! Хто знойдзе, хто дакажа? Ніхто нічога ня бачыў. Каб з-за якога-та дэгенерата зламаць сабе жыцьце, ну не! Ня бываць таму! Ніколі!
- Нічога ў вас ня атрымалася, падлы! – ускрыквае ен у голас, нібыта падводзячы рысу, і пачынае па-вар’яцку сьмяяцца.
Паступова ен супакоіў сабе, запэўніў, што яму, верагодна, ўсе ж удалося выйсьці пераможцай над маргінальнай рэчаіснасьцю й гэтым разам, як бы тое ня было складана. Цяпер ен узяў сабе ў рукі. Пачынае разважліва ўзважваць становішча. Якой дарогай вяртацца ў горад? Канешне праз зону, дзе меньш ездзяць. А на працы ен афіцыйна лічыцца ў камандзіроўцы ўвесь заўтрашні дзень. Увогуле, можна пайсьці на аўтавакзал, паспытаць квіток, прыкласьці да справаздачы, каб лічылася, што ен нават ня куды й ня ездзіў на ўласным аўтамабілю. Так, верна. Так ен і зробіць.
Праз паўгадзіны ен ужо будзе далека. Як раз разьвіднее, трэба будзе спыніцца, агледзіць машыну, колы, ці ня засталося якіх сьлядоў.

Спыніўшыся на пустыннай дарозе пасярод зоны, уважліва агледзіў свой транспартны сродак. Вынікамі агляду ен застаўся задаволены. Аўтамабіль аказаўся ня пашкоджаны, значыць, у датыкненьне з целам уступалі толькі шыны. Вырашыў, што, ўсе роўна, па-першае заменіць іх. Натуральна, што сам у гаражы, аніякага аўтасэрвісу. А там можна будзе й прадаць аўтамабіль, набыць іньшы. Галоўная, што НІХТО НІЧОГА НЯ БАЧЫЎ. Ніхто!
Душу перапоўніла нейкая вар’яцкая радасць, нейкае новая нязвыклая гульлівая пачуцьце бязпакаранасьці. Ен ускочыў за руль і пагнаў далей. Ад гэтага новага эйфарычнага пачуцьця за сьпіной быццам вырасьлі крылы. Цяпер ен пазбавіўся стану прыгнечанасьці, адчуваў сабе пераможцам нянавіснага бруднага сьвету маргіналаў. Не, ен ніколі не дазволіць гэтым чарвякам спаскудзіць свае жыцьце!
Уставіў у магнітафон невядома адкуль з’явіўшуюся ў машыне касэту, уключыў гук на ўсю моц. Ва ўсялякім выпадку, раней ен гэту музыку ня чуў і такая яму ніколі асабліва ня падабалася, але ўсе адно, зараз пад настрой яна прыйшлася да спадобы. Загучала песьня замежнага гурта Hypocrisy “Don’t Judge Me”, за ей неўзабаве “Edge Of Madness”. Ен крыху ведаў ангельскую, хаця словы разабраць было нялегка.
Едучы ў такім настроі, ен раптам убачыў наперадзе незвычайную постаць, што крочыла, як прывід, па ўзбочыне. Спачатку не паверыў вачам, але наблізіўшыся разгледзіў добра – зусім голая маладая жанчына ў адным накінутым на плечы кароткім расшпіленым халаце. Ен знізіў хуткасць, калі параўняўся зь ей, яна, здаецца, неяк загадкава пасьміхнулася і нясьпешна крочыла сабе далей.
Тое, што далей адбылося ў яго галаве, у звычайным стане ен бы назваў памутненьнем розуму, наступствам перанесенага стрэсу, сатанінскім насланьнем ці яшчэ нечым накшталт гэтага. Але ў гэтую хвіліну ен шалена жадаў ужо толькі адзінага - рашучым учынкам замацаваць сваю перамогу над маргінальнай рэчаіснасьцю. Калі ўжо забіў аднаго прадстаўніка варожай расы, цывілізацыі, культуры ці яшчэ там чаго варожага, дык чаму ж другую - ня згвалціць?! Бо ўсе спрыяльныя ўмовы на ягоным баку – нікога няма, НІХТО НІЧОГА НЯ БАЧЫЦЬ. Бязпакаранасць. Уседазволенасць.
Мозг, працуючы, так бы мовіць, ў фонавым рэжыме, яшчэ намагаўся штосьці аналізаваць, задавацца нейкімі лягічнымі пытаньнямі – хто яна, як тут, пасярод зоны, у гэты час перад сьвітаньнем апынулася, чаму ў такім выглядзе, пьяная, звар’яцеўшая ці што яшчэ? Аднак, гэтыя дробязі яго не цікавілі, ен ужо дзейнічаў. У склаўшымся становішчы немагчама было ня згвалціць, ня мае значэньня як апынуўшуюся тут, безабаронную голую самку.
Ен спыніў аўтамабіль, выскачыў зь яго, не захлопнуўшы дзверкі, паклікаў, дагнаў. У пакінутым аўтамабілю тым часам замежны гурт Hypocrisy надрыўна выконваў кампазыцыю “Uncontrolled”. Цяпер уся навакольная рэчаіснасць зрабілася ягонае асабістай жыцьцевай прасторай, дзе ен непадзельна ўладарыў. Жанчына, яму здалося, адчула гэта (а як жа інакш, павінна была, не магла ня адчуць), пакорліва падпарадкавалася. Спынілася, толькі глупа пасьміхаецца, глядзіць некуды паўз яго. Але твар зусім ня дэбільны пры гэтым, што ўласціва маргіналам, а, як ен пасьпявае адзначыць, нават даволі прыемны, толькі некалькі сьвежых драпін крыху псуюць яго. Расшпілены халат, як тое падалося яму спачатку, пры бліжэйшым разглядзе аказваецца разарваным напалам плацьцем. Верагодна, яе нядаўна нехта ўжо згвалціў, аднак гэта толькі яшчэ больш узбуджае – таксама далучыцца да гэтага бруду. Выгляд яе прыгожага аголенага цела выклікае ў яго нястрымная, па жывельнаму моцная, жадньне зараз жа авалодаць ей. Ен, прама тут, на ўзбочыне шашы, неадкладна пачынае задавольваць гэтае жаданьне. Жанчына амаль што не працівіцца.
...
Па-над абшарам балота разносіцца яго пераможны роў трыумфатара.

Труп мужыка ў ватоўцы знайшлі ранкам аднавяскоўцы, калі пагналі пасьвіць кароў, выклікалі міліцыю. Кампэтэнтныя ворганы па выніках абследваньняў месца здарэньня, па характары пашкоджаньняў атрыманых пацярпелым вызначылі, што адбыўся наезд на ляжачага ў нецвярозым стане на праезджай частке. Кіроўца з месца здарэньня ўцек. Прычым потым, што цікава, анатаміраваньне пацярпелага паказала, што ен стаўся ахвярай нават дзьвух наездаў – ад першага ен загінуў на месцы, а па прашэсьці некалькіх гадзін хтосьці паўторна наехаў на мертвага, ляжачага на дарозе.
Дзеля аб’ектыўнасьці адлюстраваньня ўсіх абставін былі адзначаны й незадавальняючыя дарожныя ўмовы, адыграўшыя сваю нэгатыўную ролю ў прычынах здарэньня – адсутнасць у населеным пункце пешаходных дарожак ды нядастатковая асьвятленьне праезджай часткі.

3. Сьлізкае пакрыцьцё

Вужы ўпарта паўзлі. Ірваліся напреад. З аднаго краю балота да супрацьлеглага. Кожнага выгнаў з-пад карча, з-пад каменя, з нары няўмольны жыцьцевы гадзіннік і загадаў рухацца. Наперадзе чакалі маразы і жыцьце гадаў павінна было сцішыцца, замерці. Каб потым ажыць увясну, зараз трэба было прыкінуцца памерлым. Прыкінуцца вельмі праўдападобна, каб лютая зімовая сцюжа палічыла памерлым і не забіла сваім сьмяротным подыхам на самой справе. Часова памерці дзеля выжываньня. Каб дачакацца, калі нябесны бог Ярыла зноў абудзіць, верне да жыцьця. Тады магчама будзе жыць далей і даць жыцьце нашчадкам, якія ад першага імгненьня свайго існаваньня ўжо будуць ведаць, як належыць тут выжываць і будуць штогод старанна выконваць гэты абрад напрыканцы верасня, таксама, як выконвалі яго ўсе пакаленьні продкаў.
Гады упарта паўзлі па зямлі. Хрысціяне праваслаўнага абраду адзначалі сьвята Ўздвіжаньня Крыжа Гасподня. У адрозьненьне ад вужоў, людзі вось ужо некалькі стагоддзяў, як забыліся на тое, што за абрады і па якіх сьвятах выконвалі іх продкі. Адныя сьвяты хітрыя місыянэры падмянілі хрысціянскімі па календары, на іньшыя, увогуле, паступова прымусілі забыцца.
У гэты дзень па шашы імчала машына. На першым сядзеньні, побач з кіроўцам, ганарліва сядзеў чалавек, які ня ведаў ані хрысціянскіх сьвятаў, ані, тым больш, старажытных сьвятаў. Ня ведаў таму, што яму непатрэбна было іх ведаць, таму, што ня ведаў сваіх продкаў, і ня меў у тым асаблівай патрэбы. Ен быў чалавекам сеньняшнега дня. Ен лічыў сабе чалавекам справы, прычым, даволі пасьпяховым чалавекам справы. Яго ўжо год, як зрабілі гаспадаром у значнай галіне народнай гаспадаркі. Прызначэньня кіраўніком буйнога абласнога прадпрыемства ен дачакаўся, прыклаўшы шмат намаганьняў дзеля гэтага, старанна прыслужваючы не адзіны год вышэйстаячаму начальству. І вось, нарэшце, папярэдні кіраўнік, што ў сваю чаргу старанна выслужваўся перад сваім вышэйшым начальствам, пайшоў на павышэньне і пакінуў пасаду яму. А разам з пасадай у спадчыну застаўся й гэты службовы аўтамабіль. Толькі свайго кіроўцу папярэдні кіраўнік забраў разам з сабой, а ен, у сваю чаргу, прывеў з сабой свайго вернага служаку.
Бо зьмяняць кіроўцу даволі клопатная справа, тым больш, калі за пэўны час ужо пераканаўся, што ен дастаткова надзейны чалавек, і калі ен нават даволі інфармаваны аб некаторых тваіх таямніцах. Напрыклад, апрача іньшых месцаў, што ты рэгулярна наведваеш - розных там лазняў, клюбаў, більярдных, ведае і адрасы ўсіх тваіх пастаянных палюбоўніц, аб існаваньні якіх ня здагадваецца жонка. Ведае месцазнаходжаньне прыгараднага катэджу, што запісаны на твайго брата й трохпавярховага будынку на лецішчы ў суседнім раене, скуль ты родам, які пабудаваны с крадзеных матэрыялаў у ліхія часы ды аформлены на старэйшага сына ад первай жонкі, што носіць прозвішча маці, і аб існаваньні ўсіх гэтых аб’ектаў нярухомасьці афіцыйна ня ведае налогавая інспекцыя. Ня казаўшы ўжо пра такую дробязь, што здараецца - зацягне цябе п’янага да непрытомнасьці, нарабіўшага па дарозе ў машыне пад сабе, ў кватэру, потым пачысьціць сален ад ванітаў, і нідзе нікому пра тое языком лішні раз ня плявузгае.
Ну й ты, зразумела, калі-некалі за верную службу чым яго аддзячыш, падкінеш якую костку. І сапраўды, калі пару месяцаў таму ў адным раенным цэнтры кіроўца чакаў свайго дырэктара разам з вялікай кампаніяй іньшых кіроўцаў шыкоўных “членавозаў” каля будынку выканкаму, пакуль там цягнулася пашыраная выяздная нарада, у зайшоўшай паміж калегамі размове аб сваіх гаспадарах з ліку тых, каго вазілі раней і тых, каго возяць зараз, у якой гучалі успаміны-выхваленьні накшталт – “ен мне тады з кватэрай памог, без чаргі атрымаць”, альбо – “я пры ім апрануўся цалкам і дзеці ўсе мае таксама”, ен, параўноўваючы з іньшымі, пакрыўджаным сабе гаспадаром зусім ня адчуваў. Наадварот. Шмат каму з суразмоўцаў перападала ад сваіх куды меней.
- Вунь тут было, у прошлым годзе, - звярнуў кіроўца ўвагу гаспадара, - я тады Лёху, Пятровіча вадзіцеля, падмяняў, вазіў іх з энэргетыкам ў камандзіроўку ў NNNвічы. Джып перакулены ляжаў і пацярпелых анікога, кажуць, так і не знайшліся, а праз два кіламэтры яшчэ “мэрс”, таксама перакулены, там мужык загінуў. Вось так, адразу два тут перакуліліся ў адзін дзень. А я потым ў ДАІ, як тэхагляд праходзіў, пачуў выпадкова, што тут, аказваецца, штогод перакульваюцца, месца нейкая дрэнная, як, усе роўна, зачараваная якоя. А здаецца, дарога, як дарога, звычайная...
- Здараецца ж..., - адказаў гаспадар, ня вельмі цікавясь расповядам аб месцы канцэнтрацыі ДТЗ, яго зараз займалі іньшыя, больш значныя думкі аб сваіх бягучых дырэктарскіх справах.
- І ня ездзіць жа тут амаль ніхто, а ўсе адно перакульваюцца..., - разважаў услых кіроўца.
Ен падсьвядома адчуў, бо за гады халуйскай працы ўжо бязпамылкова прызвычаіўся адчуваць душэўны стан гаспадара, што хаця той, нібыта, й заняты зараз сваімі думкамі, але яго трэба неяк пацешыць размовай, каб ен у дарозе крыху адпачыў ад спраў, расслабіўся. Гэта будзе вельмі дарэчы, сваечасова.
- Таксама тут непадалек у прошлым годзе было, - зноўку пачаў распавядаць кіроўца, - мне сваяк казаў з Загацьця, у іх у весцы жахлівы выпадак адбыўся. Сусед яго, праз тры хаты ад яго жыў, па п’янцы свайго сябра трактарам пераехаў, не заўважыў. А той пьяны таксама быў, прама на вуліцы спаць паклаўся. Так і загінуў па-дурному. А трактарыст, як убачыў, што адбылося, ня змог сабе дараваць, сябраваў жа зь ім, расьлі разам, паехаў да дому ды засіліўся ў хаце. Дзеці як прыйшлі, напужаліся, старэйшая нават размаўляць апасьля таго перастала. І ніхто спачатку ня ведаў з-за чаго ен павесіўся, плялі, быццам, жонка гуляла ды яшчэ ўсякае, што людзі навыдумляюць. А пра таго адразу палічылі, што нехта залетны зьбіў ды далей паехаў. Яго й адшукалі толькі ранкам. Хавалі іх у адзін дзень. Ніхто й не здагадваўся, як было на самой справе, дзве гэтыя сьмерці між сабой ніяк ня зьвязваў, пакуль праз месяц выпадкова запіску ня знайшлі, што трактарыст перад сьмерцю пакінуў. Вось яно як здараецца, калі бяз меры ўжываюць...
- Так, жыцьце... – абазваўся кіраўнік прадпрыемства, відаць крыху крануты гэтай сумнай гісторыяй, - Дык ты, значыць родам адтуль?
- Так, адтуль.
- А што ж, тое Загацьце так і ня адсялілі? Казалі ж нешта пра тое...
- Не, спачатку зьбіраліся, як замеры гэтыя свае зрабілі, а потым падлічылі, што “кюры” ня дастаткова, ня падпадае пад адсяленьне, вырашылі, што жыць можна, нават асфальт па цэнтральнай вуліцы паклалі, абяспылілі. А палова, хто разумнейшы, усё адно, й так самі паўязджалі.
Раздушаныя коламі вужы трапляліся на дарозе ўсе часцей ды часцей. Аганізуючыя, з прыпячатанымі да пакрыцьця галовамі, сутаргава ўскідваліся кверху кольцамі ўзорыстых целаў, выгіналіся хвастамі ў агідных плямах размазаных уласных вантробаў. Яны, і загінуўшыя, ўпарта працягвалі паўзці, быццам намагаліся ня адстаць ад жывых. Паўсюль: на ўзбочынах, на праезджай частке выгіналіся гады, страціўшыя сеньня пачуцьце небясьпекі, падпарадкаваўшыся больш моцнаму за яго інстынкту самазахаваньня.
- Ну ты глядзі, што робіцца! Колькі жыву, ня бачыў такога!
Кіроўца спачатку яшчэ стараўся аб’язджаць вужоў, аднак хутка іх колькасць на дарозе зрабілася такой, што аб’язджаць ужо было проста ня магчыма. Раздавіў аднаго, яшчэ аднаго. Цела загінуўшай істоты гучна хлестанула недезе па днішчы аўтамабілю.
- Ды колькі ж іх у гэтым балоце!? Во брыдота!
Уражанны гэткім відовішчам, кіраўнік абласнога прадпрыемства нават страціў значную частку сваей заўседнай напускной самавітасьці, і у гэтую хвіліну, ахоплены шчырым здзіўленьнем, нібыта зрабіўся звычайным вясковым хлопчыкам, якім быў калісьці. Ен бачыў надзвычайную з’яву жывой прыроды, таго боку жыцця, што адсутнічаў у штучна створанай сістэме яго цяперашнега суб’ектыўнага існаваньня. У гэтай сістэме ня мелася адпаведнага выпрацаванага стэрэатыпу рэагаваньня на падобны выпадак, таму ен спачатку паставіўся да гэтага па-людску проста, бо ня ведаў, як тут належыць паводзіць сабе “па-начальніцку”, згодна сваей сацыяльнай, нібыта, значнасьці. Але праз хвіліну стэрэатып універсальных “начальніцкіх” паводзінаў уключыўся ізноў.
Тым часам, ужо напэўна на кожным квадратным метры дарожнага пакрыцьця было ня меньш за аднаго гада і сьветла-шэрая “бетонка” наперадзе літаральна чарнела ад іх. Сустракаліся экземпляры даўжыней нават каля паўтара-дзьвух метраў. У салоне чулася няпрыемная шамаценьне колаў па вужыных целах, што не магло ня выклікаць душэўнага дыскамфорту. Каб пазбавіцца яго, кіроўца павялічыў гук радыепрыемніку. Зрабілася чутным, дагэтуль нявыразная, бесклапотнае балбатаньне вядучых праграмы. Гэта была праграма віньшаваньняў нейкага радые на кароткіх хвалях.
- А вось наш пастаянны слухач з Мазыра - Зьміцер вельмі просіць павіньшаваць з днем нараджэньня яго бабулю, нажаль не паведамляе, як яе завуць й колькі ей спаўняецца год, і просіць па-а-аставіць, - ды-джэй быццам затрымліваецца, перагортваючы, а потым працягвае чытаць адваротную старонку ліста, - паставіць што-небудзь пацяжэй, бо, як ен пішыць, бабуля ня выносе тую музыку, якую ен гучна слухае штодня, але выказвае надзею, што калі яна пачуе штосьці такоя па радые ў якасьці віньшаваньня, дык, магчыма, зьменіць свае погляды.
- Што ж, калі так, напэўна, з пачуцьцем гумару ў нашага слухача Зьміцера з Мазыра ўсё ў парадку, - падхоплівае другі ды-джэй, - ну, а што датычыцца ўзросту бабулі, дык аб узросце жанчыны гаварыць ня вельмі тактоўна, хіба ты запамятаваў? А мы тым часам спецыяльна для бабулі Зьміцера з задавальненьнем выконваем замову любячага ўнука, і зараз на нашай хвалі вы пачуеце гурт “Hypocrisy” з песьняй “Turn The Page”. На мой погляд, цяжкасці гучаньня, так бы мовіць, магутнасьці гучаньня, гэтаму гурту ня займаць, так што, мяркую, гэта кампазыцыя задаволіць й вас, Зьміцер, й, магчыма, вашу бабулю таксама.
- Так, так, перагарні старонку! Перагарні старонку свайго жыцця, бабуля, і спадзяемся, што не апошняю! Перагарні старонку! Здаецца, Metallica сьпявала таксма штосьці пра гэта!
- Што ж, Зьміцер, калі вы нас чуеце, а я спадзяюся, што гэта менавіта так, клічце хутчэй сваю бабулю да радыепрыемніка! “Turn The Page”, гурт Hypocrisy!
Гучыць песьня замежнага гурта Hypocrisy “Turn The Page”.
Аўтамабіль крыху заносіць, відаць, пад пярэдняя кола трапіў тлусты вужака.
- Балота гэта далека яшчэ цягнецца? – раздражнена пытаецца дырэктар.
- Кіламетраў шэсць, - адказвае кіроўца, быццым адчуваючы сабе ў нечым вінаватым за тое, што дарога праходзіць па балоце і што нязлічоныя полчышчы, арды вужак рушаць сеньня цераз яе.
- Гані хутчэй давай.
Кіроўца паслухмяна націскае на педаль акселератару. Раптам крупны стары вуж, закручаны й падкінуты правым пярэднім колам, моцна стукаецца ў бакавоя шкло побач з тварам дырэктара і адлятае, пакінуўшы на шкле крывава-брудны адбітак. Той ад нечаканасьці машынальна адхіляецца ад вакна. Кіроўца напужана касавурыць на яго вочы і бачыць таксма перапужаны твар гаспадара. Мільгае думка: “Вось зарза, цяпер ня толькі колы, усю машыну мыць прыйдзецца!”.
Аўтамабіль зноў рэзка вядзець у бок на сьлізкіх вужыных скурах ды вантробах. Кіроўца, напужаны пагрозай заносу, аўтаматычна спрытна выкручвае руль, дзейнічая, нібыта, ва ўмовах зімовай коўзкасьці, каб прадухіліць занос. Аднак, фактычна заноса няма, бо гэта толькі уражаньне. У выніку рэзкага павароту руля на вялікай хуткасьці, аўтамабіль нібыта спатыкаецца на роўным месцы, пачынае хіліцца на бок, яго закручвае ўпоперак дарогі. Некалькі імгненьняў канструктыўна закладзеная здольнасць транспартнага сродку захоўваць устойлівасць адчайна змагаецца з законамі фізікі, але энэргія руху бязлітасна перамагае шматгадовы плён канструктарскай думкі. Пярэдняя кола, ня вытрымаўшы ціску, выстрэльвае.
Аўтамабіль з ляскам й грукатам перакульваецца некалькі разоў, пасыпаючы дарогу бітым шклом, спыняецца на баку. У рухавіку штосьці пачынае гарэць.

