у адно мэтро нельга ўвайсьці двойчы — так вучылі нас ва ўніверы і школе. я ў твае, ты ў мае не заглянеш вочы, бо мы не сустрэнемся пэўна ніколі.
твой эскалятар хутка едзе наверх, мой жа павольна цягнецца ўніз. я гляджу наперад нібыта завіс, ты глядзіш па старанах і пераходзіш на бег.
ты сядаеш у першы, я заходжу ў трэці. ты чытаеш вершы аб жыцьці і аб сьмерці. мне плэер таксама грае нешта такое, а цягнік проста едзе да сваёй канцавой.
і няхай паміж намі скараціцца дыстанцыя — стане максімальна дапусьцімы мінімум... усё адно мы будзем на розных станцыях, мы застанемся на розных лініях...
у адно мэтро нельга ўвайсьці двойчы — так вучылі нас ва ўніверы і школе. я ў твае, ты ў мае не заглянеш вочы, бо мы не сустрэнемся пэўна ніколі.
|