Литературный Клуб Привет, Гость!   ЛикБез, или просто полезные советы - навигация, персоналии, грамотность   Метасообщество Библиотека // Объявления  
Логин:   Пароль:   
— Входить автоматически; — Отключить проверку по IP; — Спрятаться
Хорошо будет тому, кто из них ... берёт себе благо. Если же кто-либо выберет удовольствие, его цели не будут достигнуты.
Упанишады
Dobry dziadźka Han   / Па-беларуску
Распад Асобы ( з ненапiсанага )
(Усе супадзеньнi цяпер ня маюць сэнсу)
I

- А што столькi каробак паўсюль? Напэўна, пераезджаеце?
- Ды не, толькi я еду.
- Куды?
- Ад усяго. Я кожны дзень еду, ад усяго.

II

Канец ХХ стагоддзя. Трамвай, замартызаваны на 84 адсоткі.
Ззаду, ад дзвярэй навязьлiва лез у ноздры пах мачы. Веда пашкадавала, што села так блiзка да iх, але вырашыла неяк ператрываць да свайго прыпынку. Непакоiла толькi, цi не дакранулася яна да брудных дзвярэй спаднiцай, калi ўваходзiла.
Трамвай быў зусiм пусты. Акрамя яе ехаў толькi дзядзька даволi сталага ўзросту. Трымаў на каленах калматага сабачку нявызначанай пароды. Ен сядзеў блiжэй да кабiны, спiной па напрамку руху, таму прыняўся разглядаць зьявiўшуюся начную спадарожнiцу. Апынуўшыся аб’ектам яго пільнае ўвагi, Веда мiжволi пачала таксама пазiраць на старога.
Не адразу, але пазнала ў iм свайго былога школьнага настаўнiка музыкi й сьпеваў. Было зразумела, што пенсіянер наўрад цi пазнаў сваю вучанiцу. Iх, гэткiх, перабыло, напэўна, сотнi, калi ня тысячы, за ўсе гады ягонае працы. Дзе ж там усiх папомнiш. Аднак, ужо вельмi пачало нэрваваць, што стары гэтак бесцырымонна пялiць на яе вочы. Тым больш, твар яго неяк непрыемна ажывiўся, у вачох зьявiлiся агеньчыкi азарту.
Гуляць у глядзелкi з выжыўшым з розуму дзедам было зусiм не цiкава. Веда павярнула галаву, пачала глядзець у вакно. На вулiцы ў сьвятле тусклых ліхтароў амаль нiчога не было бачна. Рэха грукату трамвайных колаў адбiвалася ад сценаў шэрых дамоў. У кватэрах даўно ўсе спалi. Вось праплылi цемныя вокны начнога клюбу «Сыты жабрак». Ен не працаваў ужо два месяцы. Зачынiлi пасьля таго, як мясцовыя крымiнальныя аўтарытэты згвалцiлi ў iм бургамiстра, якi перабраў у той вечар з наркотыкамі. Вось свяшчэнны дубовы гай. З цемры выступаюць постацi велiчных дрэваў, што стаяць тут не адное стагоддзе. У глыбiнi гаю мігціць сьвятло вогнiшча. Гэта незгасны Зьнiч. Але хто цяпер пакланяецца Багам? Капiшча - хутчэй мясцовая славутасць для турыстаў. Тутэйшага люду сустрэнеш там куды меней, чым iньшаземцаў. Хiба што, на сьвяты, дык гэта ўсяго толькi данiна традыцыi. Сапраўднай веры не засталося нi ў каго, а для жрэцоў гэта папросту звычайная праца.
Веда ўзгадала, як настаўнiца яшчэ ў малодшых клясах школы распавядала iм, каб прывiць гордасць за родны горад, што iх сьвяшчэнны гай самы старажытны й вялiзарны ў краiне, нават большы за той, што ў самой Вiльнi, хаця гэта й сталiца.
Трамвай кацiўся далей. У цемры за вакном, таксама як у трамваi, болей не засталося нiчога цiкавага. Цяпер яна бачыла толькi адлюстраваньне ўласнага твару ў шкле вагону. Рысы бледнага твару выглядалi даволi сумнымi. Дзяўчына адвярнулася ад вакна i, як толькi кiнула позiрк на старога настаўнiка, нават уздрыгнула ад нечаканасьцi. Пажылы чалавек паводзiў сабе надта болей, чым проста дзiўна.
Ен узьняў свайго сабачку, утрымлiваючы абедзьвума рукамi, на ўзровень твару i пачаў прагна хапаць вуснамi маленькi член санлiвай жывелы, пры гэтым нахабна i юрлiва пазiраючы на Веду, гульлiва падмiргiваючы. Здавалася, дагэтуль ён толькi што й чакаў нецярплiва, калi дзяўчына нарэшце адвернецца ад вакна i зноў паглядзiць на яго. Дачакаўшыся, адразу ж прыняўся за сваю гнюсную справу.
Яна ня ведала, куды падзець вочы. Было зразумела, што ён робiць гэта не дзеля сабачкi й не дзеля сабе, а менавiта дзеля яе. Каб увесьцi ў засмучэньне, каб атрымлiваць асалоду назiраючы, як зачырванее ад сораму дзявочы твар. Аднак тут ён пралiчыўся. Твар яе не пачырванеў, а, наадварот, зрабiўся яшчэ больш бледным.
Веда апошнi раз з агiдай зiрнула на старога вар’ята-вычварэнца і выбегла прэч з трамваю, як толькi адчынiлiся дзверы на першым прыпынку. Ехаць зь iм разам далей было немагчыма. Яна разнэрвавалася, душыла нейкая незвычайна асаблiвая крыўда на гэтага вырадка, на тых вырадкаў, што абассалi дзверы ў трамваi і на ўсiх астатнiх, якiя штодня няспынна паскудзяць жыцьцё. Паскудзяць ужо адным толькi сваiм iснаваньнем.
Немагчыма, агiдна было болей трываць і яго, і гэты дабiты iржавы грахочучы трамвай, дзе сьмярдзіць мачой. Лепей прайсьцi астатак шляху пешшу.

Яна ішла адна па цемнай начной вуліцы і нават прагнула сустрэчы з якімі-небудзь хуліганамі, злачынцамі, гвалтаўнікамі. Рука ў кішэні курткі моцна сьціскала вострыя нажніцы. Няхай толькі хто кране, вось тады б яна адвяла душу!
Веда наўмысна выбірала свой шлях праз цёмныя падваротні, глухія двары. Аднак нідзе нікога не сустрэла, ня тое што агрэсыўна настроенага, а ўвогуле, нікога.
У пад’ездзе, дзе ніколі не было асьвятленьня, таксама ніхто не напаў. Зайшла ў кватэру. У пустой кватэры яе вітала толькі радыё, адзіная амаль што жывая істота - усё ж размаўляе чалавечым голасам.
З радыё навязьлiвы дыктарскi голас скорагаворкай пералiчваў загалоўкi апошнiх навiнаў за прайшоўшы дзень:
- Веча Наўгародскага аўтаномнага краю патрабуе значнага пашырэньня правоў аўтаномii. Прэс-сакратар канцлера агучыў непахiсную пазыцыю федэральнай улады па гэтым пытаньнi. Наш уласны карэспандэнт паведамляе з Трокаў… З небывалым размахам рыхтуецца адзначыць свае тысячагоддзе Друцк… Адкрыцце выставы сучаснага мастацтва ў Кiеве прыцягнула ўвагу… Сеньня ў Кракаве прадстаўнiкi радыкальнай хрысцiянскай сэкты каталiкоў у другi раз сарвалi правядзеньне рэферэндуму па пытаньню ўз’яднаньня Польшчы з Лiтоўскай Федэрацыяй. Прэзыдэнт краiны выдаў указ аб забароне дзейнасьцi сэкты i заявiў, што будзе й надалей прыкладаць усе намаганьнi дзеля аднаўленьня ўнii памiж братнiмi народамi i дзяржавамi, а таксама, што калi сытуацыя не стабiлiзуецца ў блiжэйшыя суткi, ён будзе вымушаны зьвярнуцца да афiцыйнай Вiльнi з просьбай аб увядзеньнi кантынгенту мiратворчых войскаў.
- С-сукi! – прыглушана злосна ўскрыкнула Веда i нэрвова штурхнула прыёмнiк.
Пры гэтым яна зачапiла i скiнула рукой фатакартку ў рамцы, якая стаяла побач, i, раззлаваўшыся ад гэтага яшчэ мацней, пачала спрабаваць падхапiць яе, падаючую. Аднак не атрымалася. Партрэт упаў на падлогу, шкло трэснула.
- Чарговы тэракт у Маскве, - зноў падала голас радыё, якоя на момант было запнулася ад яе штуршка, - Сёньня амаль у цэнтры сталiцы Уладзiмера-Суздальскай рэспублiкi прагрымеў моцны выбух. Закладзеным фугасам была падарвана аўтамашына з байцамi Пiнскага атраду спецпрызначэньня. Восем чалавек загiнула, шасьцёра параненых шпiталiзаваны. Гэта ўжо чацьверты тэракт ад пачатку гэтага месяцу ў Маскве супраць федэральных войскаў. Адказнасць на сабе ўзяў вядомы палявы камандзiр Шаманаў. Маскоўскі мiтрапалiт Алексiй Другi рашуча асудзiў дзеяньнi сэпарацiстаў, заявiўшы, што злачынствы заўседы застаюцца злачынствамi i акты тэрарызму не маюць анiякага дачыненьня да iсцiнага праваслаў’я, якiмi б рэлiгiйнымi лёзунгамi яны не прыкрывалiся…
Веда, зарыдаўшы ў голас, апусцiлася на падлогу побач з фотакарткай. Са здымку глядзеў з усьмешкай малады хлопец, апрануты ў форму дэсантнiка. Шкло трэснула наўскос яго твару. Магчыма, менавiта так, як прайшоў у прошлым годзе скрозь яго галаву асколак. Аднак, Веда знявечаным гэты твар нiколi не бачыла. Пасьля першага няўдалага штурму федэральнымi войскамi Масквы, загiнуўшые вайскоўцы вярталiся адтуль на радзiму ў наглуха залітаваных цынкавых трунах.

III

Пачатак XIV стагоддзя. Вiльня, сталiца Вялiкага Княства Лiтоўскага, Рускага і Жамойцкага.
Вочы мнiха-францысканца звузiлiся, нiбыта гэта полымя паходнi, прымацаванай да сцяны, сьляпiла iх гэтак жа моцна, як сонца, што зайшло гадзiну таму. Пальцы пачалi хутчэй перабiраць касьцяшкi нанiзаныя на нiтку. Ен намагаўся нiчым не выдаць ахапiўшага яго моцнага хваляваньня, але апошнiя словы вялiкага князя прымусiлi яшчэ болей разнэрвавацца. Учора, здаецца, усё iшло, як належыць. Няспынна вялася будоўля новага касцёлу. Ен склаў чарговы лiст да папскага легата ў Лiвонiю, дзе паведамляў аб посьпехах у схіленьні тутэйшых паганцаў да сапраўднай сьвятой хрысцiянскай веры. А зараз нечакана пачуў халодна-раздражненая: «I што ты мне кажаш аб хрысцiянах? Дзе болей несправядлiвасьцi, зла, гвалту, злахiтрасьцi i хцiвасьцi, як не сярод хрысцiян, i асаблiва сярод тых, якiя выдаюць сябе за мнiхаў, як крыжакi? З тых часоў, як зьявiлiся тут гэтыя хрысцiяне, яны нiколi не выконвалi таго, што абяцалi ў сваiх клятвах. Я не веру болей iх клятвам. А калi ў мяне было калi-небудзь жаданьне хрысцiцца, дык няхай мяне хрысцiць д’ябал!».
Усяго толькi за адную ноч штосьцi перамянiлася. Мнiх, як дасьведчаны палiтык, якi бываў не пры адным эўрапейскiм двары, добра адчуваў гэта. Аднак, было зусiм не зразумела, што гэта за зьмены i чым яны выклiканы. Верны слуга Ватыкану адчуў нават нейкую небясьпеку. Вiдаць не дарэмна сёньня, як данеслi яму шпегi, князь паклiкаў да сабе гэтага праклятага барбарскага ведзьмака Ляздзейку i амаль увесь дзень ад ранку аб нечым раiўся зь iм.
Нядобрые прадчуваньнi адразу ж спраўдзiлiся. Замест працягу размовы, на якi ен спадзяваўся i ўжо падрыхтаваў словы ў адказ, кароль Гедымiн раптоўна павярнуўся да яго спiной i пакрочыў прэч, зрабiўшы нейкi знак рукой сваiм воям-ахоўнiкам. Тые, вiдаць толькi i чакаўшыя знаку, як псы, кiнулiся да мнiха. Моцна схапiлi, некуды пацягнулi з галерэi змрочнымi замкавымі пераходамi. Ен адно толькі пасьпеў заўважыць, і гэта засталося апошнім яскравым вобразам у сьвядомасьці, – моцны апек на далоні вялікага князя, якога ўчора яшчэ не было, нібыта той схапіў штосьці раскаленая ў полымі.
Мнiх палiчыў было, што воям загадана кiнуць яго ў сутарэньне, аднак, убачыў, што цягнуць да замкавай сцяны.
Хутка яны апынулiся на вуглавой вежы. Тут наверсе, iньшыя ратнiкi ўжо трымалi нейкага збiтага чалавека з тварам залiтым крывей. Мнiх пазнаў у iм блазана, што быў яго вушамi i вачамi ў князевым замку.
- Што, сабакi, добра братам-ордэнцам паслужылi?
Воi падцягнулi, вiдаць закатаванага на прэнгу, блазана да краю, ен зусiм не супрацiўляўся. Штурхнулi ўнiз. Сьледам пацягнулi францысканца. Ен у адчаі спрабаваў было ўхапiцца за край каменнага зубца, але таксама паляцеў з вежы. З цемры данеслiся два глухiя ўдары целаў аб вострыя камянi пад сцяной замку.

У папярэднюю ноч вялiкi князь Гедымiн бачыў сон. Нiбыта прыйшлi два звера лютых драпежных, адзiн з усходу, другi з захаду. Такіх вялізарных, што сонца і палову неба сабой загароджваюць. Рыкаюць, рвуць краіну на часткi, слiня па іклах ручаямі бяжыць. Прагнуць яе зжэрці, праглынуць, хто хутчэй, хто наперад другога пасьпее, імкнуцца кавалкі паболей адхапіць. Жахнуўся князь выгляду жудасных звяроў, хацеў прачнуцца. Але не можа, не дазваляе яму штосьці. Працягвае сьніць. Сягае ен зрокам далека на захад, адкуль прыйшоў заходнi звер, потым на ўсход, адкуль усходнi зьявiўся, i бачыць праз шмат якiя землi, праз час i прастору. Стогн людскi стаiць, паўсюль пакуты нясцерпныя. Нейкія пачварныя карлікі ў капелюшах, пад якімі твараў не бачна, вогнішчы раскладаюць, хапаюць і цягнуць у іх людзей. У полымi людзi гiнуць усiх узростаў: і старыя і малыя, і мужчыны і жанчыны.
Раптам аднекуль зьверху зьзяньне зыходзіць. Звяры і карлікі, толькі ўбачыўшы гэта, адразу прэч пабеглі ў цемру па краях зямлі хавацца. У бліскучым сьвятле зьяўляецца нейкі, апрануты не па-тутэйшаму. Аслупянелы князь глядзіць на яго. Рысы твару разгледзіць не магчыма, так і бьюць ад яго ва ўсе бакі промні незямнога сьвятла. Раптам чуе Гедымін голас, нібыта ўнутры сваей галавы. Зразумеў, што гэта незнаемец зьвяртаецца да яго:
- Слухай, чалавек. Ты абраны мной. Не кажу табе пра помсту, не кажу табе пра справядлівасць, бо дзе няма несправядлівасьці, там і ў справядлівасьці няма патрэбы. Кажу пра ачышчэньне ды выратаваньне. Пошасць ахоплівае зямлю і твой край таксама. Нясуць яе шэрыя істоты з мертвымі адвеку душамі, што стварылі звяроў пачварных, якія хапаюць жывыя душы ды кормяць імі тых звяроў, каб яны мацнелі. Боль i пакуты iм патрэбны, каб уладарыць. Таму ствараюць яны боль i пакуты чалавеку. Яны i мяне ўкрыжавалi, каб мець падставы мае пакуты ў вiну ўсiм жывым ставiць. Каб жыў чалавек у жаху ды адчаю, каб толькi ў iх хлусьне бачыў сабе выйсце ды суцяшэньне. Маной i падманам абяцаюць выратаваньне. Але няма ад чаго чалавеку душу ратаваць, акрамя што як ад iх атруты. Я цябе абраў. Спынi iх, пакарай за тое, што iмям маiм народы ў зман уводзяць. У руку тваю ўкладаю гэты вогнены меч, каб вынiшчыў гэтую пошасць па ўсей зямлі!
Звыклым рухам працягнуў князь насустрач руку, прыняў меч, і адразу далонь так моцна абпякло, што прачнуўся і вочы расплюшчыў. Агледзіўся - у сабе, у пакоі, у замку. Там, дзе і спаць клаўся. Навокал цішыня й спакой. Толькі далонь баліць. Зірнуў – на ей апёк. Прыгадалася князю ўсе, што зараз ў сне пабачыў і зайшоўся ен вялікім плачам. Не ад свайго болю, а нібыта адчуўшы разам боль ды пакуты ўсіх тых людзей, што зажыва ў агні гінуць і ў пашчах звярыных. І плакаў ён несуцешна да самога ранку.