Да кіроўцы вяртаецца сьвядомасць, ен расплюшчвае вочы і першае, што бачыць - як з пагнутай стойкі кузаву прама над яго тварам зьвісае мертвы вуж. Кіроўца спрабуе паварушыцца, адчувае моцны боль у назе. Яшчэ баліць галава, бо адразу, як пачалі куляцца, моцна ўдарыўся, ен гэта добра памятае. Гаспадара на яго месцы няма, бо кіроўца сам ляжыць на правай пярэдняй дзверке й на пасажырскім месцы, дзе той сядзеў. Гаспадар знаходзіцца ў задняй частцы салёну, таксама жывы, бо гучна стогне. Перамагаючы боль у назе, кіроўца зноў варушыцца, спрабуе выбірацца з машыны праз выбітая лабавоя шкло. На яго шчасце, ен нічым ня заціснуты. Падцягваючыся на руках, у яго атрымліваецца выпаўзці з перакуленага аўтамабілю. У галаву прыходзіць дурная думка-параўнаньне: “Вось і я поўзаю, як той вуж”.
Машына разгараецца ўсё мацней. Полымя ахапіла ўжо ўвесь капот, агонь ліжа гуму кола, прабіваецца ў салён. Кіроўца, хістаючыся, ўстае на ногі. Параненая нага баліць, але абапірацца на яе ен здольны. Пераступае крок, другі. Усе кружыцца ў галаве.
Разумее, што трэба ратаваць гаспадара. Абыходзіць машыну, заўважае што з ног некуды зьнік абутак, хаця боты былі добра зашнураваны. Задняга шкла таксама няма, што аблягчае магчымасць дабрацца да стогнучага дырэктара. Ен ляжыць дагары нагамі, твар заліты крывей. Кіроўца падхоплівае яго пад пахі і спрабуе выцягнуць. Той ускрыквае й страчвае прытомнасць. Цягнуць атрымліваецца ня вельмі легка. Полымя ўжо ахапіла пярэдняю панэль, пачала гарэць абіўка. Нельга губляць часу, аніводнай сэкунды. Кіроўца ашалела торгае непрытомная цела свайго шэфа. Па яго скроні й шчаце таксама бяжыць маленькі струменьчык крыві. Нарэшце, яго намаганьні вянчаюцца посьпехам, і ен кульгаючы, адыходзячы задам, пасьпешліва цягне дырэктара прэч ад ахопленай агнем машыны.
Адцягнуўшы, здаецца, на бясьпечную адлегласць, кладзе на ўзбочыне. Цяжка дыхаючы, укленчывае побач.

У пылаючай машыне выбухнула паліва ў баку. Вялікая вогнішча на дарозе асьвятляе змрочны пейзаж восеньскага дня. А вужы паўзуць сабе ды паўзуць. Ім няма справы да людзей з усей іх мітусьней ды пакутамі. Вогненныя сполахі гуляюць на бліскучых сьпінах гадаў. Кіроўца злосна адкідае аднаго нагой, другі, тым часам, паўзе паўз ногі ляжачага дырэктара. Кіроўца выцягвае з кішэні шэфа мабільны тэлефон, але дарэмна, у гэтай мясцовасьці сыгналу няма па-ранейшаму, як не было й год таму. Ды й каму яна тут патрэбна, тая мабільная сувязь, пасярод адселенай зоны радыяцыйнага забруджваньня? Тым, хто калі-некалі, здараецца, за якую гадзіну, хуценька, каб ня затрымлівацца, праезджае цераз гэтае праклятая балота, каб скараціць шлях?
Нечакана на супрацьлеглым баку дарогі з’яўляецца чалавек, падымаецца па адхону з балота. Выглядае як паляўнічы, ды й стрэльба пры ім, на плячы. Толькі неяк дзіўна, усё адно, выглядае. Можа ад таго, што стрэльба ў яго незвычайная, з аптычным прыцэлам, а на рамяні вісіць вайсковы прыбор начнога бачаньня, а можа ад таго, што на твары выраз якісьці нязразумелы - выглядае, быццам псіхічна хворы ці ў якім трансе. Паляўнічы задумліва пазірае ў бок дагараючага аўтамабілю, потым падыходзіць да ахвяраў здарэньня.
- Дзень добры! – вітаецца спакойным роўным голасам, нібыта абставіны становішча яго ніколечкі ня ўражваюць, нібыта выклікаюць эмоцыяў ня болей, чым сустрэты на лясной паляне пень.
- Слухай, зямляк, памажы! - кідаецца да яго, прыпадаючы на нагу, кіроўца, - Бачыш, што здарылася?! Ты адкуль тут, адзін, не? Можа машына недалека дзе, а? Шэфа майго трэба ў шпіталь хутчэй!
- Машына? – паляўнічы тупа перапытвае, быццам сэнс словаў усхваляванага кіроўцы марудна даходзіць да яго, потым павольна адказвае, - Не, машыны няма.
- Што ж рабіць? – кіроўцу ахоплівае адчай.
Паляўнічы пачынае ўважліва разглядаць яго, быццам толькі што заўважыў, потым яшчэ з палову хвіліны ўглядаецца ў ляжачага дырэктара. Нарэшце абыякавым голасам гаворыць:
- Чакай. Хтосьці будзе ехаць.
- Колькі ж чакаць прыйдзеца? Яму ж хутчэй у шпіталь трэба!
- Шпіталь яму цяпер нічым ня дапаможа, - скептычна кажа паляўнічы, схіліўшы, як дзіценак, па-птушынаму, галаву на бок, - хаця з аварыі й жывым выйшаў.
- Ты што, доктар? Адкуль ты можаш ведаць? – пачынае злавацца кіроўца, усе болей схіляючыся да думкі, што перад ім наркаман альбо прыдурак, які ня ўспрымае адэкватна рэчаіснасць.
- Я адчуваю. Ніколі яшчэ ня памыляўся, - запэўнівае яго незнаемец, - храбет зламаны, відаць грашыў ен шмат.
Кіроўца канчаткова ўпэўніваецца, што ад гэтага тармазнутага дзівака “пад кайфам” аніякай дапамогі ня дачакешся.
- Слухай, а ты адкуль ідзеш? – пытаецца ен.
- Палюю, - неакрэсьлена адказвае той.
- На каго?
- На Ератніка*.
- На каго? – перапытвае здзіўлены кіроўца, ен ніколі ня чуў пра такога звера.
Паляўнічы з выразам пагардлівага спачуваньня глядзіць на яго.
- Ня давядзі Бог табе даведацца, - памаўчаўшы, дадае, - Бывай. Мне ісці трэба.
Паляўнічы крочыць далей сваім шляхам на балотны абшар. Кіроўца праз хвіліну пасьля яго зьнікненьня, такога ж раптоўнага, якім было і з’яўленьне, ўжо ня разумее, бачыў ен гэтага чалавека на самой справе, альбо гэта можа была галюцынацыя ў выніку траўмы галавы, размаўляў зь ім, альбо сам з сабой.

Нерухомага дырэктара буйнога абласнога прадпрыемства, зафіксаваўшы як належыць, ашчадна паклалі на насілкі, пагрузілі ў аўтамабіль “хуткай дапамогі”. Аднак гэты фармальны клопат быў ужо марны – кіроўца, верны служака, ратуючы свайго гаспадара з пылаючага аўтамабілю, выдзіраючы яго адтуль, адцягваючы прэч, непапраўна пашкодзіў яго траўміраваны пазваночнік. Цяпер шэфу наканавана было правесьці астатак жыцьця прыкаваным да ложку. Альтэрнатывай таму, напэўна, было б згарэць зажыва.
Машына “хуткай дапамогі” павезла пацярпелых. Супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі, азіраючыся навокал, пачухаў патыліцу і адзначыў у пратокле дарожную ўмову – сьлізкае пакрыцьце.

* Ератнік - дэманічная істота ў беларускай міталёгіі. Паводле энцыклапедычнага даведніка “Міфы бацькаўшчыны”: “Кожную ноч яны павінны паяўляцца на дарогах, чакаць тут і мучыць запозненых падарожнікаў. Ератнікі пачынаюць згубную дзейнасць пасля вячэрніх прыцемкаў і працягваюць яе да першых пробліскаў ранішняга золку... Дзёрзкі ератнік раптоўна прыстае да ахвяры і абхоплівае яе аберуч ці хапае за горла; у тым і другім выпадку ахвяра губляе прытомнасць ці кідаецца, пакуль не развітаецца з жыццём. Тады Ератнік, нацешыўшыся са страху і пакут ахвяры, п'е цёплую кроў, а цела нявечыць. Нават калі ахвяра пры першым подступе Ератніка і не разгубілася, то далей не ў стане ад яго адбіцца.
На шчасце, Ератнікоў адносна няшмат, ды і нішчаць яны адзін другога. У такіх выпадках у поўнай начной цішыні два Ератнікі неміласэрна грызуцца, драпаюцца, душаць адзін аднаго, і не было яшчэ выпадку, каб адзін з іх застаўся цэлы... Акрамя таго, і людзі навучыліся зжываць са свету Ератнікоў, якія, не баючыся грамавых стрэл, могуць быць паранены вострымі металічнымі прадметамі і хутка гінуць ад уколаў, парэзаў. Пры кожнай пагібелі Ератніка матэрыяльнае рэчыва яго ператвараецца ў смярдзючы прах, які разбуральна дзейнічае на здароўе людзей і нават жывёл, калі праз ежу і пітво трапляе ў цела.”

4.Лабавое сутыкненьне.

Пачатак гэтага дня ня быў нічым адметны, хіба што, за выключэньнем адзінай дробязі. У пачатку ранішняга выпуску рэгіянальных навінаў па радые ў якасьці гукавай застаўкі звычайна выкарыстоўваўся музычны фрагмэнт – уступ да вяселенькай францускай песенькі. Сеньня навінаў ня было, а замест іх француская песенька прагучала цалкам. Яе выконвала нейкая дзяўчына з прыемным голасам. Яўгену Апанасавічу гэта спадабалася, ен ужо шмат дзен марыў пачуць гэтую прыгожую песеньку далей, яна цікавіла яго куды болей за блёк мясцовых навінаў, але дагэтуль штодня яго толькі дражнілі яе пачаткам. І вось, нарэшце, ен дачакаўся й на сваей вуліцы сьвята. Гэта быў добры знак, магчыма, абяцаньне лёсу, што дзень выпадзе надзвычай удалы.
Летуценьні летуценьнямі, аднак, суворая рэчаіснасць заключалася ў тым, што Яўген Апанасавіч павольна кранаўся розумам. Асабліва прыкметным для акружаючых гэта пачало рабіцца ў апошнія паўгады.
Калі ен ішоў у прыбіральню, у калідоры рэдакцыі сустрэў аднога супрацоўніка, таксама журналіста, як ен. Той сказаў:
- Дык вось, наконт учорашней нашай спрэчкі, я ня паленаваўся, зазірнуў у той даведнік, на які ты спасылаўся. Знайшоў толькі лішняя пацьверджаньне сваей праваты!
Яўген Апанасавіч зусім ня памятаваў сэнсу ўчорашняй спрэчкі, аднак упэўнена, з адценьнем пакрыўджанага гонару ў голасе, адказаў яму:
- У мяне есьць права ненавідзець людзей. Я заслужыў яго ўсім сваім жыцьцем.
І пайшоў далей у прыбіральню, пакінуўшы зьбянтэжанага калегу ў роспачы.
Фактычна зрабіўшы свае справы ў прыбіральні, Яўген Апанасавіч на нейкі час некуды адляцеў у думках, што цалкам зразумела – творчая асоба, таму, калі апамятаўся, убачыў, што, дзейнічая машынальна, зрасходваў вялізную колькасць туалетнай паперы, нашмат болей, чым тое патрэбна звычайнаму здароваму чалавеку дзеля выкананьня гігіенічнай працэдуры. Скамячаныя паперкі, накіданыя ім, займалі ўсю клазэтную чашу і нават крыху ўзвышаліся над ей невялікай горкай. Вялізарны жыцьцевы досьвед падказваў, што з вялікай доляй верагоднасьці можна было пасьпяхова спадзявацца на тое, што аб’ему вады, якую зьмяшчаў зьліўны бачок, павінна было ўсё ж хапіць, каб справіцца з гэтай колькасьцю макулатуры ды адправіць яе ў няблізкая падарожжа па каналізацыйных трубах. Аднак, Яўген Апанасавіч ня быў бы вартым звацца творчым чалавекам, калі б ня мысліў нятрывіяльна. Наконт зьнішчэньня туалетнай паперы яму раптоўна прыйшла даволі нетрадыцыйная, ў пляне яе ажыцьцяўленьня, ідэя.
Ен выцягнуў з кішэні запалкі, чыркануў й кінуў сярнічку ў кучу паперак. Полымя хутка занялося. Праз некалькі імгненьняў гэта нагадвала ўрачысты алімпійскі агонь на стадыене пад час гульняў у мініятуры. Кабінка напоўнілася дымам. Калі б у памяшканьні была пажарная сыгналізацыя, што рэагуе на задымленасць, яна б абавязкова спрацавала. Але ў старым будынку рэдакцыі старога выданьня, заснаванага яшчэ ў старыя савецкія часы, такой сыгналізацыі ў прыбіральні ня было. У тым мелася рацыя – менавіта ў гэтым памяшканьні гэтая сыгналізацыя, хутчэй за ўсё, ніколі б ня адключалася, бо там амаль заўседы палілі курцы, бавячы час ў бясконцых размовах ні аб чым ды спрэчках аб нязначных рэчах. Цяпер жа, на шчасьце Яўгена Апанасавіча, выдалася хвілінка, калі акрамя яго там нікога ня было.
Па той жа, верагодна, прычыне, што староя самавітая выданьне было заснавана яшчэ ў даваенныя часы і дагэтуль захавала пэўныя прынцыпы й традыцыі, Яўгену Апанасавічу сеньня чарговым разам катэгарычна было адмоўлена ў друкаваньні яго апошняга гістарычна-мастацкага нарыса, складзенага на падставе сапраўдных падзеяў саракагадовай даўніны, якія мелі месца ў гэтым горадзе. Сюжэт быў даволі нескладаны, так бы мовіць з жыцьця тагачасных гараджан, па сутнасьці - гісторыя няшчаснага каханьня, пры гэтым, канешне ж, зьмест твора быў цалкам палітычна карэктным, вытрыманым, і ўвогуле, можна з упэўненасьцю сцьвярджаць - нэйтральным. Твор, як і ўсе астатнія шэдэўры яго пяра, быў зразумела ж, як належыць, напісаны на расейскай мове, што аўтаматычна зьнімала з аўтара любыя падазрэньні ў магчымых праявах спачуваньняў ашалеламу тутэйшаму нацыяналізму.
Калі галоўнаму рэдактару вельмі ня спадабалася назва твору, Яўген Апанасавіч легка, бяз спрэчак, адразу згадзіўся зьмяніць “Месть говновоза” на “Месть златаря” альбо на зусім сучасная - “Месть ассенизатора”, аднак, рэдактар, ня прыняўшы ад яго гэтай ахвяры, усе адно, катэгарычна адмовіўся дазволіць надрукаваць нарыс.
Яўгену Апанасавічу было нявыказна шкада сюжэту, якім ен літаральна жыў цягам апошніх тыдняў, і магчымасьці азнаеміцца зь якім гэтак жорстка пазбаўляліся чытачы.
У падрыхтаваным ім нарысу спачатку ішоў расповяд аб тым, як калісьці, да таго як у разнастайных галінах народнай гаспадаркі й сферах грамадскага жыцьця пашырыліся дасягненьні навукова-тэхнічнага прагрэсу, ня вельмі паважаную, але затое, бязумоўна, найкарысьнейшую справу ачышчэньня грамадскіх прыбіральняў выконвалі гэтыя загадкавыя людзі з гужавымі транспартнымі сродкамі, спрадвеку акружаныя ў шэраговай абывацельскай сьвядомасьці амаль містычным арэолам. Яўген Апанасавіч красамоўна распавядаў чытачу аб тым, як абоз, складзены адразу з некалькіх фурманак з усталяванымі на іх драўлянымі бочкамі, урачыста рушыў па галоўнай вуліцы гораду, аб тым, якой адметнай падзеяй гэта кожным разам здаралася для насельніцтва, аб тых казачных людзях, узброеных спецыяльнымі чарпакамі на доўгіх ручках.
Але час ня стаяў на месцы, і вось ужо на зьмену архаічнай фурманцы з бочкай ды чарпаком, прыходзіць спецыяльны аўтамабіль жыльлева-камунальнай гаспадаркі з цыстэрнай, абсталяваны помпай ды шлангамі. Аднак кіроўца такога спецыяльнага аўтамабілю яшчэ канчаткова ня страчвае ў сьвядомасці людзей рысы таго легендарнага вобразу, таго вядомага з сярэднявечча персанажу, што зарабляе на жыцьце сваім пачэсным рамяством нягрэблівага чалавека. Яго па-ранейшаму працягваюць надзяляць адмысловымі негатыўнымі якасьцямі кшталту абавязковага непрыемнага паху, які, нібыта, заўседы пры ім павінны прысутнічаць, усюды яго суправаджаць і ад якога яму, нібыта, аніяк ня магчыма пазбавіцца. У пэўных колах падобны занятак лічыцца, бадай што, найбольш непрэстыжным з усіх, што толькі магчыма ўявіць. Перспектывай такой будучай прафэсыі застрашаюць дзяцей, што лянуюцца вучыцца і атрымліваюць дрэнныя адзнакі ў школе. Такім чынам, у грамадстве, у выніку неадукаванасьці ды нізкага культурнага ўзроўню большасьці яго прадстаўнікоў культывуецца адмоўны вобраз працаўніка-асінезатара.
Гэткім караценькім гістарычным экскурсам Яўген Апанасавіч падводзіць чытача да асноўнай, найбольш эмацыянальна моцнай, часткі свайго апавяданьня – да гісторыі няшчаснага каханьня хлопца-асінезатара да дзяўчыны-неасінезатаркі. Тут ен раскрыве ўсю драматычную глыбіню супярэчнасьцяў, выяўляецца, што ў грамадстве, дзе на словах абвешчана роўнасць усіх людзей, тым ня меньш існуюць сьвет і антысьвет, людзі, аказваецца, падзяляюцца на вартых й нявартых, бо ў грамадскай сьвядомасці пануюць прадузятасць, няшчырасць, яна знаходзіцца ў палоне стэрэатыпаў, перажыткаў ды ўсялякіх забабонаў.
Хлопец – супрацоўнік гарадскога ўпраўленьня жыльлева-камунальнай гаспадаркі, кіроўца спецыяльнага аўтамабілю, ведаючы, што яго прафэсыя ня надта шануецца ў грамадстве нават цяпер, у часы разьвітога сацыялізму, не адважваецца прызнацца, кім працуе дзяўчыне, сваей нявесце, у якую вельмі закаханы. А яна лічыць, што ен проста кіроўца звычайнага аўтамабілю. Але аднойчы, магчыма, выпадкова, а хутчэй за ўсе, не бяз дапамогі “добразычліўцаў”, якія заўседы знойдуцца ў такім выпадку, яна даведваецца аб спэцыфічных умовах працы свайго жаніха. Дзяўчына, выхаваная ў традыцыйным мяшчанска-абывацельскім асяродзі, перажывае сапраўдны шок у сваіх пачуцьцях. Яна ня можа дазволіць сабе зьвязаць свой лёс з прадстаўніком гэтай прафесыі. Сьледуе рашучы разрыў у адносінах, які няшчасны хлопец цяжка, пакутліва перажывае.
А яна неўзабаве ўжо рыхтуецца пабрацца шлюбам з іньшым, верагодна, займаючым ў сацыяльнай структуры грамадства больш прыстойная месца.
І вось, нарэшце, апошні акт - драматычная разьвязка. Сьпякотны летні вечар. У кватэры на першым паверху гуляюць вясельле, вокны адчынены. Падпіўшыя госьці, накрытыя сталы. Сьвята ў самым разгары.
Хлопец-кіроўца, сэрца якога разьбіта - ен так і ня змог дараваць сваей каханай здраду, падганяе пад вокны свой спецыяльны аўтамабіль, раскручвае шлангі, уключае помпу... Што адбывецца далей, здагадацца ня цяжка.
За выключэньнем гэтага выпадку, звычайна, асінезацыйныя машыны у тые часы ў асноўным зьлівалі свае сьмярдзючае зьмесьціва на палі прыгараднага калгасу-ўдарніку, што рабілася з мэтай угнаеньня глебы, згодна дамовы, заключанай паміж кіраўніцтвам калгасу й гарвыканкамам. Ведаўшыя пра гэта найбольш грэблівые гараджане, даведаўшыся, з палеў якой гаспадаркі гандлярамі прапанўецца бульба, адмаўляліся яе набываць, маўляў – мае адмысловы непрыемны пах. Аднак гэта ўжо зусім іньшая гісторыя.
Нарыс быў ня прыняты. Падобных прафэсыйных няўдач у Яўгена Апанасавіча раней амаль што ня здаралася, калі ня лічыць выпадак з аповесьцю для юнацкага часопісу, напісаную ім яшчэ ў гады перабудовы, якая так і ня дайшла да шырокага кола чытачоў. Аповесць распавядала пра трапяткое пачуцьце першага каханьня хлопчыка Эзры і дзяўчынкі Інгеборгі. Адмова прыняць твор да друку была выклікана нават ня іменамі галоўных герояў, а хутчэй тым, што з разьвіцьцем падзей адносіны паміж імі набывалі ўсе больш яскрава выражаны сада-мазахісцкі характар, што было недапушчальным прыкладам адносін для савецкай моладзі, няхай сабе ў часы перабудовы, галоснасьці й усебаковай дэмакратызацыі жыцьця. Прычым, Яўген Апанасавіч, шчыра кажучы, зусім ня зьбіраўся ствараць аповесць з падобным сюжэтам, ніколі ня чытаў твораў сусьветна вядомага маркіза й сам ня меў уласнага досьведу ў аспэктах таго садамазахізму, але ж яно неяк так само па сабе ў яго атрымалася.
Пакінуўшы моцна задымленая памяшканьне прыбіральні, ен спыніўся ў калідоры ў роздуме. Вяртацца да свайго працоўнага месца не хацелася. У галаве круціліся нейкія дзіўныя словы: “е...ная дэспатыя”.
“Е...аная дэспатыя, е...аная дэспатыя”, - хацелася бясконца паўтараць яму. Але вымаўляць гэтая словаспалучэньне ўслых было нельга. У такім выпадку яно адразу б страціла свой надзвычайны сакральны сэнс.
Яўген Апанасавіч прыслухаўся да сабе і адчуў глыбокі творчы крызіс. Разам з тым намалявался й выйсьце зь яго. Ен зразумеў чаго жадае, што яму зараз патрэбна. Патрэбна наведаць невялікі гарадок, куда яго аднойчы на некалькі дзен у маладосьці закінула жыцьце. Захацелася пабачыць зноў яго ціхія вуліцы, аднапавярховыя домікі ў садках, драўляную прыстань на раце. Душа ірвалася ў той гарадок. У душы аднекуль з’явіўся такі дзіўны стан, ей авалодала пачуцьце, якое ен умоўна назваў нявыказна-няперадавальным “неизъяснимое”.
Ен рашуча зьбег па лесьвіцы ўніз, выйшаў з будынку і накіраваўся на аўтавакзал, што быў праз некалькі кварталаў. Яму шанцавала, не дарэмна ўсе ж, відаць, сеньня прагучала па радые цалкам тая француская песенька замест рэгіянальных навінаў, апошні рэйсавы аўтобус да гарадка як раз адыходзіў праз сорак хвілін. Яўген Апанасавіч набыў квіток, дачакаўся пасадкі. Хутка за вокнамі аўтобусу прамільгнулі апошнія прадмесьці абласнога цэнтру. Праз тры з паловай гадзіны ен быў павінны прыбыць да месца прызначэньня, да гарадка – мэты яго нечаканага падарожжа, куды ен раптоўна вырашыў накіраваць сам сабе ў творчую камандзіроўку.

