Роднаму гораду прысьвячаецца
|
- Я табе не веру, тэле-тэлефон даверу, - хрыпела пыльная радыё, у нетрах якога знайшло свой апошнi прытулак не адно пакаленьне прусакоў, - я табе нiколi больш не пазваню! Патэлефанаваць у гэтую кватэру, сапраўды, было немагчыма. Тэлефон даўно адключылi з прычыны вялікай запазычанасьці, а жыцьцё, вiдаць, паказала, што жыхары ня маюць ў iм асаблівай патрэбы. Прызвычаіліся, напэўна, абыходзіцца бяз яго, інакш бы заплацілі. Чалавек у брудным, даўно ня мытым адзеньнi, выйшаў з дому. Сказаў жонцы, што пойдзе вудзiць рыбу і нават, на самой справе, прыхапiў вуду. Яна ня ведала, што ён прыхапiў таксама з дому амаль поўную пляшку гарэлкі, якая, здавалася, надзейна была ёй ад яго прыхавана на свае лекавыя патрэбы, ладзiць кампрэсы хворым нагам. Каб жанчына даведалася пра гэта, яна б, узлаваўшыся, вельмi моцна зьбiла яго, што дарэчы, рабiла ўжо ня аднойчы, але рабiла хутчэй ад адчаю і безвыходнасьці свайго жыцьця зь iм, чым маючы спадзяваньнi такiм чынам адвадзiць яго ад пьянства. Пакiнуўшы кватэру, чалавек сыйшоў па лесьвiцы нiжэй на два паверхi, спынiўся, выцягнуў з кiшэнi бутэльку, адкаркаваў, па-майстэрску раскруцiў, адкiнуў галаву і вылiў зьмесьцiва сабе ў рот. Прыклаў да вуснаў рукаў, гучна хакнуў. Увесь трук заняў адно iмгненьне. Усё. Цяпер, як кажуць, што з’еў – тое не аднiмуць. Пустую бутэльку схаваў назад у кiшэню, можна здаць. Ён выйшаў з пад’езду з аптымiстычным настроем. Дзень пачаўся даволi нядрэнна. «Аматар рыбнай лоўлi» затрымаўся на гэтым сьвеце ўжо дзесьцi за сорак год. У апошнiя гады неяк непрыкметна прыляпiлася да яго мянушка – Гнаёк. Iншы палiчыў бы абразьлiвай, а ён не. Таму як меў фiлязофскi склад розуму. Да таго ж, цяпер ня засталося людзей, хто б зьвяртаўся да яго iнакш. Яшчэ зусiм нядаўна працаваў інжынэрам на буйным прадпрыемстве. Кажуць, шчасьліўцы гадзiн ня назiраюць. Гнаёк у тыя часы шчасьлiвы ня быў, таму як жыў па гадзiннiку. Гэта яго вельмi прыгнятала. Па гадзiннiку - на абрыдлую працу, па гадзiннiку – з працы да абрыдлай сям’i, па гадзiннiку – футбол у тэлевiзары, па гадзiннiку адчыняецца й зачыняецца крама. Гэта цягнулася гадамi пасьля таго, як скончылася дзяцiнства, у якiм па гадзiннiку была толькi абрыдлая школа. Тады здавалася, што дарослая жыцьцё прынясе нейкую свабоду, аднак, апынулася наадварот, усе жыцьцё зрабiлася «па гадзiннiку». Ён не жадаў скарыцца лесу і пачаў паступова зьмяняць свае абрыдлая жыцьцё. Была яшчэ пакута. Гнаёк пакутваў ад усьведамленьня жорсткай умовы iснаваньня ў грамадстве, ад якой няма куды было падзецца. Ад залежнасьцi ад грошай. Ен адчуваў, што пазбавiцца гэтай несвабоды магчыма толькi зрабiўшыся незалежным ад грошай, што дало б магчымасць разам з тым пазбавiцца залежнасьцi ад жыцьця па гадзiннiку. Гэтага было магчыма дасягнуць толькi ў дзьвух крайніх выпадках: калi ня мець грошай зусiм і абыходзiцца, альбо мець такую колькасць, што нiколi ня скончацца. Апошняя было недасягальным, першае – спаць абклаўшыся кардонкамi, здабываць ежу на сьметніку, ствараючы канкурэнцыю варонам, катам ды сабакам у барацьбе за выжываньне - таксама ня прываблiвала. Таму як быць максымалiстам у гэтым пытаньнi ня атрымлiвалася, Гнаёк быў вымушаны iсьцi на кампрамiс з жыцьцем. Ен абмежаваў сваю патрэбу ў грошах у асноўным коштам пляшкi гарэлкi цi мацаванага напою. Але жыцьцё было няшчаслiвым, зразумела, не толькi з гэтай грашовай прычыны. Куды большую пакуту яму прыносiла ўсьведамленьне недасканаласьцi навакольнага сьвету, у той час як душа яго прагнула каб ва ўсiм меўся належны парадак й справядлiвасць. Ен разумеў, што рэчаiснасць жорсткая, нясправядлiвая i, калi так есць, напэўна, iнакш быць ня можа. Аднак, аднекуль жа ў душы закладзена веданьне й паняцьце аб парадку ды справядлiвасьцi. Душа пакутвала, гарэлка здымала гэтыя пакуты, выконвала ролю анэстэзыi. Гнаёк шкадаваў сваю душу й iмкнуўся ўсё часьцей ды часьцей палягчаць яе пакуты. «Па гадзiннiку» ў жыцьцi засталiся толькi вiнаводачныя крамы. Гэтую непрыемную дробязь ен жыцьцю дараваў. Таксама свабодалюбiвую натуру прыгнятала iснуючая ў грамадстве агульнапрынятая мера хлуснi. Якой трэба было прытрымлiвацца. У розных жыцьцевых выпадках яна называлася па-рознаму: ветлiвасьцю, акуратнасьцю, упэўненасьцю, разумнасьцю, павагай, посьпехам, цi як-небудзь яшчэ. Але заўседы гэта было хлусней – хлусней сабе, хлусней акружаючым й хлусней акружаючых. Гнаёк пазьбягаў iсьцi люднымi месцамi, па вулiчных ходнiках, стараўся болей дварамi. Яму былi непрыемны позiркi мiнакоў ды й трапляць на вочы мiлiцыянтам iньшы раз ня хацелася. Хаця крочыў ен упэўнена, ня хiстаючыся. Ен заўсёды добра адчуваў тую мяжу свайго стану, да якой ахоўнiкi правапарадку пагрэбуюць пэцкацца аб яго ды палiчаць за лепшае, каб валацуга сам сыйшоў прэч з даверанага ўчастку патруляваньня. I