На сьвiтанку, якога не пабачыў мнiх-францысканец, па загаду вялікага князя спалiлi на вогнiшчы праваслаўнага мiтрапалiта Фiлафея.

Гедымін глядзеў праз вакно на замкавую сцяну, на поле за ей, на лес, што пачынаўся далей. Думаў. У Кiеве ўсе капiшчы аднавiлi, людзi, князю за тое ўдзячныя, па звычаю продкаў сваiх багоў шануюць, як раней. А на ўсходзе князь Iван Калiта ўсё нахабней трымаецца, небясьпеку чынiць. Што зараз Вiзантыя? Нiшто. Хто запярэча? Нiхто. Дружына сабраная, загаду чакае.
Князь дакрануўся да далоні, апёк балеў, хаця і даволі часу мінула. Напамін. Чамусьці не балеў толькі тады, калі трымаў у руце меч. Пакуль меч у руце – боль не данімае. Князь павярнуўся да залі, абвесьцiў рашэньне чакаўшым вяльможам:
- Праз тыдзень рушым да Масквы. Грэчаскiе цэрквы паўсюль бурыць i палiць агнём. Ва ўсiх месцах, дзе былi капiшчы разбураныя – аднаўляць, каб людзi зноўку бяз боязi сваю веру спавядалi, у якой продкi iх нараджалiся й памiралi.

На пагорку стаяў чалавек з доўгай сівой барадой, у высокай завостранай на канцы шапцы, з посахам у руце. Незвычайны посах упрыгожвала па-майстэрску выкананая выява зьмяі, якая абвівалася вакол яго. Галоўны сьвятар лiтоўскiх паганцаў Ляздзейка ўважлiва назiраў за тым, што адбываецца. Воi вялiкага князя зьнiшчалi яго ворагаў, зьнiшчалi праявы чужынскае веры, што ўжо пасьпела нахабна пусьцiць тут свае каранi. Убачыўшы гэткае, народ, спачатку нясьмела, а потым усе актыўней, пачаў дапамагаць руйнаваць манастыр, вешаць мнiхаў-лацiнян. Некаторыя людзi з лiку ахрышчоных зрывалi з сабе крыжы i кiдалi ў агонь.
Ляздзейка зусiм не злараднічаў. Моўчкi сачыў за тым, як робiцца тое, што патрэбна, што паслужыць на карысць дзяржаве. Так, ён тлумачыў сон вялікаму князю, але і тлумачыць не было патрэбы, князь усё зразумеў і зрабіў верныя высновы сам.
Тым часам мніхаў-лацінян, каго пасадзілі на палю, каго прывязалі да драўляных крыжоў. Людзі пацягнулі крыжы да ракі. Скінулі ў ваду:
- З заходу сонца прыйшлi i на захад пойдзеце!

IV

Пачатак XXI стагоддзя ў паралельным вымярэньні. Закрыты судовы працэс.
Суддзя:
- Гражданка Мандулаева, вы признаете себя виновной в убийстве президента Росиийской Федерации?
V

З творчай аўтабіяграфіі.(Прыкладзена да гісторыі хваробы).
Гэта я нецьвярозы ў маладосьцi, натхнiўшыся гукамi аргану, крычаў у касьцеле на iмшы: «Stay metal forever!» i ўскiдаў кверху пальцы «казой». Гэта я нецьвярозы ў маладосьцi, моцай сваiх лёгкiх згасiў вечны агонь на мемарыяле змагарам, загiнуўшым за савецкую ўладу, а потым два днi балюча было дыхаць, затое высьветлілася, што агонь зусім ня вечны. Гэта я нецьвярозы ў маладосьцi кпiў з мiлiцыянтаў, якіе абавязаны зусiм ня мець пачуцця гумару, наконт таго, колькi яны бяруць за паслугу суправаджаць нецьвярозых пад аховай з дзьвух бакоў, i мяне ледзь аднялi ў iх, бяссорамна спекулюючы адразу iмем, iмем па-бацьку i прозьвiшчам мясцовага мiлiцэйскага начальнiка. Гэта я нецьвярозы ў маладосьцi спрабаваў падпалiць на праваслаўныя каляды сьвяточную елку на плошчы, аблiўшы яе бензінам Аі-95, а іньшым разам з дапамогай ракетнага паліва, скрадзенага ў гады “перабудовы” з вайсковай часткі, якая знаходзіцца на Алтаі. I яшчэ шмат чаго…
Усё гэта зыходзячы з духу супярэчнасьці.

Гэта я цьвярозы бачу, як агонь, струменямi, узьнікаючы ніадкуль (родам ніадкуль), нiбыта з якога агнямета абрынаецца на прадметы рэчаіснасьці, расцякаецца па навакольлю, ахоплiвае ходнікі ды праезджыя часткі вуліц, хутка ўзбягае па каменных сценах будынкаў, па ствалах дрэў. Таму што ўсе гэтые рэчы надакучылі самі сабе. Гэта адбылося прыблізна чвэрць хвіліны таму, як толькі на іх затрымаўся мой позірк, і прайшоў час, патрэбны, каб полымя разгарэлася. А як толькі гэта адбылося, час пачаў вымярацца вечнасьцю. А гэта нявыносна. Таму яно ўсё гарыць агнем.
Гэтая я нецьвярозы пасталеўшы самы цiхi, лагодны, памяркоўны ды талерантны беларус на сьвеце. Бо не засталося анi духу супярэчнасьці, анi якога iньшага. Не засталося, бо ў іх няма патрэбы. Аднак, абвінавачваньні ў страце розуму не прымаюцца.
Піраманіі няма. Гэтаму слову нішто не адпавядае ў рэчаіснасьці. Пакланеньне агню – не хвароба.

VI

- Зачэм абыжаеш? Какой бэлы парашёк, слюшай, сахар, да?! Адын толко ноч пускай полэжыт, а завтра прыдот машына вэс пагрузым, сразу забэром, карашо? На адын толко ноч вазмi, нэ бойса, я карошiе дэнгi заплачу. Понал, нэт? Абэшчаю, завтра всэ мэшкi забэром, мамой клянус, да-а-а?

VII

Драматург у службовым кабінеце выдаўца.
- Што гэта за херня?
- А што, уласна кажучы, ня так?
- Я яшчэ не страціў розум, каб такое друкаваць! У мяне паважанае выданьне, а не раёнка якая-небудзь. Няхай сабе свабода, няхай гэтая дзярмакратыя. Што гэта толькі за словы такія? – бярэ рукапіс, зачытвае ўслых:
“ПЬЕСА
Действующие лица:

Слоненок Кьюни – герой-любовник,
Иисус-Мария Владимероленино Ильич Родригес – жертва,
Светлое Начало – шиздующий землю и все живое,
Просветленное Начало – шиздующий мертвых,
Массовка – случайные посетители врача».

- Ну, гэта як бы, моладзевы слэнг такі...
- Што з табой? Слухай, ты, увогуле, даўно апошні раз адпачываў? Здаецца табе вельмі патрэбна. Раю, як сябру. Схадзі, што лі, у лазню, з бабамі, з гарэлачкай. Ну нашто такое пісаць? Няўжо спадзяешся, што нехта гэта паставіць? Гэта ж немагчыма ўявіць нават праз сто год!
- Як сябру?... Ды я з табой побач сраць не сяду.

VIII

Стрэлы прагучалі ціха і адрывіста ў марозным паветры, не пакінулі пасьля сабе нават раскацістага рэха, як тое бывала на пачатку восені. Два дні, як усталяваўся поўны штыль. Не калыхнулася аніводная галінка ў засьнежаным хмызьняку, якім параслі берагі невялікае рачулкі, не ўзьняліся з хваевага бору на высокім беразе рову напалоханыя стрэламі птушкі. Дробны сьняжок павольна сыпаў на пустынную шашу. Асфальтавая пакрыцьце дарогі ўжо амаль што нідзе не чарнела з-пад яго. Над навакольлем панавала велічная цішыня, якой, здавалася, не змаглі б колькі-небудзь значна зашкодзіць нават гарматныя стрэлы.
- Ісайка! Вядзі астатніх! – пачулася нецярпліва-раздражненае з-пад мастка з пафарбаванай у бела-чорныя колеры агароджай.
Санлівы хлопчык год шасьці, з кірпаносым румяным тварм замотаным у пуховую жаночую хустку, якога маці пацягнула гэтым ранкам у раён да зубнога лекара, пачуўшы стрэлы, здаецца, крыху абудзіўся ад сумна-зачараванага назіраньня падлеткава-байструковага графіці на сценцы павільёна на аўтобусным прыпынку. Там з разнасатайнымі выкрутасамі ды ўпрыгожваньнямі было намалявана вялікімі аб’емістымі лацінскімі літарамі слова “SEX”, яшчэ не зразумелае малому сваім сэнсам.
Гэтае графіці зрабіў малады трактарыст Гірша зь іх вескі, якога летась забілі пьяныя сябры ў бойцы каля клюбу. Яны тады да апошняга моманту лічылі, што проста забаўляюцца і пьяны Гірша лічыў гэтак сама. Нават у памерлага на твары застаўся выраз моцнага здзіўленьня, з якім яго і пахавалі. Хлопчык добра памятаваў суседа Гіршу і ведаў, што цяпер яго няма. “Вось Гіршы няма, а малюнак застаўся” – разважаў ен зараз, і разам з гэтым у яго сьвядомасць уваходзіла адчуваньне ўласнага быцьця, асэнсаваньне адрозненьня быцьця ад небыцьця.
Хлопчык усім сваім выглядам выказваў незадавальненьне. У гэты момант часу, у гэтай кропцы сусьветнае прасторы яго істота не жадала аніякага зубнога лекара, аніякага аўтобусу, што павязе яго да лекара, яна жадала аднаго – спаць.
Маці пачынала злавацца. Аўтобус чамусьці спазьняўся, можа зноў на аўтабазе не было паліва, а можа маршрут, сапраўды, з прычыны стратнасьці адмянілі. Чуткі пра тое, што гэта можа здарыцца, хадзілі даўно. А яна ледзь адпрасілася ў працоўны дзень на сёньня ў суворага загадчыка фермы Хаіма каб свазіць дзіценка ў раен да лекара. Канешне, было б прасьцей зьвярнуцца да мясцовага фельшара Піні ды й куды б таньней абыйшлося, але той, як на бяду, другі тыдзень не выходзіў з запою і быў у гэтым стане ні на што не здатны.
Метрах у дзьвухстах ад прыпынку, ля мастка, з лесу зьявіліся некалькі постацяў, перайшлі дарогу, спусьціліся па адхону і зьніклі пад мастком. Неўзабаве зноў пачуліся кароткія трэскучыя гукі стрэлаў. Тры, адзін за другім. Потым выкрык, здаецца мацерная лаянка. Зноў цішыня.
- Мамка, што там? – запытаўся хлопчык.
- Нічога. Адчапіся.
- Мамка, ну, мамка, што там? – не адступаўся хлопчык. За той час, што яны стаялі на прыпынку стрэлы чуліся ўжо трэці раз і гэта вельмі цікавіла дзіценка.
Маці маўчала.
- Што там, мамка? – пачаў ен тармашыць яе за рукаў старога паліто, рызыкуючы адарваць.
- Дзядзька Мойша з пляменьнікам жыдоў пад мостам страляюць. – нарэшце неахвотна адказала яна.
Час ішоў, аўтобусу ўсе не было. Праз колькі хвілін з-пад мосту на дарогу падняліся двое, пакрочылі па ўзбочыне да прыпынку. Хлопчык пазнаў у іх людзей з іхняй вескі. Дзядзька Мойша – зухаваты, заўжды ўпэўнены ў сабе вусаты мужык сарака чатырох год, яго пляменьнік Ісайка – хударлявы сутулы сексуальна заклапочаны юнак з бегаючымі вочкамі. Падыйшлі, павіталіся:
- Дзень добры, Сара! Здарова, Абрамка! Які ты ўжо вялікі вырас, вось малайчына!
- Дзень добры, Мойша Маркавіч! Прывітаньне, Ісайка!
- Гляджу ў горад сабраліся?
- Так, у горад. Вось Ёська мой крыху залацішка здабыў, дык я вырашыла малому зубы паставіць, да лекара едзем.
Тут Сара крыху схлусіла, таму як на самой справе муж здабыў зусім невялікую колькасць, а большую частку золата на зубы дзіценку прыйшлося ахвяраваць самой са сваіх уласных. Бо на той год малога ў школу адпраўляць, а як жа без залатых каронак? Сорамна. Ганьбіць будуць. Задзяўбуць, затыркаюць і іньшые вучні, і настаўнікі. Злоснымі кпінамі давядуць да пятлі, як давялі малога сына пастуха Самуіла з Зарэчча ў запрошлым годзе. А кажуць, быццам беднасць – не парок. А тут яшчэ, як на бяду, усе сьвіньні перадохлі, хвароба нейкая на іх напала.
- Зубы паставіць – гэта справа добрая! – пасьміхнуўся дзядзька Мойша, ашчэрыўшы два бліскучыя рады зубоў з жоўтага металу, - Цяпер, Абрамка, сапраўдным мужыком зробішся!
- А вы што ж, з ранку ўжо за працу? – у сваю чаргу спыталася маці хлопчыка, хутчэй для парадку, каб падтрымаць размову, бо гэта было відавочна й так.
- Ды вось, жыдзянят трохі пастралялі, – адказаў аднавясковец, - Мне ж, сама ведаеш, старэйшаму яшчэ патрэбна чатыры зубы паставіць ды й дачка падрастае, а гэтые курвы праз аднаго зусім без каронак трапляюцца, толькі патроны марна на іх трачу. Мацерых цяпер у нашых краях днем з агнем не адшукаць. Усіх павыбілі.
- І не кажы, - цяжка ўздыхнуўшы, спачувальна заківала галавой Сара, - каму зараз лёгка?!