Прайшло каля гадзіны ў дарозе. Увагу Яўгена Апанасавіча прыцягнула размова дзьвух пасажыраў, што сядзелі насупраць яго цераз праход. Гэта былі паляўнічыя, апранутыя ў плямістая камуфляжная адзеньне, у чахлах везлі стрэльбы. Адно што, выглядалі яны неяк чысьценька, ня так, як звычайна выглядаюць тутэйшыя паляўнічыя, быццам уся іх амуніцыя, вопратка з мноствам кішэняк, засцежак, абутак, былі толькі што ўзятыя з крамы з палічкі – нідзе аніводнай парушынкі, і, па ўсей бачнасьці, былі імпартнай вытворчасьці. Складалася ўражаньне, што яны зьбіраюцца ня прадзірацца недзе праз лясны гушчар, альбо праз топкая балота ў пошуках дзічыны, а выступаць на подыюму, дэманструючы модная адзеньне для паляваньня. Так, напэўна, яшчэ могуць выглядаць, падумалася Яўгену Апанасавічу, замежныя багатыя турысты-паляўнічыя, якія плацяць вялікую суму ў валюце, а за гэта іх вывозяць з усей належнай пашанай ды камфортам адстрэліць якога-небудзь хворага зубра ў заказьніку. Але гэтыя хлопцы бачна, што былі свае, ніякія ня замежныя буржуіны.
Той, што сядзеў ля вакна, спытаў другога:
- Дык, кажаш, тут яго бачылі?
- Так, у восень - у прошлым годзе, у гэтым - узімку, потым на пачатку лета і ў жніўні двойчы з’яўляўся. Як распавядаюць, відаць што мацеры.
- Ты ўпэўнены, што гэта ня Кадук*? А то памятаеш, як Лысы два гады таму затупіў?
- Лысы ніколі ня разважаў, ні перад тым, як дзейнічаў, ні пасьля таго. Гэта яго й згубіла. Я, як ты ведаеш, ніколі не вазьмуся за справу, паперш ня ўдакладніўшы ўсе дэталі ды акалічнасьці. Гэта Ератнік, я ўпэўнены амаль на сто адсоткаў, а калі раптам не - дык тады толькі звычайны Меша**, ня хто іньшы. Я ніколі яшчэ ня памыляўся.
- Ну, глядзі. А то, калі што, пойдзем разам, мая справа пачакае.
- Не, ня трэба. Займайся сваей справай, брат.
Яўген Апанасавіч не разумеў аб якіх жывелах яны вядуць гаворку. Слова “кадук” аднекуль было яму знаема, але што яно значыць, ен ня памятаваў. Ен вырашыў, што гэтыя незнаемыя, нават яму, журналісту, амаль пісьменніку, словы з’яўляюцца спэцыфічным паляўнічым жаргонам, азначаюць, напрыклад, можа цяжарную самку бабра ці параненага вядзьмедзя-шатуна, альбо яшчэ што-небудзь падобная.
Яшчэ ен выпадкова разгледзіў у рукзаках гэтых людзей між іньшай амуніцыі прыборы начнога бачаньня, а на стрэльбах, здалося, прымацаваны аптычныя прыцэлы, што таксама выклікала ў яго здзіўленьне, бо наколькі ен ведаў, звычайныя паляўнічыя іх ня выкарыстоўваюць.
Хутка адзін незвычайны паляўнічы выйшаў на прыпынку, таксама назваўшы другога на разьвітаньне братам. Яўген Апанасавіч пачаў драмаць, але тут да яго слыха зноў данеслася размова пасажыраў, гэтым разам тых, што сядзелі сьледам за ім.
- Вось, напрыклад, трава, маладая ўвясну – лашчыць вока сваей сьвежай зеляньню, а ўвосень таго ўжо няма, яна нічым ня прываблівае.
- Я разумею вас.
- Так сама й тут, дзяўчынка прываблівае сваей чысьціней, сьвежасьцю, гэта есць у ей, пакуль яна не адчула палавой цягі, якая ператварае іх у агіднейшыя істоты. З гэтага моманту пачынаецца іх старэньне, робяцца брыдкімі іх целы й думкі. Так што, мой дружа, мы з вамі зусім ня вычварэнцы, не. І няма аніякіх падстаў для падобнай самакрытыкі, якую я адчуў у вашых словах. Тое, што нам з вамі падабаецца ў супрацьлеглым поле маладосць, росквіт, а ня старэньне, гэта на маю думку цалкам нармальнае й натуральнае пачуцьце.
Сэнс размовы, сьведкам якой ен міжволі зрабіўся, прыцягнуў увагу Яўгена Апанасавіча. Гэто было, здаецца, ня меньш цікава, чым пачутая раней размова дзіўных паляўнічых.
- Я згодзен з вамі, але ж вы ведаеце стаўленьне грамадства да такіх “натуралаў”, як мы, ды й я ўпэўнены, што вы таксама хаця б аднойчы ды мелі цяжкасці з законам з-за гэтага.
- Так, - уздыхнуў яго суразмоўца, - было, канешне, аднойчы даволі шмат намаганьняў прыклаў, каб уладзіць справу. Атрымалася, але прыйшлося пазбавіцца працы пры гэтым.
- А дзе вы працавалі?
- Дырэктарам музычнай школы. Залатыя часы былі, я вам скажу. Меў такі выбар! Штогод пастаянны сьвежы прыток матэрыялу.
- Так, разумею. Сам калі-некалі ўзгадваю свае школьнае настаўніцтва - лепшыя гады жыцьця былі.
- Але ж, разам з тым і рызыка прысутнічала. І ня малая рызыка!
- Так, не кажыце.
Яўген Апанасавіч задаваўся пытаньнем: яны размаўляюць менавіта пра тое, што ен чуе, альбо можа пра што іньшае, а ен ня так разумее? Але далейшыя словы не пакінулі сумненьняў.
- А як вашые справы зараз? – спытаў адзін.
- Ды вось прыкмеціў адную кветачку – брунетка, адзінаццаць год, раблю пэўныя захады, можна спадзявацца, што ўсе атрымаецца, - адказаў другі ня бяз ценю самахвальства.
- А мне вось, здаецца, што мае непрыемнасьці яшчэ ня засталіся ў мінулым. Гэткае, ведаеці лі, пачуцьце прысутнічае, што за мной сочаць. Прыходзіцца быць вельмі асцярожным. Падумваю нават месца жыхарства зьмяніць.
“Педафілы!” – зразумеў Яўген Апанасавіч. За ім у аўтобусе сядзяць два сапраўдныя педафілы і ня тоячыся размаўляюць пра свае справы!
Кіроўца аўтобусу крутануў ручку радые. Загучала музыка, з-за якой разабраць словы педафілаў было ўжо немагчыма. Яўгену Апанасавічу гэта музыка не спадабалася. Яна перашкаджала настрою, створанаму раніцай франзускай песенькай. Гэта была песьня замежнага гурта Hypocrisy “Buried”, з’ява сама па сабе на хвалях айчыннага радые таксама ж рэдкая, як і француская песенька замест навінаў.
Ен зноў адчуў тое нешта, вызначаная ім, як “неизъяснимое”. Нахіліўшыся да праходу, Яўген Апанасавіч убачыў наперадзе сустрэчны “КамАЗ”, з-за яго запэцканай брудам аранжавай кабіны выглядалі дзьве цыстэрны. “КамАЗ” імкліва набліжаўся па правай паласе насустрач аўтобусу. Кіроўца мацерна вылаяўся і што было моцы націснуў сыгнал.
- Ды што ж ты робіш!
“КамАЗ” ляціць насустрач. Убачыўшы, што ен кіруе прама ў лоб, кіроўца аўтобусу спрабуе ўхіліцца ад сутыкненьня і выкручвае руль у бок сустрэчнай паласы. Аднак часу для манэўра ўжо ня хапае.
На пярэдніх сядзеньнях спалохана пачынае крычаць, лямантаваць ад жаху жанчына, за ей усьлед яшчэ нехта, можа кіроўца, у адчаі раве штосьці матам. Усе адбываецца за лічаныя сэкунды.
Яўген Апанасавіч, адмаўляючыся верыць, што гэта адбываецца на самой справе ў рэчаіснасьці і зь ім, нібыта на запаволенай здымцы, бачыць, як наляцеўшая кабіна аўтамабілю праламывае лабавое шкло міжгароднега “Ікаруса” і зьмінаючыся на вачах, усе адно, працягвае рухацца, як дэфармуюцца сценкі салена, як шаленая сіла зрывае зь месцаў крэслы з пасажырамі і ўціскае іх адно ў адно. Скуты сутаргай бязвыходнасьці розум усьведамляе адзінае – “неизъяснимое”.
Кіроўца ўсе ж крыху пасьпеў адхіліць аўтобус, таму напрамак удару паступова зьмяшчаецца ў права. Пад лавінападобна нарастаючы, нясцерпны, закладаючы вушы шум – грукат удару, металічная скрыгатаньне ці то крыкі гінучых ахвяраў, а можа, і то і другое разам, тая ж моцная сіла штурхае Яўгена Апанасавіча ў плечы, і ен ляціць кулем наперад, у нагрувашчваньне зламаных крэслаў й зьнявечаных целаў. Потым правал у цемру.

Калі ен апрытомнеў, убачыў сабе ляжачым далека ў баку ад дарогі. Каля яго і іньшых завіхаліся людзі ў белых халатах, побач стаялі машыны “хуткай дапамогі”. Ен прыўзняўся, кружылася й балела перабінтаваная галава. Устаў, хістаючыся пайшоў наперад, туды дзе на дарозе стаяў разварочаны “Ікарус”, што зьліўся ў адзіная цэлая з рэшткамі “КамАЗу”. Навокал разносіўся агідны смурод фекаліяў. Адна цыстэрна аўтамабілю-асінезатару была сарвана й пашкоджана. Зь яе плыло. Выратавальнікі выцягвалі з абломкаў забітых й параненых, перамазаных крывей й нячыстотамі.
Вялікая група выратавальнікаў спрабавала высвабадзіць прыціснутага ўпаўшай цыстэрнай чалавека, але асаблівых посьпехаў у гэтай справе пакуль што ня было бачна, а ен паміраў. Яўген Апанасавіч адразу чамусьці зразумеў, што гэта адзін з тых педафілаў, хаця знешнасьці іх ня бачыў, а толькі чуў размову. Проста адчуў гэта.
Ен глядзеў на гэтага вытанчанага эстэта, знатака некранутай дзіцячай прыгажосьці, паміраючага зараз у лужыне фекаліяў, якому цяпер, відавочна, было зусім не да “сьвежых кветачак, ня адчуўшы яшчэ палавой цягі”, і ад гэтага відовішча яму рабілася вельмі сьмешна.
Яўген Апанасавіч ня стаў сабе стрымліваць і моцна зарагатаў, ня зважая на недарэчнасць становішча. Аж зайшоўся. Яго падхапілі пад рукі, павялі прэч, а ен усё ня спыняўся, працягваў рагатаць, хаця сьмех балюча адгукаўся ў пабітай галаве. Так, душачагася сьмехам, яго й павезьлі з месца здарэньня. Медыкі лічылі, што гэта шок.

Расьледваньне паказала, што кіроўца аўтамабілю-асінізатару здейсьніў ДТЗ наўмысна. Тыя, хто яго ведаў, адзываліся сьледчым аб ім як аб дзіваку й чалавеку надзвычай ганарлівым. Ен жыў адзін, ніколі ня меў сям’і. Заўседы казаў што яго жонка й яго сям’я – гэта яго праца.
Такім жудасным учынкам ен выказаў пратэст супраць таго, што медкамісыя па стане здароўя на пяцідзясятым годзе прафесыйнай дзейнасьці забараніла яму далей працаваць шаферам, а начальства спрабавала выправадзіць старэйшага супрацоўніка жыльлева-камунальнай гаспадаркі гораду на даўно заслужаны ім адпачынак. У апошні дзень сваей працы, ен вырашыў пайсьці ня толькі зь яе, але й з жыцьця, моцна грукнуўшы дзьвярыма на разьвітаньне. За некалькі хвілінаў да сутыкненьня з аўтобусам ен у кабіне ўспароў сабе вены і напісаў крывей: “Я заслужыў сваім жыцьцем права нянавідзець людзей”.
Калі Яўген Апанасавіч у шпіталю даведаўся пра гэта, дык адразу здагадаўся, хто быў гэтым чалавекам, які пранес сваю крыўду праз усё жыцьце. “Неизъяснимое”.

* Кадук - самы старэйшы злы дух... Жыве ў самым цёмным лесе, да таго ж у самым багністым балоце; тут... на службе ў яго знаходзяцца ўсе злыя духі меншыя, падначаленыя яму; тут Кадук чыніць расправу над імі; адсюль ён пасылае іх да людзей чыніць розныя шкоды. Бяда, калі чалавеку выпадзе няшчасце трапіць у гэта балота: пагібель непазбежная. Кадук - гэта такая страшэнная пачвара: ні чалавек, ні звер, але больш змахвае на звера з вялізазнай калматаю галавою і з шырокім горлам аж да самых вушэй. Як разявіць ён сваю халяву, у каторуй блішчаць белыя зубы да чырванее, бы агонь, язык, дак от так здаецца, што ён гатоў пракаўтнуць цалкам з касцямі і патрахамі.
** Меша - нейкі нячысты дух. Па павер'ях беларусаў нячыстыя духі з'яўляюцца перад людзьмі няйначай як у выглядзе жывёл; калі ж у вобліку чалавека, што здараецца вельмі рэдка, то самага мярзотнага, агіднага. Меша мае выгляд нейкай калматай жывёлы невялікага росту, чорнага колеру. Ён жыве ў руінах якой-небудзь будыніны, шкоды нікому не робіць, а толькі часам палохае прахожых. Гэта, кажуць, злы дух, пазбаўлены Кадуком сілы, шкодзіць людзям і асуджаны на пакуты.

5.Сутыкненьне з цягніком

- Я дык лічу, ну яго на х..., гэты горад, ен мне сто гадоў ня трэба. Яны ж там шалеюць усе! І ты ашалееш паціху. Ня заўважаў? Так што вяртайся, паняў мяне?! Мы тут з табой зажывем! Лазня, грыбы, рыбалка – у нас жа ўсе тут чыстая, ніякай табе хіміі, ніякай табе радыяцыі.
Яўген Апанасавіч пасаромеўся прызнацца сябру дзяцінства, што перад гэтым месяц адпачываў у аддзяленьні неўрозаў.
- Яно добра канешне, памарыць, але ж, сам ведаеш, я там цяпер усюды завязаны, так што...
- Завязаны, дык развяжыся! Слухай, што кажу, кідай ты на х... гэты горад! – моцна паддатаму Васілю, вельмі спадабалася ідэя ўгаварыць сябра дзяцінства развітацца з гарадскім жыцьцем, - Жонка ня захоча, кінь яе! Дзеці ж ужо дарослыя, бяз цябе ня прападуць. Усе нармальна будзе, я табе кажу!
Ен канешне разумеў, што ніколі ня ўгаворыць сябра на гэта, але яму вельмі падбаўся сам працэсс і ен вельмі жадаў, каб сябар, хаця б на словах, зараз пагадзіўся зь ім.
- Ну ты прыдумаў... – лянотна адмаўляўся ад яго навязьлівых пьяных прапановаў Яўген Апанасавіч, што завітаў сеньня на малую радзіму, пабываў на бацькоўскіх могілках, ды вось гасьцяваў зараз у хаце сябра дзяцінства, які працаваў у мясцовым калгасе шаферам.
Апасьля аўтакатастрофы, у якую патрапіў з аўтобусам, ен пазьбягаў лішні раз бяз асаблівай патрэбы карыстацца аўтатранспартам, таму й сюды прыехаў па чыгунке.
Яго ўжо пачала крыху раздражняць гэтая ўзнятая сябрам тэма. Але Васіль усё не жадаў сунімацца:
- Вось паслухай, як у горадзе ад тамашняга жыцьця шалеюць! Памятаеш, пляменьніка майго, Мішку, сястры сына? Летам да нас прыязджаў бывала, як малы быў.
- Ну?
- Загінуў два гады таму.
- Ды ну?! Як так? Я й ня ведаў нават, - здзівіўся Яўген Апанасавіч пачутай навіне.
- А ўсе з-за чаго? Зьвязаўся з нейкімі прыдуркамі. Сябар інстытуцкі зь імі зьвеў-пазнаеміў. Там, хер іх разьбярэ, нейкая сэкта ў іх была ці што.
- Сэкта? – перапытаў Яўген Апанасавіч.
- Ну сэкта, ня сэкта, х...ней адным словам рабяты маяліся. Нейкім паляваньнем на дэманаў, уяві сабе. Зусім хлопец розумам крануўся. Колькі ўжо сястра сьлез праліла, і да псіхіятараў зьвярталася, і да знахараў. А яны там, тыя “паляўнічыя” між сабой адзін аднаго братамі называлі, ордэн у іх нейкі, разумееш лі. Мішка пачаў галіцца налыса, і адгукаўся толькі на мянушку Лысы. Я зь ім размаўляць спрабаваў, куды там! Маці і ў міліцыю зьвярталася, усё дарэмна. Па паперах - як належыць, усё ў парадку, зброя законная, лічацца ў сябрах таварыста паляўнічых. А на самой та справе, - Васіль па-змоўніцку суцішыў голас, - і наразная зброя ў іх мелася і яшчэ ўсякага хапала. Нават армейскія прыборы начнога бачаньня недзе здабылі. А ен за ўсе гады свайго “паляўніцтва” аніводнай птушкі не падстрэліў! Але ж рэгулярна на свае паляваньні выпраўляўся.
- Пачакай, - Яўген Апанасавіч, нібыта штосьці прыгадаў, - На мянушку Лысы адгукаўся?
- Ну так, а што?
- Ды не, нічога. І што ж здарылася?
- Ды аднойчы, як выправіўся на гэтая свае паляваньне, і тыдзень няма і другі. Няма й няма! Ніхто ж ня ведаў, куды, і ад сяброў гэтых х...вых анічога не дабьесся. Потым знайшлі - недзе ў лесе, аж у Гомельскай вобласці, на Палесьсі. Падарваўся, быццам, на гранаце, ледзь апазналі. А як там на самой справе было, падарваўся ці не, хто яго ведае? Вось як. І сэктантам тым хоць бы што. Добра, што ў сястры яшчэ дачка хоць засталася, а то б звар’яцела ад гора, напэўна. А нармальны ж хлопец быў, гэта ўсе гарадскоя жыцьце яго згубіла. Яно мазгі атручвае, паняў мяне?
Каб прагнаць смутак ад гэтай гісторыі, налілі яшчэ, паразмаўлялі пра больш прыемныя бакі жыцьця. Падыйшоў час госцю зьбірацца. Выйшлі з хаты. Ішоў моцны сьнег. Васіль накіраваўся да свайго грузавіка, што стаяў на падворку.
- Ты што, ехаць сабраўся? Прынялі ж ладнага! – занепакоіўся было, убачыўшы яго намер, Яўген Апанасавіч.
- Ды я...ць іво ў рот, даедзем, сядай, усе нармальна!
- Ды ну, можа лепш так дайдзем, недалека ж...
- Сядай, кажу! Пужаныя вы там, у сваім горадзе. У нас тут апошні даішнік тры гады, як памер, дзе пахавалі – ня памятаем! – гучна зарагатаў уласнаму жарту Васіль, - Каб мой госць пешшу драўся?! Ты што?! Ноч на двары. Паглядзі, які сьнег! Сядай, кажу!
Яўген Апанасавіч, павагаўшыся, згадзіўся. Гарэлка рабіла яго храбрэйшым.
Калі выехалі за ваколіцу, палявая дарога, замеценая сьнегам, ледзьве ўгадвалася наперадзе. Плотны сьнег сыпаў у сьвятле фар, аўтамабіль паціху поўз, буркатаў маторам. У кабіне адчувальна пахла бензінам. Нягледзячы на тое, што абодва прынялі яны на грудзь за вечар нямала, Васіль кіраваў звыкла й упэўнена.
- Зараз цераз лясок і прама да пераезду выскачым! – бадзера крыкнуў ен і павярнуў у бок цямнеючай паласы лесу.
Цяпер абапал лясной дарогі паўставалі елкі з засьнежанымі галінамі, зусім, як малююць на сьвяточных калядных паштоўках. На нейкай развілцы Васіль павярнуў у права:
- Скароцім крыху, каб паўз Лоймаў яр не цягнуцца!
Гэта дарога была ня наезджана, і Яўген Апанасавіч пачаў крышачку непакоіцца, каб яны дзе не забуксавалі. Сапраўды, мяркуючы па таму, што раз-пораз па бартах аўтамабілю, які парушаў сваім тарахценьнем спакой начнога лесу, пачало шамацець нейкая лазеньне, гэтай дарогай, відаць, ня часта карысталіся. Грузавік, на шчасце, не буксаваў, толькі перыядычна пад колы трапляліся нейкія купіны, на якіх яго адчувальна падкідала.
Моцна трахнула, што Яўген Апанасавіч ледзь ня далбануўся ілбом аб шкло.
- Бляха, прамывіна пад сьнегам! Відаць, увосень размыла, як дажджы ішлі! - Васіль паддаў газу, прымушаючы машыну ўскараскацца на ўздым.
Лес па баках расступіўся. Стары калгасны грузавік адолеў невялікі пагорак, але трэба было сваечасова пераключыцца на паніжаную перадачу, чаго кіроўца не зрабіў, і рухавік заглух.
- От, халера ясна! – вылаяўся Васіль на заходні манер і паспрабаваў запусьціць рухавік.
Некалькі яго спробаў ня прынесьлі плену. Стартэр надрыўна равеў, але рухавік ня запускаўся.
- Ды пачакай, а то пасадзіш! – занепакоіўся сябар, ведаючы, што паддаты ды раззлаваны Васіль можа пачаць упарта выціскаць са старой машыны ўсё магчымая й немагчымая.
Але той й так адразу супакоіўся.
- Так, пачакаць трэба, перагрэлася старуха, чорт яе дзяры, - аўтарытэтна заявіў ен, - я ўжо да яе нораву прызвычаіўся. Час жа ў нас есць?
- Гадзіна да цягніка, - адказаў Яўген Апанасавіч, зірнуўшы на ручны гадзіньнік, - А колькі яшчэ да станцыі? Можа пешшу даклыпаць?
Васіль прыпаў да вакна кабіны, прыкрыўшы твар з бакоў далонямі, некалькі імгненьняў углядаўся скрозь цемру й снегапад ў навакольле.
- Дык, блін, амаль даехалі ўжо! Лічы, што на месцы! Рукой падаць! – усклікнуў ен, - Гэта ж прасека, да Лоймава яру выходзіць. Тут заўседы баравікоў нямерана. А станцыя вось тут, за пасадкай чыгунка ўжо праходзіць, а там і станцыя!
- Ха, дык калі так, на пасашок пасьпеем! – ажывіўся Яўген Апанасавіч, пра тое, каб пасьпець да цягніка цяпер можна было ня турбавацца.
- Канешне, ды не па адной. Даставай давай!
Яўген Апанасавіч выцягнуў і расклаў на сядзеньні скрутак з салам, хлебам й цыбуляй. З кішэні з’явілася пачатая пляшка й плястыкавыя стаканчыкі. Спрытна разліў.
- Ну, здаецца, не пакрыўдзіў.
- Ну, давай, зямеля. За ўсе добрая! – Васіль узняў стаканчык.
Кульнулі, кракнулі. Зажавалі салам з хлебам. Па целу прыемна расплылася чарговая порцыя цяплыні.
- Ну, давай, каб старушка адпачыла ды завялася! – прапанаваў тост Яўген Апанасавіч, - Цябе ж яшчэ назад ехаць.
- Ды, я..аць іе колам! Не завядзецца, тут кіну. Калі што, цябе на цягнік пасадзім, я на станцыі заначую, там Зінка, напэўна, дзяжурыць. Білет ня згубіў? Правер.

