мы з табою па розных баках мяжы, як Монтэнэгра і Сербія. а тут у нас дробны дожджык імжыць — лета з восеньню граюць у дэрбі.
тут па палях шпацыруюць буслы, жыта жнуць і зьбіраюць бульбу. ветрык дзьме і зьмятае дворнік стары лісьце пажоўклае ў гурбы.
адыходзяць грыбы ўжо і камары адлятаюць на поўдзень да мора. і валхвы ўжо напэўна рыхтуюць дары. цікава, ці мне што падораць?
і агулам, калі ня браць пад увагу сацыяльнае ды асабістае, то можна тут жыць і трымаць раўнавагу: аджа wszystko ў нас zajebiste.
|