канешне ж, разумеў, у якiх мясьцiнах гораду можна бяз боязi iсьцi хiстаючыся, а ў якiх, яму лепей ня з’яўляцца ўвогуле, нават цвярозаму. Дзеці, што гулялі ў двары, насьцярожана праводзiлi вачыма сутулую шэрую постаць. Абыйшоў разлапiсты куст, зьвярнуў за вугал абласной бiблiятэкi. У закутку за будынкам бiблiятэкi было вельмi зручная месца, каб у прыцемку спраўляць малую патрэбу. Народныя масы шырока карысталiся гэтым. Трэба было толькi затрымаць дыханьне, бо ў сьпякотнае надвор’е грэблiвага чалавек магло й званiтаваць ад тых мiязмаў, што зыходзiлi ад сьценаў сховiшча ведаў. Далей шлях большасьцi мiнакоў пралягаў праз могiлкi. Зараз яны былi зруйнаваны, так што некаторыя нават й ня здагадвалiся, што пад паверхняй зямлi ляжаць сотнi мерцьвякоў. На гэтым месцы зрабiлi парк, у якiм знайшлося месца й некалькiм старым дрэвам, што былi ў свой час сьведкамi пахаваньняў. Жывыя клапацiлiся пра сабе, пакiнуўшы клопат аб памерлых самiм памерлым. Помнiкi, плiты расьцягнулi на свае патрэбы ды на помнiкi новым героям новага часу, у гонар якiх пераймяноўвалi вулiцы. Цяпер падлеткi ганялi мяч на лужайцы, маладыя матулi гулялi зь дзецьмi, на лавах адпачывалi старыя, вечарамi зьбiралася моладзь, ня ведаўшая, чым сабе заняць. Алея, пракладзеная па касьцях, выводзiла да буйной гарадской магiстралi. Туды Гнайку было ня трэба. Ен ведаў ад сваёй мацi пра клады й таму ня любiў бываць тут, як i ўвогуле ня любiў бываць на кладах, хiба што ўвечару, з нагоды практычнай карысьцi, калi ад моладзi заставалiся пустыя бутэлькi. Ад бiблiятэкi Гнаёк накiраваўся ў роў. Крутая вулачка падвяла яго да драўлянай лесьвiцы. Гэта быў адзiн з уваходаў у царства прыватнага сэктару, якi сучасная забудова паступова выцясьняла ў рвы ды на ўскраiны. На схонах рову ў зелянiне садоў хавалiся адна- й двухпавярховыя дамкi, па баках вузкiх завулкаў, што згубілі свае пачаткі ды заканчэньні паўстагоддзя таму, тырчэлi з зямлi iржавыя вадаправодныя калонкi. Звычайна, такія завулкі мелі назвы рэвалюцыйных месяцаў й нумары, зблытаныя зараз, накшталт Другі лютаўскі альбо Пяты кастрычніцкі, бо завулкаў было шмат, а рэвалюцыйных месяцаў, на шчасьце, выдалася ўсё ж некалькі меней. Нечакана для сабе можна было сустрэць завулак названы ў гонар якога-небудзь сусьветна вядомага кампазытара, Баха альбо Моцарта, якіх ўлада таксама сьціпла шанавала. Па дну рову працякала невялiкая рэчка. Наверсе быў шумлiвы горад з шырокімі вулiцамi, прасьпектамi, грамадскiм транспартам, шматпавярховымi каменнымi будынкамi, а тут, унiзе было зацiшна, панаваў зусiм iньшы тэмп жыцьця. Частка дамоў ужо шмат год была пакiнутая, яны стаялi з праламанымi дахамi, з забiтымi дошкамі вокнамi. У гародах парасло пустазельле. Каля iньшых коўзалiся дзецi ў брудным адзеньнi, на вяроўках сушылася бялiзна. Там жыхары яшчэ працягвалi iснаваньне. Зрэдку, прыблiзна адзiн на два дзесяткi, сустракалiся дамы за добрымi мураванымi агароджамі з цэглы, крытыя металачарапiцай, са шклопакетамi ў вокнах, з абавязковай спадарожнiкавай антэнай-талеркай на даху ды адной альбо некалькiмі iньшамаркамi ў двары. Iх жыхары намагалiся рабiць сваё iснаваньне падобным да жыцьця. Тут у рове, яшчэ ў пачатку вясны, Гнаёк пазнаемiўся з незвычайным чалавекам. Таго клiкалi Пятром Дзям’янавiчам. Ен быў не падобны да iньшых пьянiц. Дакладней, ня пазнаемiўся, а пазнаў у iм былога аднакласнiка, зь якiм ня бачыўся болей за два дзясяткi гадоў, так бы мовiць, пазнаемiўся нанава. Увогуле, ен, мiж iньшым, ня быў да канца ўпэўнены, што гэта менавiта былы школьны таварыш, таму як знаходзiўся пад час знаемства ў добрым падiтку. Але той настолькi ўпэўнена ды пераканаўча папракаў яго за адсутнасць на вечарах сустрэч выпускнiкоў, узгадваў нейкiя адметныя выпадкi са школьнага жыцьця, што Гнаёк мiжволi згадзiўся прызнаць у iм сябра дзяцiнства. Незвычайнасць справы стваралася тым, што Пятро Дзям’янавiч займаў значнаю пасаду ў аблвыканкаме. Ен быў заўседы апрануты ў добры чысты (з пачатку) касьцюм-тройку, частаваў добрымi цыгарэтамi, меў вельмi самавiты выгляд. Гнайку падабалiся пачатак i сярэдзiна сумеснага расьпiцьця зь iм. А вось заканчэньне зусiм ня падабалася. У вялiкага чыноўнiка заўжды вадзiліся грошы й таму заўседы пiлi за яго кошт. Ен абяцаў легка вырашыць любоя складаная пытаньне наконт будаўнiцтва жыльля, атрыманьня беспрацэнтнай ссуды ў банку, уладкаваньня на добрую працу цi набыцьця якой-небудзь рэчы па цане вытворцы, значна нiжэйшай, чым у краме. Зразумела, на самой справе, нiколi ня стрымлiваў абяцаньняў і ня ўзгадваў у сваiм звычайным жыцьцi пра тых алкашоў, каму iх шчодра раздаваў. Але чуць гэтыя абяцаньнi й запэўнiваньнi ў сваiх моцных магчымасьцях з вуснаў значнай асобы, з якiм сеньня пьеш з адной пляшкi, а назаўтра можаш пабачыць яго ў мясцовых тэленавiнах, усе роўна, было