Непадалек, у нейкай мо пары-тройцы соцень метраў, ад баляваўшых у замеценай сьнегам кабіне грузавіка сяброў, у будынку невялікай чыгуначнай станцыі, сапраўды, сумавала на дзяжурстве Зінка. У маладосьці яна, нібыта, была палюбоўніцай Васіля, некаторыя людзі ў весцы казалі, што й сына свайго ад яго прыжыла, другія, наадварот, сцьвярджалі, што сын з’явіўся ў выніку няўдалага каханьня ў горадзе, калі Зінка там вучылася. У маладосьці можа й была палюбоўніцай Васіля, а зараз, зараз, напэўна, ня ведала й сама, так яно ці не. Калі-некалі здаралася канешне, і цяпер сустракаліся, але тое адбывалася неяк выпадкова. Васіль, па вялікаму рахунку, быў ей не патрэбны, і зводзіць яго ад жонкі яна зусім ня зьбіралася. У жыцьці хапала іньшых клопатаў. Але, можа па старой звычцы, калі ен па п’янцы дзе пачынаў лезьці да яе, дык другі раз й дазваляла.
Да сына, напэўна, з прычыны няўдала склаўшагася асабістага жыцьця, жывым сымбалем якога ен у нейкім сэнсе з’яўляўся, Зінкіны мацярынскія пачуцьці заўседы былі выключна намінальнымі. Колькі разоў дакарала сабе, што захавала яго, зрабілася маці-адзіночкай. Каму такая патрэбна? А так, быў бы шанец пачаць жыцьце нанава, так бы мовіць, з чыстага ліста. Але ж дура была - во выгадавала, дык няхай цяпер удзячны будзе за гэта.
Аднак, сын, насуперак яе меркаваньням, асаблівай удзячнасьці да яе ні за што ніколі ня адчуваў, што перыядычна старанна пацьвярджаў сваімі паводзінамі на працягу ўсяго свайго шаснаццацігадовага жыцьця. На глебе гэтых супярэчнасьцяў Зінка з сынам увесь час канфліктавалі.
Зінка паставіла чайнік. Як раз, пакуль прапусьціць грузавы састаў, ен закіпіць. Каб ня нудзіцца ў адзіноце, уставіла ў старэнькі магнітафон касэту з аптымістычнымі сьпевамі аб жаночай долі моднай зараз “Веркі Сярдзючкі”. Касэта пашыпела й зайграла. Але гэта было што хочаш, толькі зусім ня “сярдзючка”. Штосьці з той брыдоты, што падабалася слухаць цяжкавыхоўнаму сыну.
- Ну, дзябіл, чортаў вырадак! – раззлавалася Зінка, зразумеўшы, што сын запісаў на касету паверху “сярдзючкі” свае.
Пераматала далей, да сярэдзіны ленты, уключыла. Загучала пранізьлівая гітарная сола зь песьні “Until The End” замежнага рок-гурта Hypocrisy. Зінка ня вядала гэткіх падрабязнасьцяў аб музыцы, якую пачула, аднак тое было й ня істотна. Яна вельмі раззлавалася, здаецца, каб сын апынуўся б зараз побач, забіла б на месцы сваімі рукамі.
У самых дрэнных прадчуваньнях, яна ўставіла другую касэту, з вокладцы якой велічна ўсьміхалася слухачу суперзорка ўсіх народаў былога Саюзу, хіба, за выключэньнем, магчыма, спачуваючых апошнім часам вахабізму, Алла Барысаўна, пра якую нядобразычліўцы казалі, быццам, яна на самой справе ніякая ня Пугачова, а Пеўзнэр. Дрэнныя чаканьні адразу ж спраўдзіліся – спачатку бадзерая “Inseminated Adoption”, потым “A Coming Race”, інфэрнальны гапак “Dominion” й далей лірычная “Inquire Within”, ваяўнічая “Last Vanguard”, “Request Denied”, etc., усё таго ж гурта Hypocrisy.
Зразумела ж, ніякай Барысаўне, будзь яна хоць тройчы Пеўзнэр, ня выцягнуць сваім голасам тых нялюдскіх вакальных партый.
Гвалту над клясыкай стрываць было ўжо зусім нямагчыма, аднак, патрэбна было браць жазло, ісці на перон. Зінка пакінула дурную сынаву музыку круціца ў пустым пакоі, і ў самым, што ня есць найгоршым, настрою, засьпяшалася выконваць службовыя абавязкі.

Сябры ў грузавіку ўзнімалі стаканчыкі яшчэ некалькі разоў, гутарылі аб тым, аб сім. Узгадвалі адметныя выпадкі з мінулага. Так, за размовамі, нязаўважна прамільгнула амаль гадзіна.
- Вось, прыязджай абавязкова ў жніўні, ды да таго таксама, канешне, тож прыязджай, вось, а ў жніўні мы з табой пойдзем і столькі грыбоў назьбіраем, прама тут, на гэтым самым месцы, столькі баравікоў, што ты ў жыцьці ніколі ня бачыў! Я табе кажу, н-н-ніколі ня бачыў і нідзе б-болей ня пабачыш... акрамя, як тут, у нас. Хоць касой, бяры, касі... Паняў мяне? – у Васіля ўжо пачаў заплятацца язык, - Ну, - ен зірнуў на бутэльку, - як раз, па разу нам яшчэ засталося!
- Добра, я за-зараз, адальлю... – Яўген Апанасавіч адчыніў дзверку, спусьціўшы па чарзе ногі на прыступку, падняўся і цяжка саскочыў на зямлю.
- Давай, давай, - прамармытаў сабе пад нос пьяны Васіль, - твой шчас, як жыдоўскі зарас.
Потым ускрыкнуў больш голасна, напэўна думаючы, што сябар чуе яго:
- А то ж хутка час ужо! – й дадаў з адрыжкай, быццам нагадваючы сам сабе алгарытм наступных дзеяньняў, - Вось, сустрэчны таварняк пройдзе і пойдзем на станцыю.
Тым часам Яўген Апанасавіч пайшоў за машыну, трымаючыся рукой за борт. Сьнег крыху суцішыўся, ужо ня валіў крупнымі камякамі, як тое было адразу. Папоркаўшыся з шырынкай, ен, нарэшце, са шчырым задавальненьнем з палегкай шумліва ўздыхнуў, пачаўшы спраўляць малую патрэбу.
Недалека пачуўся працяглы гудок цягніка. “Во, і сапраўды, ня заблукалі, чыгунка недзе побач!” – узрадваўся ен. У начной цішыні супакойліва загучала міралюбівая журчаньне струменьчыка. Ну вось - доўг спаўна вернуты прыродзе, на душы зрабілася добра.
Ен апусціў вочы долу, зірнуўшы на вынік сваей “працы”, і адразу ж у няцьвярозую сьвядомасць уварвалася жорсткая рэчаіснасць. Сьвядомасць адрэагавала спачатку пачуцьцем моцнага здзіўленьня, а сьледам за ім панічнага жаху. Відовішча прымусіла яго хутка працьверазіцца.
У цямнеючай у белым сьнезе растопленай прамывіне з жоўтымі краямі, што стварылася пад дзеяньнем яго цеплага струменьчыка, было добра бачна чыгуначны рэльс. Ен мокра пабліскваў свай накатанай сталевай паверхняй ды спрацаванай граньню. Зноў пачуўся гудок цягніка, гэтым разам мацней і значна бліжэй, ужо зусім побач. Над зубчатым краям хваевай пасадкі ўзьнікла жоўтая зарава ад сьвятла пражэктару цягніка.
- Я...аць тваю прасеку з баравікамі разам! – Яўген Апанасавіч, ня зашпіліўшыся, кінуўся да кабіны, чамусьці з асаблівай прыкрасьцю, востра асэнсаваўшы, што тая “прамывіна”, дзе яны газавалі, на самой справе - забіты сьнегам чыгуначны кювет, а пагорак, на якім заглох рухавік – насып.
Аб нешта спатыкнуўся, напэўна аб шпалу. Насустрач твару ўзляцеў сьнег, пазабіваўся у рот, у вочы, за каўнер. Зразумеў, што ўпаў. Паспрабаваў падняцца, аднак цела, у адрозьненьне ад сьвядомасьці, што імгненна праяснілася, было па-ранейшаму нецьвярозым. Тады ен хутка папоўз на карачках, ірвануў на сабе дзверку.
- Завадзі! Завадзі!
- Што? – няўцямна залупаў вачыма з кабіны Васіль
- Цягнік! Завадзі! – задыхаючыся пракрычаў Яўген Апанасавіч, - Мы на рэйках! Завадзі!
- Ды гэта яшчэ ня твой, пасьпеем, - не разумеў той, здзіўляючыся, чаму сябар так непакоіцца.
- Ніякая на х... ня прасека! Чыгунка тут! Мы на рэйках! Завадзі!
Убачыўшы, што Яўген Апанасавіч не на жарт перапужаны, Васіль здолеў сканцэнтраваць увагу на яго словах і пачаў дзейнічаць, яшчэ канчаткова так й ня ўцяміўшы, у чым усё ж справа. Ен схапіўся за ключ запальваньня. Зноў надрыўна зароў стартэр. Рухавік ня запускаўся.
Яўген Апанасавіч азірнуўся назад. Пражэктар цяпер біў прама ў борт грузавіка, сьляпіў вочы. Ці то кравяны ціск, ці то д’ябальскі перастук колаў грукацеў у вушах.
Машыніст, як толькі цягнік прайшоў паварот, заўважыў наперадзе на рэйках аўтамабіль, пачаў экстранная тармажэньне, няспынна падаючы сыгнал.
- Уё...ывай! Уё...ывай з кабіны! – зароў ва ўсю глотку Яўген Апанасавіч, ацаніўшы становішча.
Цяпер й Васілю стала ўсе зразумела.
- Ды, с-сука, е... тваю! – ен з пьянай упартасьцю намагаўся запусьціць рухавік.
- Уё...ывай! – крык Яўгена Апанасавіча патануў у жудасна нарастаючым завываньні гудка.

Машыністы, убачыўшы, што сутыкненьня не магчыма пазьбегнуць, кінуліся прэч з кабіны ў дызельны адсек. Яўген Апанасавіч пасьпеў адскочыць у бок з насыпу, ашаломлена назіраючы, як стары грузавік з сябрам у кабіне ад удару імкліва наляцеўшага цягніка на яго вачах, як цацачны, перакульваецца на бок, як ад яго адлятае драўляны кузаў, які шматтонны лакаматыў падмінае пад сабе і доскі імгненна раструшчваюцца коламі поезда. Цягнік з металічным ляскатам й скрыгатаньнем штурхае зьмятую машыну перад сабой, награбаючы ей, як лаптай, сугроб снегу і, нарэшце, спыняецца, прасунуўшы яе метраў за сорак далей ад месца сутыкненьня. Грузавік з перакручанай рамай цяпер ляжыць перад ім на рэйках дагары коламі.

Зінка, убачыўшы, што хвост доўгага грузавога саставу раптам пачаў спыняцца, ня прайшоўшы стрэлкі, адразу зразумела, што штосьці здарылася. Гэта ей падказала жаночая сэрца.
Каб дастаць цела Васіля, сплюснутую кабіну прыйшлося разразаць, перакусваць стойкі спецыяльнымі гідраўлічнымі нажніцамі, адгінаць верх. Кран ды неабходныя дзеля гэтага прыстасаваньні выратавальнікі на месцы здарэньня чакалі болей за гадзіну. Куды сьпяшацца, усе адно, ратаваць у грузавіку ня было каго.
Рух паяздоў на гэтым участку быў адноўлены праз восем гадзін.

6.Ва ўмовах абмежаванай бачнасьці

У ясным небе леталі ластаўкі. Над навакольлем разносіўся перазвон. Каля вясковай царквы стаялі гуртком людзі у плямістым камуфляжным адзеньні. Багамольныя бабулькі, ідучы ў царкву, падазрона й насьцярожана пазіралі на незнаемых прыезджых. Адна нават адважылася па вясковай звычцы павітацца. Нехта зь іх адказаў.
У незвычайнай кампаніі быў і той дзіўны паляўнічы, што ехаў разам з Яўгенам Апанасавічам на злашчасным аўтобусе і выйшаў на прыпынку перад аўтакатастрофай. Усе паляўнічыя ўважліва слухалі аднаго, сівога.
- Браты, вы ведаеце, што адбылося. Мы сутыкнуліся непасрэдна з галоўным ворагам. Я шмат разважаў, ці было нашае рашэньне ня распыляць сілы верным? Загінуў Лысы, цяпер Разумнік. Усё ж, лічу, што было. Разумнік яшчэ нават й ня пачаў дзейнічаць супраць самога Кадука, ен пайшоў на падуладную праяву падпарадкаванага ўзроўню, але загінуў, не дабраўшыся да месца. Вы бачыце, што Кадук ня падпускае да сабе. Пасьля спробы Лысага, ен вельмі сьцеражэцца, ен цяпер ведае, што мы абвесьцілі яму вайну. Але мы нават не маглі такога прадбачыць, што ен нанясе нечаканы папярэджальны ўдар. Цяпер мы бачым, як далека можа дасягаць яго моц у чалавечым сьвеце, калі ен нават здольны ўтварыць ДТЗ. Разам з тым, тое, што ен не падпускае нас да сабе, на маю думку, сьведчыць аб тым, што ен баіцца нас. Гэта значыць, што мы рэальна ўяўляем сур’езную пагрозу для яго і значыць, сапраўды, маем сілы яго знішчыць.
- Добра, калі так, - сказаў нехта з паляўнічых з адценьнем скептыцызму.
- Мы ня будзем распыляць сілы й марнаваць час на дробных дэманаў і далей працягнем дзейнасць у выбраным накірунку, але найперш, адную падпарадкаваную праяву, усе ж, патрэбна будзе зьнішчыць. Мы павінны давесьці да канца справу, на якую выпраўляўся Разумнік. Бо тая істота, што па шматлікіх сьведчаньнях, устойліва праяўляецца ў NNNвічаскай зоне адсяленьня з забруджанай тэрыторыі, бязумоўна, з’яўляецца энэргетычным рэтранслятарам Кадука. Дзякуючы ей, гэтай рэзыдэнтнай праяве, ен мае магчымасць уплываць на ход падзеяў, стрымліваць нас. Такім чынам, знішчыўшы гэтага дэмана, мы значна пазбавім моцы Кадука.
- Значыць вырашана?
- Так.
- Браты, страта Лысага й Разумніка з’яўляецца незагойнай ранай для ўсіх нас, але памятайце, жаданьне помсты не павінна авалодаць нашай сьвядомасьцю, - даводзіў Сівы, - Гэта пачуцьце благі памочнік. Мы павінны мець цьвярозы розум, адказнасць справы патрабуе таго.
- Я вагаюся наконт вернасьці гэтага рашэньня, - сказаў скептычны брат-паляўнічы, - вы ведаеце, мяне непакоіць адзінае – усе паданьні сцьвярджаюць, што чалавеку Кадука адолець немагчыма.
- Продкі, брат Патлаты, якія складалі паданьні, ня мелі тых ведаў, якімі валодаем мы зараз і ў іх ня было таго арсэналу сродкаў, што цяпер маецца ў нашым карыстаньні. І няхай Бог дасць нам моцы!
Адзін з кампаніі, самы высокі, адыйшоў у бок.
- Хто пойдзе на NNNвічаскую праяву? – спыталі сівога, бо ен, калі не заўседы верхаводзіў у іх “клюбе”, дык на сеньняшім “паседжаньні” відавочна.
- Усе, прымаемыя ў разьлік, фактары сцьвярджаюць, што з усіх нас бліжэйшым часам найбольш спрыяльны лёс у гэтай справе чакае Шчарбатага.
- Цудоўна! – з гатоўнасьцю адазваўся той, каго называлі Шчарбатым, - Я ўсе зраблю, як належыць!
- Усявышні будзе з табой!
Усе пачалі па чарзе па-братняму абдымаць яго, развітваючыся, жадаць посьпеху.
Высокі, справіўшы малую патрэбу на вугал царквы, зашпіляючыся, падыйшоў да астатніх. Таксама абняў на разьвітаньне:
- Няхай дапаможа табе, брат, Пан Бог - Уладар Сусьвету! І не дазваляй пачуцьцю помсты авалодаць тваім сэрцам. Памятай мы ня помсьцім, мы робім угодную Богу справу!
Ад царквы яны разыходзіліся паасобку, у розныя бакі, нібыта незнаемыя.

Ранкам наступнага дня Шчарбаты выйшаў з аўтобусу. Разам зь ім на прыпынку выйшлі некалькі чалавек, якія адразу накіраваліся ў бок вескі. Ен счакаў, пакуль яны аддаляцца. Потым пайшоў далей па дарозе. Праз некалькі кіламетраў убачыў пакладзеныя на адхоне кветкі, жалобны вянок, прымацаваны на сыгнальным слупку. На гэтым месцы адбылася аўтакатастрофа, у якой загінуў і адзіны зь яго сяброў. Варожыя сілы забілі яго, ня дапусьціўшы да сабе.
Каб ня паўтараць тых памылак, ен зараз не паехаў далей. Ен падрыхтуецца тут. Ен прыйдзе на месца падрыхтаваным.
Шчарбаты зайшоў за сьнегазатрымальную пасадку з густых елак, што цягнулася ўздоўж дарогі. Азірнуўся, упэўніўся, што яго ніхто ня бачыць. Нікаго нідзе не было. За пасадкай на схіле ўзгорку раскінулася ўзаранае поле. Недзе на даляглядзе за ім пачыналася тое балота і зона павышанага радыяцыйнага забруджваньня, куды яму было патрэбна.
Ен выцягнуў з рукзаку сем вялікіх паляўнічых нажоў, выняў з кішэні скрыначку са шпрыцам, гумавым жгутам, шкляначку з нейкім каламутным зельлям. Паўтыкаў нажы ў зямлю кверху лязом. Потым распрануўся дагала, зрабіў сабе ўкол у вену, перацягнуўшы руку жгутам, выпіў зьмесьціва шклянкі. Зрабіў некалькі глыбокіх уздыхаў і пачаў спрытна куляцца цераз паўтыканыя ручкамі ў зямлю нажы, ня кранаючыся вастрыя. Раз, другі, трэці.*
Цяпер Шчарбаты існаваў у прасторы, але па-за часам. Толькі ў гэтым, напаўрэчаісным стане, магчыма было адолець дэманаў. Толькі так - знаходзячыся ў іх сьвеце, самому зрабіўшымся нібыта дэманам.
У такім стане паняцьце часу існавала таксама, але істотна адрозьнівалася ад звычайнага чалавечага. З кропкі гледжаньня звычайнага чалавечага успрыманьня тут усе падзеі, што датычыліся нейкай асобнай падзеі, адбываліся, як быццам, адначасова. Гэта было складана й разам з тым проста. Але паляўнічыя на дэманаў прызвычаіліся арыентавацца і дзейнічаць ў такім становішчы, пачуваючыся, як рыбы ў вадзе.
Галоўным было - прытрымлівацца правіла замкненасьці матрыцы пэўнага кола падзеяў й учынкаў. Калі паляўнічы рабіў у гэтым стане штосьці, што нейкім чынам парушала раўнавагу меўшых месца падзеяў, у яго адразу ж з’яўлялася адчуваньне патрэбы замкнуць кола яшчэ адным тым ці іньшым учынкам, каб падтрымаць раўнавагу. Гэтае ж адчуваньне падказвала, якім менавіта ўчынкам гэта належыць ажыцьцявіць. Неабходна было толькі заўжды заставацца ўважлівым назіральнікам, ня прапускаць аніякіх дробязяў, і падказкі прыходзілі самі па сабе. У значнай ступені дзеля абвастрэньня пачуцьцяў і выконваўся рытуал пярэвартніцтва з прыняцьцем зельля.
У складанасьцях гэтага механізму падтрымкі раўнавагі ў коле падзеяў паляўнічыя не спрабавалі разьбірацца, бо, адно што, гэта было хутчэй за ўсе недаступна чалавечаму розуму, а па другоя, ў тым ня мелася практычнай патрэбы. Яны ўспрымалі гэта як належнае, як у звычайным сьвеце ўспрымаюць, напрыклад, сілу цяжкасьці ці з’явы надвор’я.
Шчарбаты зноў апрануў свае адзеньне, амуніцыю, узяў зброю. Толькі паўтыканыя нажы пакінуў на месцы. Іх нельга было кранаць, пакуль ен ня здзейсьніць адваротнае ператварэньне з пярэваратня ў звычайнага грамадзяніна РБ, куляючыся цераз іх абратна. Але гэта – пасьля выкананьня пастаўленай задачы. Імкліва пакрочыў наперад.
Паблукаўшы некалькі гадзін па балоце, ужо даўно перайшоўшы нябачную мяжу зоны, нарэшце выйшаў на балотную сьцяжыну. Пастаяў, быццам прыслухоўваючыся. Выбраў накірунак.
У чорных вокнах тарфяных багнаў побач са сьцежкай адчувалася прысутнасць праяў, але ўсе гэта было дробязю, праявы мелі вельмі нізкую актыўнасць і турбавалі яго ня болей чым расьліны. Яго мэтай сеньня была выключна рэзыдэнтная праява, непасрэдна падпарадкаваная Кадуку.
Хутка сьцяжына прывяла яго да руінаў старой царквы, што стаяла некалі на ўскрайку вескі Староя Загацьце, ня існуючай зараз. Але віной таму была не радыяцыя. Людзі пакінулі гэтае месца яшчэ на пачатку дваццатага стагоддзя. Старыя людзі, чые дзяды-бацькі некалі жылі тут, распавядалі, што месца было вельмі ўжо нячыстым, нават будаўніцтва царквы не дапамагло. Ды й сапраўды, чым яно магло дапамагчы, калі нават потым, у атэістычныя часы, машэраўская меліярацыя ня здолела знішчыць балота з усёй яго нечысьцю?
Жыхары вескі на балоце перабраліся ад нечысьці ў больш зручнае месца, дзе з’явілася Новая Загацьце, якоя паступова ператварылася ў проста Загацьце, хаця аніякай гаці ў ваколіцах гэтага месца ўжо ня мелася. Але змрочныя паданьні, легенды ды казкі аб Старым Загацьці перадаваліся нашчадкамі ўцекшых зь яго жыхароў ад пакаленьня да пакаленьня.
Прайшлі гады і цяпер чарговая нечысць, гэтым разам створаная чалавекам - радыяцыя прымусіла ўцякаць жыхароў Загацьця яшчэ далей.
Шчарбаты ўвайшоў у будынак царквы. Праз праламаны дах было бачна неба. На падлозе паўсюль сьмецьце, павуціньне, бітая цэгла. Пасярэдзіне сьляды вогнішча, мяркуючы па недагарэлых вуглях, яго залілі. Палілі адносна нядаўна. Недалека ад вогнішча на падлозе ляжаць аўтамабільны магнітафон, дынамікі, правады, акумулятар, ад якога ўсе гэта, відаць, працавала.
Паляўнічы на дэманаў нахіліўся, выняў з магнітолы касэту. На яе баку няроўным почыркам было напісана замежная слова Hypocrisy. “Крывадушнасьць, - падумаў ен, - вось у чым справа!”. Магчыма, гэта было ключом да разгадкі. Шчарбаты схаваў касэту ў нагрудную кішэню, што зашпілялася замком-маланкай.
Пад сьцяной на прутках быў расьцягнуты кавалак высушанай чалавечае скуры з добра бачнай нейкай татуіроўкай. На асобным прутку боўтаўся на скразняку сапраўдны скальп. Шчарбаты паспрабаваў узгадаць значэньне выявы турэмнай татуіроўкі, бо ў сваім звычайным жыцьці разьбіраўся ў гэтым, аднак, узгадаць ня здолеў. Відаць зараз гэта была непатрэбная інфармацыя.
Ен набраў вуглі з вогнішча ў далоні, паднес да твару, старанна абнюхаў. “Ен бывае тут, у руінах, - зразумеў паляўнічы, - Няўжо рэзыдэнтная праява – звычайны Меша?”. Прынюхаўся зноў. “У чалавечым абліччы! У чалавечым абліччы ен мае сувязь са звычайнай жанчынай!”. У сьвядомасьці паляўнічага імгненна склаўся вобраз аб’екту яго пошукаў. “Гэта добра, што адразу адшукаў яго жытло, яго лёжку, - узрадваўся ен, - Сівы ня памыліўся, калі накіраваў спачатку сюды!”. Цяпер будзе легка адчуць патрэбную праяву і ня зблытаць са звычайнымі фонавымі, зь ліку тых, каго старажытны няпісьменны селянін некалі клікаў балотнікамі, лазеньнікамі, вадзянікамі, лесавікамі. Адзінае што здзіўляла, няўжо Меша? Але па прыкметах атрымліваецца, што так. А калі так, дык гэта крыху ўскладняе задачу. Здараецца, што адчуваньне прысутнасьці Мешы можна зблытаць з адчуваньнем прысутнасьці чалавека – буйнага вар’ята, ці проста ўсхваляванага халерыка. Тут ужо даводзіцца спадзявацца на ўласны зрок. Разам з тым на балоце, пасярод зоны радыяцыйнага забруджваньня, звычайна, людзей ня шмат сустрэнеш.
“І навошта яму сувязь з чалавечай самкай? Можа, ўсе ж, праява - нейкі злахітры нятыповы Ератнік? Цалкам магчыма, бо для Мешы ўсе выглядае занадта складана.”
Разважаючы аб прыродзе паходжаньня шукаемага дэмана, Шчарбаты накіраваўся з руіны па балотнай сьцежцы далей. Па дарозе абмыў рукі ад попелу ў стаячай балотнай вадзе. Праз палову гадзіны хады ен спыніўся, нешта прыцягнула ўвагу, прыслухаўся да сабе і да навакольля. Калі ты напалову дэман, перэварацень, менавіта так арыентуешся ў прасторы. Ен адчуў наперадзе чалавечую прысутнасць. Збочыў са сьцежцы і пайшоў напрамкі.
Нявысокі дарожны насып вырас перад ім з-за хмызняку нечакана, хаця ен й ведаў, што тут павінна праходзіць шаша. Шчарбаты падняўся па адхону на дарогу. Убачыў крыніцу таго дыму, што заўважыў па-над зарасьцямі яшчэ раней з балота. На шашы ляжаў ахоплены полымем перакулены аўтамабіль. Гарэла гума на колах, ад чаго дым рабіўся чорным. Паляўнічы нейкі час задумліва пазіраў ў бок дагараючага аўтамабілю, ня звяртаючы ўвагі на людзей. Што яны? Усяго толькі людзі, а разьбітая машына ўтрымлівала ў сабе значна болей карыснай для яго зараз інфармацыі.
На пустым чыстым дарожным пакрыцьці да самога месца, дзе аўтамабіль пачаў куляцца, застаўся бачны сьлед яго колаў: дзьве паласы з крывавымі плямамі, з сям-там раздушанымі вужынымі цельцамі. Шчарбаты ўсе ўважліва разгледзіў, потым, нарэшце, падыйшоў да ахвяр здарэньня.
Ахвяр было двое. Адзін чалавек, непрытомны, ляжаў нерухома, другі, вельмі ўзрушаны, кінуўся да паляўнічага, верагодна, шукаючы дапамогі. Няшчасныя зь іх складаным становішчам успрымаліся ім на ўзроўне персанажаў анімацыйнага фільму. Але ен ведаў, што зьбянтэжаны чалавек успрымае яго выключна натуральна ў сваім часе й прасторы. Гэта трэба было ўлічваць пры зносінах зь ім, таму Шчарбаты спакойным роўным голасам, каб пазьбегнуць узнікненьня магчымай эмацыянальнай неадпаведнасьці паміж імі з прычыны находжаньня, так бы мовіць, у крыху адрозных вымярэньнях, павітаўся з пакутнікам:
- Дзень добры!
- Слухай, зямляк, памажы! – пачаў маліць закладнік абставін, - Бачыш, што здарылася?! Ты адкуль тут, адзін, не? Можа машына недалека дзе, а? Шэфа майго трэба ў шпіталь хутчэй!
- Машына? – паляўнічы асцярожна перапытаў, прыкладаючы ўсе намаганьні, каб не парушыць крохкую раўнавагу матрыцы падзей па-зачасовасьці, каб чым ня напалохаць, не пашкодзіць псіхіку без таго траўміраванага чалавека, які не здагадваецца, што перад ім дэман-пярэварацень, - Не, машыны няма.
- Што ж рабіць? – усклікнуў у адчаі ад свайго бягучага становішча кіроўца перакуленага аўтамабілю.
Паляўнічы, акінуўшы яго і нярухомага “шэфа” хуткім позіркам, як мага раўнейшым голасам адказаў:
- Чакай. Хтосьці будзе ехаць.
- Колькі ж чакаць прыйдзеца? Яму ж хутчэй у шпіталь трэба!
- Шпіталь яму цяпер нічым ня дапаможа, хаця з аварыі й жывым выйшаў, - паспрабаваў Шчарбаты суцешыць яго, давесьці, што сьпяшацца няма патрэбы.
- Ты што, доктар? Адкуль ты можаш ведаць? – кіроўца, здаецца, пачаў нэрвавацца, відаць Шчарбаты нечым, усё ж, выявіў сваю незвычайнасць.
- Я адчуваю. Ніколі яшчэ ня памыляўся, - паспрабаваў паправіць становішча паляўнічы, - храбет зламаны, відаць грашыў ен шмат.
Напэўна, яму ўдалося супакоіць пацярпелага. Напэўна - бо ен дакдладна ня ведаў, як яго ўспрымае ў сваей звычайнай рэчаіснасьці гэты звычайны жывы чалавек. Аднак, мяркуючы па яго значна паспакайнеўшым голасе, якім той запытаўся: “Слухай, а ты адкуль ідзеш?”, напэўна, сапраўды, ўдалося.
- Палюю, - упэўнена адказаў Шчарбаты, таму як, што ў тым, што ў гэтым сьвеце выглядаў менавіта паляўнічым.
- На каго?
- На Ератніка.
- На каго? – не зразумеў чалавек, ен ніколі ня чуў пра такога звера.
Паляўнічы шчыра пашкадаваў наіўнасць “звычайнага сьмяротнага”:
- Ня давядзі Бог табе даведацца, - затрымлівацца тут болей ня мела сэнсу і ен засьпяшаўся, - Бывай. Мне ісці трэба.
Шчарбаты пакрочыў далей сваім шляхам на балотны абшар.