IX

Канец ХХ стагоддзя. Хата бабы Насці ў пасёлку на беразе водасховішча.
- А яшчэ распавядаюць, раней жыла ў нашым мястэчку жанчына. Ня тое, штоб чорнай варажбой займалася, але людцы добрыя хату яе далёка стараной абміналі. І вось прыслалі аднойчы да нас з гораду студэнтаў, вось як вас цяпер, толькі практыку на вадзяной электрастанцыі праходзіць. Яе некалі да гадавіны дня нараджэньня Ільліча тэрмінова будавалі, яшчэ як матка маладая была. Перад сьмерцю, калі хварэла, усё пакутніца ўзгадвала, як сем месяцаў тачкі з каменьнем на будоўлі цягала. Іх тады старшыня прымушаў па загаду партыі, а яна як раз цяжарная была. Ад таго можа і нарадзіла нашага старэйшага з такім тварам, што поп хрысціць адмовіўся.
Трэба сказаць, вялікая ў нас гідраэлектрастанцыя, плаціна цэльная возера вады трымае, кажуць, калі б прарвало, дык у суседнім раёне адразу восем тысяч народу загіне, ніхто і выратаваць не пасьпее. Вось толькі зараз не працуе, электрычнасць не вырабляе, кажуць ня выгадна стала, не перспэктыўна. Так, вада праз шлюзы сабе цяче ды й усё. Глядзяць толькі, каб у вясну не прарвало. У возеры рыбы шмат, і то добра. Праўда топяцца часта, кожны год па некалькі.
Дык вось, аб чым я кажу. Пачалі тых практыкантаў па кватэрах размяркоўваць каго куды, а аднаго накіравалі да той старой жанчыны. Хата яе як раз каля берага недалека стаяла на ўскрайку мястэчка. Свае канешне, хто ведае, ніколі б да яе дзіценка не адправілі, але ж тое выканкам размяркоўваў, а там начальнікі ўсе прышлыя. Як у нас, і што ў нас – таго ня ведаюць. Ім та што, абы было адчытацца ды галачку паставіць, што ўсіх практыкантаў жыльлем забясьпечылі. А хоць бы й ведалі, што яна ведзьма, усё роўна ім у гэтыя забабоны верыць не паложана, вядома ж – атэісты. Яны толькі ў свае паказчыкі веруць.
Прыйшоў той хлопец да яе. Нічога яму адразу незвычайным не падалося, адное толькі адчуў – ад гаспадыні нібыта зямлей сырой пахне. А так бабулька, як бабулька. Пачала яна яго стравамі частаваць. Тож нічога незвычайнага, ежа, як ежа. Бульба, сала, яйкі, грыбы між іньшага.
А ён та й ня ведаў гарэтнік, што грыб той завецца - мертвым, што зьбірае яна яго апоўначы, калі месяц сыходзіць. Расьце гэты мертвы грыб у імху на паверхні бетоннай плаціны на сценках глыбокіх калодзежаў, у якія вада са шлюзаў падае. У гэтые калодзежы сонечны прамень ніколі не зазірае. Яна ў іх па грыбы апускаецца. Часьцяком здараецца, калі тапельца ня знойдуць, дык праз некаторы час, як сам усплыве, бывае яго ў той калодзеж вада заносіць. Там яны застраюць. Тады там іх знаходзюць. А колькі ён у калодзежы часу праляжыць, Бог ведае. Дык асабліва вялізарные тые грыбы на целах тапельцаў знаходзяць, грыбніца на іх пераходзіць, тады грыбы на чалавечыне дужа буйныя растуць. З-за гэтага, напэўна, яго мертвым грыбам і клічуць. Усе старые людзі ў нас гэты грыб ведаюць, ні зь якім іньшым ня зблытаюць, хаця і ня кожны яго ў руках трымаў. І есьці яго ніхто ніколі не стане. А моладзь дык тая ўжо не так разбіраецца. Але ж усё роўна, ніхто яго ў нас не зьбірае і ратуй божа, каб есьці гэты грыб.
Было аднойчы, ня вельмі сумленны чалавек, з нашых тутэйшых, спусьціўся ў калодзеж, назьбіраў мертвых грыбоў ды павез у горад на кірмашы прадаваць. А ў іньшых мясьцінах мертвы грыб ня ведаюць, таму як можа ен і не расьце болей нідзе, акрамя як у нас на плаціне. Дык таго нядобрага чалавека Бог пакараў за тое. У тым жа годзе хата згарэла, а на наступны год адзіны сын патануў. Потым знайшлі яго ў калодзежы, ўсяго мертвым грыбам паросшага. А бацька ня вытрымаў ды з гора сам з плаціны кінуўся і патануў. Дагэтуль не знайшлі. Людзі кажуць не ўсплыў, таму што грэх вельмі цяжкі на дно пацягнуў. Усплыве толькі тады, калі яму даруецца, ды ня столькі за самагубства, колькі за тое, што шмат нявінных людзей мертвым грыбам акарміў. Цяпер жонка яго кожны тыдзень папу маліцца за яго заказвае, аднак усё адно не ўсплывае. Вялікі грэх на ім!
- Дык няхай яна на плаціне ў калодзежы пашукаць паспрабуе! – нэрвова рагатнуў з цемнага кута Санёк – капітан каманды КВЗ факультэту, хлопец які ніколі не любіў сумаваць.
- Ды ціха ты! Не цікава, спаць ідзі, – заткнулі яго астатнія, бо вельмі ўжо захапіла іх страшнае апавяданьне старой і вельмі хацелася пачуць, што ж там было далей з тым студэнтам.
- Дзень праходзе, час вячэры настае. А яна, вядома ж, зноўку мертвым грыбам частуе, - працягвала баба Насця, - Тое ж і на другі дзень, і на трэцці. Студэнт есць, дзякуе.
- Ну і што з таго, што людзі гэты грыб елі? Аднаго не зразумею, што дрэннага? Памер хто ад яго, захварэў, ці што? – ня вытрымаў Санёк.
- Ніхто не памёр, - старая прыкметна пакрыўдзілася, - але нельга мертвы грыб нікому есьці.
- Чаму тады нельга?
- Ад яго людзі іньшымі робяцца. З выгляду які быў чалавек, такі і застаўся, а знутры зусім іньшы ўжо.
Санек гучна зарагатаў на такое тлумачэньне. Гаспадыня ад гэтага зусім пакрыўдзілася і змоўкла, пачала рыхтавацца класціся спаць.
- Баба Насця, ну распавядзіце, што далей было? Цікава! – пачалі прасіць астатнія.
- Ды ну вас к лешаму, няхай вам вашы бацькі–бязбожнікі баюць.
Колькі не ўпрошвалі студэнты старую распавесьці, чым справа скончылася, нічога пра гэтую гісторыю ад яе болей не пачулі.

Праз два дні каля апоўначы, добра прыняўшыя мясцовай самагонкі, Санёк з Жэнькам, яшчэ адным з практыкантаў які быў на кватэры ў бабы Насці, ішлі па беразе водасховішча, ледзь разбіраючы ў цемры дарогу. У чорным люстэрку паверхні штучнага возера адбівалася поўня. Санёк спатыкнуўся аб нейкі камень, утрымаўся на нагах, толькі выпляснуў эмоцыі ад нядаўніх падзеяў:
- Тваю маць! Трэба было ім усё ж рылы начысьціць! Дарма ты мяне ўвёў!
- Ды на фіга табе гэтые трыперные? Ты што, цёлак нармалевых ніколі не бачыў? Было б з-за каго! Чушкі калгасные. А на мясцовых залупацца, дык да канца практыкі не дажывем. Яны ж усе тут адмарозкі.
- Усё ж трэба было хоць таму гандону канапатаму па хары з’ездзіць!
- Ага, герой! Удваех на сямёра! Хочаш вяртайся, яны яшчэ там, але я - пас.
- Сцыш?
- Хочаш, каб галаву адбілі, ідзі. А я яшчэ розум не страціў.
Размаўляючы так, хлопцы стомлена крочылі наперад. Раптам Санёк спыніўся на месцы, зусім забыўшыся на хмяльную ідэю ўзяць рэванш над мясцовымі.
- Во. Вось, тут яна жыла, - ён паказаў рукой на нейкія кучы сьмецьця, што цямнелі ў баку ад дарогі.
- Хто? – не зразумеў Жэнька.
- Тая ведзьма. Памятаеш, бабка наша ў першы вечар распавядала.
- А ты адкуль ведаеш?
- Я пытаўся потым. Галоўны механік расказаў. Ен тады як раз з войска вярнуўся, добра памятае. Мясцовыя сабраліся аднойчы, дзверы падперлі ды спалілі яе разам з хатай. Каго канкрэтна абвінаваціць, так і не знайшлі. Участковы, магчыма, сам першы і падпальваў.
- Ахрэнець! Дзікунства!
- А можа праўда? – неяк зачаравана вымавіў Санек, - Слухай, а пайшлі зараз самі пашукаем, ліхтарык не згубіў?
- Што пашукаем? – насьцярожыўся Жэнька, бо ўжо адчуў па голасе сябра, што ў таго ў галаве нарадзілася ідэя чарговай авантуры.
- Грыбы тыя. Паглядзем, што за яны. Назьбіраем, бабе Насце занясем, каб прыгытавала, - хітра засьмяяўся Санек.
- Здурнеў, ці што? Гадзіна ночы! Якія грыбы?! Ты ж сам сьмяяўся з гэтых баек.
- Калі яе спалілі, значыць усё ж, напэўна, было за што. Пайшлі, пайшлі, не сцы!
Санёк бадзёра пакрочыў да плаціны.
- Закалупаў ты, мудак бухой! – вылаяўся Жэнька, аднак пацягнуўся сьледам за таварышам.
Плаціна змрочна і неяк пагрозліва цямнела сваім вялізарным бетонным целам. У зіхоткім адлюстраваньні поўні на паверхні вадасховішча было штосьці злавеснае.
- Ведаеш, на яе будоўлі працавала шмат зэкаў – палітзняволеныя, - сказаў Санёк Жэньку, калі той дагнаў яго.
- Ну і што?
- Калі яны паміралі ад цяжкай працы альбо ад хваробаў, іх прама тут на месцы і хавлі, залівалі бетонам. Так што, тут поўна мерцьвякоў замуравана, - Санёк неяк хваравіта пасьміхнуўся.
- Брэшыш!
- Так і есць! Гэта ж – ГУЛАГ быў, тады пры Сталіне менавіта так усё і рабілася. Гэтая плаціна трупамі напічканая куды болей, чым Крамлёўская сцяна ўрнамі з прахам.
Студэнты спыніліся. Далека ўнізе нягучна шумела вада, што падала амаль з дваццаці метровай вышыні.
- А бачыў, старая калакольня з вады выторкваецца? Васька яшчэ на лодцы сплаваць да яе прапанаваў, - працягваў Санек.
- Ну?
- Дык вось, я даведаўся, толькі тут насупраць паселку тры царквы пад вадой апынуліся, а ўсяго весак дваццаць затапілі. А пры кожнай вясковай царкве заўседы могілкі былі. Разумееш? Тут усюды навокал - суцэльная мерцьвячына. Што на беразе, што на дне. Такое вось месца.
- Ды пайшоў ты са сваей мерцьвячынай! Казаць болей няма пра што? Знайшоў тэму. Увогуле, пайшлі назад, халодна тут. Бачыш, няма ніякіх грыбоў.
- Яны там, - Санёк упэўнена ўказаў на чорны прамакутнік калодзежу.
- Пайшлі спаць, - у чарговы раз настойліва прапанаваў яму сябар.
- Не, я хачу іх убачыць.
- Заўтра днем прыйдзем. Цьвярозы паглядзіш.
- Ды на хер яны мне цьвярозаму?! Мне зараз цікава, – зарагатаў Санёк, - Бяры ліхтар, сьвяці, я палезу пагляджу.
Ен рашуча перакінуў нагу праз іржавую металічную агароджу.
- Заб’ешся, мудак, - Жэнька схапіў яго за руку.
- Сьвяці кажу! – Санёк адштурхнуў яго.
Той, ведаючы ўпартасць сябра, прымірыўся з яго намерам. Махнуў рукой.
- Лезь! Заб’ешся - хер з табой.
- Заўжды са мной, – прабурчэў той, паціху ссоваючыся ўніз, намацваючы нагамі апору.
Санёк пачаў асьцярожна спускацца па склізкіх металічных скобах умацаваных у сцену калодзежу. Знізу даносілася плесканьне вады. Жэнька сьвяціў у калодзеж моцным ліхтаром. Ен адчуў сябе вельмі няўтульна тут сярод ночы, застаўшыся ў адзіноце на плаціне. Зрабілася страшнавата. Хутка галава сябра стала выглядаць маленькім мячыкам, што матляўся ў глыбіні бетоннага каналу. Сьвятло ліхтара ўжо дрэнна дасягала туды.
- Ну што, знайшоў што-небудзь? – крыкнуў Жэнька, - Давай назад! Хутка батарэйкі сядуць!
Санек штосьці ўсклікнуў у адказ, але неразборліва. Хутчэй за ўсе вылаяўся. Здаецца, пачаў паднімацца.
Праз хвіліны, якія здаліся Жэньку вечнасьцю, ен нарэшце падняўся наверх, перабраўся праз агароджу назад на паверхню плаціны.
- Няма там ні хера! – расчаравана паведаміў ён, абціраючы рукі аб штаны, - адзін сыры бетон.
З прыкрасьці ен злосна харкнуў ў калодзеж і прыкметна засумаваў.
- Чорт зь імі! Пайшлі да хаты, - хутчэй пацягнуў яго Жэнька, пакуль таго зноў не ахапіла прага шукаць прыгод на сваю і на яго галаву.
- Можа ў другіх калодзежах што ёсць, - выказаў надзею няўдалы зьбірацель мертвага грыбу, але ўжо бяз усякага энтузіязму, - іх тут яшчэ сем.
Сябры павярнуліся, каб ісьці і раптам абодва разам аж адскочылі назад. Спачатку, напэўна за якоя імгненьне перад тым як убачыць, яны адчулі моцны непрыемный пах, а потым ужо разгледзілі зусім побач у цемры прычыну зьяўленьня гэтага паху. Аказалася, што ззаду да іх нячутна наблізілася нейкая жудасная істота: апухлы белявы твар, адвіслая ніжняя губа, што агаляла страшэнныя няроўныя гнілыя зубы, вочы з закачанымі кверху зрэнкамі. І пах, моцны агідны пах.
З глоткі пачвары вырваўся нечленараздельны хрып: “Ыа-а-Ыа-а-Ыа-а-а!”.
Хлопцы таксама зараўлі на ўсю моц ад жаху ды нечаканасьці. Вырадак, шырока расставіўшы рукі ў бакі, крочыў на іх. Апамятаўшыся, яны кінуліся на ўцекі.

Як апынуліся каля хаты бабы Насці, напэўна, не пасьпелі заўважыць самі. Пагоні, здаецца, не было. Толькі ўваліўшыся ў сенцы перавялі дух.
- Ты бачыў тое ж, што і я? Што гэта было? Я ледзь не абассаўся! – перамяжаючы словы цяжкім дыханьнем, вымавіў Жэнька.
- А хер яго ведае. Можа той тапелец? Усе роўна, крута! - Санёк хаця й быў напужаны не меньш за свайго сябра, але вочы яго неяк задаволена ды весела блішчэлі, хоць якая прыгода здарылася, - Давай па глытку, нэрвовую сістэму трэба супакоіць.
Спустошаная пляшка паляцела за дзверы. Студэнты пайшлі ў свой пакой класьціся спаць, але сон не прыйшоў да іх да самога сьвітанку, не дапамагла і самгонка.

Ранкам усё высьветлілася. Жудасная істота сама зьявілася на падворку бабы Насці. Пры сонечным сьвятле яна выглядала ўжо не так жудасна, як ноччу, хутчэй жаласна. Гэта быў хворы на галаву старэйшы бабін брат, той самы якога ў дзяцінстве адмовіўся хрысціць поп. Ен лічыў, што працўе вартаўніком на плаціне і старанна выконваў свой адказны абавязак. Плаціна была яго жыццём. На яе будоўлі ен быў зачаты, там жа на будоўлі нарадзіўся, пасталеў на ей, усе гады яе існаваньня праводзіў тут амаль што ўвесь свой час пры любым надвор’і і, хутчэй за ўсе, на ей жа павінен быў і калі-небудзь сустрэнуць сваю апошнюю гадзіну.

Х

Праз два тыдні пасьля начной прыгоды на плаціне, калі большая частка вытворчай практыкі была за плячыма, Санёк па дарозе з працы зайшоў у мясцовую краму. Як звычайна, узяць пляшку ды чаго-небудзь на вячэру. На вочы трапілася кучка пакетаў у вугалку скрыні з марожаным, на якія раней не зьвяртаў увагі.
- А гэта што ў вас? – зацікавіўся ён.
- Шампіньёны. Грыбы замарожаные. З Польшчы, - адрывіста, вытрымліваючы паўзы паміж словамі, з нейкім незразумелым выклікам у голасе, адказала прадаўшчыца і дадала, ці то з крыўдай, ці то з пагардай да землякоў, - Амаль паўгады, як завезлі. Добра, тэрмін захоўваньня доўгі. Ніхто не бярэ. Ежы... такой... у нас тут... ніхто ня ведае.
Тое, што яна такую ежу ведае, напэўна, павінна было выгадна адрозніваць яе ў вачох гарадскога студэнта ад большасьці мясцовых жыхароў. Незвычайные інтанацыі ў голасе прымусілі яго зірнуць на яе не як на прадаўшчыцу, а як на жанчыну. Санёк падумаў, што яшчэ не старая прадаўшчыца не супраць пазнаеміцца зь ім бліжэй. Можна было б працягнуць гутарку аб харчовых прадуктах ды тэрмінах іх захоўваньня, ды потым перайсьці на якіе іньшые, цяплейшыя тэмы, усё роўна пакупнікоў няма і яна тут сумуе. Але раптам яго захапіла зусім іньшая думка. Гэта зараз падалося куды цікавейшым, а прадаўшчыца адсюль нікуды не зьнікне і ў наступныя дні.
- Дайце адзін пакет.

- Ну дзе яго чэрці носяць! На сухую ня йдзе! – пачыналі злавацца хлопцы ў чаканьні Санька з пляшкай, бо яго чарга была браць.
Дзверы адчыніліся. Дачакаліся.
- Ну нарэшце! – узрадваўся Жэнька.
Санёк абвёў усіх прысутных позіркам, па якому яны зразумелі, што ён зноўку нешта задумаў. Ен урачыста абвесьціў:
- Сёньня ў нас дэлікатэсны закусон! – і кінуў на стол пакет з шампіньёнамі, - А бабка дзе?
- Да сваячаніцы пайшла, казала позна вернецца.
- Вось і добра! Зараз грыбочкі адварым, пасмажым, будзе ей сюрпрыз.
Санёк пасьміхаўся ў прадчуваньні ўдалага жарту.

Баба Насця, як і абяцала, вярнулася позна. Але квартыранты яе чакалі. Як заўжды, крыху пьяныя, вясёлыя, сядзелі за сталом.
- Вось, баба Насця, пачастуйцеся грыбочкамі! Бачылі такія калі-небудзь?
Яна зірнула на стол, на патэльню з шампіньёнамі, на студэнтаў, што ўпляталі іх. Твар яе зьмяніўся, быццам скамянеў.
- Дзя.., - голас надламіўся, - дзякуй, сыночкі, але не, не буду...
Яна павярнулася і пайшла да сабе на нягнуткіх нагах. Калі зачыніла дзверы, у пакоі выбухнуў дружны рогат квартырантаў.
Усю ноч баба Насця малілася і плакала, плакала і малілася. За гадзіну да сьвітаньня яна перахрысцілася на ікону апошні раз, ўзяла сякеру і засекла ўсіх сьпячых студэнтаў.