Гнайку прыемна. Спачатку Петр Дзям’янавiч веў разумныя размовы, мог даць карысную параду, ад яго Гнаёк даведваўся шмат аб чым цiкавым. А потым, апасьля прыняцьця пэўнай крытычнай дозы, ен неадкладна прымаўся здымаць нэрвовая напружаньне ад сваей цяжкай дзяржаўнай працы. Менавiта за гэтым ен, уласна кажучы, раз-другi на месяц й спускаўся ў роў, шукаючы выпадковых сабутэльнiкаў альбо напiваючыся ў адзiноце - дзеля атрыманьня нэрвовай разрадкi. Тады ен пачынаў сабе дзiўна паводзiць. I хаця Гнаёк рабiўся пад уздзеяньнем сьпiртнога вельмi талерантным, нават адчуваў еднасць з маці-прыродай і адчуваў сабе грамадзянiнам сьвету, пачынаў ставiцца з разуменьнем да ўсяго на сьвеце, і, здавалася, быў здольны ўсьвядомiць ды асэнсаваць што хочаш, яму, усё ж, ня падабалася гэта. Ен ня разумеў складанага псiхафiзiялягiчнага механiзму дасягненьня Пятром Дзям’янавiчам душэўнага спакою ды раўнавагi. Асаблiва зьнешнiх праяваў, што суправаджалі гэты працэс, якiя, як вынiкала са словаў адказнага супрацоўнiка, былi неабходныя і бяз iх анiяк ня магчыма было абыйсцiся. Сканчалася звычайна ўсё заўседы прыкладна аднолькава. Так, апошнiм разам, калi Пятра Дзям’янавiча затрымлiваў нарад мiлiцыянтаў, ен апантана займаўся ананiзмам перад чарвiвым трупам здохшага бадзяжнага сабакi. У той дзень яны легкадумна ўладкавалiся ў зарасьцях хмызьняку над схонам рову, насупраць гатэлю, у дзьвух кроках ад адной з галоўных вулiц гораду. На першы погляд памылкова здалося, што месца бясьпечная. Аднак, выявiлася, што й сюды захажваюць мiлiцэйскiя патрулi. Гнаёк тады пасьпеў схавацца. Яму ў такiх выпадках заўжды было вельмi сорамна. За Пятра Дзям’янавiча. Яму чамусьцi здавалася, што каб так сабе паводзiў якi звычайны пьянiца, дык тое яшчэ нiчога. Кожны шалее па свойму. Але, пры яго значнай аблвыканкамаўскай пасадзе, што не кажы, а сорамна. Гнаёк адчуваў нейкаю частку вiны за яго паводзiны й на сабе, за тое, што перад гэтым пiў разам зь iм. Гэта пачуцьце сораму непрыемна афарбоўвала цяжкая пахмельле наступнага дня. З гэтай нагоды Гнаёк меў падвоенаю прагу як мага хутчэй аблегчыць свае ранiшнiе пакуты. Тады, са шкадаваньнем, што пры ўсей сваей шчодрасьцi Петр Дзям’янавiч ня пакiнуў яму грошай на апахмелку, ен выпраўляўся на пошукi. Зараз было б вельмi дарэчы сустрэць гэтага школьнага сябра - прадстаунiка ўлады. Ен адчуваў, што пасьля ўжытай амаль поўнай бутэлькi, за паводзiны Пятра Дзям’янавiча ўжо ня будзе так сорамна, як калi пачынаеш разам зь iм. А дадаць вельмi хацелася. Хаця за ўвесь час цяперашнега знаемства Гнайку даводзiлася выпiваць зь iм разы чатыры, ня болей, таму імавернасць такой сустрэчы была нязначнай. Да таго ж, два разы Петр Дзям’янавiч дамаўляўся зь iм аб наступных сустрэчах сам загадзя, арыентуючыся па адметных каляндарных датах – назаўтра апасьля праваслаўнага вялiкадня, на другi дзень апасьля першага мая. А вось у апошнi раз ня пасьпеў. Перашкодзiла нечаканая ўмяшальнiцтва мiлiцыянтаў. I толькi раз, гэта быў наступны пасьля першага знаемства, сустрэча адбылася выпадкова. На гэткае раптоўнае спатканьне Гнаёк спадзяваўся й зараз. Але, да яго вялiкага засмучэньня, сустрэўся зусiм iньшы чалавек. Ен заўседы выклiкаў у Гнайка непрыязные пачуцьцi за сваю схiльнасць надаваць сабе значнасьцi, асаблiва, калi паддасць, й увогуле, за тое, што быў прыдуркам. Звычайна ен пачынаў распавядаць пра свайго брата, што некалi ваяваў у Аўганiстане й быў паранены. Ен распавядаў так, як быццам сам там быў, настолькi красамоўна й упэўнена, што верагодна брату-аўганцу самому было б вельмi цiкава яго паслухаць. Распаляючыся ад сваiх расповядаў усё больш й больш, ен ужо амаль пачынаў разрываць кашулю на грудзях, даводзячы сабутэльнiкам, «якiя рабяты там былi», аўтарытэтна спрачацца аб тактычных асаблiвасьцях вядзеньня баявых дзеяньняў у гарыстай мясцовасьцi, дасьведчана разважаць пра моцныя й слабыя бакi зброi ды вайсковай тэхнiкi, што там выкарыстоўвалася. Не дай божа было яму запярэчыць. Таму, ня дзiўна, што калi аднойчы нехта з сяброў па стакану пачаў сцьвярджаць, што брат-герой на самой та справе ўжо колькi год нават ня жадае бачыцца з апусьцiўшымся сваяком, а яму тое было вядома дакладна, знаўца аўганскай вайны кiнуўся ў бойку й ледзь ня задушыў яго. Iньшым разам, як аднойчы заканамерна-выпадкова сустрэўшыся, у гарадскiм парку, утрох прапусьцiлi па першай, гэты прыдурак дэманстрацiўна выцягнуў паперны скрутак з белым парашком. Маўляў, глядзi сюды, правiнцыя. Дастаў, бо маю сувязi з патрэбнымi людзьмi. Вам так ня жыць. Высыпаў парашок на далонь, нядбайна зрабiў «дарожку». Горда зiрнуўшы на прысутных, уцягнуў яго носам й запэўнiў, што зараз будзе «прыход», а пад вадзяру ўстаўляе так, што зусiм «поўны ўлет». Спрабаваў ужо ня аднойчы. Тады iх усiх, разам з прыдуркам й зь яго парашком, у парку павязалi. На