Адчуваньне нечай прысутнасьці праз гадзіну блуканьняў па балоце вывела яго зноў да шашы. Не ўзнімаючыся на насып, ен пачаў красьціся ўздоўж дарогі па кювету. Сэрца забілася часьцей. Ен адчуў наперадзе амаль тыповую энэргетычную праяву Мешы. Ад Ератніка зыходзіла б значна мацнейшая хваля лютасьці. Хаця з Ератніком ен сутыкаўся толькі аднойчы, але добра запамятаваў гэтае непараўнальнае адчуваньне, якое ні зь якім іньшым ужо ніколі ня зблытаеш. “Значыць, усё ж, Меша!”.
Дарога паварачвала і за зарасьцямі хмызняку яму ўжо былі бачныя постаці. Адчуваньне дакладна малявала праяву ў абліччы чалавека, якая ў гэтую хвіліну мела палавую сувязь з чалавечай істотай. Усе было менавіта так, як Шчарбаты адчуў у логаве дэмана. Набліжацца далей было небясьпечна, Меша, заняты зараз палавым актам, мог адчуць яго і пасьпець уцекчы.
Шчарбаты зьняў з пляча вінтоўку, перасмыкнуў затвор, прыцэліўся. Вецер варушыў галінкі хмызьняку, гэта некалькі перашкаджала, але цэль у перакрыжаваньні аптычнага прыцэлу было бачна. Канешне, лепей было б, каб бачнасць на павароце дарогі была забясьпечана, як належыць. Тады б зарасьці не заміналі.
Дэман ашалела гвалціў прама на ўзбочыне шашы жанчыну, аж равеў ад задавальненьня. Ад яго ахвяры зыходзіла адчуваньне бязвольнасьці. Хутчэй за ўсе гэта была ціхая вар’ятка. “Хто ж ты такая, шчаслівіца? – сумна падумаў паляўнічы, - Нават ня ведаеш, што з табой адбываецца. Але выпадак выключны, раней мы з такім ня сутыкаліся. Зразумела, калі дэман забівае, аднімае душу, а тут, бач ты, гвалціць”.
Сярэбраныя кулі ў яго былі з разьлікам на мацерага Ератніка, так што на нейкага там Мешу такога “прывітаньня” павінна было хапіць з гакам.
Шчарбаты, прымерыўшыся да рытмічных рухаў ворага, стрэліў. Куля, зьбіўшы на сваім шляху сухую галінку, патрапіла ў цэль. Устойлівая дэманічная праява ўскінулася і павалілася побач з няшчаснай вар’яткай. Яшчэ адно месца на зямлі пачысьцела, Кадук пазбаваіўся сваей рэзыдэнтнай праявы. Ва ўсялякім выпадку, так павінна было быць.
Паляўнічы пайшоў наперад, каб разгледзіць свой “трафэй”. У тым сьвеце, дзе людзі існавалі ў вымярэньні часу, дэман ужо, хутчэй за ўсе, ператварыўся ў прах, але тут, у гэтым коле падзей, яго труп заставаўся навечна.
Аднак, яшчэ падыходзячы, Шчарбаты пачаў непакоіцца. У душы з’явілася трывога. Калі наблізіўся да забітага, выразна аформілася адчуваньне зробленай памылкі. Голая жанчына глядзела на яго круглымі вачыма, бяссэнсоўнымі, але відушчымі. Хаця цяпер, пасьля забойства дэмана, яна была павінна зьнікнуць з кола падзей, што датычыліся паляваньня на праяву гэтага Мешы. Гэтага ня адбылося. Яна не павінна была бачыць Шчарбатага і ен яе таксама. Але ж яны глядзелі адно на аднаго, згвалтаваная вар’ятка і паляўнічы-пярэварацень, а між імі ляжала цела з сярэбранай куляй у грудзях.
“Кола падзеяў не замкнена! – зразумеў Шчарбаты, - штосьці ня так!”. Ен пачаў ліхаманкава разважаць. Зрабілася зразумела, што ен застрэліў не таго дэмана, альбо ўвогуле ня дэмана, а проста нейкага псіхапата ці моцна ўзбуджанага сэксуальнага маньяка. Падвеў зрок, ці хутчэй, папярэдняя псіхалягічная упэўненасць - устаноўка, што дэман будзе ў абліччы чалавека і будзе гвалціць жанчыну. “Праклен!”. Цяпер было не да працягу пошукаў рэзыдэнтнай праявы. Трэба было хутчэй выпраўляць памылку, вяртаць раўнавагу кола падзеяў.
У некалькіх дзясятках метраў ад яго на дарозе павольна матэрыялізаваўся аўтамабіль з адчыненай дзьверкай. Зь яго данеслася гучная музыка. “Вось яна, падказка!”. Шчарбаты хлопнуў сабе па кішэні, дзе ляжала аўдыекасэта Hypocrisy, знойдзеная ў логаве Мешы.
Паляўнічы-пярэварацень зноў пабег праз балота. Цяпер з-за памылковага ўчынку ен апынуўся ў іньшым коле падзей, матрыца часу перафармавалася.

Зрабілася цемна, у той момант была ноч. Ен выкарыстоўваў свой прыбор начнога бачаньня, замацаваўшы яго на галаве з дапамогай спецыяльнага рамяня. Праз пару гадзін асабістага адліку часу зноў выйшаў да дарогі. Але ўжо да іньшай. На дарозе ў адзіноце стаяў той самы аўтамабіль. Пусты. Шчарбаты легка вызначыў яго ў цемры па цеплавых хвалях ад гарачага рухавіка. Падыйшоў. Памацаў цеплыя колы. Адчуваньне падказала, што непадалек знаходзяцца два чалавекі, адзін жывы, другі памерлы.
У прыбор начнога бачаньня вачыма ен таксама добра разгледзіў жывога. Ляжачы перад ім няжывы быў зусім халодны, цеплавым выпраменьваньнем амаль не адрозьніваўся ад зямлі.
Яшчэ адчуў, што далей веска, у ей сям-там таксама людзі, ужо ня так выразна адчувальныя, большасьць сьпіць і ячшэ есць адзін памерлы сярод іх, самагубца. Вакол самагубцы ня сьпяць.
Недзе далека забрахаў сабака і зноў цішыня. Паляўнічы ня стаў затрымлівацца каля аўтамабілю, выцягнуў з кішэні аўдыекасэту, укінуў яе праз адчыненае вакно на сядзеньне кіроўцы і пайшоў прэч.
Гэта й быў патрэбны ўчынак дзеля аднаўленьня раўнавагі, дзеля замкненьня кола падзеяў. У цемры прагучаў жахлівы крык начной птушкі.

* адзін з рытуалаў ператварэньня ў пярэваратня.

7.Перавышэньне хуткасьці.

Ен глядзеў у вакно на начную вуліцу. У перспектыву цягнуліся, сыходзячыся на даляглядзе: лінія праезджай часткі, лінія жоўтых ліхтароў, лінія старых таполяў уздоўж вуліцы, вуліцы, што вяла прэч з гораду. Відовішча навявала сум. Ен быў адчынены для дэпрэсыі ў гэтыя дні.
“Пристегнись наверно крепче, я свою превышу скорость. Нас с тобой твой друг не увидит вместе - мы ляжем по разные стороны полос” – прамурлыкаў па радые расейскі сьпявак. Песенька зрабіла адпаведны настрой. У бяссэнсоўных словах папулярнай песенькі ўлоўлівалася штосьці знаемае, з былога ўласнага жыцьця. Толькі “па розныя бакі палос” там, здаецца, ня было. Цяпер усё было ў мінулым, усё страціла сэнс. Страціла, верагодна, таму, што й ня мела сэнсу ніколі.
У гэтыя дні на ўспамін настойліва прыходзіў інстытуцкі сябар, цяпер нябожчык. Апошнія гады ён меў выразны сэнс жыцьця – паляваў на дэманаў. Гэты сэнс жыцьця ён прыдбаў дзякуючы яму. Гэта ён пазнаёміў яго з кампаніяй сваіх сяброў дзяцінства, што мелі такоя незвычайнае экзатычнае захапленьне. Яго таксама неаднаразова запрашалі ўступіць у “братства”, але яго ўвесь гэты акультызм ніколі ня цікавіў і ня прывабліваў, нават калі дапусьціць, што тые дэманы сапраўды існуюць . Напэўна, проста паважаў дзівацтва сяброў, бо ведаў іх усё жыцьце і ведаў, як гэтая дзівацтва расло й сталела разам зь імі на яго вачах. Ен ня лічыў іх “паляваньні” глупствам, але ж і сур’езна ня ставіўся да гэтага таксама. Нават тады, калі аднаго з-за, мягка кажучы, незвычайнага захапленьня кінула жонка, другога родная маці, каб выратаваць, намагалася шпіталізаваць у псіхіятрычную лякарню. Нават калі гэты інстытуцкі сябар загінуў пры нявысьветленых абставінах. Па яго меркаваньню ўсё гэта было мітусьней – што незвычайнае паляваньне, што рэагаваньне на яго акружаючых. І з гэткіх пустых мітусьлівых падзеяў, на яго думку, складалася пустое жыцьце ўсяго грамадства. Чаша гэта, на жаль, ня абмінала і яго ўласнае жыцьце.
Трэцці год пайшоў, як пахавалі інстытуцкага сябра і нічога ад гэтага не зьмянілася ў шэрым жыцьці - што жыў чалавек, што не. Няхай сабе, можа і давялося яму перад сьмерцю схапіць самога Сатану за яйцы. “Браты-паляўнічыя” самі цяпер рэдка калі аб ім узгадвалі.
Разважаньні аб тленнасьці чалавечага жыцьця ўзмацнялі дэпрэсыю і адчуваньне бяссэнсоўнасьці існаваньня. Вось той загінуўшы сябар Мішка стварыў сабе сэнс жыцьця і пайшоў з жыцьця годна, змагаючыся за гэты сэнс. Ці быў той сэнс на самой справе? Хто ведае? Але ж сьмерць была сапраўднай.
“Я сваю перавышу хуткасць?”. Ен сарваўся з месца, схапіў у калідоры з паліцы шлем. Ен заўжды любіў хуткасць, з дзяцінства ён быў закаханы ў Матацыкл. Але тады Матацыкла ня было. Тады, у дзяцінстве, ён невядома колькі разоў слухаў песьню з суіцыдальным сэнсам, нядаўна стаўшага замежным, гурта Ария “Герой асфальта”, і марыў аб Матацыкле.
Бацькі, зразумела, адмаўлялі яму ў дапамозе ў справе ператварэньня мары ў рэчаіснасць. Асноўным, найбольш красамоўным, аргумэнтам у гэтай адмове была спасылка на наглядную агітацыю ДАІ – плякат у вітрыне мота-магазіну, на якім матацыкл быў рашуча закляймены, як транспартны сродак павышанай небясьпекі, што падтрымлівалася прыведзенай статыстыкай здарэньняў з цяжкімі наступствамі з удзелам матацыклістаў і, што галоўная, фотаздымкамі зь месцаў тых здарэньняў. Фотаздымкі камэнтараў не патрабавалі. Суворая праўда жыцьця падавалася, як ёсць, толькі на некаторых, па этычных меркаваньнях, белымі прамакутнічкамі былі закрытыя твары загінуўшых, у тым, канешне, выпадку, калі ад твараў яшчэ штосьці заставалася.
Палохаючы выявай раструшчанага моташлема, што валяўся пад заднім падвоеным колам грузавіка пасярод крывавай лужыны, бацькі прымушалі яго разьвітацца з марай, сцвярджаючы, што Матацыкл – транспартны сродак самагубцаў.
Але сьмяротна небясьпечная складаючая мары, наадварот, толькі яшчэ больш прываблівала. У душы нешта ўзрушвалі дваровыя аповяды хлопцаў пра тое, што нібыта ў суседнім даму (у суседнім квартале, на суседняй вуліцы), усяго за сотню “баксаў”, маці (як варыянты – жонка, сястра) нейкага загінуўшага прадае японскі спартыўны Матацыкл, што стаў прычынай ягонае сьмерці. На гэтым Матацыкле, нібыта, забілася ўжо некалькі (дакладная колькасць памечана крыжыкамі на бензабаку), і кожным разам няўдалы яздок гіне (як правіла, у выніку падзеньня яму адрывае галаву), а матацыкл не атрымлівае амаль аніякіх колькі-небудзь значных пашкоджаньняў, толькі некалькі невялікіх умяцін. Потым, згодна двароваму міту, сваякі ахвяры, што пранікліся шчырай нянавісцю да праклятага транспартнага сродку, за сымбалічную суму пазбаўляюцца ад яго. Матацыкл пераходзіць у рукі сваей чарговай патэнцыяльнай ахвяры.
Уся справа, нібыта, ў тым, што машына легка набірае нязвыклую хуткасць (да 200 км у гадзіну) і кіроўцы, нібыта загіпнатызаванаму хуткасьцю, ужо не магчыма пазбавіцца жаданьня ня ехаць цішэй. Вось, калі знойдзецца такі волат духу, хто ніколі не будзе страчваць на японскім матацыкле пачуцьця рэчаіснасьці, хто не дазволіць хуткасьці загіпнатызаваць сабе, той і будзе карыстацца ім бяз пагрозы ўласнаму жыцьцю. Але ж, мяркуючы па тых трох (альбо чатырох, шасьці, нават дзесяці!) чорных крыжыках на бензабаку, відаць, было вышэй за чалавечыя сілы ездзіць на інфернальным матацыклу ціхенька, відаць, не магчыма было не захапіцца хуткасьцю.
Дэманізацыя вобразу Матацыклу не магла яго ня прывабліваць. Жаданьне рызыкі. Жаданьне асядлаць самую Сьмерць. Асабліва, калі недзе ў глыбіні душы, безумоўна, была закладзена схільнасць да самагубства, якая ўжо тады запусьціла гадзіньнікавы механізм злавеснага зваротнага адліку.
Ен ня здрадзіў сваей мары, нягледзячы на ўсе бацькоўскія намаганьні. Як толькі пачаў зарабляць грошы, адразу набыў сабе Матацыкл. На той час, пасьпяваючы ўсьлед за рэаліямі пост-савецкага жыцьця, ужо з’явіўся артыкул, што прадугледжваў пакараньне за такое парушэньне Правілаў дарожнага руху, як групавая язда на матацыклах з перавышэньнем хуткасьці. Аднак, па вялікаму рахунку, мотарокерам альбо якім , як потым стала мадней казаць на замежны манер, байкерам, ён ніколі сабе ня лічыў, хаця й удзельнічаў калі-некалі ў падобных тусоўках, начных зездах.
Цяпер усё было ў мінулым. Цяпер было толькі жаданьне самому застацца ў гэтым мінулым.

