Кайданы сьцінаюць дух, на засоўцы дзьверы, І дарэмна йржаньне пад вакном каня. Я прыдумаў сам сябе і жыву я верай У свабоды надыход па сканчэньні дня.
Мне ў тваіх вачах, нажаль, не знайсьці апоры. Боль свой я перамагу, вырваўшы з грудзей Сэрца - трапяткі клубок - дам яму прасторы. Разьвітацца ўсе прыйдуць акрамя цябе.
Памалюся, апрану чыстую кашулю; Быў бы трапным пісталет ды й умелым кат. Непакорны голаў мой супакоіць куля, А хлусьлівы суд страшней Божага ў сто крат.
Вырвуся з палону я, калі хопіць сілаў, Зьнішчу чорны нагавор, зьнеслаўленьні ўсе. Конь, за ветрам бегучы, з ног падкову ськіне. Падбяры яе тады - шчасьце прынясе...
Пасьля скачкі цяжка конь дыхае ад стомы, І ад поўні на зямлю лёг блакітны цень. Людзі добрыя вядуць пра мяне размовы, Чысьціць сваю зброю кат. Заўтра - цяжкі дзень...
|