шчасьце, потым высьветлiлася, што парашок быў звычайным пральным парашком. Пры ўсiм нежаданьнi Гнайка зараз «тусавацца» з прыдуркам, была абставiна, якая пераважала гэтая нежаданьне. Брат «аўганца» меў сёньня грошы. Напэўна адняў у падлеткаў у сваiм двары альбо скраў у цешчы. Iх амаль хапала на бутэльку белай. Перспектыва вельмi заманлiвая. Неабходную колькасць дробязi мог дадаць Гнаёк, пашукаўшы ў кiшэнях. А потым «мэкнуць» па-хуткаму, ды разыйсьцiся – вось й вырашэньне праблемы. Каб прыдурак толькi не прычапiўся са сваiмi навязьлiвымi размовамi. Паднялiся з рову на прасьпект. Вырашылi, што браць пойдзе Гнаёк, таму што прыдурак ужо даволi не трывала стаяў на нагах і, да таго ж, быў у вельмi бруднай вопратцы, бо дагэтуль падаў некалькi разоў. Хвiлiну павагаўшыся, ен аддаў Гнайку грошы і застаўся чакаць каля крамы. У вiнаводачным аддзеле была невялiкая чарга, чалавек пяць-шэсць. Нарэшце, праз некалькi хвiлiн Гнаёк нецярплiва працягнуў грошы – кiпку дробных купюраў, хрыпата вымавiў: - Водку. Емкая гандлярка змерыла цяжкiм позiркам яго, працягнутыя iм зьмятыя грошы, не хаваючы сваёй агiды да алкаголiка, наўмысна здзеклiва ўдакладнiла: - З закруткай? - Не, звычайную. Гнайку захацелася зараз, хаця б насуперак ей, адказаць: «Так, канешне», але на бутэльку з закруткай гэтых грошай усе адно не хапала i мiзантропка за прылаўкам гэта выдатна разумела. - Што яшчэ? – з прынiжаючай пакупнiка ветлiвасьцю запыталася яна. - Усё. Паклаўшы бутэльку ў кiшэню, Гнаёк накiраваўся да выхаду, але раптам спынiўся. Ззаду незадаволена забурчэла тлустая цетка з торбамi ў абедзьвух руках, што ледзь не наляцела на яго. «А ведь жа абавязкова прычэпiцца са сваiмi размовамi!» - падумаў ён. Бутэлька была ў яго, адчувальна адцягвала кiшэню. Чамусьцi вельмi не хацелася вяртацца да прыдурка. На што ён яму цяпер? Але ж ен там звонку чакае… У душным застаялым цяжкiм паветры тарговай залi, прасякнутым разнастайнымi пахамi харчовых прадуктаў, аднекуль з’явiлася сьвежая плынь. Гнаёк павярнуў галаву ў той бок. Убачыў, што адчынiлi дзверы ў калiдор, па якiм грузчыкi з вулiцы зацягвалi ў краму прадукты. Гэта быў выхад на другi бок будынку, у двор. Усяго якiх дзесяць крокаў. Гэта было выйсьце. Рашэньне прыйшло iмгненна. Ен накiраваўся туды. Праходзячы па калiдоры, заўважыў, як у бакавой падсобцы каля скрыняў грузчык гульлiва цiскае прадаўшчыцу. Тая, павiскваючы, вясёла лупiць нахабнiка па руках. Яны, напэўна, нават й ня ўбачылi Гнайка, што прашмыгнуў, як цень. Усё! Ён на волi. З бутэлькай белай. А прыдурак на прасьпекце няхай чакае. Ён й так у «добрым» стане. Канешне было б цяпер непрыемна сустракаць яго ў будучым. Такiя ўчынкi звычайна ня даруюць. Лепей, напэўна, упусьцiць з рук на асфальт поўную сетку з «бухлом», набытым кампанiяй на апошнiя грошы. Ня так крэпка паб’юць. А можа прыдуркаваты засне на лаве, каля крамы й нiчога ўвогуле не прыгадае пра сеньняшнi дзень. А можа ня сеньня – заўтра адаб’юць яму галаву, з яго характарам гэта хутка. Ды што там думаць, пайшоў ён куды падалей! Зрэшты, Гнаёк ня зьбiраўся падтрымлiваць з гэтым прыдуркам якiя-небудзь зносiны ў далейшым. А калi дзе сустрэнецца, калi будзе памятаць пра ашуканства й палезе разьбiрацца, дык атрымае па пысе. Гнаёк, ашчадна прыцiскаючы ў кiшэнi рукой блiскуча здабытую бутэльку, зноў накiраваўся ў роў. Цяпер неабходнасць у Пятры Дзям’янавiчы, альбо ў якiм iньшым людскiм асяроддзi, адпадала сама па сабе. Ён утульна ўладкаваўся на беразе рэчкi. Праўда, ужо побач была даволi ажыўленая вулiца, што перасякала роў, iснавала рызыка трапiць на вочы мiлiцыянтам. Але знаходлiвы Гнаёк расклаў вуду, знайшоў у сваёй торбе палiэтыленавы пакет, а ў iм хлебны мякiш. Застаўся яшчэ з прошлага разу. Калi што - ен рыбак, праходзь мiма, ня чапай. Хутка адпiў з бутэлькi, зноў схаваў яе. Было курыць. Зрабiлася добра. Нашто яму, спытацца, якая кампанiя? Зь iмi толькi трапiш абавязкова ў якiя-небудзь непрыемныя прыгоды. Ён закiнуў вуду, так, для парадку, ня спадзяючыся нi на што. Адкуль у гэтай канаве возьмецца рыба? Да таго ж побач на металiчнам пешаходнам мастку моцна грукаюць нагамi па насцiле гуляючыя мурзатыя дзецi-бесяняты. Але, не прайшло хвiлiны – клюнула. Гнаёк падсёк, выцягнуў. Ладная! Настрой зрабiўся яшчэ лепшым. «Занясу жонцы, можа мегера не будзе так злаваць» - падумаў ён. Закiнуў зноў. «Гэту справу патрэбна спырснуць!». Не пасьпеў адарвацца ад пляшкi, яшчэ клюе! Ледзь не папярхнуўся. Падсёк, выцягнуў. - Эх! Пайшла фарэль! – узрадваўся Гнаёк. Праз некалькi хвiлiн ён злавiў трэццяю. Потым яшчэ дзьвух, трошкi мяльчэйшых, затое амаль адразу адну за другой. Рыбiн складаў у пакет. За кожны здабыты трафэй узнагароджваў сабе вялiкiм глытком гарэлкi. Сапраўды, рыбалка ўдалася! Сонейка прыгравала рачны беражок, пьяненькага шчасьлiвага Гнайка на iм.