Ен выруліў на пустынны начны прасьпект. Паехаў пасярэдзіне. Жаўтаватая сьвятло фары клалася на сухі прыпылены асфальт. Мільгалі набягаючыя папярочныя шчыліны ў дарожным пакрыцьці. Ен ехаў наперад, бяз пэўнай мэты, зусім ня думаючы аб вяртаньні. Усё хутчэй і хутчэй. Прасьпект быў прамы і доўгі, дазволеныя ў населеным пункце шэсцьдзесят кіламетраў у гадзіну даўно засталіся далека злева ад стрэлкі спідаметра, а прасторы для вольнага палету ў начы яшчэ хапала. За пяць кварталаў, што прамільгнулі, як адзін, сустрэлася толькі дзьве машыны.
Праехаў знак “Забей пешахода”, як ён жартліва, маючы відаць моцную схільнасць да чорнага гумару, называў папярэджальны знак “Аварыйна-небясьпечны ўчастак”, які быў ужыты тут сумесна з шыльдачкай, што ўдакладняла від магчымай небясьпекі – здейсьніць наезд на пешахода. Але выява на шыльдачцы сымбалічнай сцэны наезду, выкананая адпаведна распрацаванага адзінага тэхнічнага стандарту, выклікала чамусьці ў яго менавіта такое трактаваньне – заклік “Забей пешахода!”, скрарыстаўшы, нібыта, спрыяльныя дзеля гэтага ўмовы, што склаліся ў гэтым месцы.
Па праваму боку прасьпекту цягнуліся цемныя кварталы прыватнай забудовы, раену празванага ў народзе Будзенаўкай, верагодна з-за наяўнасьці недзе ў ім вуліцы, насіўшай імя славутага чырвонаармейскага камандзіра. Там, у нетрах гэтага раену меўся цыганскі паселак, дзе ў любы час сутак магчыма было набыць наркотыкі. Відаць менавіта адтуль, з цыганскага паселку і вярталіся тые машыны, што сустрэліся яму. Пасярод ночы толькі такая патрэба, хутчэй за ўсё, магла пагнаць кагосьці з дому. Альбо яшчэ, хіба што, такая патрэба, як пагнала яго – ехаць-ляцець, ні аб чым ня думаючы - таксама спроба ўцякчы ад рэчаіснасьці. Калі недасягальная ў сваей мэце, дык, хаця б, часова дасягальная пад час самога працэсу ўцекаў, пакуль уцякаеш - значыць з пачатковай кропкі, з той, калі прыняў такое рашаньне, ужо ўцек, няхай сабе й ня канчаткова.
У сьвятле фары заблішчэлі багата рассыпаныя асколкі бітага аўтамабільнага шкла, між іх пасьпеў разгледзіць фрагмэнт пластмасавага бамперу, гумавыя пракладкі. Штосьці адбылося ўчора вечарам.
Праз якую сотню метраў - зноў бітае шкло на асфальце, плямы засохлай крыві. Што ні кажы, дарога утрымлівае ў сабе небясьпеку.
Далей, ля міргаючага зараз жоўтым сьвятлом сьветлафора, яшчэ болей бітага шкла па ўсей паласе руху. “Ураджайны дзянек учора выдаўся!” – адзначае ён, ня зніжаючы хуткасьці.
Наперадзе збоку заўважае постаць, якую немагчыма не заўважыць – даішніка, апранутага ў сьвятлоадбівальная атрутна-зяленага колеру адзеньне з бліскучымі палосамі на рукавах, якоя робіць іх у вачох маладых дзяўчат з буйной фантазіяй нечым падобнымі да цыркавых клоўнаў. Ен трымае радар хуткасьці, які ледзь пасьпявае ўскінуць і навесьці на матацыкліста.
Вось яшчэ хто, здараецца, ня сьпіць па начах! Напэўна, праводзяць “адпрацоўку” раена, дзе склалася найбольш дрэнная становішча з бясьпекай руху, альбо якую-небудзь аперацыю з ідыецкай назвай накшталт “Начны парушальнік”. У любым выпадку, агульная народная сьвядомасьць, пабачыўшы актыўнасьць Дзяржаўтаінспэкцыі, заўжды ўспрымае яе сэнс аднолькава – канец месяцу (кварталу, году), а даведзены плян па штрафах на сто адсоткаў яшчэ ня выкананы. Ісьціна, як заўседы, на самой справе знаходзіцца недзе паміж гэтых названых палярных прычынаў.
Мільгае твар сяржанта, зьдзіўленага бязьмерным нахабствам начнога яздака. Яго рука хапае рацыю.
“Зараз пачнецца, - разумее матацыкліст, - ну, што ж, пагуляем, узгадаем маладосць!”. Ен павялічвае хуткасць і павялічвае гук у навушніках аўдыеплэеру. Гучыць песьня “Another Dead End (For Another Dead Man)” замежнага гурта Hypocrisy, музыка, якую ён упадабаў слухаць пад час язды яшчэ ў маладосьці.
Цераз квартал у прымыкаючым да прасьпекту праездзе стаіць патрульны сіні “Opel” з лічбамі на белых дзверках. Даішнік махае жазлом. Матацыкліст канешне, ігнаруе яго патрабаваньне. Міліціянты заскакваюць у аўтамабіль, ірвануўшыся зь месца, так што вісчаць колы, выруліваюць з праезду на прасьпект. Узвыла сірэна, наверсе пабеглі сінія бліскучыя агеньчыкі. Пачлі прасьледваньне парушальніка. Тут ня толькі барацьба за падтрыманьне законнасьці ды правапарадку, тут яшчэ й закрануты прафэсыйны гонар, азарт, захапленьне пагоняй. Дагнаць, прыціснуць нахабнага смаркача, што ўявіў сябе “крутым”, да ўзбочыны, затрымаць. Чым болей доўжыцца пагоня, тым мацней у ахоўнікаў парадку жаданьне крэпка “прыкласьці” злоснага парушальніка тварам да капоту, заламаўшы рукі за сьпіну, зашчоўкнуць на іх кайданкі.
Пагоня ня меньш захапляе й уцекача. І справа тут ня ў клопаце аб выратаваньні, у сваей магчымасьці легка ўйсьці ад пагоні ён ня сумняваецца ані хвіліны, было ўжо такое ня аднойчы. Захапляе працэс, гульня. Зараз яму патрэбна менавіта гэткая забава.
Вось перакрыжаваньне, рэзка, амаль ня скінуўшы хуткасьці, кідае матацыкл у дугу крутога павароту, рызыкуючы, моцна нахіліўшыся так, што ледзь не чапляе падножкай асфальт. Адлегласць паміж ім і прасьледавацелямі павялічылася. Усьлед пагоні з цікаўнасьцю азірнуўся нейкі нецьвярозы начны мінак. Зноў перакрыжаваньне, і матацыкліст зноў паўтарае свой трук. Грукат рухаваіка б’е па сьценах, па вонках сьпячых будынкаў. Перад ім ізноў доўгая прамая вуліца, ен упэўнена павялічвае хуткасць. Справа прамільгнула плошча ля чыгуначнага вакзалу. Сумуючыя на ей таксісты ажыўлена павярнулі галовы на гукі начной пагоні.
Вось пуцеправод, за ім застаецца зьвярнуць на права, праскочыць чыгуначны пераезд, й толькі яны яго бачылі. У лабірынце вулачак прыватнага сэктару яны яго ніколі ня зловяць. Пагоня працягнецца сама далей толькі да другога павароту. Далей ен легка адарвецца і прасьледавацелі яго ніколі ня знойдуць. Асабліва, калі пераедзе цераз вялікі роў з рачулкай, што падзяляе на дзьве часткі горад, на іньшы бераг па невялікаму пешаходнаму мастку. Нумар на матацыкле традыцыйна перамазаны брудам так, што лічбы й літары ня чытаюцца.
Уцекчы легка. Але... Але што далей? Заўтра, апасьля заўтра? Нічога ня зьменіцца, ад сабе ня ўцячэш. Справакаваць пагоню на наступным тыдні? Кароткачасовая пацеха. Цяпер ужо няма таго захапленьня ад язды, як некалі. Нічога ня зьменіцца. У пустым жыцьці нічога ня зьменіцца, ня з’явіцца аніякага сэнсу. Ня з’явіцца, бо яго, напэўна, й ня існуе.
Ен накручвае ручку, яшчэ павялічвае хуткасць. Імкліва набліжаюцца касыя штрыхі бела-чорнай вертыкальнай разьметкі апоры пуцеправоду. Ці болей ў іх сэнсу, чым у жыцьці, якое некаторыя схільны ўспрымаць як белыя ды чорныя палосы, што чаргуюцца? Тут, на апоры, яны, палосы, прынамсі, аднолькавай шырыні. Хаця ў некаторых белыя альбо чорныя, як ім здаецца, палосы – перыяды жыцьця значна адрозьніваюцца сваей працягласьцю ў прасторы ды часе. У кагосьці, быццам бы, перавагаюць чорныя, у кагосьці белыя. А можа, ў жыцьці, як і тут, ісьціна на самой справе ня ў чорна-белых палосах, а ў тым цьвердым жалезабетонным маналіце, на якім яны намаляваны, і натуральны колер якога – шэры?
Можна аб’ехаць апору. Можна аб’язджаць яе кожны раз, звыкла пазіраючы на бела-чорныя палосы. Але навошта? Шэрая маналітная жыцьце бокам ня аб’едзеш, ня абмінеш.
Далей усе атрымліваеца проста, як у школьнай задачцы – хуткасць, час, адлегласць. Вялічыні ўзаемазьвязаныя: адна расьце – астатнія непазьбежна зьмяньшаюцца. Хуткасць усмоктвае ў сабе час жыцьця матацыкліста і адлегласць да паласатага сымбалю таго жыцьця. Яны заўседы супрацьпастаўляюцца, варагуюць між сабой – адбываецца вечная барацьба хуткасьці з гэтай парай хаўрусьнікаў. Калі Хуткасьці аддаць ім сваю вялічыню, значыць дазволіць ім перамагчы, значыць самой ператварыцца ў нуль, у нішто. Але Хуткасць – багіня ганарлівая, гонар цяпер не дазволіць ей прынізіцца. Хуткасць згодна зрабіцца нулем толькі разам зь імі, сваімі заклятымі ворагамі, калі час й адлегласьць у тое ж самая імгненьне таксама перастануць існаваць. Той, хто ўзяўся служыць багіне Хуткасьці, павінен ісці ў гэтым служэньні да канца.
Усе атрымліваецца проста – хуткасць, час, адлегласць. Удар.
Чырвонага колеру пляма з пырскамі на шэрым бетоне з намаляванымі бела-чорнымі палосамі, намаляванымі для тых, хто жыве па прыдуманых правілах. Чырвоная пляма, як плявок ганарлівага розуму. Як пагардлівы крывавы плявок ганарлівага розуму, свабоднага ад прыдуманых правілаў.
- Тваю маць! – міліцыянт рэзка тармазіць, так, што аж задыміліся колы, - А ведзь ён жа ад самай плошчы ўжо прама на апору кіраваў!
Прасьледваць няма каго. Тое, што засталося ад матацыкла і яго седака, Хуткасць, працягваючы свае непрымірымая змаганьне з часам і адлегласьцю, ударыўшы аб бетон, кінула далей за апору, дзе ўсе нарэшце спынілася назаўседы.
Аднаго з міліцыянтаў, якія выйшлі з машыны, нечакана званітавала. Другі дакладае па рацыі.

Ранкам наступнага дня чырвоную пляму змыць з апоры яшчэ не пасьпелі. Шматлікія пасажыры грамадскага транспарту, пабачыўшы сьляды начнога здарэньня, што праплывалі перад вачыма за вокнамі аўтобусаў ды тралейбусаў, ўзрушана пачыналі абмяркоўваць убачанае, прыносілі навіну ў працоўныя калектывы. У вячэрняй гарадской газэце, што старанна інфармавала чытача пра найбольш гучныя ДТЗ за мінулыя суткі, з’явілася паведамленьне аб жахлівых наступствах язды з перавышэньнем хуткасьці. Гэта было сто трыццыць другой тэматычнай публікацыяй у прэсе з пачатку году аб бясьпецы дарожнага руху. Чырвоны плявок свабоднага розуму на бетоннай апоры нават паказалі ў навінах па мясцоваму тэлебачаньню з камэнтарам супрацоўніка Дзяржаўтаінспэкцыі, што з’явілася сорак чацьвертым па ліку выступленьнем у сродках масавай інфармацыі на тэму барацьбы за паляпшэньне бясьпекі дарожнага руху на вуліцах й дарогах вобласьці ў бягучым годзе.

7.Перавышэньне хуткасьці.

Ен глядзеў у вакно на начную вуліцу. У перспектыву цягнуліся, сыходзячыся на даляглядзе: лінія праезджай часткі, лінія жоўтых ліхтароў, лінія старых таполяў уздоўж вуліцы, вуліцы, што вяла прэч з гораду. Відовішча навявала сум. Ен быў адчынены для дэпрэсыі ў гэтыя дні.
“Пристегнись наверно крепче, я свою превышу скорость. Нас с тобой твой друг не увидит вместе - мы ляжем по разные стороны полос” – прамурлыкаў па радые расейскі сьпявак. Песенька зрабіла адпаведны настрой. У бяссэнсоўных словах папулярнай песенькі ўлоўлівалася штосьці знаемае, з былога ўласнага жыцьця. Толькі “па розныя бакі палос” там, здаецца, ня было. Цяпер усё было ў мінулым, усё страціла сэнс. Страціла, верагодна, таму, што й ня мела сэнсу ніколі.
У гэтыя дні на ўспамін настойліва прыходзіў інстытуцкі сябар, цяпер нябожчык. Апошнія гады ён меў выразны сэнс жыцьця – паляваў на дэманаў. Гэты сэнс жыцьця ён прыдбаў дзякуючы яму. Гэта ён пазнаёміў яго з кампаніяй сваіх сяброў дзяцінства, што мелі такоя незвычайнае экзатычнае захапленьне. Яго таксама неаднаразова запрашалі ўступіць у “братства”, але яго ўвесь гэты акультызм ніколі ня цікавіў і ня прывабліваў, нават калі дапусьціць, што тые дэманы сапраўды існуюць . Напэўна, проста паважаў дзівацтва сяброў, бо ведаў іх усё жыцьце і ведаў, як гэтая дзівацтва расло й сталела разам зь імі на яго вачах. Ен ня лічыў іх “паляваньні” глупствам, але ж і сур’езна ня ставіўся да гэтага таксама. Нават тады, калі аднаго з-за, мягка кажучы, незвычайнага захапленьня кінула жонка, другога родная маці, каб выратаваць, намагалася шпіталізаваць у псіхіятрычную лякарню. Нават калі гэты інстытуцкі сябар загінуў пры нявысьветленых абставінах. Па яго меркаваньню ўсё гэта было мітусьней – што незвычайнае паляваньне, што рэагаваньне на яго акружаючых. І з гэткіх пустых мітусьлівых падзеяў, на яго думку, складалася пустое жыцьце ўсяго грамадства. Чаша гэта, на жаль, ня абмінала і яго ўласнае жыцьце.
Трэцці год пайшоў, як пахавалі інстытуцкага сябра і нічога ад гэтага не зьмянілася ў шэрым жыцьці - што жыў чалавек, што не. Няхай сабе, можа і давялося яму перад сьмерцю схапіць самога Сатану за яйцы. “Браты-паляўнічыя” самі цяпер рэдка калі аб ім узгадвалі.
Разважаньні аб тленнасьці чалавечага жыцьця ўзмацнялі дэпрэсыю і адчуваньне бяссэнсоўнасьці існаваньня. Вось той загінуўшы сябар Мішка стварыў сабе сэнс жыцьця і пайшоў з жыцьця годна, змагаючыся за гэты сэнс. Ці быў той сэнс на самой справе? Хто ведае? Але ж сьмерць была сапраўднай.
“Я сваю перавышу хуткасць?”. Ен сарваўся з месца, схапіў у калідоры з паліцы шлем. Ен заўжды любіў хуткасць, з дзяцінства ён быў закаханы ў Матацыкл. Але тады Матацыкла ня было. Тады, у дзяцінстве, ён невядома колькі разоў слухаў песьню з суіцыдальным сэнсам, нядаўна стаўшага замежным, гурта Ария “Герой асфальта”, і марыў аб Матацыкле.
Бацькі, зразумела, адмаўлялі яму ў дапамозе ў справе ператварэньня мары ў рэчаіснасць. Асноўным, найбольш красамоўным, аргумэнтам у гэтай адмове была спасылка на наглядную агітацыю ДАІ – плякат у вітрыне мота-магазіну, на якім матацыкл быў рашуча закляймены, як транспартны сродак павышанай небясьпекі, што падтрымлівалася прыведзенай статыстыкай здарэньняў з цяжкімі наступствамі з удзелам матацыклістаў і, што галоўная, фотаздымкамі зь месцаў тых здарэньняў. Фотаздымкі камэнтараў не патрабавалі. Суворая праўда жыцьця падавалася, як ёсць, толькі на некаторых, па этычных меркаваньнях, белымі прамакутнічкамі былі закрытыя твары загінуўшых, у тым, канешне, выпадку, калі ад твараў яшчэ штосьці заставалася.
Палохаючы выявай раструшчанага моташлема, што валяўся пад заднім падвоеным колам грузавіка пасярод крывавай лужыны, бацькі прымушалі яго разьвітацца з марай, сцвярджаючы, што Матацыкл – транспартны сродак самагубцаў.
Але сьмяротна небясьпечная складаючая мары, наадварот, толькі яшчэ больш прываблівала. У душы нешта ўзрушвалі дваровыя аповяды хлопцаў пра тое, што нібыта ў суседнім даму (у суседнім квартале, на суседняй вуліцы), усяго за сотню “баксаў”, маці (як варыянты – жонка, сястра) нейкага загінуўшага прадае японскі спартыўны Матацыкл, што стаў прычынай ягонае сьмерці. На гэтым Матацыкле, нібыта, забілася ўжо некалькі (дакладная колькасць памечана крыжыкамі на бензабаку), і кожным разам няўдалы яздок гіне (як правіла, у выніку падзеньня яму адрывае галаву), а матацыкл не атрымлівае амаль аніякіх колькі-небудзь значных пашкоджаньняў, толькі некалькі невялікіх умяцін. Потым, згодна двароваму міту, сваякі ахвяры, што пранікліся шчырай нянавісцю да праклятага транспартнага сродку, за сымбалічную суму пазбаўляюцца ад яго. Матацыкл пераходзіць у рукі сваей чарговай патэнцыяльнай ахвяры.
Уся справа, нібыта, ў тым, што машына легка набірае нязвыклую хуткасць (да 200 км у гадзіну) і кіроўцы, нібыта загіпнатызаванаму хуткасьцю, ужо не магчыма пазбавіцца жаданьня ня ехаць цішэй. Вось, калі знойдзецца такі волат духу, хто ніколі не будзе страчваць на японскім матацыкле пачуцьця рэчаіснасьці, хто не дазволіць хуткасьці загіпнатызаваць сабе, той і будзе карыстацца ім бяз пагрозы ўласнаму жыцьцю. Але ж, мяркуючы па тых трох (альбо чатырох, шасьці, нават дзесяці!) чорных крыжыках на бензабаку, відаць, было вышэй за чалавечыя сілы ездзіць на інфернальным матацыклу ціхенька, відаць, не магчыма было не захапіцца хуткасьцю.
Дэманізацыя вобразу Матацыклу не магла яго ня прывабліваць. Жаданьне рызыкі. Жаданьне асядлаць самую Сьмерць. Асабліва, калі недзе ў глыбіні душы, безумоўна, была закладзена схільнасць да самагубства, якая ўжо тады запусьціла гадзіньнікавы механізм злавеснага зваротнага адліку.
Ен ня здрадзіў сваей мары, нягледзячы на ўсе бацькоўскія намаганьні. Як толькі пачаў зарабляць грошы, адразу набыў сабе Матацыкл. На той час, пасьпяваючы ўсьлед за рэаліямі пост-савецкага жыцьця, ужо з’явіўся артыкул, што прадугледжваў пакараньне за такое парушэньне Правілаў дарожнага руху, як групавая язда на матацыклах з перавышэньнем хуткасьці. Аднак, па вялікаму рахунку, мотарокерам альбо якім , як потым стала мадней казаць на замежны манер, байкерам, ён ніколі сабе ня лічыў, хаця й удзельнічаў калі-некалі ў падобных тусоўках, начных зездах.
Цяпер усё было ў мінулым. Цяпер было толькі жаданьне самому застацца ў гэтым мінулым.

Ен выруліў на пустынны начны прасьпект. Паехаў пасярэдзіне. Жаўтаватая сьвятло фары клалася на сухі прыпылены асфальт. Мільгалі набягаючыя папярочныя шчыліны ў дарожным пакрыцьці. Ен ехаў наперад, бяз пэўнай мэты, зусім ня думаючы аб вяртаньні. Усё хутчэй і хутчэй. Прасьпект быў прамы і доўгі, дазволеныя ў населеным пункце шэсцьдзесят кіламетраў у гадзіну даўно засталіся далека злева ад стрэлкі спідаметра, а прасторы для вольнага палету ў начы яшчэ хапала. За пяць кварталаў, што прамільгнулі, як адзін, сустрэлася толькі дзьве машыны.
Праехаў знак “Забей пешахода”, як ён жартліва, маючы відаць моцную схільнасць да чорнага гумару, называў папярэджальны знак “Аварыйна-небясьпечны ўчастак”, які быў ужыты тут сумесна з шыльдачкай, што ўдакладняла від магчымай небясьпекі – здейсьніць наезд на пешахода. Але выява на шыльдачцы сымбалічнай сцэны наезду, выкананая адпаведна распрацаванага адзінага тэхнічнага стандарту, выклікала чамусьці ў яго менавіта такое трактаваньне – заклік “Забей пешахода!”, скрарыстаўшы, нібыта, спрыяльныя дзеля гэтага ўмовы, што склаліся ў гэтым месцы.
Па праваму боку прасьпекту цягнуліся цемныя кварталы прыватнай забудовы, раену празванага ў народзе Будзенаўкай, верагодна з-за наяўнасьці недзе ў ім вуліцы, насіўшай імя славутага чырвонаармейскага камандзіра. Там, у нетрах гэтага раену меўся цыганскі паселак, дзе ў любы час сутак магчыма было набыць наркотыкі. Відаць менавіта адтуль, з цыганскага паселку і вярталіся тые машыны, што сустрэліся яму. Пасярод ночы толькі такая патрэба, хутчэй за ўсё, магла пагнаць кагосьці з дому. Альбо яшчэ, хіба што, такая патрэба, як пагнала яго – ехаць-ляцець, ні аб чым ня думаючы - таксама спроба ўцякчы ад рэчаіснасьці. Калі недасягальная ў сваей мэце, дык, хаця б, часова дасягальная пад час самога працэсу ўцекаў, пакуль уцякаеш - значыць з пачатковай кропкі, з той, калі прыняў такое рашаньне, ужо ўцек, няхай сабе й ня канчаткова.
У сьвятле фары заблішчэлі багата рассыпаныя асколкі бітага аўтамабільнага шкла, між іх пасьпеў разгледзіць фрагмэнт пластмасавага бамперу, гумавыя пракладкі. Штосьці адбылося ўчора вечарам.
Праз якую сотню метраў - зноў бітае шкло на асфальце, плямы засохлай крыві. Што ні кажы, дарога утрымлівае ў сабе небясьпеку.
Далей, ля міргаючага зараз жоўтым сьвятлом сьветлафора, яшчэ болей бітага шкла па ўсей паласе руху. “Ураджайны дзянек учора выдаўся!” – адзначае ён, ня зніжаючы хуткасьці.
Наперадзе збоку заўважае постаць, якую немагчыма не заўважыць – даішніка, апранутага ў сьвятлоадбівальная атрутна-зяленага колеру адзеньне з бліскучымі палосамі на рукавах, якоя робіць іх у вачох маладых дзяўчат з буйной фантазіяй нечым падобнымі да цыркавых клоўнаў. Ен трымае радар хуткасьці, які ледзь пасьпявае ўскінуць і навесьці на матацыкліста.
Вось яшчэ хто, здараецца, ня сьпіць па начах! Напэўна, праводзяць “адпрацоўку” раена, дзе склалася найбольш дрэнная становішча з бясьпекай руху, альбо якую-небудзь аперацыю з ідыецкай назвай накшталт “Начны парушальнік”. У любым выпадку, агульная народная сьвядомасьць, пабачыўшы актыўнасьць Дзяржаўтаінспэкцыі, заўжды ўспрымае яе сэнс аднолькава – канец месяцу (кварталу, году), а даведзены плян па штрафах на сто адсоткаў яшчэ ня выкананы. Ісьціна, як заўседы, на самой справе знаходзіцца недзе паміж гэтых названых палярных прычынаў.
Мільгае твар сяржанта, зьдзіўленага бязьмерным нахабствам начнога яздака. Яго рука хапае рацыю.
“Зараз пачнецца, - разумее матацыкліст, - ну, што ж, пагуляем, узгадаем маладосць!”. Ен павялічвае хуткасць і павялічвае гук у навушніках аўдыеплэеру. Гучыць песьня “Another Dead End (For Another Dead Man)” замежнага гурта Hypocrisy, музыка, якую ён упадабаў слухаць пад час язды яшчэ ў маладосьці.
Цераз квартал у прымыкаючым да прасьпекту праездзе стаіць патрульны сіні “Opel” з лічбамі на белых дзверках. Даішнік махае жазлом. Матацыкліст канешне, ігнаруе яго патрабаваньне. Міліціянты заскакваюць у аўтамабіль, ірвануўшыся зь месца, так што вісчаць колы, выруліваюць з праезду на прасьпект. Узвыла сірэна, наверсе пабеглі сінія бліскучыя агеньчыкі. Пачлі прасьледваньне парушальніка. Тут ня толькі барацьба за падтрыманьне законнасьці ды правапарадку, тут яшчэ й закрануты прафэсыйны гонар, азарт, захапленьне пагоняй. Дагнаць, прыціснуць нахабнага смаркача, што ўявіў сябе “крутым”, да ўзбочыны, затрымаць. Чым болей доўжыцца пагоня, тым мацней у ахоўнікаў парадку жаданьне крэпка “прыкласьці” злоснага парушальніка тварам да капоту, заламаўшы рукі за сьпіну, зашчоўкнуць на іх кайданкі.
Пагоня ня меньш захапляе й уцекача. І справа тут ня ў клопаце аб выратаваньні, у сваей магчымасьці легка ўйсьці ад пагоні ён ня сумняваецца ані хвіліны, было ўжо такое ня аднойчы. Захапляе працэс, гульня. Зараз яму патрэбна менавіта гэткая забава.
Вось перакрыжаваньне, рэзка, амаль ня скінуўшы хуткасьці, кідае матацыкл у дугу крутога павароту, рызыкуючы, моцна нахіліўшыся так, што ледзь не чапляе падножкай асфальт. Адлегласць паміж ім і прасьледавацелямі павялічылася. Усьлед пагоні з цікаўнасьцю азірнуўся нейкі нецьвярозы начны мінак. Зноў перакрыжаваньне, і матацыкліст зноў паўтарае свой трук. Грукат рухаваіка б’е па сьценах, па вонках сьпячых будынкаў. Перад ім ізноў доўгая прамая вуліца, ен упэўнена павялічвае хуткасць. Справа прамільгнула плошча ля чыгуначнага вакзалу. Сумуючыя на ей таксісты ажыўлена павярнулі галовы на гукі начной пагоні.
Вось пуцеправод, за ім застаецца зьвярнуць на права, праскочыць чыгуначны пераезд, й толькі яны яго бачылі. У лабірынце вулачак прыватнага сэктару яны яго ніколі ня зловяць. Пагоня працягнецца сама далей толькі да другога павароту. Далей ен легка адарвецца і прасьледавацелі яго ніколі ня знойдуць. Асабліва, калі пераедзе цераз вялікі роў з рачулкай, што падзяляе на дзьве часткі горад, на іньшы бераг па невялікаму пешаходнаму мастку. Нумар на матацыкле традыцыйна перамазаны брудам так, што лічбы й літары ня чытаюцца.
Уцекчы легка. Але... Але што далей? Заўтра, апасьля заўтра? Нічога ня зьменіцца, ад сабе ня ўцячэш. Справакаваць пагоню на наступным тыдні? Кароткачасовая пацеха. Цяпер ужо няма таго захапленьня ад язды, як некалі. Нічога ня зьменіцца. У пустым жыцьці нічога ня зьменіцца, ня з’явіцца аніякага сэнсу. Ня з’явіцца, бо яго, напэўна, й ня існуе.
Ен накручвае ручку, яшчэ павялічвае хуткасць. Імкліва набліжаюцца касыя штрыхі бела-чорнай вертыкальнай разьметкі апоры пуцеправоду. Ці болей ў іх сэнсу, чым у жыцьці, якое некаторыя схільны ўспрымаць як белыя ды чорныя палосы, што чаргуюцца? Тут, на апоры, яны, палосы, прынамсі, аднолькавай шырыні. Хаця ў некаторых белыя альбо чорныя, як ім здаецца, палосы – перыяды жыцьця значна адрозьніваюцца сваей працягласьцю ў прасторы ды часе. У кагосьці, быццам бы, перавагаюць чорныя, у кагосьці белыя. А можа, ў жыцьці, як і тут, ісьціна на самой справе ня ў чорна-белых палосах, а ў тым цьвердым жалезабетонным маналіце, на якім яны намаляваны, і натуральны колер якога – шэры?
Можна аб’ехаць апору. Можна аб’язджаць яе кожны раз, звыкла пазіраючы на бела-чорныя палосы. Але навошта? Шэрая маналітная жыцьце бокам ня аб’едзеш, ня абмінеш.
Далей усе атрымліваеца проста, як у школьнай задачцы – хуткасць, час, адлегласць. Вялічыні ўзаемазьвязаныя: адна расьце – астатнія непазьбежна зьмяньшаюцца. Хуткасць усмоктвае ў сабе час жыцьця матацыкліста і адлегласць да паласатага сымбалю таго жыцьця. Яны заўседы супрацьпастаўляюцца, варагуюць між сабой – адбываецца вечная барацьба хуткасьці з гэтай парай хаўрусьнікаў. Калі Хуткасьці аддаць ім сваю вялічыню, значыць дазволіць ім перамагчы, значыць самой ператварыцца ў нуль, у нішто. Але Хуткасць – багіня ганарлівая, гонар цяпер не дазволіць ей прынізіцца. Хуткасць згодна зрабіцца нулем толькі разам зь імі, сваімі заклятымі ворагамі, калі час й адлегласьць у тое ж самая імгненьне таксама перастануць існаваць. Той, хто ўзяўся служыць багіне Хуткасьці, павінен ісці ў гэтым служэньні да канца.
Усе атрымліваецца проста – хуткасць, час, адлегласць. Удар.
Чырвонага колеру пляма з пырскамі на шэрым бетоне з намаляванымі бела-чорнымі палосамі, намаляванымі для тых, хто жыве па прыдуманых правілах. Чырвоная пляма, як плявок ганарлівага розуму. Як пагардлівы крывавы плявок ганарлівага розуму, свабоднага ад прыдуманых правілаў.
- Тваю маць! – міліцыянт рэзка тармазіць, так, што аж задыміліся колы, - А ведзь ён жа ад самай плошчы ўжо прама на апору кіраваў!
Прасьледваць няма каго. Тое, што засталося ад матацыкла і яго седака, Хуткасць, працягваючы свае непрымірымая змаганьне з часам і адлегласьцю, ударыўшы аб бетон, кінула далей за апору, дзе ўсе нарэшце спынілася назаўседы.
Аднаго з міліцыянтаў, якія выйшлі з машыны, нечакана званітавала. Другі дакладае па рацыі.