ХI

Pink Floyd, 1987 год
Чутна, як скрыпяць вёслы ва ўключынах. Рэдкія кроплі падаюць зь іх назад у ваду. Імгненная страта розуму ...

ХІI

Облик твой грешен,
Как и мечты – на бред похожи.
гр. «Фронт»

- Шчотка павінна быць не вельмі жорсткая і ў той жа час дастаткова трывалая, - злосна перадражніў падлетак, што ўсім сваім выглядам адпавядаў паняцьцю “цяжкі падлетак”, - Ты гоніш, сука-доктар! Ты гоніш!
Стары стаматолаг пракульгаў да вакна. Пацягнуўся, хрустануў пальцамі. Промні сонца прабіваліся скрозь клінападобную бародку лекара, падсвечваючы края мефістофельскага профілю. Ен рэзка павярнуўся да “пацыента”.
- За ўсю практыку толькі адзіны памер у мяне ў крэсле. Зараз ты вельмі нагадаў мне яго.
- Ты гоніш, сука, ты гоніш! - сцяўшы зубы, са шчырай нянавісьцю прахрыпеў пацыент, і зноў зрабіў спробу асвабадзіць рукі, што былі прысцёгнутыя да крэсла скуранымі рамянямі.
Але рамяні трымалі ў сваіх абдымках рукі, ногі й цела моцна. Са ўчорашнега дня скура пасьпела добра падсохнуць і цяпер яшчэ крапчэй сьціскала яго. Як ён, трынаццаці гадовы падлетак, апынуўся тут на шаснаццатым паверсе, у нумары “люкс” пяцізоркавага гатэлю, з цемнашэрым дывановым пакрыцьцем на падлозе, у гэтым стаматалягічным крэсле, невядома кім і навошта тут пастаўленым, ен зусім не памятаваў. Апошняя, што пасьпеў зафіксаваць мозг перад асфікцыяй, гэта нечаканае падзеньне, калі хутка бег па школьным двары і ўцек бы, як заўседы, але, напэўна, нейкая курва з аднакляснікаў падставіў нагу, а потым яго накрыла сетка, якой ловяць бадзяжных сабакаў і яго схапілі людзі ў камуфляжы з жалобнымі павязкамі на рукавах, чырвонымі з чорнымі краямі - з такімі члены ўрада звычайна развітваюцца з кім-небудзь са сваіх. Зараз, ачуняўшы пасьля працяглага кіслароднага галаданьня, ён ужо дакладна ня ведаў, не адчуваў, падлетак ён, альбо сабака. Толькі моцную нянавісць выклікаў гэты стаматолаг. Ужо гадзіну ён казаў тут абы што, але словы былі зразумелымя. Напэўна гэта і выклікала нянавісць. Менавіта самі словы, а не іх сэнс ды відавочная варожасць і нядобрыя намеры ўрача. Падлетак адчуваў, што калі б перастаў разумець словы лекара і людскую мову ўвогуле, тады б яго гэта зусім не кранала. Ен бачыў, што ўрач прыгатаўляе нейкіе прылады, бліскучы інструмэнт, жудаснага выгляду абцугі. Усё гэта было хутчэй прыстасаваньнямі для катаваньня, чым для лячэньня, а так яно й было на самой справе, і прызначалася канешне для яго. Доктар казаў усё больш пагрозлівыя словы. Аднак гэта зусім не хвалявала. Падлетак не сумняваўся, што як толькі стаматолаг-садыст наблізіцца, ен здолее схапіць яго зубамі за руку, альбо за глотку і рване так, што з маньяка ў белым халаце за чвэрць хвіліны выскачыць уся кроў. Ногі яго раз’едуцца ў розныя бакі, ён падсьлізьнецца і ўпадзе ў лужыну з уласнае крыві, дзе будзе дрыгацца ў перадсьмяротнай агоніі. А ён - пераможца будзе велічна назіраць за гэтым з крэсла, як з трону, і зайдзецца вар’яцкім сьмехам, калі вораг сканае.
У наступную хвіліну менавіта так усё і адбылося.

ХІІI

Лета 2006 году ад нараджэньня Збавіцеля падыйшоў я з вялікай раццю да гораду Менску і стаў ад яго на адлегласьці палета стралы. Даслаў наперад вястуноў, каб данеслі наступнае – Hello, I Worm BrainShit MMLR (Make Momentary Lapse Of Reason), я зьявіўся на сьвет за сорак дзён да заканчэньня вайны ў В’ятнаме, трыццаць тры гады таму, дагэтуль працягваўся мой інкубацыйны перыяд, які зараз скончыўся, няма ў мяне ані літасьці, ані шкадаваньняў, распаўсюджваюся паветрана-кропельным шляхам, разам з ежай жывельнага й расьліннага паходжаньня, з вадой ды сонечнымі промнямі, перадаюся ад маці да дзіцяці, з элетрычным токам ды радыёхвалямі, пры выпадковых й невыпадковых полавых стасунках, сяброўскіх і ня вельмі пацалунках, рукапацісканьні, а асабліва - пры сьвятым прычасьці ды позірку дрэнным вокам, таму няма ад мяне аніякага паратунку, АКРАМЯ ЯК КАРЫСТАЦЦА АГУЛЬНЫМ ШПРЫЦАМ.

ХIV

- Табе, сучке, яшчэ сьмешна?! Сьмешна? Так, мяне сапраўды клічуць Пафнуцій! Хочаш пасьмяяцца з гэтага? – пытаўся ён, працягваючы зьбіваць падкаванымі жалезам ботамі лежачага, - Ну давай, паспрабуй, давай сьмейся! Підарас!
Аднак тому было не да сьмеху. Ен хрыпла дыхаў, распрасцершыся на падлозе, паціхў сплываў крывёй. Людзі, што выходзілі з будынку офісу, грэбліва пераступалі лежачае цела, каб не замараць абутак. Прабягаючыя клеркі пагардліва моршчыліся і кідалі на хаду абразьлівая: “Слабак!”. Было зразумела, што болей яму тут не працаваць.
Але зьбіты ня чуў словаў абразы. Ен валяўся прама на ўваходзе, на парозе, замінаючы шкляным дзверам на фотаэлемэнтах зачыняцца. Сваім становішчам ен прыцягнуў увагу гуртка іньшаземцаў-бізнэсоўцаў, што выйшлі з ліфту. Яны пацікавіліся ў свайго суправаджаючага, наконт пабачанага. Перакладчык патлумачыў – гэта просты чалавек вылічыў і злавіў гнюснага спамера і пакараў яго, згодна народнай традыцыі.
- Гляджу, ты болей не хочаш прапанаваць мне вывучацца ангельскай мовы? – нарэшце перавеў дух народны мсціўца, казаўшы цяпер ужо зусім міралюбіва, - Вось і добра, так та яно лепей!
Ен павярнуўся, каб ісьці з пачуцьцем выкананага абавязку. Раптам на яго наляцеў выбегшы з будынку юнак. На твары яго была кроў. Ен ашалела перавеў позірк са зьбітага спамера на яго крыўдзіцеля. Потым хацеў штосьці сказаць, але запнуўся, у роце нешта замінала. Бадзера выплюнуў, гэта былі рэшткі плоці садыста-стаматолага, што пазастравалі між зубоў, абцер твар рукавом. Асвабадзіўшы рот, нарэшце, радасна амаль выкрыкнуў:
- Брат, вітаю цябе!
- Ты..., адкуль ты..., – разгубіўся той ад нечаканасьці, - было прадказаньне, але я не чакаў, не спадзяваўся спаткаць цябе гэтак хутка.
- Так! І я, і я не чакаў! Але ж адбылося! Не дарэмна выходзіць мяне скралі са школы!
- Аднак, мы павінны прад’явіць доказы адно аднаму, - схамянуўся старэйшы, і адразу ж зрабіўся вельмі сур’езным.
- Так, канешне, канешне! Зараз.
Юнак пасьпешліва расшпіліў рамень, пачаў сцягваць з сабе штаны разам са споднім. Пафнуцій, які зьбіў спамера, моўчкі, засяроджана зрабіў тое самае. У абодвух памерам на ўвесь зад былі зроблены аднолькавыя татуіроўкі ў выглядзе геаграфічнай мапы сьвету, контуры мацярыкоў былі нанесены на ягадзіцах адпаведна ўсходняму і заходняму паўшар’ям. Яны прадэманстравалі гэты доказ адно аднаму.
- Братан! Я заўжды менавіта такім цябе і ўяўляў!
Яны кінуліся ў абдымкі. Пры гэтым штаны зь іх зусім спалі. Але на гэтую дробязь яны ўжо не зважалі.
Насупраць іх на вуліцы пачаў стварацца аўтамабільны затор. Мінакі спыняліся, з непадробным здзіўленьнем аглядаючыся на іх. Нават зьбіты спамер зацікаўлена прыўзняў галаву з крывавай лужыны і ўставіўся на іх цэлым вокам.
Іньшазнмцы, што назіралі гэтую сцэну, цяпер здзівіліся яшчэ мацней і наперабой патрабавалі ад перакладчыка тлумачэньняў. Аднак ён, нібыта зусім забыўся на іх, глядзеў, як зачараваны на братоў, быццам ўсё астатняе ў гэты момант перастала для яго існаваць. Ен пайшоў ад гуртка іньшаземцаў да братоў. Наблізіўся. Было бачна, што перакладчык вельмі хвалюецца. Не кажучы ні слова, ен хутка загаліў зад перад братамі. У яго была выкалата такая ж самя татуіроўка.
Сьлезы шчасьця паліліся з трох пар вачэй.

Пакланеньне агню вымушае спавядаць нецярпімасць.

XV

Веда зразумела, што спаць сёньня ўсё роўна не атрымаецца. Да таго ж накоплены гнеў жадаў нейкага выйсьця. Каб супакоіцца, вырашыла прайсьціся. Спусьцілася па цемнай лесьвіцы, пастаяла ля дому, разважаючы, у які бок пайсьці. У рэшце рэшт вырашыла, што ўсё адно ў які. Хутка апынулася на вуліцы, дзе і ўдзень звычайна было нешматлюдна.
Даволі доўгая вуліца знаходзілася фактычна ў цэнтры гораду, аднак у прамысловай зоне, таму да цэнтральнага прасьпекту з крамамі, кафэ, прыгожымі фасадамі будынкаў і мноствам мінакоў ей было яшчэ вельмі і вельмі далека. Ей выпаў іньшы лес. Па праваму боку цягнулася бясконцая бетонная агароджа фабрычных складоў. Па леваму – пустка, за якой праходзіла чыгунка.
Было пяць гадзін раніцы, усё навокал патанула ў тумане. За сотню метраў абрысы агароджы расплываліся. Веда некага заўважыла на вуліцы перад сабой.
Праз колькі крокаў яна пазнала ў шэрай постаці, што кульгала наперадзе, старога вычварэнца з трамваю. Невядома дзе ён бадзяўся ўсю ноч, магчыма неяк паскудна цешыў свой хворы розум. Сабачкі пры ім не было.
Веда адчула, як у ей уздымаецца хваля нянавісьці, нястрымнае пачуцьце прагі помсты. Яна яшчэ не асэнсавала, што канкрэтна зьбіраецца зрабіць, магчыма, дагнаць і надаваць яму па галаве абцасам ці яшчэ што, але адно было зразумела, цяпер проста так яго не адпусьціць. Ен спаўна адкажа за свае паскудства. У той жа момант настаўнік музыкі азірнуўся, верагодна, пачуўшы яе крокі. Ен адразу пазнаў Веду і закульгаў хутчэй, быццам хваля нянавісьці, якая ўзнялася ў яе душы, выплеснулася, дакатілася да яго і штурхнула ў плечы. Дзяўчына таксама паскорыла крокі.
Настаўнік азірнуўся яшчэ некалькі разоў і амаль што пабег. “Напужаўся, сволач?! – зразумела Веда, - значыць ведаеш, што вінаваты!”. І, паддаўшыся інстынкту прасьледваньня, пабегла за ім. Зразумеўшы, што вырадак, яе вельмі баіцца, бо можа ўжо калацілі за падобныя выхадкі раней неаднойчы, яна адчула сваю абсалютную перавагу над ім у гэтую хвіліну.
Цяпер яны абодва беглі. Пашарпаная фабрычная агароджа ўсё не канчалася, адлегласць паміж імі імкліва скарачалася. Старому вычварэнцу не ўйсьці. І ніхто не выратуе ад расправы, не дапаможа на гэтай пустыннай вуліцы.
Веда ў захапленьні ад пагоні, нечакана для самой сабе, на ўсю моц легкіх выдала гучны баявы кліч. У ім было нешта жахлівае, нешта дзікае ад першабытных часов. Так яна ніколі ў жыцьці не крычала. Нейкая частка яе нават здзівілася, чаго гэта яна крычыць так, і што яна тут у гэты час, увогуле, робіць. Ну дагоніць, а далей?
Зараз жа ў адказ пачулася жаласнае верашчаньне ўцекача. Гэтыя гукі канчаткова акрэсьлілі расклад становішча, вызначылі хто тут выконвае ролю ахвяры, ахопленай смяротным адчаем. А Веда адчувала сабе свабоднай, легкай, моцнай, непераможнай. Гэтае верашчаньне толькі надала ей рашучасьці, упэўненасьці ва ўласнай праўдзе.
Вось ён, гнюсны вырадак, ужо амаль перад ей: старанна кульгае, ратуецца. Плашч на сутулых плячах зьбіўся на адзін бок. Агідная баязлівая жывела.
Стары, што бег ужо з апошніх сілаў, спатыкнуўся, ледзь утрымаўся на нагах. Цяжка прываліўся спіной да агароджы, прагна хапаючы паветра. У тры скачкі Веда даганла яго. Пры яе набліжэньні вочы яго акругліліся ад вялікага жаху.
Дзяўчыне стала зразумела, што за ўвесь час пагоні, ён ні на імгненьне ня сумняваўся, што яна яго заб’е. Нават прыўзняў дрыжачыя рукі засланяючыся, баронячы твар. Ад гэтага яна крыху разгубілася. Дагнала, вось яно “далей”. А што цяпер? Ударыць? Як толькі прамільгнулі гэтые думкі, пачуцьце нянавісьці рэзка пайшло на спад. Здаецца, яно задаволілася працэсам самой пагоні, а гэты жаласны тып аказаўся зусім ня варты яе нянавісьці. Аднак тут усё вырашылася само па сабе.
Калі вачам старога стала ўжо няма куды далей акругляцца ад жаху, ён са стогнам схапіўся за сэрца і павольна асеў на зямлю пад агароджай. Галава адкінулася на бок, вочы закаціліся. Ен болей не дыхаў.
Веда ашчадна патыкала цела нагой у бок. “Сапраўды, памер!”. Азірнулася. Адна на вуліцы. У тумане. Побач з трупам.

Пакланеньне агню – не хвароба.
Пакланеньне агню вымушае спавядаць нецярпімасць.

XVI

Сьмех тупога.
Вечнасць.

Сэкс з калекай.

Вечнасць.

Трупы. Набожнасць.

Набожнасць, трупы.

Кінуць бомбу ў натоўп.

XVII

- Што гэта сьмярдзіць? – хлопец забойца садыста-стаматолага грэбліва павеў носам у бок брата-перакладчыка, - У цябе ў кішэні нешта здохла.
- Вы ж самі, падлы, учора мяне абассалі! – пакрыўджана разныўся той.
Цяпер, па прашэсьці трох дзён, ён ужо шчыра ненавідзеў сваіх знойдзеных братоў за тое, як яны абыходзіліся зь ім. Але ж абавязак і сьвяшчэнны запавет роду прымушалі яго цярпець і быць разам зь імі, зносіць ад іх абразу й ганьбу. А абодва браты сапраўды былі людзьмі даволі грубымі й жорсткімі.
- Дык вымыйся! – брат, што зьбіў спамера, даў моцнага пінка пад зад перакладчыку, ад якога той паляцеў у брудную лужыну, - Вунь, у канаве поўна вады!
- Сьмярдзючы бісек! – з агідай плюнуў на яго малодшы брат.
- Я не бісек! – нэрвова завішчэў той, рыдаючым голасам.
- Твая мянушка - Бісек, таму, што ты й есць сьмярдзючы бісек! – зарагатаў малодшы, - Вы ўсе, як адзіны, інтэлігенты сраныя - бісекі!
- Хутчэй, быдла! – зароў ва ўсю глотку на небараку другі брат, якога, акрамя жартаў, клікалі Пафнуціям, - Сеньня мы павінны знайсьці нашую маці. Я адчуваю, яна недзе побач. Ці ты зьбіраешся зьявіцца перад ей нямытым сьмярдзючым быдлам?!
Перакладчык таропка падхапіўся, бо ведаў цяжкасць яго кулакоў, і пабег да канавы, што цягнулася ўздоўж чыгункі, каб памыцца. Вада выглядала адносна чыстай. Калі ен пачаў паласкаць у ей свой пінжак, па чыгунке загрукаталі колы цягніка. Нешта прымусіла яго ўзняць вочы. У вакне імкліва прамільгнуўшага міжнароднага вагону заўважыў тых самых іньшаземцаў, якіх нядаўна суправаджаў. Яны на нейкае імгненьне сустрэліся позіркамі. Іньшаземцы пазналі яго. Ен пасьпеў заўважыць выраз моцнага здзіўленьня, што нарадзіўся на іх тварах. Вагон пакаціўся далей.
Перакладчык асэнсаваў, што вяртаньня да ранейшага жыцьця няма. Рэспэктабельная праца, стыльна апранутыя сяброўкі, ранейшае кола зносінаў – усё засталося ў мінулым. Гады вучобы ў “інязе” былі марна патрачаны. Але шкадаваньняў ён не адчуваў. Апошнія тры дні нібыта расплюшчылі яму вочы на сапраўдную сутнасць рэчаў. Ен зразумеў, што папярэдняе жыцьце было не сапраўдным, за выключэньнем таго моманту, калі яму ў дзяцінстве зрабілі татуіроўку на ягадзіцах. Сапраўднай мэтай жыцьця засталося выкананьне запавету роду. І нічога, што браты аказаліся такімі вырадкамі. Гэта ўсяго толькі непрыемная дробязь.
- Гэй, бісек, ты што там заснуў, курва?! Хопіць драчыць!
- Рухайся хутчэй, быдла недаробленае!
Клікалі браты. Трэба было сьпяшацца на сустрэчу з маці.