* * *
- Фу, як сьмярдзiць! – старшына з накiнутым на плечы белым халатам, скрывiўшыся ад агiды, дастаў з ячэйкi на палiцы пакет, - можа выкiнуць, га? - Не, мы павiнны вярнуць усе рэчы, - скрывiў рот злоснай усьмешкай яго калега. - Але ж, панюхай! Адразу званiтуе! - Не, дзякуй! – адхiснуўся той, - Што ж ты чакаў, бля, такая сьпякота стаiць! Аддадзiм, няхай сам выкiдае. А то, можа яшчэ з’есць! Мiлiцыянты гучна зарагаталi ўдаламу жарту. У пакойчык прывялi памятага санлiвага Гнайка. Ён шчурыўся на сьвятло, што прабiвалася скрозь бруднае шкло невялiкага вакенца. Звонку яно было ўмацавана iржавымi кратамi з аблезлай фарбай. - Працуеш дзе? - Нiдзе, - пахмурна прабурчэў ён у адказ. - Пры iм вось, даведка была, што часова безпрацоўны, стаiць на ўлiку ў службе занятасьцi. - Распладзiлася вас тунеядцаў! Значыць, туды паведамiм… Гнайку вярнулi яго вопратку, вуду, грэблiва працягнулi пакет з уловам. Рыбiны з налiтымi крывёй вачыма валялiся ў нацекшай зь iх бруднай жыжцы карычняватага колеру. Да сценак пакету там-сям прыляпiлася луска. - Выбачай, халадзiльнiку ў нас тут няма. Не прадугледжана, – зьдзеклiва пасьмiхнуўся Гнайку ў твар старшына на разьвiтаньне.
Небарака выйшаў з памяшканьня. Пастаяў на вузкiм ходнiку. Паглядзеў у адзiн бок – вулiца крута ўздымалася ўгору, наверсе на перакрыжаваньнi снавалi аўтамабiлi, некуды сьпяшалiся нечым заклапочаныя людзi, вiднеўся вуглавы будынак са стылiзаванай пад замкаваю старыну зубчатай вежай наверсе; паглядзеў у другi бок – вулiца зьбягала ўнiз да маста на самае дно рову. Недалека адсюль было тое «рыбнае» месца, дзе яго i падабралi ўчора. Невялiкiя дамкi прыступкамi масьцiлiся ўздоўж вулiцы, што надавала ёй падабенства з вулiцай якога-небудзь партовага паўдневага гарадку, вядучай з гары да гаванi. Але яна вяла ў роў, а на супрацьлеглым баку таксама крута выбiралася зь яго. Некалi, у былыя часы па ёй ездiлi да сталiцы, зараз тые часы мiнулi, вулiца, ператварыўшыся ў адну з шэраговых гарадскiх вулiц, страцiла адмысловую гiстарычную назву, а тая сталiца аказалася сталiцай iньшай дзяржавы. Цяпер вулiца насiа iмя чалавека, якому ў адным з горадскiх паркаў быў усталяваны помнiк-абэлiск, скрадзены з тых самых зруйнаваных старых могiлак. Стоячы на паўгары, Гнаёк вырашаў, у якi бок пайсцi. Усе довады розуму й пачуцьцяў, зразумела, цягнулi ў роў. Але пасьля абуджэньня ў медвыцьвярозьнiку, у душы ўзьнiкла моцная крыўда на ўсiх i на ўсё: на сьпякотная надвор’е, на вытворцаў гарэлкi, на жонку, на сабутэльнiкаў, на дзяцей-бесянят, што ўчора корчылi яму рожы з мастка, на мянтоў. Асаблiва на мянтоў. Нават не за тое, што паведамяць у службу занятасцi i гэта адаб’ецца на атрыманьнi пасобiя, а за пратухлы ўлоў. Учора гэта быў яго посьпех, вянец удалага дню. Цяпер усё зьнiшчана. Жыцьцё супраць яго. Iзноў, як заўсёды, перамагло. Гэтым разам рукамi мiлiцыянтаў. Гнаёк рашуча пакрочыў угору, да цэнтральнай вулiцы. Ён жадаў адпомсьцiць жыцьцю за крыўду. Плян, якiм чынам гэта зрабiць, яшчэ канчаткова ня склаўся, аднак, адзіная думка ўжо штурхала яго менавiта туды. Гнаёк спадзяваўся на дзейсную дапамогу Пятра Дзям’янавiча. Калi ён не знайшоў яго ў рове, дык значыць сустрэне там, у цэнтры гораду. Ён разьлiчваў, што будзе iсьцi па вулiцы, а Петр Дзям’янавiч, як раз, праезджаючы на сваёй службовай «Вольве», убачыць яго праз танiраваная шкло, абавязкова пазнае, загадае кiроўцы спынiцца, запросiць да сабе, выслухае скаргу, абаронiць ад мянтоў, ад жонкi, ад усiх недабразычлiўцаў і дапаможа школьнаму сябру. А рыба ў пакеце будзе доказам крыўды. «Хрэнавы ратаўнiкi! – лаяўся ў думках раззлаваны Гнаёк, - Ад каго яны ўсе спрабуюць мяне ратаваць?! Ад самога сябе?!». Ён крочыў наперад. Ён меў акрэсьленую мэту. Гнаёк, ня спыняючыся, ня паглядзеўшы па баках, рушыў цераз вулiцу па пераходзе. Кiроўца старэнькага аўтобусу «гармошкi» быў вымушаны нечакана тармазiць, каб пазьбегнуць наезду, у салёне пасажыры пападалi адно на аднаго. Гнаёк нават ня павярнуў галавы на шалёныя праклёны. Ён iшоў наперад, лiтаральна ламiўся праз натоўп, дзе ходнiк меў недастаткова шырынi другi раз крэпка стукаўся плячыма з сустрэчнымi мiнакамi, калi не давалi дарогу. Тые вельмi злавалi на алкаша. Гнаёк стараўся трымацца блiжэй да