Я ня ведаю, які сёньня дзень і які зараз год, А таксама, што гэта за горад, краіна, плянэта.. Быць можа, змагу я ўзламаць гэты загадкавы код, Хоць ня ведаю сэнсу жыцьця і жыцьцёвае мэты.
Ты ня ведаеш, хто ты, ня ведаеш, хто я і хто мы, І ці сустрэнуцца нашыя дзьве паралельных дарогі. Ці дайдзем, ці ўпадзем на шляху ад сусьветнае стомы? Ты ня ведаеш, людзі мы, альбо можа быць, што і богі.
Магчыма, увесь гэты сьвет існуе толькі ў маімі уяўленьні. Магчыма, увесь гэты сьвет існуе толькі ў тваім уяўленьні. І якую пігулку прыняць — сінюю ці чырвоную — Ты ня ведаеш... Я таксама ня ведаю...
|