Ранкам наступнага дня чырвоную пляму змыць з апоры яшчэ не пасьпелі. Шматлікія пасажыры грамадскага транспарту, пабачыўшы сьляды начнога здарэньня, што праплывалі перад вачыма за вокнамі аўтобусаў ды тралейбусаў, ўзрушана пачыналі абмяркоўваць убачанае, прыносілі навіну ў працоўныя калектывы. У вячэрняй гарадской газэце, што старанна інфармавала чытача пра найбольш гучныя ДТЗ за мінулыя суткі, з’явілася паведамленьне аб жахлівых наступствах язды з перавышэньнем хуткасьці. Гэта было сто трыццыць другой тэматычнай публікацыяй у прэсе з пачатку году аб бясьпецы дарожнага руху. Чырвоны плявок свабоднага розуму на бетоннай апоры нават паказалі ў навінах па мясцоваму тэлебачаньню з камэнтарам супрацоўніка Дзяржаўтаінспэкцыі, што з’явілася сорак чацьвертым па ліку выступленьнем у сродках масавай інфармацыі на тэму барацьбы за паляпшэньне бясьпекі дарожнага руху на вуліцах й дарогах вобласьці ў бягучым годзе.

8. Паляваньне на дэмана.

Вокамгненна прамільгнуўшы працоўны дзень даўно скончыўся, чарговым разам пацьвердзіўшы, што ўсё ў жыцьці мае пачатак й заканчэньне. Гэта адбылося незаўважна для сьледчага, што заседзіўся ў кабінеце над справай. Справа была трохгадовай даўніны, аб забойстве, дагэтуль нераскрытым, з ліку тых, якія завуцца ў сучасных дэтэктыўных кніжках ды разнастайным крымінальным чытве “глухарамі”.
Сьледчы чарговым разам перачытваў радкі экспертнага заключэньня аб тым, што ахвяра забіта незвычайнай сярэбранай куляй. Сьледчы паліў цыгарэту за цыгарэтай, нечаму задумліва пасьміхаўся. Ен сядзеў над справай ужо некалькі гадзін. Аб гэтай “завіслай” справе ен узгадаў апасьля свайго ўчорашнега “ўікэнду” праведзенага на прыродзе, і адразу ж ўсё зразумеў.
“Ну што ж, лепей так і заставайся, нераскрытым!” – цяжка ўздыхнуўшы, вырашыў ен. Цішыню парушыў званок мабільнага тэлефона. Ен загасіў недапаленую цыгарэту аб попельніцу.
- Слухаю!
- Вітаю, брат Шчарбаты! - прагучаў знаемы голас, - Загадана перадаць - сеньня ўвечары а дзевятай гадзіне зьбіраемся ў замку абмеркаваць справы.
- Добра, буду.
Ен склаў паперы, хутка сабраўся, зачыніў кабінет, зьбег уніз па лесьвіцы. Трэба было яшчэ праведаць бацьку ў лякарні.
У старога апошнім часам зусім здалі нэрвы. Трапіў у ДТЗ, якоя ўтварыў звар’яцеўшы кіроўца, ледзь не загінуў. Апынуўся ў псіхіятрычным шпіталю. Потым, здаецца, адыйшоў, выпісалі, але тут чарговае нэрвовае ўзрушэньне – на вачах жудасна загінуў сябар, сам ледзьве ўратаваўся. Цяпер ізноў апынуўся ў шпіталю, у куды горшым стане.
Шчарбаты нэрвова кіраваў сваім аўтамабілям. Паехаў на чырвоны сыгнал светлафору. Паліў за рулем, зьбіўся з падліку, які ўжо пачак цыгарэт пачаў за сеньняшні дзень. Ад такога жыцьця самому крануцца розумам не цяжка. Толькі ўявіць сабе - учора аказаўся забойцай, зрабіў злачынства за якоя шукаюць ужо тры гады і займацца якім паўгады таму даручылі яму самому. Вось табе і замкненасць кола падзеяў, вось табе і падтрыманьне раўнавагі. Загуляліся. Трэба канчаць з гэтым. Хто з кім гуляе, Кадук зь імі? Трэба рашуча дзейнічаць, сеньня ен абавязкова скажа аб гэтым братам.
Псіхіятрычная лякарня на ўскраіне гораду сустрэла яго непрыветліва змрочным старым паркам, па тэрыторыі якога былі раскіданы старыя будынкі з металічнымі кратамі на большасьці вокнаў. Шмат зь іх знаходзіліся ў авврыйным становішчы і таму пуставалі. Накіраваўся да патрэбнага аддзяленьня.
Па дарозе яму сустрэліся некалькі паголеных налыса хворых у суправаджэньні санітара. Яны несьлі ведры, пустыя. “Абавязкова пашанцуе!” – падумалася сьледчаму.
Праз прыадчыненая вакно першага паверху аднаго з будынкаў заўважыў і пачуў, як у палаце хвораму, што відаць ня памятаваў, а можа й ніколі ня ведаў, як яго клічуць, крычала, старая санітарка:
- Завут цібя как? А? Как твая фамілія, е... тваю маць?! Фамілія твая как? Быдла ты! Как цібя завут? Ні знаіш?
Хворы, стоячы перад ей “на зважай”, рукі ўздоўж тулава, толькі мычаў у адказ штосьці вельмі аддалена нагадваючае словы чалавечае мовы. Было бачна, што гэтая “гульня” прыносіць задавальненьне жанчыне, такім чынам яна атрымлівае нэрвовую разрадку, і, відавочна, практыкуе гэта рэгулярна, бавячы час на дзяжурстве. Што ні кажы, кожны знаходзіць тые ці іньшыя прыемныя бакі ў сваей працы, якая б яна ні была.
“Трэба будзе зрабіць, каб бацька тут доўга не затрымліваўся” – пад уражаньнем ад пабачанага вырашыў для сабе сьледчы.
Пахмурныя мужыкі, што сядзелі ў драўлянай альтанцы, спыталі закурыць. Гэта былі кліенты, што “адпачывалі” ў аддзяленьні, дзе алкаголікаў здымаюць з “белага каня”. Ен пачаставаў іх цыгарэтамі.
Нарэшце дайшоў да патрэбнага будынку, падняўся на другі паверх. У гэтым аддзяленьні для далека ня самых цяжкіх пацыентаў дазвалялася наведваць хворых у палаце. Яго правялі да бацькі. У комнаце з высокім вакном было шэсць ложкаў.
Хворы бацька сустрэў яго дзіўным, хаця для хворага магчыма што й цалкам нармальным, пытаньнем:
- Сынок, чаму ты ніколі не паказваў мне свае паляўнічае адзеньне?
- Нашто табе, - здзівіўся сын, - ты ж не цікавіўся раней, здаецца, сам казаў – гэта глупства.
- Я хачу, каб ты прыйшоў да мяне апрануты ў яго, - хваравіта настойваў на сваім хворы.
- Бацька, тут жа ня лес, на каго мне тут паляваць? – паспрабаваў абыйсьціся жартам Шчарбаты.
- Я хачу ўбачыць цябе ў тваім паляўнічым адзеньні!
- Ну добра, добра, прыйду, калі ты так хочаш, - супакоіў ен хворага.
Але той, наадварот, не супакойваўся:
- Раскажы мне, што ты робіш на гэтых паляваньнях.
- Ну як што, палюю...
- На каго, на каго ты там палюеш?
- Вось ня ведаў, што цябе гэта так зацікавіць.
- Адкажы мне, на каго ты там палюеш?
- Ды не на каго. Я ж нядаўна толькі пачаў, толькі некалькі разоў выбіраўся, яшчэ не пашанцавала анікога падстрэліць, - схлусіў сьледчы бацьку.
- Я хачу каб ты болей не хадзіў паляваць! – істэрычна выкрыкнуў бацька.
Гучны ўскрык Яўгена Апанасавіча (а гэта быў менавіта ен, хто ж яшчэ) прыцягнуў увагу медсястры.
- Чаму? – насьцярожана спытаў сын.
- Ен заб’е цябе! Ен заб’е нас усіх! Ад яго нідзе не схавацца! Яго нельга чапаць, яго нельга нічым крыўдзіць! Чуеш, нельга! – пачаў крычаць Яўген Апанасавіч.
Падыйшла медсястра.
- Вам лепей пайсьці, хворы стаміўся, ен нэрвуецца.
- Так, сапраўды, я лепей пайду, - згадзіўся сьледчы і пачаў пасьпешліва разьвітвацца, - Бывай, бацька, на днях забягу яшчэ.
Ен накіраваўся да дзьвярэй. Але бацька, нібыта ня чуў яго словаў, ен крычаў наўздагон:
- На тваей стрэльбе есць аптычны прыцэл?! Адкажы мне! Чуеш, яго нельга чапаць!
- Супакойцеся, супакойцеся, – паўтарала медсястра.
- Ен заб’е нас усіх, ад яго нельга схавацца! – усхвалявана тлумачыў цяпер ей Яўген Апанасавіч.
Сын хутчэй ішоў прэч. “Няўжо бацька штосьці ведае? – думаў ен, - Сеньня лепей было б сюды не прыязджаць. Ну й дзянек!”.

Праз паўгадзіны пасьля сынавага наведваньня, супакоіўшыся, Яўген Апанасавіч зьвярнуўся да суседа па палаце, якога лічыў бадай што адзіным тут вартым чалавекам.
- Доктар, вы верыце ў існаваньне дэманаў?
Гэты пацыент, спраўды, раней працаваў лекарам і зараз большую частку часу выглядаў зусім нармальным, толькі калі-некалі раптоўна пачынаў плакаць і хавацца. Доктар паглядзеў на яго разумнымі інтэлігентнымі вачыма і спытаў ў адказ:
- А вы ведаеце, чаму я тут апынуўся?
- Не. Вы тут, здаецца, раней за мяне.
- Я вам распавяду. Гады тры таму я працаваў у радзільным даму. Не хачу ганарыцца, але з маіх рук у літаральным сэнсе пачалі жыцьце тысячы жыхароў нашага гораду. Дык вось, аднойчы, - былы ўрач пакутліва зморшчыўся, быццам успаміны былі вельмі балючымі, - прывезьлі да нас хворую, псіхічна хворую, яна не размаўляла, цяжарную невядома ад каго... невядома...
Доктар задумліва змоўк.
- І што? – нагадаў яму Яўген Апанасавіч аб размове.
Доктар паглядзеў на яго такімі вачыма, нібыта ў яго зараз пачнецца прыпадак.
- Я прыняў яго, прыняў гэта... нованароджаную істоту.
- Істоту? – не зразумеў былы журналіст.
- Гэта не быў чалавечы дзіценак! Галава, дзьве рукі, дзьве нагі, так, усё так, але справа нават не ў мутацыях альбо якім вырадстве, гэта была нечалавечая істота, я ўпэўнены, нечалавечая! І я паглядзеў на яго, а гэтая істота паглядзела мне ў вочы, разумееце, паглядзела мне ў вочы! І тады я ўсе зразумеў, прачытаў у яго ў вачах, зразумеў, няма выратаваньня, няма...
Доктар пайшоў прэч, ціха паўтараючы сабе пад нос: “Няма выратаваньня, няма... Нікому няма”.
Пра тое, што адбылося тады далей ен нікому не распавядаў, бо магчыма што цяпер й ня памятаваў сам пасьля перанесенай душэўнай траўмы. Незвычайны выгляд дзіценка, народжанага псіхічна цяжкахворай невядомай, уразіў усіх прысутных з акушэрскай брыгады. Маючы за плячыма вялізарны досьвед і шматгадовы працоўны стаж, ніхто зь іх у жыцьці ніколі ня сустракаў нічога падобнага. Але болей за ўсіх уражаным аказаўся гэты доктар. Сьведкі тых падзеяў распавядалі, што ен працяглы час, як загіпнатызаваны, ўважліва глядзеў на незвычайная немаўля, трымаючы яго, а потым закрычаў, увесь закалаціўся і што было моцы кінуў яго аб падлогу.
Каб ня хваляваць грамадскасць, скандальны выпадак бяз асаблівых цяжкасьцяў замялі, бо ў псіхічна хворай парадзіхі зусім ня было аніякіх сваякоў, і выпадак ня атрымаў шырокай агалоскі ў горадзе. Да таго ж, трупік немаўляці... зьнік. Самым незвычайным чынам зьнік, амаль адразу на падлозе ператварыўшыся ў прах.
Усе з акушэрскай брыгады апасьля гэтага зрабіліся веруючымі, пачалі старанна наведваць хто касьцёл, хто царкву. А доктар захварэў душой.

Сьледчы па мянушцы брат Шчарбаты спыніў аўтамабіль каля высокага катэджу, пабудаванага ў выглядзе вежы, з-за чаго яны між сабой жартоўна клікалі гэты будынак замкам. Ен належаў брату Сівому, які пабудаваў яго побач са старымі могілкамі. Абрысы стогадовых дрэў вышыней з пяціпаверховы дом праступалі на фоне цямнеючага неба. Калі ня ведаць пра могілкі, спачатку можна было палічыць, што за катэджам-вежай адразу пачынаецца якісьці стары парк. Дарэчы, Сівому тут падабалася і ен часьцяком прагульваўся па могілках, як у сапраўдным парку. Брата Сівога яны выбралі каардынатарам у сваім клюбе на гэты год, таму ен старшынстваваў на падобных “нарадах”.
Мяркуючы па колькасьці знаемых аўтамабіляў, прапаркаваных ля “замку” на вуліцы, большасць братоў ужо былі тут, Шчарбаты з’явіўся адным з апошніх. Суседзі, што пасяліліся падалей ад могілак і з якімі Сівы не падтрымліваў асабліва цесных сувязяў, хутчэй за ўсё, лічылі яго за нейкага крымінальнага аўтарытэта. І кожным разам, пабачыўшы як да яго зьбіраюцца браты-паляўнічыя, прымалі гэтую падзею за бандыцкую “сходку”.
Зьбірацца ў брата Сівога было зручна, таму што ен пабудаваў спецыяльна для гэтай мэты вялікую залю з высокімі вокнамі ў гатычным стылю і з круглым сталом пасярэдзіне.
Шчарбаты ўвайшоў у залю, павітаўся і заняў свае месца за сталом. Цяпер, калі клюб налічваў амаль два дзясяткі аматараў паляваньня на дэманаў, значная колькасць яго сяброў нават ня ведала сапраўдных іменаў іньшых, выключна мянушкі накшталт: Сівы, Барадаты, Патлаты, Руды. Ня тое, каб з таго рабіўся якісьці сакрэт, проста гэта было ім не патрэбна. Сапраўдныя імены, прозьвішчы, месцы працы – усе гэта было прыкметамі з таго іньшага жыцьця, якое было ў кожнага свае па-за сценамі клюбу. Тут гэта нікаго не цікавіла. Тут зьбіраліся з іньшай мэтай – ператварыўшыся ў пярэваратня паляваць на дэманаў. Больш меньш добра ведалі адно аднаго толькі тые некалькі чалавек, сяброў дзяцінства, што заснавалі гэты клюб.
Нарэшце падыйшлі астатнія, паседжаньне пачалося. Абмяркоўвалі галоўнае пытаньне, акцыю скіраваную на зьнішчэньне самога Кадука. Да гэтай падзеі ўжо даўно рыхтаваліся.
- Браты, я пачну з непрыемнай навіны, - паведаміў брат Сівы, - учора загінуў наш даўні сябар, чалавек, які шмат у чым дапамагаў нам, на якога мы разлічвалі, які, як я спадзяваўся, у хуткім часе ўступіць у наша братства. Менавіта зараз нам як ніколі патрэбныя людзі, бо на Кадука пойдзем усе разам. Але ж дэман ізноў пасьпеў нанесьці папераджальны ўдар. Наш сябар загінуў у справакаваным злым духам ДТЗ, таксама, як й брат Разумнік раней.
Памяць ахвяры дэмана ўшанавалі хвілінай цішыні. Паседжаньне клюбу паляўнічых мусіла працягвацца.
- Наколькі я ведаю, браты, NNNвічская ўстойлівая падпарадкаваная праява так і засталася не забітай, - сказаў адзіны з братоў.
Гэта быў каменьчык у бок Шчарбатага.
- Так. Але марнаваць час болей нельга. Калі падпарадкаваныя праявы пазбавяцца падтрымкі Кадука, мы бяз цяжкасьцяў зь імі ўсімі потым разбярэмся, - адказаў яму Сівы.
Далей абмяркоўвалі тэхнічныя дэталі прадстаячай аперацыі. Шмат спрачаліся.
- І памятайце, браты, слова Кадук не павінна прагучаць! Калі хто-небудзь пакліча яго, назаве яго імя там, лічыце, што ўсё прапала! Бо там заўседы яго час, - сказаў на заканчэньне брат Сівы.
- Ды ведаем мы! – адмахнуўся брат Барадаты.
- Але ж, я палічыў, ня лішнім будзе нагадаць. Гэта важна.
- Браты! Я маю асобная меркаваньне наконт усяго гэтага і не магу яго ня выказаць зараз, - прагучаў раптам голас брата Патлатага, - Справа ў тым, што я лічу, што мы не павінны зьнішчаць Кадука.
- Чаму гэта? – здзіўленыя твары прысутных павярнуліся да яго.
- Таму што яго існаваньне было спрадвеку прадугледжана Вышэйшым Парадкам. Я упэўнены. Лепшым доказам таму есць факт, што нават сам Пярун ня зьнішчыў яго дагэтуль. Бо гэта парушыць раўнавагу і парушыць Вышэйшы Парадак. Альбо ў нас проста нічога ня атрымаецца і мы моцна рызыкуем. Гэта не падпарадкаваная праява, якіх шмат, гэта сам Кадук.
- Брат Патлаты, ты памыляешся! Калі нават усё так, як ты сцьвярджаеш, мы ж не зьбіраемся зьнішчаць Кадука, як паняцьце, гэта, зразумела, нам людзям зрабіць немагчыма, усё адно як парушыць Вышэйшы Парадак. Але мы зьбіраемся зьнішчыць праяву Кадука, якая прысутнічае зараз у гэты час і у гэтай канкрэтнай мясцовасьці.
- Добра, брат Сівы, калі ўсё так, як ты кажаш, як ты тлумачыш. Але ж я меў сумненьні і быў павінен іх выказаць.
- Што ж брат, добра што ты падзяліўся з намі сумненьямі, адчыніў свае сэрца, аднак, спадзяюся, я пераканаў цябе?
- Не канчаткова, аднак я, канешне, не адмаўляюся ад удзелу ў агульнай справе.
- Добра! Заўтра ў поўдзень усё вырашыцца.