праезджай часткi, каб Петр Дзям’янавiч ня прагледзiў яго. Прайшоў квартал. З правага боку данесьлiся пахi сьвежай выпечкi, там недзе месьцiўся хлебазавод. Насупраць – фiрмовая гарэлачная крама. Гнаёк на хвiлiну спынiўся. Ён, напэўна, хацеў есьцi, а можа й не. Ён толькi цверда адчуваў адное, што пасьля абуджэньня ў выцьвярозьнiку зрабiўся iньшым чалавекам. Нiбыта вытрымаў вялiзарнейшую пакуту i цяпер ужо ўсё сталася абыякава, няiстотна. Цяпер засталося толькi дачакацца немiнучай помсты за прычэненую яму жыцьцём крыўду. Разважаць ня атрымлiвалася ды й не было аб чым. У наступным квартале лiнiя забудовы адсунулася далёка ад вулiцы. Лiпкi, з абкарнаным гальлём, што стаялi ўздоўж яе, амаль не давалi ценю, ня ўратоўвалi ад сьпякоты. Тут яму неаднойчы, асаблiва ўвечару, даводзiлася назiраць, як кiроўцы аутамабiляў спыняюцца побач з iдучымi па вулiцы дзяўчынамi, ня iнакш, пазнаўшы знаемых, тые перакiдваюцца некалькiмi словамi i, узрадаваныя, хуценька заскокваюць у салён. Менавiта такi механiзм спатканьня з Пятром Дзям’янавiчам ён i разглядаў прымальна да сябе. Канешне ж, спатканьня крыху з iньшай мэтай, чым у аўтадзяўчын з аўтахлопцамi. Сонца з неба шчодра, звыш меры, лiло цяпло на зямлю, старанна адпроцоўваючы за мiнулую доўгую сцюдзёную зiму. Зараз бы спынiць гэты здзек над сабой, пайсцi ўбок, прэч ад гэтага чорнага асфальтавага пекла з равучымi чэрцямi-машынамi, у парк. Там завалiцца на лаўку, а побач зь ёй можа адшукаецца пакiнутая некiм бутэлька з недапiтым пiвам. Але не, трэба iсьцi. Зараз гэта адзiнае, што мае сэнс й значнасць. Гнаёк накiраваўся далей. Насупраць унiвермагу сьцiснуты вузкiм ходнiкам натоўп мiнакоў зноў зрабiўся вельмi шчыльным. Аднак быў i станоўчы момант: вялiкi шэры будынак адкiдаў цень, i тут панавала прахалода. Паболела жанчын й дзяўчын. Гарадскiя прыгажунi з заклапочаным выглядам сьпяшалiся па значных справах. Сэнс іх iснаваньня складаўся з працэсу бясконцага выбару ды перагляду асартымэнту аддзеньня кiтайска-турэцкай вытворчасьцi на кiрмашы, у якi кожныя шэсць дзён на тыдзень ператвараўся мясцовы стадыён. Каб было ня сорамна перад сяброўкамi, каб было ў чым пайсьцi на стадыён-кiрмаш другiм разам за наступным набыткам. У iньшы час Гнаёк мог бы паразважаць пра тое, што, прынамсi, гэта добра калi людзi маюць хоць у нечым хоць якi-небудзь выбар. Але зараз ён ня дазваляў сябе адхiляцца ад асноўнай мэты нават на хвiлiну. Гiпертрафiраванае пачуцьце крыўды, жаданьне помсты ахапiла ўсю яго асобу, цалкам падпарадкавала сабе разбураны розум. Вулiца загiбалася, сцены будынкаў болей не хавалi ад промняў сонца. Наблiзiўшыся да падземнага пераходу, Гнаёк адчуў, што ад сьпякоты ўжо муцiцца ў галаве. Па сьпiне бягуць ручаi поту. Але ён дайдзе, ён павiнен дамагчыся свайго, дамагчыся справядлiвасьцi, чаго б тое ня каштавала! Перад пераходам сутыкнуўся з немаладой жанчынай з доўгiмi, ня iнакш наўмысна зробленымi, выразамi ў спаднiцы, праз якiя было амаль цалкам бачна яе жылiстые варыкозныя, некалi, магчыма, сапраўды прыгожыя ногi. Яна iшла, прагна ловячы позiркi сустрэчных мужчын. Гэтые позiркi былi ей патрэбны дзеля падтрыманьня ўласнай упэўненасьцi ў захаванай прыгажосьцi. Гэты мiт не маглi разьвеяць нават зьдзеклiвыя сьмешкi падлеткаў за сьпiной. Калi ў поле зроку трапiў Гнаёк з рыбным пакетам у руце, яе твар непрыязна пакрывiўся. Яго позiрк быў ёй ня патрэбны. На лесьвiцы дыхаць зрабiлася зусiм цяжка. Сюды сьцякалiся выхлапныя газы ад машын, што рухалiся бясконцай плыньню, на момант спыняючыся перад светлафорам на перакрыжаваньнi. Невядома, як вытрымлiваў цэлы дзень гэту вуглекiслату малады жабрак, што сядзеў, схаваўшы брытую галаву памiж каленаў, на прыступках са сваёй кардоннай каробкай, прыкiдваючыся псiхiчна хворым. Аднак у самiм пераходзе пад каменным скляпеньнем была прыемная прахалода. Тут было шматлюдна, людзi таўклiся ўздоўж прылаўкаў кнiжных гандляроў. Гнаёк вельмi хацеў тут затрымацца, хаця б на пару хвiлiнак, але трэба было крочыць далей, Дзям’янавiч у падземным пераходзе ня знойдзе. Ён зноў выйшаў на раскалены асфальт. Ёсць будынкi, што стаяць дзесяцiгоддзямi i выглядаюць як новыя, ёсць дамы, якiя заўсёды рамантуюць, пачынаючы ад самага моманту завяршэньня будоўлi. Напэўна