Чаго шкадаваць тых, хто памёр ў немаўляцтве, - Яны не спазналі падману, нянавісьці, здрады... Мне не шкада й тых, хто ва ўзросьце трошкі за дваццаць Зьгінуў, сэрца імкнучы пад кулі, на барыкадах...
Хто б ты ня быў, ўсім аднолькава наканавана. Князь ці жабрак, генерал або просты салдат - Кожнага шлях палягае праз гэтую браму, З-за якой ўжо ніколі нікому ня будзе вяртаньня назад...
Як я сканаю, мой прах закапайце у лесе Ля крыніцы жывой, што струменьчыкам б'е з-пад зямлі. Хай навокал увесну бялютка квітнеюць пралескі, Хай рупліва зьбіраюць нектар з тых пралесак чмялі...
|