Паляўнічыя-пярэваратні падзяліўшыся на невялікія групы па некалькі чалавек рухаліся да прызначанага месца з розных бакоў, падтрымліваючы між сабой сувязь па радые.
- Ен там, - чамусьці шэптам сказаў Сівы Шчарбатаму і гучней у рацыю для астатніх, - Устойлівая праява наперадзе, квадрат трыццаць два, адчуваю прысутнасць упэўнена, прашу пацьверджэньня, прыём?
- Дзе? У лесе?
- Не, хутчэй за ім.
У рацыі захрыпела, потым пачуўся адказ:
- Гэта Патлаты, таксама упэўнена адчуваю прысутнасць, але за межамі прамой бачнасьці, з майго боку, напэўна, рэльеф мясцовасьці перашкаджае.
Яшчэ некалькі паляўнічых пацьвердзілі, упэўненая адчуваньне прысутнасьці дэмана.
- Хто-небудзь яго бачыць? Прыём? – спытаў Сівы.
Загучалі адказы:
- Я не бачу...
- Я таксама не бачу, але адчуваньне прысутнасьці вельмі выразная...
- З нашага боку не бачна...
- Добра, набліжаемся яшчэ на сто метраў, трымайце сувязь! – загадаў Сівы.
Кароткімі перабежкамі, прыгінаючыся яны наблізіліся да ўскрайку лесу. Сівы быў узброены нейкім арбалетам, што павінны быў страляць вялізарнымі стрэламі-гарпунамі. Шчарбаты апрача ўсёй іньшай амуніцыі цягнуў нейкую ладную металічную скрыню.
Раптам твар яго выказаў моцная здзіўленьне.
- Гэта яшчэ што?! – усклікнуў Шчарбаты і прыціснуўся да ствала дрэва.
Па сьцежцы да іх набліжаўся хлопчык на ровары, які невядома адкуль тут узяўся. Шчарбаты пасьля сваей няўдалай місіі вельмі нэрваваўся, цяпер толькі й чакаў на кожным кроку якога-небудзь падвоху. Сапраўды, нечаканае з’яўленьне хлопчыка ў гэтай рэчаіснасьці было незразумелым. Якая ў яго можа быць сувязь з гэтым колам падзеяў? А можа гэта знак, што й гэтым разам, лічы што, ўжо нічога не атрымалася?
- Давай, малой, круці хутчэй адсюль педалі! – раззлавана прыкрыкнуў ен.
Хлопчык з ганарлівым выглядам праехаў паўз яго, быццам паказваючы, што ен сам сабе гаспадар і пляваць хацеў на яго нахабныя ўказаньні.
- Ты адчуваў яго набліжэньне? – заклапочана спытаў Сівы, кіўнуўшы ў той бок, куды пакаціў хлопчык на ровары.
- Не..., - разгублена адказаў Шчарбаты.
- І я не адчуў, што б гэта магло значыць?
- Спытай хлопцаў, хто ў тым баку, ці бачаць яго.
Але тут у рацыі пачуўся ўсхваляваны голас брата Патлатага:
- Я яго бачу!
Ен меў на ўвазе, канешне, не хлопчыка з роварам, а мэту іх паляваньня - дэмана.
- Хутчэй, наперад!
Цяпер было не да хлопчыка з роварам. Сівы са Шчарбатым прыблізна праз шэсцьдзесят крокаў убычалі яго таксама скрозь парадзелыя дрэвы. Наперадзе клубілася імгла, цямнела нешта вялізарнае, зусім ня выразнае, але адчувальна пачварнае па сваей сутнасьці. Калі Ератнікі нагадвалі сваім выглядам істоты падобныя на гуманоідаў ды на жывел, гэта было штосьці ня маючае выразнай формы, падобнае болей, сапраўды, на капу сена, як сцьвярджаюць паданьні, чым на жывую істоту. Асьцярожна наблізіліся яшчэ.
Кадук заўважыў Сівога са Шчарбатым першымі з ўсіх паляўнічых.
- Ты, давай-ка, чуеш, заблытай яго трошкі, пачні, быццам, хрысціянскую малітву ўголас чытаць, ен звык ужо, што ўсе лахі перад ім стагоддзямі так робяць!
Шчарбаты з яўнай цяжкасьцю пачаў нешта пакутліва ўзгадваць. Каб жа ен ведаў хоць якую малітву або чуў калі ад каго! Толькі, напэўна, у кіно бачыў, як моляцца. “Ойча наш..., ойча наш..., а як жа там далей? Нешта там, сьвяціцца імя твае...”. Нарэшце, усё ж, штосьці прыйшло на розум. Пачаў хутка казаць па-расейску:
- Смотри, Господи, крепость, а в крепости – страх.
Мы Господи дети у тебя на руках.
Научи нас видеть тебя за каждой бедой.
Прими, Господи, этот хлеб и вино.
Смотри, Господи, вот мы уходим на дно.
Научи нас дышать под водой!*
Сівы здзіўлена скасавурыў на яго вочы, спытаў з жартам:
- Складна! Ты што, у семінарыі вучыўся?
- Песьню ў дзяцінстве чуў! – раздражнена агрызнуўся Шчарбаты.
Ад Кадука зыходзілі хвалі лютай нянавісьці. Ен, відавочна, крыху заблытаўся, бо бачыў й адчуваў людзей, сутнасць й паводзіны якіх яму заўжды былі добра знаемымі і прадказльнымі, і разам з тым адчуваў, што гэта ня простыя людзі, а таксама нейкія дэманічныя істоты. Звычайныя людзі пры сутыкненьні зь ім заўседы апыналіся ў ролі ахвяры. А гэтыя, наадварот, з’явіліся па яго, як драпежнікі. Каб нейкія ваўкалакі-аматары або якія экзэрсысты адважваліся спрабаваць напасьці на яго, такога выпадку яшчэ ніколі не было за цэлую вечнасць, за ўсю гісторыю!
Паляўнічыя таксма ніколі раней ня сутыкаліся з такой моцнай дэманічнай праявай, ня ведалі дакладна чаго ад яго чакаць. Але столькі высілкаў й намаганьняў было пакладзена дзеля дасягненьня гэтай мэты. Разважаць не выпадала, заставалася толькі рашуча дзейнічаць. Пакуль што, збянтэжанасць ворага, безумоўна, была ім на карысць.
Шчарбаты ня зводзіў вачэй з Кадука, сьціскаючы зброю, у чаканьні сыгналу. “Мы ў сваёй звычайнай рэчаіснасьці ўспрымаемся людзьмі. Вось гэты хлопчык на ровары, напрыклад, у нейкім выглядзе нас убачыў, успрыняў. А што ж адпавядае гэтай пачвары ў рэчаіснасьці? – думаў ен і раптам усё зразумеў, узгадаўшы свае папярэдняя паляваньне, - Hypocrisy – крывадушнасць!”. Вось у чым сутнасць тутэйшай цяперашней праявы Кадука! У тым, “звычайным” сьвеце існуе зараз нейкая вялізарнейшая з’ява крывадушнасьці, якая пануе над шматлікімі яе ахвярамі, выцмоктвае іх жыцьці, забівае каго паступова, каго хутка. І калі яны зараз тут зьнішчаць Кадука, дык адразу ж нешта істотна зьменіцца там, жыцьце людзей ачысьціцца ад нейкага моцнага бруду, ад нечага вычварнага, імя чаму – крывадушнасць.
Сівы дачакаўся пакуль усе групы паляўнічых, што абклалі дэмана з усіх бакоў, выйдуць на свае пазыцыі.
- Памажы нам Пярун!
Па яго сыгналу ў Кадука паляцелі дзьве сярэбраныя стралы, пушчаныя са спецыяльна змайстраваных арбалетаў. Гэтые стрэлы пацягнулі сьледам за сабой прымацаваныя да іх правады, якія раскручваліся ў паветры. Жудасны роў пачвары быў адказам на трапная пападаньне абедзьвух сярэбраных кантактаў у яго цела. Як толькі Сівы ўпэўніўся ў гэтым, імгненна крутануў выключальнік на скрыні, якую цягнуў Шчарбаты. Па правадах пабег электрычны ток.
Раз’юшаны дэман шырока разінуў сваю пашчу, зьбіраючыся засмактаць у яе ўсё жывоя навокал. Але спаралізаваны электрычным токам нічога ня мог. Яго трэсла, па вялізарнаму бясформеннаму целу прабягалі маланкі. Паляўнічыя пачалі страляць у яго сярэбранымі кулямі. У тых месцах, куды траплялі кулі, цела Кадука пачало прасьвечвацца наскрозь, вылятаць кавалкамі праха, што рассыпаўся, аплываць, нібыта плавячыся. Дэман равеў і бездапаможна разяваў пашчу, зьнікаючы на вачах. Неба зрабілася чорным, хмары алавянымі. Здавалася, разам з Кадуком у перадсьмяротных сутаргах калоціцца ды б’ецца ўся зямля.
Паляўнічыя падрыхтавалі дэману жорсткую расправу.

* тэкст з песьні расейскага рок-гурта “Аквариум”.

“хэпі-енд” - Шчасьлівае здарэньне ў дарозе.

Хлопчык стаміўся круціць педалі. Ранкам ен паленаваўся падпамапаваць колы ровару, таму зараз пучкі лугавой травы на сьцяжынцы было пераадольваць цяжкавата. Ен скіраваў да ўскрайку лесу, ад якога меў намер па наезджанай, няхай сабе й крыху пыльнай, палявой дарозе вярнуцца на лецішча, дзе ўжо, напэўна, яго зачакаліся бацькі. Хаця ен меў у іх вачах імідж даволі самастойнага хлопчыка, але адсутнічаў даўно, і гэта не магло ня выклікаць у іх занепакоенасьці.
У лесе ен выехаў на тую грунтовую дарогу, што павінна была прывесьці яго да бацькоўскага лецішча, і, разьвіў, нарэшце, хуткасць, якую раней не дазваляла лугавая сьцежка. Наперадзе было перакрыжаваньне з заасфальтаванай шашой, дзе ен, як разумны дзіценак, звычайна заўжды спыняўся, паглядаў па баках, і толькі потым, упэўніўшыся, што няма машын, перасякаў праезджую частку. За перакрыжаваньнем невялікі лясок сканчаўся і грунтовая дарога бегла па жытняму полю.
Раптам ен убачыў, што каля дрэва стаіць малады хлопец, апрануты як жаўнер, але ж толькі апрануты, бо сапраўдны жаўнер, як добра ведаў хлопчык, павінны быў мець яшчэ сее-тое з амуніцыі, знакі распазнаваньня, чаго ў гэтага ня было.
- Давай, малой, круці хутчэй адсюль педалі! – даволі груба прыкрыкнуў незнаемец.
Хлопчык яго ня напужаўся, а хутчэй пакрыўдзіўся на яго. Гэты апрануты ў стылю “мілітары”, што відавочна, тут, на ускрайку лесу, нешта пільнаваў, амаль сапсаваў яму бесклапотны настрой. Быццам, гэта яго ўласны лес, будзе яшчэ тут загадваць! На палясоўшчыка таксама зусім не падобны. Хлопчык, надзьмуўшы шчокі, праехаў паўз яго.
Да свайго здзіўленьня, на перакрыжаваньні ен убачыў яшчэ некалькі дарослых, апранутых у камуфляжнае адзеньне. Яны пазалеглі у кюветах уздоўж шашы, сядзелі схаваўшыся за хмызьняком, у некаторых ен заўважыў у руках зброю. Дзядзькі, як яму здалося, гуляюць у вайну. Сапраўднай вайны ў нашай краіне зараз не было, ен гэта дакладна ведаў, бо штодня глядзеў разам з бацькам тэлевізійныя навіны. Таму зрабіў выснову, што дарослым дзядзькам чамусьці захацелася пагуляць у вайну. Разам з тым, па пэўных вонкавых прыкметах яны сваім выглядам болей за ўсё адпавядалі добра знаемым хлопчыку персанажам з тых жа тэленавінаў, якія называліся “баевікі”. Часьцей за ўсё у расейскіх навінах паведамлялі пра тое, як армія бясконца змагаецца з баевікамі ў нейкай далекай краіне Чачне. Як быццам, амаль што ўжо канчаткова перамагаючы, аднак гэта цягнулася гадамі, колькі хлопчык сабе памятаваў. Але пра баевікоў у нашых краях навіны ніколі не паведамлялі, таму яго вельмі здзіўляла і цікавіла, чаму ж й навошта гэтыя дзядзькі гуляюць тут “у баевікоў”.
- Прывет, малы! – вясела сказаў адзін зь іх, барадаты, калі ен пад’ехаў да перакрыжаваньня, - Вось, запамятай гэты дзень на ўсе жыцьце, падрасьцеш, пра ўсе даведаешся. А зараз давай-ка, не затрымлівайся тут.
Гэты казаў не такім злым голасам, як той маладзейшы, на ўскрайку лесу, і хлопчык адважыўся ў яго запытацца:
- А што вы тут робіце? – і па-дзіцячы схітраваўшы, зрабіўшы выгляд, быццам, прыняў іх за сапраўдных вайскоўцаў, дадаў, - Вучэньні праводзіце, ці што?
- Не хлопец, не вучэньні, - барадаты трымаўся даволі вольна, але ў ім адчувалася нейкая напружанасць, - Усё ўзапраўду.
- А што тады? – працягваў дапытвацца малы, схіліўшы на бок галаву і прыплюснуўшы вока, у якоя сьвяціў сонечны прамень.
- Потым даведашся, можа яшчэ ў школе праходзіць будзеш. Ну, давай, давай, каціся далей, табе тут нельга.
Хлопчык, так й не атрымаўшы пэўнага адказу, вымушаны быў падпарадкавацца. Пераехаў шашу. Яшчэ некалькі разоў аглядаўся на дзіўных дзядзькоў, аддаляючыся. Яму было вельмі цікава, што ж яны тут робяць, але ен прызвычаіўся слухацца дарослых і калі казалі, што яму тут заставацца нельга, дык значыць нельга. Да таго ж, яны нічога пакуль што не рабілі й ня зьбіраліся рабіць. Толькі нечага чакалі. Колькі яны зьбіраліся так яшчэ чакаць - невядома, а часу ў хлопчыка ня было.
Ен выехаў з лесу на поле. Дарога адразу пачала пыліць за коламі ровару. З думак усё ня йшлі убачаныя “баевікі” і незразумелыя словы барадатага. Ен вырашыў, як прыедзе, пра ўсе распавесьці бацьку і спытаць, што ж гэта такое ен бачыў. Бацька шмат ведае, ен абавязкова што-небудзь патлумачыць.
У небе павольна плыло адзінокая белая воблачка, ніжэй за яго залівіста ціўкала, летаючы, невялікая, амаль нябачная птушка. Хлопчык запамятаваў, як яна завецца. Глядзець на яе, задраўшы кверху голаў, ня было як, трэба было глядзець на дарогу, каб ня ўпасьці. Быў самы поўдзень. Сонца стаяла ў найвышэйшай кропке.
Палявая дарога паварочвала, зьбягала з пагорка да лашчыны, дзе працякаў ручай. За ручаем было лецішча, дзе малога чакалі бацькі. Заставалася якіх паўкіламетры. Раптам наперадзе за паваротам ен пабачыў старога. Той стаяў па пояс хаваючыся ў жыце ля дарогі, увесь сівы, белы-белы, як тое воблака ў небе, абапіраўся на драўляны кій. Апрануты ен быў, як здалося хлопцу, па-жабрацку, толькі чыста, у такое ж белая, як доўгія валасы й барада, адзеньне. Усе гэта рабіла яго выгляд нейкім нярэчаісным, нясучасным. Дзед на фоне пейзажу жытняга поля нагадваў ажыўшы малюнак з кнігі народных казак. Сеньня, сапраўды, выдаўся дзень нейкіх незвычайных сустрэч!
Хлопчык спыніўся, бо стары прасіў яго аб нейкай дапамозе. Ен нават ня заўважыў, якім чынам той прасіў яго, казаў штосьці альбо заклікаў нейкім жэстам. Твар дзеда быў добрым, якім бывае твар зусім старога, шмат пажыўшага на сьвеце чалавека, на якім перад тварам вечнасьці ўжо ня адбіваюцца аніякія пачуцьці: ані добрыя, ані дрэнныя, бо ўсе эмоцыі даўно адмерлі, характар даўно страціў свае рысы, як станоўчыя, гэтак й адмоўныя, твар чалавека, што ўжо нічога не чакае ад жыцьця і якому чакаць сьмерці таксама даўно надакучыла. Малы паклаў ровар на зямлю і, як зачараваны, падыйшоў да яго. Зблізку разгледзіў, што з носа старога цякуць соплі, зусім як бавала ў яго самога ўзімку, калі хварэў. Ен здзівіўся, што дзед хварэе ў такую сьпякоту.
Праблема старога, зразумеў хлопчык, заключалася ў тым, што ен упусьціў з рук сваю насавую хустку, якая ляжала на зямлі амаль перад ім, і, па ўсей бачнасьці, маючы дрэнны зрок, ніяк ня можа яе знайсьці. Малому зрабілася шкада дзеда. Ен жвава падхапіў хустку з зямлі і працягнуў яму ў твар:
- Гэты вы, напэўна, згубілі?
Белы дзед ўзрадавана заўсьміхаўся ўсім сваім зморшчаным па-старэчы добрым тварам, і ў гэтае самае імгненьне за пагоркам ў баку шашы нешта моцна выбухнула і пасьля непрацяглай паўзы затрышчэлі кароткія чэргі аўтаматных стрэлаў. Ад нечаканасьці хлопчык спужаўся, і спужаўся яшчэ больш, калі убачыў, што пакуль ен на секунду азірнуўся ў бок выбуху, сівенькі дзядок бясьследна зьнік, а ў руце яго апынулася штосьці значна цяжэйшая вагой за насавую хустку.*
Неўзабаве стрэлы гэтак жа раптоўна, як пачаліся, спыніліся. Не на жарт перапужаны хлопчык зірнуў у сваю руку. На далоні ляжаў пачак грошай, перацягнуты банкаўскай стужкай. Ен нават ведаў, што гэта за грошы, адразу пазнаў euro, маці здаралася абменьвала на такія айчынныя рублі ў банку.
Нейкі час ен стаяў, як скамянелы, здзіўлена пазіраючы то на месца, дзе толькі што стаяў сівы дзядок, то на грошы, што трымаў у руце. Потым, спахапіўшыся, кінуўся да свайго ровару і хутчэй паехаў далей.

Калі ен з’явіўся на лецішчы, там было ўсё па ранейшаму, як заўседы. Бацька хлопчыка зьбіраў рэчы, сеньня яны рыхтаваліся вяртацца ў горад. Маці, занятая прыгатаваньнем абеду, амаль што не сварылася на яго за працяглую адсутнасць. Хлопчык ня ведаў, як расказаць пра дзіўная здарэньне, пра сустрэчу ў полі з незвычайным белым дзедам. Пад уражаньнем ад гэтай сустрэчы ен нават забыўся спачатку на першую сустрэчу – на шашы з “баевікамі”. Спрабаваў распавесьці пра ўсё маці, але тая, занятая сваімі справамі, не надала асаблівай увагі дзіцячай балбатне, ведаючы што сын мае добрую фантазыю і, як усе сучасныя дзеці зараз, захапляецца рознымі відэаказкамі ўзору “Гары Потэра” ды “Уладара пярсьценкаў”. Тады хлопчык вырашыў расказаць аб усім пазьней пад час вячэры, а калі дарослыя не павераць, у якасьці доказа прадэманстраваць ім пачак грошай, атрыманых ад дзіўнага старога. Ня вырашаць жа яны ў рэшце рэшт, нібыта, ен іх недзе скраў!
Дзядуля хлопчыка наверсе слухаў свае “радыегаласы”. Хлопчык ведаў, што дзядуля ў маладосьці сядзеў у турме і, быццам, менавіта за тое, што слухаў гэтыя замежныя радыегаласы. Хлопчык ня разумеў, якоя ў гэтым можа быць злачынства, слухаць радыёстанцыі, але яму падрабязна не тлумачылі, казалі толькі, што тады час быў такі. Затое цяпер часы перамяніліся і дзядуля мог слухаць радые, ня рызыкуючы трапіць за гэта ў турму.
Надыйшоў час вячэры, усе сабраліся за сталом, аднаго толькі дзядулі не было. Раптам ен прыбег у комнату моцна ўзрушаны:
- Чулі?! Не? Што робіцца, што робіцца! Пачалося!
- Што пачалося?
- Толькі што паведамілі. Дыктатар забіты. Прама на шашы, недзе тут, каля нас недалека. Выправіўся чарговым разам у сваю паказальную паездку наведваць радыяцыйна забруджаныя раены, тут яго і грохнулі!
- Сеньня ня першае красавіка, - не паверыў бацька хлопчыка.
- Ды хадзі сам паслухай! У Менску дзьвесьці тысяч на вуліцы выйшла! Рэвалюцыя! Рэвалюцыя!

* * *

Сям’я вярталася ў горад позна ўвечары. Каб скараціць шлях, вырашлі ехаць па шашы, што ішла праз зону радыяцыйнага забруджваньня.
Балотны пустэльнік, які ўжо шмат гадзін хаваўся ў хмызьняку каля дарогі, здалек заўважыў сьвятло фар. Аўтамабіль набліжаўся. Зрэнкі вачэй жыхара балота гарэлі ў цемры злавесным чырвоным агнем. Ен нерухома застыў у чаканьні.
Засумаваўшы хлопчык калыхаючыся ў салене аўтамабілю абыякава глядзеў праз шкло. Звонку ўжо амаль нічога ня было відаць. Раптам заўважыў, што ў цемры ў баку ад дарогі прамільгнулі дзьве чырвоныя кропкі.
- Тата, а тут есць ваўкі?
- Напэўна есць. Тут цяпер усе звяры есць, бо чалавек адсюль сыйшоў. А чалавек, ведаеш лі, самы страшны й самы небясьпечны з усіх звяроў.
Аўтамабіль, крыху скінуўшы хуткасць, прайшоў паварот шашы, які лічыўся месцам канцэнтрацыі ДТЗ, і пачаў аддаляцца. Жыхар балота цяжка й глуха ўздыхнуў, расчараваны.
Зноў чакаць. Каго ж прывядзе да яго дарога?

* Белы дзед (Бялун) - У ліку старажытных паданьняў беларусаў захавалася памяць і пра галоўнага, добрага бога, бацьку неба, Белбога, Прабога, бацьку Перуна, якога завуць Белуном, які сыходзіць часам на зямлю. Ён літасьцівы і творыць адно дабро. Белбог, ці Бялун, паказваецца толькі ўдзень, пры сонечным сьвятле. Часам Бялун любіць і пажартаваць, але заўсёды як стваральнік дабра, як дарыцель багацьця. Парою ён з'яўляецца ў жыце зь вялікім мехам , высачыўшы бедняка, што йдзе па дарозе, падманьвае да сябе рукою й просіць уцерці яму нос. Як толькі той дакранецца да носа, зь меха раптам пасыплецца золата і Бялун зьнікне. Пра такога шчасліўца кажуць беларусы: «Мусіць, пасябрыўся з Белуном».
люты – 9 траўня 2004 г.
Belarus
©  Dobry dziadźka Han
Объём: 4.366 а.л.    Опубликовано: 18 05 2008    Рейтинг: 10    Просмотров: 6579    Голосов: 0    Раздел: Приключения
«Дарога – 3 (Лiшасонця) часткі 12, 13, Эпілег»   Цикл:
Па-беларуску
«Raspad Asoby»  
  Клубная оценка: Нет оценки
    Доминанта: Метасообщество Беларуская прастора (Пространство, где участники размещают свои произведения и общаются на белорусском и русском языках)
Добавить отзыв
Логин:
Пароль:

Если Вы не зарегистрированы на сайте, Вы можете оставить анонимный отзыв. Для этого просто оставьте поля, расположенные выше, пустыми и введите число, расположенное ниже:
Код защиты от ботов:   

   
Сейчас на сайте:
 Никого нет
Яндекс цитирования
Обратная связьСсылкиИдея, Сайт © 2004—2014 Алари • Страничка: 0.05 сек / 29 •