нейкiе вышэйшыя сiлы працiвяцца iх узьнiкненьню менавiта на гэтых месцах. Пабудаваныя не на сваiх месцах дамы, нiбыта мёртванароджаныя, гнiюць зажыва ўвесь час свайго iснаваньня, паступова разбураючыся. А магчыма на iх уплываюць сваёй кармай тые людзi, што пастаянна знаходзяцца ўнутры. Гэтые дамы ня ўратоўвае анi касметычны, анi капiтальны рамонт. Не пасьпеюць скончыць з аднаго боку – з другога ўжо зноў адвальваецца штукатурка, цячэ дах. I гэтак бясконца. Такiм быў будынак аблвыканкаму. Рамонт звонку й знутры працягваўся, напэўна, усе гады, што ён iснаваў, пры ўсiх уладах. Гнаёк дайшоу сюды, так i ня сустрэўшы нiдзе на вулiцы Пятра Дзям’янавiча. Сонца сёньня пякло моцна, ужо не па добраму, зусiм ня так, як учора на беражку. Цягнуцца па вулiцы зноў болей не ставала моцы. Ён вырашыў пачакаць чыноўнiка каля месца яго працы. Гэта будзе вярней усяго. Няшчасны ня ведаў, што сеньня выхадны дзень, а Пятро Дзям’янавiч, увогуле, праводзiць зараз свой адпачынак недзе далёка на поўднi. Гнаёк адчуў моцную стому, кружылася галава. Ён прысеў у ценю на лаўку ў скверыку насупраць аблвыканкаму. У прахалодзе паступова думкi супакоiлiся, ён пачаў разумець, што затрымлiвацца тут надалей робiцца небясьпечным. Iм вось-вось павiнны зацiкавiцца мiлiцыянты, таму як ён сваiм выглядам не адпавядае гэтаму месцу, i, наўогул, калi разабрацца, па вялiкаму рахунку, сваiм iснаваньнем не адпавядае сучаснаму жыцьцю, якое iмкнецца зараз да ўсё большага вонкавага ўпрыгожваньня й зьнешняй бачнасьцi дабрабыту. Ён пачаў нэрвавацца, адчуваў, што кожная хвiлiна яго знаходжаньня тут наблiжае момант з’яўленьня нараду ахоўнiкаў парадку. Але ж выходзiць з ценю пад бязлiтасныя промнi сонца, аднолькава як i сустракацца з мiлiцыянтамi, таксама не хацелася. Надзею сустрэнуць Пятра Дзям’янавiча ён ужо канчаткова страцiў. «Пара!» - нарэшце вырашыў Гнаёк й штурхнуў сваё змучанае цела з-пад выратавльных галiн дрэва на летняю сьпякоту. Не пасьпеў прайсьцi дзясятак-другi крокаў у накiрунку да прыпынку грамадскага транспатру, як адчуў, што кроў у галаве iзноў закiпае. Аднак, усё роўна, трывае ён пакуту альбо не, яна ёсць i у той жа час, гэта яму зусiм абыякава, усё абыякава…
Наперадзе пачулiся нейкiя гукi, рэзка кантрастуючыя са звычайным гарадскiм шумам. Гнаёк прыгледзiўся: насустарч ад царквы iшоў незвычайна апрануты стары. Узьнiкшы спачатку, як мiраж у калыханьнi сьпякотнага паветра, прывiд аказаўся цалкам рэчаiсным. Ён крочыў упэўнена, шырока перастаўляючы ногi ў вялiкiх гумавых ботах, дапамагаючы сабе кiем, з зайздросным спрытам для свайго ўзросту. Другой рукой трымаў паношаны мяшок на плячы. Разьвявалiся брудныя палы доўгага зяленага плашчу. На пальцах срэбрам блiшчэлi вялiзныя пярсьценкi, у якiх пры блiжэйшым разглядзе можна было пазнаць граненыя нiкеляваныя гайкi ад вадаправодных кранаў. Зморшчаны твар упрыгожвала парадзеўшая сiвая барада клiнам. Галаву «першасьвятара» вянчаў высокi cамаробны клабук з выявай вiфлiемскай зоркi ды бляклай iконкай. Стары ўголас штосьцi вяшчаў, трызнiў, перакрываючы шум аўтамабiляў. Гнаёк разабраў словы: - Праклен прынялi, Епанаму Рту паклонiцеся! Старац лямантаваў, часам узвышаў голас настолькi, што словы разабраць было немагчыма. Ён спынiўся на тралейбусным прыпынку й пры натоўпу людзей пачаў з новай сiлай: - Ад Хрыста-бога адраклiся-адступiлiся, юды-здраднiкi! Цяпер прыйдзе час - Епанаму Рту неаднойчы паклонiцеся! Вуснамi бруднымi ўжо зараз яму штодня прысягаеце! Цуды будуць, сьведчаньнi…Памерлыя паўстануць… Усё, што сказана, адбудзецца! Усе асуджаны! Ад дзеда зыходзiў вельмi непрыемны пах, характэрны для асобаў бяз пэўнага месца жыхарства. Кола стаячых на прыпынку мiжволi пасунулуся ад яго, таму хутка Гнаёк застаўся адзiным удзячным слухачом «прапаведнiка». Ён ня зважаў на пах, старана слухаў, iмкнуўся разабраць кожная слова, што было даволi няпроста, бо ў старога зусiм адсутнiчала хоць якая-небудзь дыкцыя. «Сьвяты» проста кiдаў у паветра словы, як спражняўся, не клапоцячыся аб iх гучаньнi, нiбыта iснаваў у нейкiм сваiм сьвеце, асобна ад свайго голасу, якi гучаў у гэтым мiтусьлiвым сьвеце незразумелым прароцтвам для насяляючых яго грэшнiкаў. Гнаёк уважлiва лавiў кожная слова, што зрывалася з вуснаў дзiўнага