Веда зноў азірнулася. Разгледзіла ў тумане тры постаці. Яны набліжаліся да яе. Запрацавала думка: “Уцякаць? Позна. Убачылі. Калі што, скажу ішла міма, а ён тут ляжыць. У рэшце рэшт ён жа сам памер”. Вырашыла цьверда прытрымлівацца гэткай версыі здарэньня.
Падыйшлі трое мужчын. На здзіўленьне не зьвярнулі на труп аніякае ўвагі. Быццам яго й не існавала. Утрох ва ўсе вочы глядзелі толькі на яе. Выгляд нейкі дзіўнавата-прыдуркаваты. “Можа гвалтаўнікі? Псіхі?”. Хаця нажніцы, як заўжды, былі пры ей, Веда разгубілася. Нават напужалася. Не чакала гэткай сустрэчы. Не была падрыхтавана. Са сьмерцю старога вычварэнца зьнік яе баявы настрой.
Незнаемцы глупа ўсьміхаліся і глядзелі на яе з замілаваньнем. Самы здаравенны зь іх працягнуў рукі і, пакланіўшыся, узьнесла вымавіў:
- Маці, гэта мы. Мы знайшлі цябе!
Веда зрабіла крок назад. “Точна псіхі!”. Пашкадавала, што не ўцякла.
- Маці, ты не пазнаеш нас? – разгублена спытаў здаравяк, па выгляду яе аднагодка, і паўтарыў з мальбой, - Гэта ж мы. Мы знайшлі цябе.
Астатнія “сынкі”, маладзейшыя за “маці” ўсяго можа на некалькі год, пераводзілі зацікаўленыя позіркі то на старэйшага то на яе.
- Я разумею, гэта нечаканасць. Гэта заўжды адбываецца нечакана. З кожным з нас гэта адбылося нечакана, - працягваў той свае трызненьне, - Але ж ты не выпадкова тут апынулася! У жыцьці няма нічога выпадковага! Зараз, зараз мы прад’явім доказы! Маці, гэта мы! Зараз... Запавет роду... Як належыць...
Ен павярнуўся і пачаў сьцягваць штаны. Злосным шэптам загадаў рабіць тое самае братам. Веда пачула, як меньшы прабурчэў:
- Шкада, што яна маці, а то б я яе самую нагнуў з задавальненьнем.
“Вар’яты” – зразумела яна. Аднак, ад убачанага ў наступны момант ей міжволі зрабілася сьмешна. У кожнага - на голай сраке па глобусу.
Для аднога ранку эмоцыяў было ўжо занадта.
- Ну, маці, прызнала? Гэта ж мы! – азірнуўся “старэйшы сынок”.
Пасьля гэтай клаўнады Веда чамусьці зусім перастала іх баяцца. Побач на роснай траве астываў загнаны ей да сьмерці дзед, перад ей нахіліўшыся з голымі задамі пасярод вуліцы стаялі тры мужыка і чакалі, каб яна назвала іх сынамі. Страціць розум!
- Ды пайшлі вы на хер! – нечакана жорстка адказала яна, як хлестануўшы бізуном, павярнулася і пайшла прэч.
Старэйшы ўстрапянуўся, разгублена пашукаў вачыма, нарэшце ўбачыў труп пад агароджай, узрадаваўся, закрычаў наўздагон з адчаем:
- Маці! Маці! Ты ж прынесла ахвяру! Гэта месца сьвяшчэнна! Мы сустрэліся тут! Прызнай нас! Мы твае дзеці! Выканай запавет роду! Мы ішлі да цябе столькі год!
Веда хутка крочыла, не азіраючыся, паўтарала: “На хер! Пайшлі ўсе на хер!”. На твары яе гуляла злавесная ўсьмешка.
- Казёл! Підар гнойны! Яна нам не маці! Ты падмануў, схлусіў! – малодшы кінуўся біцца да старэйшага.
Той сустрэў яго ўдарам кулака ў зубы. Падлетак апынуўся на зямлі.
- Паглядзі, сука! – страшна закрычаў старэйшы, - Яна прынесла ахвяру! Гэта што, жарт па твойму?!
Але труп старога відаць падаўся таму не дастаткова значным аргумэнтам. Ен спрытна ўскочыў і зноў кінуўся ў бойку. Браты счапіліся і рыкаючы пакаціліся па зямлі. Калі ў нейкі момант малодшы аказаўся зьверху, паказваючы на труп старога, істэрычна закрычаў, раняючы пену з вуснаў, былому перакладчыку, які напужана назіраў за ўсім гэтым:
- Трахай падаль! Хутка! Інакш заб’ю! Тра-а-хр-р-р..
- Ня сьмей! – надрыўна зароў у сваю чаргу старэйшы, падмяўшы ворага, навальваючыся і сьціскаючы рукамі братаву глотку, ад чаго крыкі таго ператварыліся ў хрыпеньне.
Былы перакладчык і не зьбіраўся. Ен баязліва адыходзіў ад іх задам, потым павярнуўся і пабег даганяць Веду. Калі параўняўся зь ей, зьвярнуўся дрыжачым голасам, забягаючы збоку ды заглядаючы ў вочы:
- Я вельмі выбачаюся! Але прашу вас, паслухайце, паслухайце, гэта вельмі важна для нас. Для нас усіх і вас у тым ліку. Так усё неяк склалася, так выйшла... Магчыма мае месца прыкрае непаразуменьне, але ж нельга адмаўляць магчымасьці..., іньшымі словамі, я хачу сказаць, што існуе вялікая верагоднасць таго, што ў нейкім сэнсе вы сапраўды, маглі б аказацца, я разумею, гэта падасцца даволі незвычайным і пры пэўных абставінах..., але вы, на самой справе, маглі б аказацца нашай маці. Магчыма нават не ў біялягічным сэнсе, а так бы мовіць... Я вас разумею, мне самому цяжка гэта ўявіць. Але па ўсіх прыкметах..., сумненьняў не можа быць. Да таго ж гэты нябожчык там...
Веда рэзка спынілася, паглядзела на яго. Ітэлігентны “сынок” змоўк. Стаіць у мокрым брудным адзеньні, якое некалі было касцюмам, штаны на каленах парваныя, пад вокам сіняк, калоціцца, дрыжыць, на вачах сьлезы, глядзіць з надзеяй, чакае адказу.
- Пайшоў ты на хер!

XVIII
- ... А яшчэ распавядаюць, жыла тут некалі ў нас па суседству бабка. Бабка, як бабка, зусім звычайная. Макраўнай клікалі. Ніхто й не здагадваўся, што ведзьма. А потым даведаліся, як яна ўнучку сваю бярозавым сокам паіла ды знаёмых частавала.
- Сокам? І што з таго?
- А тое, што бярозкі тыя, з якіх яна сок зьбірала, на могілках расьлі. Сокі свае каранямі з памерлых цягнулі. Вось яна тымі трупнымі сокамі і апойвала.
- А як даведаліся?
- Убачылі выпадкова на кладах банкі на бярозках прымацаваныя. Здзівіліся, прасачылі. Ажно – яна ўвечару па іх зьявілася!
- На што ж яна гэта рабіла?
- А халера яе ведае. Напэўна ж, каб людзям благое зрабіць, каб якую порчу навесьці
- І што, нават унучцы сваей?
- Гэта яна яе такім чынам рыхтавала, каб таксама ведзьмай зрабіць. Гэта ж у іх перадаецца па жаночай лініі ад пакаленьня да пакаленьня...

XIX

“Але ж, даволі часу прайшло ад пачатку ранішняй прагулкі. Сеньня працоўны дзень. Дзе ўсе? Дзе людзі? Чаму ніхто ня сьпяшаецца на працу? Можа я сплю?” - Веда глядзела навокал і здзіўлялася. На перакрыжаваньні была харчовая крама. Здаецца, ўжо адчынілася. Зайшла ў краму. Там ей нічога не было патрэбна, зайшла выключна дзеля таго, каб нарэшце ўбачыць людзей.
Акрамя тлустай гандляркі ў краме нікога не было. На паліцах таксама тавараў не багата - толькі шэрагі слоікаў з кансэрваваным бярозавым сокам ды ў халадзільніку – пакеты з грыбамі шампіньёнамі. Кінулася ў вочы адметная дэталь: у прадаўшчыцы ў роце ўсе зубы залатыя. Тая запытальна і неяк скептычна глядзела на яе.
- А што, болей няма нічога? – спытала дзяўчына, - Хлеба, напрыклад, цукерак...
- Няма. Бо есьці няма каму, - адказала прадаўшчыца і вытрымала доўгую паўзу, працягваючы скептычна і з жалем глядзець на яе, - Эх, доля наша бабья! На вось, даражэнькая, укаліся. Мне ўчора па блату добрыя людзі далі.
Працягнула брудны аднаразовы шпрыц. Веда ашчадна прыняла яго ў далонь.
- Дык ён жа пусты!
- Не мае значэньня. Проста ўкаліся і перадай іньшаму. Пастарайся ў вену патрапіць, а зрэшты, не мае значэньня, абы ўкалоцца. Кажуць ратуе.
- Ад чаго?
- А хрэн яго ведае. Кажуць нейкая хвароба, вірус. Бачыш, у горадзе няма нікога. Усіх пакасіла. Я на працу з усей крамы адна другі дзень выхаджу. Стаю вось і пакупнікоў аніводнага.
- Дзе ж яны ўсе? Памерлі?
- Ды не. У асноўным па дамах сядзяць. Баяцца.
- Чаго?
- Усяго. Адно аднаго ды кожны сам сабе.
- Як жа ён ратуе, калі пусты?
- Я так, даражэнькая, мяркую, што тут ня ў леках справа, а проста трэба страх перасіліць. Ня ведаю, карацей. Але кажуць, ратуе.
Веда абцерла іголку пальцамі і, крыху павагаўшыся, як умела, укалола сабе ў руку. Выйшла трошкі балюча, нават ціхенька войкнула.
Тут у краму, ледзьве чутна зачыніўшы за сабой дзверы, нерашуча зайшоў былы перакладчык. Пачаў мямліць:
- Я вельмі не хацеў бы паказацца навязьлівым, але значнасць справы вымушае мяне прасіць вас не адказваць адразу гэтак катэгарычна. Я прашу вас спакойна прааналізаваць усё і зрабіць верныя высновы і тады, я ўпэўнены, вы самі пагадзіцеся...
Веда моўчкі працягнула шпрыц яму. Прадаўшчыца перахапіла яе руку:
- Яму не давай, не дапаможа, - у адказ на здзіўлены позірк Веды патлумачыла, - яму ўжо піздец.

XX

Веда адна ішла па апусьцелай вуліцы. Зусім, як учора ўвечары. Можа таму нікога й не сустрэла, бо цяпер амаль усе зьніклі, што ўдзень, што ўночы. На працягу папярэдніх сутак яна не выходзіла з дому, а яно значыць ужо тады было так – большасць людзей некуды зьнікла.
Гэты звар’яцелы стары вычварэнец. Чаго ён бадзяўся ноччу? Можа ён памер не ад жаху перад ей, дакладней яна толькі паспрыяла таму, а галоўная прычына – гэты страх, вірус страху, хвароба, аб якой казала прадаўшчыца. Але ж яна казала, што ўсе сядзяць па дамах, баяцца, а ён наадварот. Хіба, ён болей баяўся заставацца дома, таму і бадзяўся па вуліцы?
А потым сустрэліся тые троя, сапраўдныя вар’яты. Веда ня сумнявалася, што ў горадзе здарылася штосьці незвычайная і надзвычайная. Разам з гэтым яна пачала сумнявацца, ці захавала ўласная псіхічная здароўе. Сумненьні на гэты конт павялічваліся з кожнай хвілінай. Думкі разляталіся ва ўсе бакі, кружыліся, то здаецца вакол яе галавы, то недзе па краях зямлі, а то, увогуле, недзе, дзе нават уявіць немагчыма. А то супакоіваліся, ды сядалі, як чарада птушак, адпачыць у нейкім месцы. Тады ей здавалася, што можна адчуць палёгку, супакоіцца нарэшце, але месца заўжды акзвалася настолькі дрэнным, што лепей бы думкам там не затрымлівацца. Замест палёгкі ей рабілася так кепска, што цягнула званітаваць. Думкі зноў падхопліваліся, несьліся некуды за межы сьвядомасьці. Зноў кружыліся думкі, кружылася галава і ўсё плыло ў вачах. У адзіны з такіх момантаў яна ня вытрымала накату нэрвовай ліхаманкі і яе званітавала на асфальт.
Вочы яшчэ праводзілі ў палёце апошнія кроплі зьмесьціва страўніку і тут яна пачула голас. Проста голас. Голас у сваей галаве. Гэта яе зусім ня збянтэжыла, таму як яна ўжо прымірылася з думкай, што вар’яцее. А для вар’ята, як вядома, чуць галасы ніадкуль справа звычайная і здзіўляцца тут зусім няма чаму. Так што Веда, можна лічыць, была падрыхтавана да гэткага сюрпрызу.
Голас сказаў:
- Здолей утрымаць сардэчны рытм. Тады ўсе будзе добра. Здолей утрымаць сардэчны рытм і апынешся ў Вальгале.
Яна прыслухалася да нечаканае парады і нават паспрабавала так і зрабіць, але разам з тым прыняла цьвярозае рашэньне - накіравацца па дапамогу ў медыцынскую ўстанову. Кантраляваць сардэчны рытм у яе даволі нядрэнна атрымлівалася, і хутка яна на самой справе адчула сабе куды лепш. Прынамсі, думкі засяродзіліся ды сканцэнтраваліся выключна на дзейнасьці сэрца. У душы нават нарадзілася нейкае падабенства пачуцьця ўдзячнасьці незвычайнаму голасу за добрую сваечасовую параду.
Веда знаходзілася побач са станцыяй метро. Падземка якраз магла даставіць да патрэбнага шпіталю. На пероне нікога не было, хаця па гадзінніку працоўны дзень ужо пачаўся. Поезд зьявіўся праз хвіліну, прагнаўшы сумненьні наконт таго, ці працуе падземка. Яна заўважыла, што палова вагонаў пустыя, а ў другой палове едуць па аднаму – два чалавекі. Зайшла ў пусты, не хацелася болей сустракацца ў гэтую раніцу з вар’ятамі. Механічны голас папярэдзіў, што дзверы зачыняюцца і абвесьціў наступны прыпынак. Усё як заўсёды, нічога незвычайнага. Электрапоезд зрушыўся, набраў хуткасць, у вагон ўварваўся грукат колаў.
- Здолей утрымаць сардэчны рытм і апынешся ў Вальгале. Ты воін, твае месца там, - абвесьціў у галаве незвычайны голас, што зьявіуся ў яе жыцьці сеньня, але адразу зрабіўся гэткім жа звыклым, як механічны голас у метро.
Веда ў чарговы раз у думках пахваліла сабе за тое, як добра ў яе атрымліваецца ўтрымліваць сардэчны рытм.
Да месца дабралася без прыгод. У псіхіятрычным дыспансэры на шчасьце знайшлося некалькі чалавек персаналу. Дзяжурны ўрач адразу згадзіўся яе прыняць. Веда на дзверах яго кабінету заўважыла шыльдачку з прозьвішчам “Сапега Павел Львовіч”. Чамусьці ўзгадала, што калі вучылася ў школе аднойчы ўбачыла ў нейкай кнізе сьпіс дарэвалюцыйных шляхетных прозьвішчаў і са здзіўленьнем тады даведалася, што шмат хто з вучняў іх кляса маюць такія самыя прозьвішчы. Але ўсе носьбіты шляхетных прозьвішчаў, як на дзіва, выглядалі выключна па-плебейску і мелі адпаведны склад натуры. Няўжо нашчадкі тых арыстакратаў, здзіўлялася яна, але ж дзе ў іх хаця б кропля якой высакароднасьці? Ані ў абліччы, ані ў паводзінах не было нічога шляхетнага, а хутчэй наадварот.
Аднак доктар выглядаў звычайна, і не арыстакратам і не плябеем. Выглядаў доктарам. Уважліва выслухаў яе скаргу.
- Значыць чулі сёньня некалькі разоў? Голас раіць утрымліваць сардэчны рытм?
- Так, - адказала Веда, а што голас даводзіць ей пра тое, што яна апынецца тады ў Вальгале, таму што яна воін, чамусьці паведаміць лекару пасаромілася (ну які зь яе воін, ніколі ў жыцьці не жадала быць ваяўнічай амазонкай).
- Пакажыце, калі ласка, руку, падыміце рукаў, - папрасіў Павел Львовіч.
- Навошта? – насьцярожылася яна.
- Гэта працэдура. Фармальнасць, але я павінен паглядзець. Да нас часьцяком трапляюць наркаманы, унутрывенныя ін’екцыі, потым галюцынацыі і ўсё такое, разумеце?
- Добра, – неахвотна пагадзілася Веда.
Доктар убачыў прыпухлы пачырванеўшы сьлед ад уколу і, як яна адразу зразумела па выразу яго твару, нібыта з задавальненьнем штосьці для сябе адзначыў.
- Так, так. Значыць, вы ў нас з укольчыкам. Хвіліначку, - ён дастаў пляшачку з ёдам, узяў ватны тампон і памазаў месца ўколу, - Вось так будзе лепей, каб у ранку чаго не занесьлі. Ну вось, цяпер усё ў парадку, можаце ісьці.
- Як гэта? - шчыра здзівілася Веда, - А як жа.... Я ж вам кажу, што пачала чуць голас...
- Усю неабходную медычную дапамогу я вам аказаў. Ідзіце з Богам. Не хварэйце.
Яна разлічвала на шпіталізацыю, высьвятленьне дыягназу і неабходны курс лячэньня. За тым сюды і ехала. Такога яна не чакала і так хутка ўходзіць не зьбіралася.
Доктар стомлена ўздыхнуў і адкінуўся да спінкі стула:
- Ведаеце лі, гэта пашыраны ў грамадскай сьвядомасьці стэрэатып, нібыта менавіта псіхічна хворым уласьціва чуць галасы ўнутры сваей галавы альбо чуць галасы аднекуль звонку, але не чутныя іньшым. Гэта тыповае абывацельская некампэтэнтная меркаваньне – пачуў голас, значыць шызафрэнік. Зусім не, зусім не абавязкова. Разумееце, у вашым выпадку гэта ж не загад, не спроба кіраваць вашымі дзеяньнямі, учынкамі, а інфарматыўны пасыл. Які, да таго ж, мае пазітыўную накіраванасць. Яго трэба разглядаць, як дапамогу. Я сам, напрыклад, заўседы карыстаюся гэтым. Прыслухоўвацца альбо не, мая справа. Мы ж маем права выбару, разумееце? Мы людзі свабоднай волі. Я часьцей за ўсё атрымліваю карысныя парады. Гэта мне вельмі дапамагае ў лекарскай практыцы. Пад час вучобы, памятаю, адзін прафесар-нейрахірург нам прызнаваўся, што толькі так і робіць складаныя аперацыі. Заўжды выконвае парады ўнутранага голасу і тады ўсё выдатна атрымліваецца... Канешне, што казаць, агульны стан псіхічнага здароўя нацыі значна пагоршыўся. Асабліва ў апошнія дні... Так, у апошнія... Вы проста крыху ператаміліся. Адпачніце. Высьпіцеся як сьлед. Зразумелі? Вам проста трэба добра адпачыць. Ну ды ладненька, жадаю вам усяго найлепшага.
- Да пабачэньня, доктар, - яна паднялася і пайшла з кабінету, пашкадаваўшы, што прыехала сюды.
- Усяго добрага, - ен заклапочана схіліуўся над паперамі на стале і здаецца працягваў мармытаць ужо сабе пад нос, - адпачніце, прагуляйцеся, падыхайце сьвежым паветрам, забейце каго-небудзь...
- Што? – яна спынілася на парозе.
- А? – Павел Львовіч падняў галаву ад стала, - Я кажу, усяго добрага.

