У срабрыстым сьвятле месяцовым Да шырокай і ціхай ракі Па-над лесам крочылі трое - То несьлі труну мужыкі.
Па сьцяжыне ішлі яны гладкай, А над імі ўжо лётаў кажан І ваўкі падкрадаліся ззаду, А нябожчык ў труне ляжаў.
Крумкачы ў сьвятле поўні луналі, І нясьліся ваўкі з усіх ног, На зямлю тут труны крышка ўпала... І нябожчык кудысьці пабёг.
"Гэй, куды ты пабёг, нягодны!"- Адзін з мужыкоў пракрычаў... А ён - мёртвы зусім і свабодны І перад ім - шлях у рай. ----- На стале шклянка гарэлкі І кавалачак хлеба з сольлю. Я памёр, але ўсёткі веру, Што не памру ніколі!
|