калі разьбіваць сваё сэрца многа разоў, у рэшце рэшт ад яго застанецца адна парахня.
я пассыплю яе ў плястмасавы слоік ад маянэзу і закапаю ў гэны сардэчны пыл грэйпфрутавае зернетка. магчыма, вырасьце дрэўца, заквітнее і запладаносіць, а я ведаю - ты вельмі любіш грэйпфрутавы сок...
хаця к чорту! няхай лепей ветрык разьвее той пыл над якім беларускім балотам. і будзе ўначы маё сэрца сьвяціцца зьнічкамі, а жабкі навучаць яго лепшым песьням каханьня.
а можа ссыпаць мне сэрца ў хвалі Сусьветнага Акіяну? тады гэтым песьням яго навучаць кіты...
а можа пакуль пачакаць? адалі напэўна штосьці яшчэ можна зрабіць з расьцярушаным сэрцам?!.
|