XXI

“Вось і усё, медыцына чым магла - дапамагла”. Веда ў роздуме спынілася ля брамы шпіталю. “Што цяпер? Куды далей?”.
Вецер павольна валочыў праз праезджую частку вуліцы вялікі шматок жоўтай паперы. Яна прасачыла позіркам яго шлях. Шматок прыбіўся да бардзюру на супрацьлеглым баку. Моцы ветра не хапала, каб перакінуць яго праз бардзюр, і ён застыў на месцы, бездапаможна раз-пораз уздымаючы край паперы. Здалек нагадвала падбітую птушку, што ўзмахвае крылом, але ўжо ніколі не ўзляціць.
Каля яе спыніўся аўтамабіль. Мяркуючы па тым, што пад’ехаў амаль нячутна, бяз рову рухавіка, іньшамарка, і пры гэтым не патрыманая. Веда працягвала паўзверх аўтамабілю глядзець на шматок паперы. Кіроўца апусьціў шкло і зьвярнуўся да яе:
- Мне здаецца нам па дарозе. Сядайце, падвязу.
У голасе не адчувалася той патрэбнай долі нахабства і распусты, якая павінна была адпавядаць клясічным стандартам становішча. Веда апусьціла вочы на “джэнтэльмена”. Машына была цемна-блакітнага колеру, здаецца японская, хлопец за рулем з такім тварам, нібыта пахаваў сёньня ўсіх сваякоў. Яна ведала, што добра выхаваным дзяўчынам нельга сядаць на вуліцы ў машыну да незнаёмых. Зноў узьняла вочы на шматок паперы.
- Не, спраўды, можа складзеце кампанію, - амаль што баязьлівым голасам працягваў запрашаць той.
“Нейкі ня вельмі драпежны, - з расчараваньнем падумала яна і ўсьміхнулася, - хаця, мяркуючы па фільмах ды розных гісторыях, самыя лютыя маньякі спачатку вось такія ціхенькія. Можа што і атрымаецца”. Намацала ў кішэні нажніцы. Зноў перавяла позірк з паперы на аўтамабільнага кавалера. У вачох таго быў выраз, як у жаласнага галоднага сабакі, што чакае з надзеяй - кінуць яму перамазаную тлушчам абертку ад піражка альбо пашкадуюць нават і гэтага.
- Ну, добра, - яна рашуча сарвалася з месца і пайшла абыходзіць машыну, каб сесьці побач зь ім.
Ен адразу выскачыў, аббег з другога боку і паслужліва расчыніў перад ей дзьверцу. Заўважыла, што ад моцнага хваляваньня ў яго дрыжаць рукі. “Як усё запушчана! Толькі б пасьпець нанесьці ўдар першай”. Яшчэ яна з гумарам падумала пра тое, што раней, калі ў горадзе было болей людзей на вуліцах, у тым ліку жанчын, яе ніколі ў жыцьці не запрашалі ў аўтамабілі, а цяпер, бач ты, і яна пачала каціравацца. “Як гэта кажуць, чым болей нас... Не, не так, чым меней іх, ты болей нас”. Яна зноў усьміхнулася. Дзіўна, але пасьля наведваньня Паўла Львовіча стан яе практычна нармалізаваўся, нэрвовая ліхаманка некуды зьнікла.
- Куды паедзем? – нерашуча, але ўзрадавана ад таго, што яна згадзілася, спытаў незнаемец, усеўшыся на свае месца.
- Я думала, ты ведаеш куды.
- Разумееце, я хацеў бы... Дазвольце спачатку даведацца, у вас ёсць муж альбо каханы?
- Няма, - ледзяным тонам адказала яна, крыху са здзіўленьнем, што ен пытаецца пра гэта.
- У такім разе... Вы толькі не здзіўляйцеся. Я хацеў бы каб вы мне дапамглі. Можа быць вы згадзіцеся паехаць разам са мной у лазню ды выпіць там гарэлкі? Абяцаю, што буду трымаць сабе прыстойна, ня стану рабіць нічога, чаго вы не пажадаеце...
- Я ня пью гарэлку.
- Добра, можа вы хаця б тады пасядзіце са мной разам у лазні? Абернемся ручнікамі, проста пасядзім, паразмаўляем. Вам падабаецца размаўляць?
Ен ужо пачынаў надакучваць і злаваць яе сваімі маленьнямі.
- А што, размаўляць магчама толькі ў лазне?
- Не, канешне не, - зусім засмуціўся ён, - але мне так параілі, прабачце, прабачце, я кажу глупствы, проста штосьці адчуваю сабе дзіўна апошнія дні.
Веда адчула, што катастрафічна губляе цікаўнасць і да яго і да гэтага становішча.
- Тады табе лепей з Паўлам Львовічам размаўляць, - абыякава сказала яна гледзючы перад сабой.
- І вы яго ведаеце? – узрадваўся ён, пачуўшы імя доктара, - Сёньня ўжо пабыў у яго, паразмаўляў.
Гэта паведамленьне вярнула цікаўнасць да незнаёмца.
- І што?
- Ен параіў забіць сабе, - глупа і неяк бездапаможна пасьміхаючыся адказаў той, - маўляў, кажа як урач, гэта адзінае выйсьце для мяне.
- І што?
- Аднак, я не згадзіўся з гэтым. Чамусьці ня хочацца згаджацца, хаця канешне ён аўтарытэтны спецыяліст у сваей галіне, шмат ведае, аднак, усё ж... Я канешне ад яго адразу паехаў на мост, там на кальцавой. Зручнае месца каб... , ну вы разумееце... Пастаяў, падумаў. Вырашыў - не. У душы штосьці паўстае супраць. Здаецца ён не правы наконт адзінага выйсьця. І, увогуле, ён ў апошні час неяк зьмяніўся. Ня ведаю, ці можна яму давяраць, як раней.
“Чарговы вар’ят, - падумала Веда, - ад гэтага гвалту не дачакаешся. Звычайнае чалавечая сьмецьце. Ня вырадак, як тые, проста нецікавая чалавечае сьмецьце. Яшчэ адзіны пусты фрагмэнт пустога жыцьця”.
- Ну дык што? Ты ж казаў нам па дарозе, - нагадала яна.
Ен быццам абудзіўся ад сваіх думак.
- Так, канешне. Значыць лазня і гарэлка адпадаюць?
- Адпадаюць.
“Што, калі сказаць яму зараз: паехалі трахнемся, напэўна, выганіць з машыны, - падумала яна і ей зрабілася сьмешна, - вось і паспрабуй знайсьці дзе-небудзь нармальнага гвалтаўніка або маньяка, ці проста хоць якую свалату!”. А ўвагнаць нажніцы ў крыўдзіцеля вельмі хацелася.
Тут яна заўважыла, што з гэтым тыпам адбываюцца нейкія зьмены. Ен сьціснуў руль так, што збялелі касьцяшкі на пальцах, выраз твару зьмяніўся. “Магчыма зараз пакажа сабе з іньшага боку!” – ажывілася Веда.
- Можа тады, - ён глуха кашлянуў, - вы дапаможыце мне інкаш?
Нават голас зьмяніўся.
- Як?
- Заб’еце дзеля мяне?
Ну канешне, вось яно што. Прапанова яшчэ тая.
- А яшчэ што? Можа зрабіцца тваей маці?
Ен як быццам не пачуў ці не зразумеў яе сарказму.
- Болей нічога. Гэтага было б і так болей, чым дастаткова. Ня ведаю, як бы я выказаў тады сваю ўдзячнасць. Застаўся б вечна абавязаны. На ўсе жыцьце.
- І хто ж цябе так моцна перашкаджае жыць?
- Гэты чалавек... Я толькі ўчора зразумеў які гэта падонак, якоя быдла. Гэтая сволач называе сабе маім сябрам. Я зразумеў – не жадаю нічога на сьвеце болей, чым ягонае сьмерці. Гэта ён мне параіў наведаць лазню з жанчынамі, з гарэлкай...
- І гэтым ён цябе сьмяротна пакрыўдзіў?
- Ды не, нічым ен мяне, па вялікаму рахунку, ня крыўдзіў. Проста я зразумеў нарэшце, які ён падонак.
Сёньняшні парад вар’ятаў ужо пачынаў падабацца Ведзе. Кожны такі сваеасаблівы!
- Чаму сам не заб’еш у такім выпадку?
- Для мяне гэта будзе вельмі нізкі ўчынак. Я - творца. Драматург.
- А для мяне, значыць, учынак у самую пору? Падыходзячы? І мужыкі ж цяпер пайшлі...
- Прабачце, - паціснуў плячыма “творца-драматург”, - Я не настойваю, проста чамусьці ўбачыў вас і адчуў штосьці такоя... аптымістычная, убачыў у вас вырашэньне маіх праблемаў. Прабачце. Вы ж бачыце, я хворы, зьвяртаюся да псіхіятара.
- Бачу.
Абодва змоўклі. Вецер перамяніў напрамак і пацягнуў шматок паперы на другі бок вуліцы.
- А ён, сапраўды, падонак? – парушыла маўчаньне Веда.
- На ўсе сто адсоткаў!
- Паехалі да мяне, - уздыхнула яна.
Машына ірванулася з месца, аж завішчэла, прыпячатала коламі шматок паперы, што валачыўся поперак дарогі і хутка зьнікла ў канцы пустога прасьпекту.

Пакланеньне агню – не хвароба.
Пакланеньне агню вымушае спавядаць нецярпімасць.
Нецярпімасць вымушае быць сабой.

XXII

- Чаму ты ня жадаеш ім дапамагчы?
- Таму, што яны чарвякі.
- Чаму ты не жадаеш дапамагчы чарвякам?
- Таму, што чарвякам нельга дапамагчы. Хадзі сюды.
Павел Львовіч размясьціў медсястру ў звыклай паставе на сваім стале ў кабінеце: нахіліўшыся, яна абапярлася рукамі. Доктар, гучна крэкнуўшы, засучыў рукавы. Аказалася, што амаль усе вены на яго руках ісколаты. Зайшоў ззаду. Таропка ўзадраў белы халат ей на сьпіну. Расшпіліў свой, каб не замінаў:
- Зоймемся справай!