дзеда, нават кожны гук, якi так й ня здолеў набыць завершаную форму слова. Яму здавалася, што ен ужо пачаў разумець штосьцi вельмi значная, бачыць патаемны сэнс. Яго пакiнула ахапiўшая было бязьмежная крыўда на ўвесь сьвет, на душы зрабiлася легка й прыемна. Разам з гэтым й цела адчула палёгку, нiбыта некуды раптоўна зьнiкла сьпякота. Стары змоўк, пажаваў бяззубым ротам, нечаму, здаецца, загадкава пасьмяхнуўся, i пакрочыў хадой бывалага вандроўнiка далей праз вулiцу на чырвоны сыгнал светлафора, размашыста выкiдаючы далёка наперад руку з драўляным кiям. Гнаёк, як зачараваны глядзеў яму наўздагон. Спачатку яго жаданьнем было накiравацца за старым, але ен зразумеў, што пачуў ужо ўсё, што было неабходна. Хваляпадобныя неразборлiвыя ўскрыкваньнi дзеда данесьлiся з таго боку вулiцы. Гнаёк пастаяў яшчэ крыху й, быццам апамятаўшыся, засьпяшаўся прэч з цэнтру ў мiлы сэрцу роў. Ен адчуў, што зараз яму патрэбна менавiта туды. Прайшоў праз натоўп ля харчовага рынку. Непрыязна агледзiў кампанiю цемнатварых людзей нетутэйшага паходжаньня. «Чуркi» нешта абмяркоўвалi мiж сабой, актыўна жэстыкулюючы, гучна гыргаталi на сваёй мове, ня зьвяртаючы ўвагi на валацугу. Далей вулiца зрабiлася зусiм нешматлюднай ды цiхай. Яно зразумела, Гнаёк наблiжаўся да рову. Ён прагнуў спакою i роў абяцаў гэты спакой. Зачыненая грамадская лазня. Добра, што зачыненая, а то было б магчыма сустрэць каго-небудзь зь лiку непажаданых знаёмых асобаў, што бывала гандлявалi тут бярозавымi ды дубовымi венiкамi. Зараз гэтые сустрэчы яму былi зусiм не патрэбны. Гнаёк убачыў вадаправодную калонку i адразу ж адчуў моцную смагу. Ён пакутваў ад яе ўвесь час, але, напэўна, дагэтуль ня ўсьведамляў, бо думкi займала нешта iьшая. Прыпаў ротам да шумлiвага струменя, доўга пiў, прагна глынаючы сцюдзёную ваду. Наталiўшы смагу, накiраваўся далей унiз па разрытай вулiцы, якую будаўнiкi не палiчылi патрэбным засыпаць пасьля пракладкi трубы ў траншэi. За драўлянымi платамi заходзiлiся брэхам сабакi, пачуўшы яго крокi. Насустрач на ўздым, цяжка дыхаючы, ледзь перастаўляючы ногi, прабеглi дзьве потныя расчырванелыя дзяўчыны ў спартыўных касьцюмах. Гнаёк аказаўся перашкодай на iх шляху i яны, ня хаваючы сваёй агiды ды раздражненьня, абмiнулi яго, прыглушана мацерна вылаяўшыся. Нарэшце ён апынуўся на дне рову. Вакол буяла зялёнае царства – порасьцi хмызьняку, травяныя дываны на пагорках. Невялiкую рэчку тут раскапалi ў шырыню. Плянавалася, калi-небудзь зрабiць вадасховiшча, добраўпарадкаваць берагi. Пакуль што заканчэньня распачатай год дзесяць таму будоўлi ня было бачна. Там-сям з зямлi тырчэлi бетонныя сваi, iржавеў пакiнуты экскаватар-драгляйн з выбiтым шклом у кабiне. На высокiм насыпу, што перасякаў роў, прагрукатаў цягнiк. Яшчэ вышэй у небе нерухома застылi рэдкiя белыя аблокi. Зрабiлася вельмi самотна. Гнаёк ня любiў гэты горад, гэтую цывiлiзацыю, гэтае жыцьцё. Яно заўжды было варожым да яго. Толькi тут, у рове магчыма было адпачыць ад нацiску гэтай варожасьцi, тут значна слабейшым рабiлася адчуваньне стану прыгнечанасьцi. Гнаёк наблiзiўся да вады. Нейкi час задумлiва глядзеў на яе. Дастаў свой учорашнi ўлоў i выпляснуў у рэчку разам з нацекшай бруднай рудаватай смярдзючай вадой з мяшку. Рыбы ўсплылi белымi брухамi кверху. Гнаёк глядзеў на iх ня мiргая. Паверхня вады калыхнулася, адлюстраваньнем блiснуў па вачах сонечны прамень. У яго крыху закружылася галава, здалося, нiбыта гэта ўся прастора вакол яго павольна калыхнулася. Раптам адна, потым другая, сьледам за ей астатнiя рыбiны ўздрыгнулi, перавярнулiся, расправiлi свае плаўнiкi. Заварушылiся, жвава выгiнаючыся, запрацавалi жабрамi. Зрабiлi некалькi ўзмахаў хвастамi й павольна пайшлi ў глыбiню, зьнiкаючы ў тоўшчы цемнай вады. - Вось яно, адбылося, - зразумеў Гнаёк, - Епанаму Рту пакланiлiся… З пакета, якi ён трымаў у руце, на зямлю ўпала некалькi кропель пратухлай вады.
* * *
- Ах ты, сука! – скрозь сьцiснутыя зубы, са шчырай ненавiсьцю злосна вымавiў брат «аўганца», што хаваўся непадалёк у хмызняку за сьпiной Гнайка, i выцягнуў з кiшэнi складны ножык.
Postscriptum:Выгляд значнай колькасьцi апiсаных тут мясцiн зараз зьменены да непазнавальнасцi бязлiтасным добраўпарадкаваньнем i сучаснай забудовай.
|