XXIII

“Паехалі да мяне” – гэтую фразу Веда прыхавала на той выпадак, калі па яе меркаваньню магчымага агрэсара прыйдзецца крыху справакаваць. Атрымалася так, што яна выкарыстала яе не дзеля гэтай мэты.
Калі пад’ехалі да дому, Веда заўважыла на асфальце шматок паперы са сьледам аўтамабільных колаў. Зусім як той, каля шпіталю. Навт напужалася думцы - што калі той самы? Але ж не магчыма ўявіць, каб яго прынесла ветрам сюды ды яшчэ хутчэй, чым яны даехалі. Канешне іньшы, проста падобны. “Хто раскідаў гэтую паперу па вуліцах? Нашто?”, - разважала яна.
Каля пад’езду валяўся труп. Трупы, што па-просту валяюцца на зямлі, здаецца зрабіліся ў апошні час з’явай звыклай, як голас у галаве. Яна зноў напужалася, вырашыла спачатку, што гэта стары вычварэнец нейкім чынам апынуўся тут, можа тые вар’яты прыцягнулі ці яшчэ як. Аднак гэта быў ня ён, гэта быў сусед. Нябожчык ляжаў шырока раскінуўшы рукі, у хатнім адзеньні, глядзеў у неба застылымі пакутлівымі вачыма, з пенай на вуснах.
- Накрый яго той паперай, - загадала яна хвораму драматургу.
- Нашто? – здзівіўся ён.
- Так трэба!
Ен паслухаўся, узяў паперу, накрыў ей твар і плечы памерлага. Папера не пратрымалася доўга, ледзь ен пасьпеў адыйсьці, яе зьнесла з нябожчыка ветрам. Веда раздражнена скрывілася.
- Чорт зь ім! Пайшлі.
“Чаму ў жыцьці нічога не атрымліваецца? Нават дробязі? – з прыкрасьцю думала яна, паднімаючыся ў кватэру, - Кожны рух безвыніковы. Кожнае дзеяньне безвынікова. Калі так, дык ні ў чым няма сэнсу. Ці патрэбна ўвогуле рабіць што-небудзь? Усё безвынікова. Калі так, адзіная рацыянальная выснова – бездзейнічаць. Толькі так можна пазьбегнуць марнай растраты энэргіі. Але дзеля чаго тады яе зьберагаць? Павінна быць дзеяньне, вынік якога не пазбаўлены сэнсу? А можа справа ў тым, што ўсе мае дзеяньні не тыя, што патрэбны? Чым тады вызначаецца іх патрэбнасць, як, адкуль пра гэта магчыма даведацца?”
- Здолей утрымаць сардэчны рытм, - прагучаў знаёмы голас, - Здолей утрымаць сардэчны рытм. Тады ўсё будзе добра.
Веда паслухалася парады.
- Заходзь! – даволі груба запрасіла яна драматурга, рыўком адчыніўшы дзверы.
Чамусьці ён пачынаў яе вельмі раздражняць і яна не зьбіралася хаваць гэтае раздражненьне. Аднак спарава была ня ў ім. Проста на яго месцы кожная жывая істота, што прысутнічала побач у гэтыя хвіліны, выклікала б у яе раздражненасць.
- Сядай... дзе-небудзь.
- Дзякуй, я пастаю. Я чамусьці хвалююся, мне так зручней, стоючы. Пастаю.
- Сядзь, не мільцяшы!
Драмтург сеў на ўскрайку канапы. Яна насупраць у крэсла.
- Дык ты, кажаш, драмтург?
- Я па нацыянальнасьці - маскавіт і ствараю свае творы на нашым дыялекце. Ен канешене зараз амаль заняпаў. Напэўна, толькі сьвятары ў цэрквах штодня ўжываюць. Але ён вельмі падобны на рускую мову, ты зразумееш. Вось, напрыклад, з апошніх, пачытай, - ён выцягнуў з кішэні рукапіс з надпісам на першай старонцы: “Быки и пидорасы. Пьеса” і працягнуў ей.
Веда нават не варухнула пальцам у адказ на яго жэст. Працягвала цяжка глядзець на яго.
- Не, не буду. Назва не падабаецца.
- Гэта драма аб жыцьці і праблемах сучаснай маскоўскай моладзі, - пачаў, нібыта, апраўдваючыся, пасьпешна тлумачыць ён, - Шмат моладзевага слэнгу, я яго наўмысна ўжываю, каб падкрэсліць сапраўднасць дзеючых асобаў, адлюстраваць рэчаіснасць нашага часу, і ў назве ўжыў таксама. Там такі сюжэт: жывуць тры сябры, адзін лічыць русінаў акупантамі і йдзе ў партызаны, каб змагацца, а астатнія...
- Мне гэта не цікава, - перапыніла яна і раптам нечакана злосна накінулася на драмтурга, - Слухай, а сам ты чаму не змагаешся з русінамі-імперыялістамі, калі мы захапілі тваю радзіму? Чаму ты не ў Маскве з гранатаметам, а тут у Менску, сядзіш і крэмзаеш свае п’есы?
Недзе, здаецца паверхам ніжэй, пачуўся прыглушаны крык. Чалавечы, але так крычыць жывела ад сьмяротнага жаху. Потым грукат, упала нешта цяжкае, напэўна штосьці з мэблі. Веда ведала, што там жыве выкладчык з універсытэту.
- Я нарадзіўся тут, маіх бацькоў яшчэ пры вашым Сталінаўскасе перавезлі сюды з дзіцячым домам пад час японскай акупацыі, - адказаў драматург.
- Ен такі самы ваш, як і наш. Ад камуняк з гэтым нацменам-жамойтам ўсе нацярпеліся. Але ж ты ўсё адно лічыш сабе маскавітам, нават мову ведаеш.
- Так, я маскавіт. Але я не магу быць зь імі. У першую чаргу яны фанатыкі праваслаў’я, а я лічу, што менавіта яно, хрысціянства, павінна ва ўсім. Каб ня гэтая візантыйская хвароба, каб мы захавалі веру продкаў, літоўская імперыя не панавала б над намі шэсць соцень год, мы б так проста не скарыліся. Ведаеш, як выглядаюць у майго народу могілкі? Я ездзіў да сваякоў, бачыў. Дык там кожнага, альбо некалькі блізкіх сваякоў, хаваюць у асобнай невялічкай агароджы, а зьверху насыпаюць асобны маленькі курганчык ды ўторкваюць крыж. Нашто ім гэтыя агароджы? А? Здаецца мне таму, што кожны ведае, што побач будзе ляжаць такі самы сьмярдзючы хрысціянін. Яны на самой справе адно адным грэбуюць, што пры жыцьці, што пасьля сьмерці. Вось у чым сутнасць. Таму і агароджы. Ненавіджу хрысціянства.
- Ну, а таго, што лазню наведаць параіў. Яго за што?
- Ен падонак! – з імпэтам усклікнуў драматург, - Падонак і ўсё тут! Гэта відавочна, сама пераканаешся!
- Усё ж, распавядзі, што ён зрабіў дрэннага?
- Ен абразіў мае творы, мяне, як творцу. Але гэта не галоўнае, справа ня ў гэтым. Нічога асабістага, нічога. Гэта толькі адчыніла мне вочы. Мае творы тут ні пры чым. Проста я ўпэўнены, упэўнены, што ён падонак. Адно, як ён размаўляе, як трымае сабе...
- Не разумееш ты людзей!
- Я іх баюся. Баюся і ненавіджу, - прызнаўся драматург.
Размова сьцішылася. Веда аб нечым раздумвала. Абражаны ўсім сьветам ў лепшых пачуцьцях, “творца” падаў голас:
- У мяне яшчэ вершы ёсць. Па-руску. Я, нажаль, родную мову не так добра ведаю, каб вершы складаць, таму па-руску. Вось паслухай:

Сьмех тупога гучыць у адказ у размове.
Ен згаджаецца з Вечнасьцю. Вечнасць даруе яму.
Сэкс з калекай зьяўляецца шляхам ў Вечнасць.
Адчыняе набожнасць бясконцыя дзверы ў турму.

Труп заўседы выдатна стварае набожнасць,
Існаваньнем сваім пераўзыходзіць адметнасць быцьця.
Так калісьці і я, што пракляў назаўжды верагоднасць,
Апантана маліўся, зьнішчаючы прагу жыцьця.

А набожнасць навогул не можа квітнець без памерлых,
Таму статкі дзеля праведнай сьвятасьці рэжу, як воўк.
За жыцьце ці пасьпею натоліць вышэйшую прагу любові?...
Кінуць бо?мбу ў натоўп? Кін?уць бомбу ў натоўп!

Веда некалькі імгненьняў асэнсоўвала пачутае.
- А ты, сапраўды, хворы.
- Ну вядома. Я ж да лекара зьвяртаюся.

XXIV

Павел Львовіч прыклаў да месца ўколу прасьпіртаваную ватку. Пажылая медсястра войкала:
- Ох, ох, уся срака баліць. Але ж добра хоць палягчэла, а то спіну было не разагнуць.
- Трэба курс пракалоцца.
- Ну давай, Львовіч, цяпер цябе ўколем.
Яны памяняліся месцамі. Цяпер доктар расшпіліў штаны.
- Не кажы, Жывінбудаўна. Рыеш, рыеш гэтую зямлю. Так калі-небудзь і падохнеш, ракам стоячы на гэтых градах або сунесся мордай у кучу гною ды скалееш з віламі ў руках. Добра яшчэ калі знойдуць хутка. Твая та дачка ці ездціць хоць калі, дапамагае?
- Ды што ты! Колам на лецішча не загнаць. Яны маладыя, ім тыя грады не патрэбны.
- Во-во, і мае таксама.

XXV

- Спадар Няжыла, разумееце, не магу. Не баюся, але не магу. Вы ж ведаеце, я ніколі, што тады ў самлеце, што ў дзіцячым садку. Але адна справа, калі зразумела, што за вораг, што за злачынца, а тут невядома што. Каб які тэрарыст альбо псіхапат узброены, а там хто ці што? Ніхто ня ведае. А ў мяне дзеці яшчэ зусім малыя. Не магу!
Афіцэр змрочна выслухаў яго.
- Добра, ідзі да дому.
Трымаючыся за борт васьміколавай бронемашыны хісталіся два вайскоўцы. Іх моцна ванітавала па чарзе. Адзін прапляваўся і спытаў з крыўдай:
- Камандзір, што ж гэта? Дзе тая “Альфа”, дзе той “Дыямант”? А нашы ўсе? Што мы зробім учатырох?
Камандзір нічога не адказаў, толькі больш спахмурнеў. Каб ён сам ведаў. Сёньня ранкам атрымаў неўцямны загад аб прызначэньні яго, капітана, міністрам абароны краіны. Загад невядома ад каго, нейкага дробнага дзяржчыноўніка часова выконваючага абавязкі канцлера, у сувязі з немагчымасьцю таго далей выконваць свае абавязкі. Спачатку вельмі здзівіўся, потым яго выклікалі вядома куды, растлумачылі, што ўсе так і ёсць на самой справе, што ў краіне склалася вельмі цяжкае становішча і што цяпер на ім ляжыць вялікая адказнасць.
І вось яны тут, на плошчы, ратуюць дзяржаву. А там, на шостым паверсе будынку, невядома што. Але ў камітэте бясьпекі федэрацыі запэўнілі, што яно знаходзіцца менавіта там, прычына ўсяго што здарылася ў гэтые дні. Як яны вылічылі? Саміх жа ў галоўным упраўленьні засталося чалавек восем, хто на працу зьявіўся.
На супрацьлеглым баку плошчы стаяць прыблізна чалавек трыццаць цікаўных – даволі значная частка народу, які яшчэ ня страціў сабе ў гэтыя дні. Па сёньняшніх мерках выходзіць - даволі вялізны натоўп. Назіраюць.
З люка бронемашыны паказаўся яшчэ адзін баец:
- Камандзір, а можа ракетамі? Я здолею навесьці. Прама ў вокны.
- Нельга, там поўна людзей на іньшых паверхах.
- Можа там жывых ужо нікога не засталося?
- Не. Пакуль што чакай.

XXVI

Прызыўны пункт. Медкамісыя.
- Траўмы галавы былі?
- Афіцыйна не.
- ?

XXVII

Доброе утро, последний герой!
Здравствуй, последний герой!
В. Цой.

Няжыла ўжо палову гадзіны ўважліва сачыў за вокнамі на шостым паверсе. Нічога. Ніякага руху. Але яно там. Цяпер ён у гэтым цалкам упэўнены. Гэта адчуваюць і ўсе астатнія.
Час ідзе, патрэбна нешта рабіць. Два байцы, якіх ванітавала, зваліліся, адзін увогуле ў забыцьці. Трэцці ні завошта не згаджаецца пакінуць бронемашыну, толькі бясконца трызніць пра ракетны ўдар. Таксама нічым не дапаможа, лічы што страчаны. А народ чакае. Патрэбна нешта рабіць. Прыйдзецца ісьці самому. Загадваць няма каму і няма чаго.
Ен надзеў каску, апрануў бронекамізэльку. Крыху павагаўся, разважыўшы, скінуў каску і сьцягнуў бронекамізэльку. Адчуў, што яны не спатрэбяцца. Узяў толькі аўтамат, некалькі дадатковых абоймаў да яго.
Набраў поўныя легкія паветра. “Памажы мне, Пярун!”, выскачыў з-за бронемашыны, хутка пабег да ўваходу ў будынак.
Калі амаль ужо дабег да дзвярэй, яго абдала хваляй моцнага жаху. Пачуцьце было настолькі моцным, што ледзь не зваліла з ног. Тые двое здолелі дайсьці толькі дасюль і пабеглі назад. Аднак ён утрымаўся і ўскочыў у пад’езд. Не спыняючыся, спатыкаючыся на прыступках, адразу на першы паверх, далей на другі. Нельга спыняцца, толькі не спыняцца!
Паміж другім і трэццім паверхамі не вытрымаў і яго моцна званітавала. “Наперад, наперад! – сьцяўшы зубы цьверда загадаў сабе, - Не спыняцца!”. Нага заскальзіла ва ўласных ванітах, у вачох усё паплыло.
- Наперад! – перамагаючы жывельны жах, што ўзняўся ў душы, у голас загадаў сам сабе.
Яшчэ праз пралёт зразумеў, што бяжыць, страціўшы ўселякую каардынацыю, моцна стукаючыся аб сцены і парэнчы. Яго кідае з боку ў бок.
На наступным паверху зноўку абкаціла хваля моцнага беспрычыннага жаху. Ен кінуў аўтамат і, быццам адштурхнуты нябачнай рукой нейкага волата, зляцеў па лесьвіцы назад. Стукнуўся галавой. Аднак разам з жахам узрасло пачуцьце ўпатрага шаленства. Ен ня зьбіраўся адступаць. Шалёная рашучасць мацнела ў ім у адказ адпаведна нарастаньню жаху. “Наперад, наперад!”. Няжыла папоўз па лесьвіцы ўверх. Нібыта пераадольваючы шматкратна павялічаную сілу цяжкасьці, працягнуў дрыжачыя ад напружаньня рукі за лежачай зброяй. Гэта заняло ў яго хвілін шэсць, якія ператварыліся ў вечнасць.
Нарэшце атрымалася, ён здолеў узяць аўтамат, хістаючыся падняўся на ногі. Гэта ўжо было невялікай перамогай.
Далей жах не нактаваў хвалямі, а прысутнічаў пастаянным устойлівым фонам. Чаго каштавала адчайнаму афіцэру прайсьці астатнія паверхі немагчыма ўявіць аніводнаму чалавеку ў здаровым розуме. Ен то плакаў, то сьмяяўся, то пачынаў маліцца бруду на канцах ўласных пальцаў. Кожную секунду зьмянялі адно аднаго жудасныя слухавыя і зрокавыя галюцынацыі. Аднак ён працягваў мэтанакіравана рухацца наперад, не страчвая здольнасьці арыентавацца ў прасторы. Нават, здаецца, прызвычаіўся да такога стану.
Няжыла адным скачком пераадолеў пляцоўку, ляснуўся аб сцяну ды прыціснуўся да яе так, што на прыступкі лесьвіцы пасыпалася здзертая тынкоўка. Крыху суняў нэрвовая дыханьне. Праглынуў камок у горле. Сэрца шалёна калацілася. Па спіне беглі ручаі халоднага поту. Заставаўся апошні паверх. Рукі мацней сьціснулі зброю. Кравяны ціск сьціснуў скроні.
Той, хто ведаў Няжылу раней, зараз бы вельмі здзівіўся перамене яго выгляду. Твар яго састарыўся год на дзесяць – пятнаццаць, усе валасы пасівелі.
Вось, нарэшце, ён апынуўся ля самай мэты. Прыадчыненыя дзверы ў кватэру з выбітым замком. Там ЯНО. Засталося некалькі крокаў, каб усё скончыць.
Выставіўшы наперад рулю аўтамату, Няжыла ўварваўся ў кватэру. Зьнішчыць альбо загінуць самому, пра гэта ён нават ужо не разважаў. Наперад, толькі наперад, нельга спыняцца!
У адным пакою нічога, толькі на падлозе сьляды быццам прама ў кватэры раскладалі вогнішча. У наступным таксама пуста. Застаўся апошні. ЯНО там! Няжыла зароў ва ўсю глотку, ірвануўся наперад супраць сваей волі, супраць усяго жывога ў сабе. Калі ён звышнамаганьнем прымусіў сабе ўварвацца ў пакой, штурхнуў туды свае змучаная нэрвовым перанапружаньнем цела, у гэты ж момант душа, здалося, выскачыла зь яго і рванулася ў адваротным накірунку праз пакоі прэч з кватэры па лесьвіцы ўніз, прэч адсюль, падалей ад гэтага месца.
Амаль губляючы прытомнасць, пасьпеў выразна разгледзіць: пусты пакой з напалову абадранымі шпалерамі, рэшткі якіх звісаюць са сценаў. Пасярэдзіне на падлозе - кучка засохлага калу. Усё. Болей нічога.

У гэтыя дні ў розных месцах краіны амаль адначасова адразу некалькі міністраў абароны, прызначаных на гэтую пасаду днём раней некалькімі часова выконваючымі абавязкі канцлера, безвынікова штурмавалі пустыя кватэры й памяшканьні. Афіцэр Няжыла быў першы, хто здолеў дайсьці да канца.

Hello, I Worm BrainShit MMLR...

XXVIII

Тлушч. Забруджвае ўсё, да чаго дакранаешся. Тое, што блішчэла, ужо не блішчыць. Сухое робіцца сьлізкім. Тлушч выпрацоўвае кожны пры жыцьці. Тлушч выклікае агіду. Агіду да сябе. Але ня ў кожнага. Есць, напэўна, хто атрымлівае асалоду ад тлушчу. Такіх, напэўна, не шмат. Аднак, усё ж, яны ёсць. Есць усякія. Гэта завецца разнастайнасьцю. Хто атрымлівае асалоду ад тлушчу на ўласных далонях ды пальцах, безумоўна, хворыя, як і тыя, у каго гэта выклікае агіду да сабе. Есць хворыя і есць нармальныя. Гэта разнастайнасць. Хворыя бываюць па-рознаму. У гэтым разнастайнасць. Нармальныя бываюць таксама не ва ўсім і не заўседы. Разнастайнасць. Разнастайнасць можа быць вельмі разнастайнай. Той, хто лічыць, што гэта, нібыта, цудоўна, хворы. Бо на самой справе разнастайнасць існуе незалежна ад нашых уяўленьняў аб ей. Разнастайным бывае і тлушч, у сваю чаргу. Разважаньні і меркаваньні на гэты конт таксама могуць быць самыя разнастайныя. Прынамсі полымя з задавальненьнем жэра тлушч.
Пакланеньне агню не хвароба.

XXIX

Есць здарэньні, што заўжды адбываюцца нечакана. Нечакана нават для таго, хто нібыта сам зьяўляецца іх прычынай, і нібыта па чыей волі яны адбываюцца.
Выбух бомбы сярод шчыльнага натоўпу. Як ні парадаксальна, але менавіта гэтае шматлюдзе выканала выратавальную ролю: большасць асколкаў патрапіла і затрымалася ў целах тых няшчасных, хто апынуўся бліжэй да месца выбуху, і тым самым засланіў сабой астатніх. Калі б натоўп ня быў такі шчыльны, ахвяраў было б куды болей.
Разгубленасць, непаразуменьне, жах тых, хто ўжо зразумеў, паніка, крыкі, агоніі, чырвоныя плямы на асфальце, незвычайны пах у паветры.
Пасярод усяго гэтага гучыць тупы сьмех вар’ята з залітым крывей тварам. Гэта ён імгненьне таму кінуў бомбу і ў выніку сам атрымаў раненьне ў галаву. Асколак затрымаўся ў чэрапе і шчытненька прыціснуўся да коркі мозга сваім цьвёрдым, безкампрамісным, яшчэ гарачым, металічным бокам з няроўнымі ірванымі краямі. Кажа:
- Прывітаньне, Мозг Вар’ята! Вось і я – твае каханьне. Спатканьне адбылося. Ня ведаю ці задаволіць мае сціплае каханьне тваю вышэйшую прагу любові, аднак, абяцаю, нават калі ты і застанешся жывы, усё роўна, будзе вельмі крута! А ўвогуле, я выканаў свой абавязак – данес да цябе каханьне і цяпер мае жыцьце скончыцца, але ж аб тым не шкадую, я зрабіў тое, што належала. Канешне, каб я меў на ягадзіцах выразную татуіроўку з выявай чалавечых геаграфічных уяўленьняў аб плянэце, мне было б, магчыма, у нечым значна лягчэй, але ж лёс склаўся так, што я нават не маю сракі, каб мець на ей тую татуіроўку. Ну ды нічога. Шкадаваць няма аб чым. І так усё склалася добра, самым найлепшым чынам. З гэтым я адыходжу, заўжды вашае - мертванароджаная (таму, што ў цьвёрдым выглядзе) дзіця адвечнага нязгаснага полымя.
Хто гэта сцьвярджае, што асколак мае няправільную форму? Ен заўжды правільнай формы, ён мае форму асколка, таму што ён і есць асколак і гэтая форма для яго самая правільная.
Быць сабой вымушае спавядаць нецярпімасць.
Нецярпімасць вымушае быць сабой.

XXX

Выдавец уважліва выслухаў паведамленьне пра тэракт. У затрыманым на месцы здарэньня параненым чалавеку, што кінуў бомбу, адразу ж пазнаў свайго сябра, драматурга, які апошнім часам зусім крануўся розумам.
- Чорт! Я адчуваў, што дабром гэта ўсё ня скончыцца! – нэрвова ўсклікнуў ен, - Ну вось, а цяпер, толькі таму, што ён маскавіт, і таму што гэта адбылося менавіта сёньня, у дзень падпісаньня нейкай там дамовы, скажуць, гэта быў акт тэрору, абавязкова звяжуць гэтую падзею з бягучым момантам ды прыпішуць дзеяньням уладзімера-суздальскіх сэпарацістаў! Ці ведае хто сапраўдные прычыны і сьледства гэтага ўчынку? А калі б нават й ведалі, каго гэта цікавіць? Цьфу, палітызаванае быдла!
Веда глядзела на экран і не бачыла аніякага рэпартажу з месца здарэньня, не чула аніякіх камэнтараў, бачыла толькі бягучы радок з вялікіх літараў на чорным фоне: “Hello, I Worm BrainShit MMLR... няма ад мяне аніякага паратунку...”. Зараз толькі гэтыя словы друкавалі ў газэтах, транслявалі па радые ды тэлебачаньні, казалі адно аднаму пры сустрэчах. Зразумела, усё гэта было схавана за нейкія іньшыя словы, падавалася ў іньшых формах, знаках, вобразах. Але яна добра бачыла, што ва ўсей гэтай разнасатайнасьці інфармацыі было закадзіравана адзінае: “Hello, I Worm BrainShit MMLR”. Уся інфармацыйная прастора зрабілася носьбітам гэтага вірусу, ён падначаліў сабе сьвядомасць амаль кожнага, растыражырваў ды запісаў сабе ў генэтычны код кожнай істоты. А калі хто пакуль і не страціў магчымасць разумець гэта, дык, напэўна, таксама, выключна па волі гэтай хваробы, толькі дзеля таго, каб нечыя сьвядомасць яшчэ магла канстатаваць тое, што адбываецца і адлюстроўваць гэты факт у рэчаіснасьці.
А дыктарка ўсё казала ды казала нейкія словы, шпарка, шмат словаў у хвіліну, выразна, трывожным голасам, і гэтак штодня, аб чым бы не паведамляла. Напэўна, на гэтую працу наўмысна прымаюць вар’ятаў альбо спецыяльна рыхтуюць.
- Каб штосьці было, патрэбна што-небудзь рабіць, - павольна вымаўляючы словы, адказала Веда.
- Ты пра што? – незразумеў выдавец.
Тлумачыць яна палічыла не патрэбным.
Да выдаўца, каб забіць яго па просьбе драматурга, яна прыйшла ўчора, накіравалася адразу, як толькі даведалася пра адрас падонка. А самога драматурга пакінула чакаць у сваей кватэры выніку. Ды той відаць не дачакаўся і пайшоў наталяць сваю “вышэйшую прагу любові”. Першапачаткова яна ня мела аніякага пляну дзеяньняў і вырашыла дзейнічаць так, як будзе атрымлівацца.
Атрымалася неяк само па сабе так, што ў выніку візіту да незнаёмца, яны апунуліся зь ім у адным ложку, і ранкам выдавец быў яшчэ жывы і адчуваў сабе пры гэтым вельмі добра.
Каб ня схлусіць, трэба зазначыць што Веда таксама адчувала сабе вельмі добра. Яна адчувала зараз, што нібыта і не жыла дагэтуль па-сапраўднаму. Нават не ўяўляла ніколі, што гэта можа быць настолькі прыемна. Гэтая ноч была лепшай у яе жыцьці. Дзякуючы выдаўцу яна адчула сабе сапраўднай жанчынай. З загінуўшым дэсантнікам не было так ніколі. Наадварот, цяпер яна з прыкрасьцю асэнсоўвала, што ў параўнаньні з сапраўдным мужчынам выдаўцом, дэсантнік проста карыстаўся ей, як жывелай і сам быў, як жывела. Нават было агідна цяпер узгадваць. Што паробіш, усё пазнаецца ў параўнаньні.
Канешне, у яе ўжо год не было мужчыны, аднак гэтым адным нельга было тлумачыць яе мацнейшае задавальненьне ад выдаўца. Ен сарпраўды добра ведаў сваю справу і быў у ей вельмі спрактыкаваны. У ласках адчуваў ды прадбачыў кожная яе жаданьне, казаў пяшчотныя словы, якіх ей ніколі ні ад каго раней чуць не даводзілася.
Аднак, разам з тым, выдавец быў падонкам. Яна выдатна гэта зразумела. Вось і зараз ен, натхнёны сваім посьпехам самца, пад уражаньнем паведамленьня пра тэракт, пачаў самазадаволена разважаць:
- Зараз цяжка жыць. Гэта павінна неяк вырашыцца. І напэўна ўжо зусім хутка. Кожнаму наступнаму пакаленьню ўсё цяжэй і цяжэй. На яго давіць цяжар папярэдняй гісторыі цывілізацыі. Калі гэта робіцца немагчыма вытрымліваць, адбываецца выбух, цывілізацыя гіне, каб потым адрадзіцца зноў, усё пачаць нанава, ужо ня ведаючы гэтага цяжару. Хто ведае, колькі разоў ужо так было? Усе гэтыя байкі пра канец сьвету нябезпадстаўны. Але, відаць, што гэта неабходна. Інакш у нас, у людзей не атрымліваецца існаваць. Мне здаецца, што наша цывілізацыя выбухне вельмі хутка, магчыма нават мы станем сведкамі гэтага. А магчыма, выбух ужо пачаўся.
- А я, напрыклад, не адчуваю аніякага цяжару цывілізацыі, - пачала Веда аспрэчваць яго выказваньні, - Тое, пра што ты кажаш, гэта пачуцьце хворага розуму. На мяне мінулае не цісьне аніякім цяжарам.
- У нечым я пагаджуся - магчыма, што і хворага. Але дзе ж ты бачыла зараз не хворых? Паглядзі вакол – у кожнага хранічная стомленасць ад жыцьця, нават у малых дзяцей.
- А адкуль ты ведаеш, што так не было раней, сто, дзьвесьці год таму?
- Не было. Аб гэтым можна меркаваць хаця б па мастацкіх творах: жывапісу, літататуры, музыцы.
- Я ўсё ж, падзяляю кропку гледжаньня тых, хто лічыць, што людзі на працягу стагоддзяў якасна не зьмяняюцца, - настойвала на сваім Веда.
- Ну добра, добра. Твая ўпартасць есць доказам таму! – прымірыцельна казаў выдавец, якому надаела спрачацца, бо ў адносінах з жанчынамі яго ў першую чаргу цікавіла зусім іньшае, чым падобныя спрэчкі, - Толькі, калі ласка, не пачынай пра духоўную еднасць з продкамі і ўсё астатняе.
- А што, я яе адчуваю, гэтую еднасць, - злавесна вымавіла яна, - адчуваю вельмі проста й звыкла. Таму, напэўна, і не адчуваю цяжару цывілізацыі, які некаторых, як ты тут даводзіш, прымушае да самазьнішчэньня.
- О, мая дасканаласць! Я ў захапленьні ад цябе, адзіная не хворая ў наш непапраўна хворы час! – кінуўся перад ей на калені выдавец, ператвараючы размову ў жарт, бо тон яе апошніх словаў нечым напужаў яго.
“Гамані, гамані, - думала Веда, - ты сапраўдны падонак, драмтург не схлусіў, я сама пераканалася, не проста які-небудзь вулічны падонак, а вытанчаны, ад розуму, самы сапраўдны падонак, вырадак душой, куды горшы за якога-небудзь хворага маньяка”.
Яна засталася ў яго і да наступнага ранку. Увечары яшчэ паглядзелі навіны, даведаліся што агульная колькасць ахвяраў выбуху разам з памерлымя ў шпіталях дасягнула дваццаці чатырох чалавек. Дакладней аб гэтым даведаўся выдавец, а Веда, як заўжды, пабачыла толькі бягучы радок: “Hello, I Worm BrainShit MMLR...”.
- Ня ведаю, як наконт іньшага, а ў гэтым пытаньні ў нас цяпер абсалютная свабода. Можна сьмела баяцца чаго хочаш.

Яна прачнулася, калі ён яшчэ спаў. Глядзела на яго нейкі час, загадкава пасьміхалася. Ен, раскінуўшыся на ложку пасьля бурлівай ночы, спаў спакойным сном праведніка. “Падонак. Быў і застанешся падонкам. А вось дэсантнік, хаця і не валодаў аніякімі талентамі ў ложку, па-сапраўднаму мяне кахаў. А ты ўсяго толькі натрэніраваны кабель, які толькі і займаецца, што ўдасканальваньнем свайго майстэрства. Падонак”.
- Здолей утрымаць сардэчны рытм. Тады ўсе будзе добра. Ты – воін, - параіў голас.
Асьцярожна, каб не разбудзіць, пацягнулася за нечым у бок рукой. “Ты, напэўна, вельмі здзівішся. Але мне яно нават нецікава, твае здзіўленьне”.
Рука, што сьціскала нажніцы, узляцела кверху і маланкава абрынулася на вялізны кадык сьпячага выдаўца. Веда ўклала ў гэты ўдар усе свае сілы памножаныя на ўсю сваю нянавісць. Аганізуючае цела павяло сабе дакладна так, як таго й трэба было чакаць. Ускінулася, захрыпела. Фантан крыві з рассечанай артэрыі.
Веда хутка апранулася і, як быццам паляцела на крылах, пабегла прэч на вуліцу, нядбайна ледзь зачыніўшы за сабой дзверы. Нажніцы пакінула ў выдаўцы.
Тут было ўсё: і радасць ад таго, што болей нікому ён не дастанецца, і споўнішаяся жаданьне зьнішчыць адзінага сьведку ўчынку, за які ей было ўсё ж крыху сорамна, і помста за надуманую жаночую крыўду, што дагэтуль ён быў ня зь ей, а з нейкімі іньшымі і іх было, не сумненна, шмат, і канешне ня толькі разнастайныя асабістыя пачуцьці – падонак атрымаў па заслугах. Яна зрабіла гэта. Ад гэтага было найбольш радасна. У першыню за вельмі працяглы час яна адчувала, што зрабіла нарэшце верны ўчынак, менавіта той, што патрэбна.

XXXI

Усё ж наступнай ноччу прысьніўся ей цяжкі і жахлівы сон. Спачатку нібыта ўбачыла прадаўшчыцу ў краме, у якой у роце ўсе да адзінага зубы залатыя, а за яе плячыма пустыя паліцы са слоікамі з бярозавым сокам ды замарожанымі шампіньёнамі. Прадаўшчыца намагаецца штосьці сказаць, быццам хоча перасцерагчы яе ад нечага, але не можа. Яе абвіў кольцамі вялізарны, як пітон, празрыста-сьлізкі чарвяк, ды сьціскае так, што яна не можа і слова вымавіць. А сама Веда стаіць і не можа ей ні чым дапамагчы. Потым заўважае, што прадаўшчыца робіць ей знакі вачыма, каб яна ўцякала, бегла адсюль за дзверы.
Яна так і зрабіла, выбегла прэч з крамы на вуліцу. І адразу апынулася ў шматлюдным натоўпу. Гучна грае бадзёры марш. Шмат хто з людзей трымае чырвоныя сьцягі, некуды крочаць шыхтамі. Нейкім чынам яна даведалася, што сёньня галоўнае дзяржаўнае сьвята. Пайшла разам з усімі. Здзіўляла, што ўсе вакол размаўляюць выключна на ўладзімера-суздальскім дыялекце.
Вось людская плынь прынесла яе на плошчу, якую яна пазнае і разам з тым не пазнае. Там дзе заўседы было капішча Пяруна замест яго стаіць будынак з высокай вежай. На даху той вежы прымацаваны крыж. У натоўпу зьявілася шмат людзей з выявай гэткіх крыжоў на нарукаўных павязках, чорных на чырвоным. Яна ведала, што гэты крыж - сымбаль сэкты, якая дзейнічае ў суседняй Польшчы ды заходніх правінцыях, але ж немагчыма, каб сэкта была такая шматлікая, ды яшчэ каб адкрыта ўдзельнічала ў галоўным дзяржаўным сьвяце. І дыялект маскавітаў у тых краях ніхто не ведае. Вельмі здзівіўшыся ўсяму, пытаецца ў пьяненькага мужыка, што быў побач:
- А што за сьвята сёньня? Як завецца?
А той, пачуўшы пытаньне, здзівіўся яшчэ больш за яе:
- Ты что, жидовка? Сегодня ж пасха святая - наш великий православный праздник! По такому случаю будут ведьму сжигать.
Убачыла ўсталяваны пасярэдзіне плошчы слуп, да якога ланцугамі прыкавана старая жанчына, абкладзеная дровамі. Адразу пазнала ў ей сваю бабулю, якую на самой справе ніколі не бачыла, толькі на старых чорна-белых фотаздымках той пары, дзе ва ўсіх чамусьці аднолькавы выраз на тварах. Бацькі асабліва не распавядалі, чаму яна ніколі не бачыла сваей бабулі. Прычым ні адной, ні другой. Толькі ўжо дарослай яна выпадкова даведалася ад чужых людзей, што абедзьве яны загінулі гвалтоўна, дрэннай сьмерцю – у агні. І адну і другую спалілі, нібыта за чарадзейства. “Дык вось, як яно было!” – зразумела яна зараз у сне і моцная нянавісць да ўсіх гэтых людзей ахапіла яе. Яна разумела, што толькі сьніць гэта, што на самой справе бабулі загінулі не так, бо ведала цяпер пры якіх абставінах: адну сплалілі суседзі разам з хатай, а другую на могілках, абліўшы бензінам. А на самой справе і гэтае веданьне яна толькі сьніла, таму як ніхто яе бабуль у рэчаіснасьці ніколі не паліў. Аднак, вось палюць жа, і яна пры гэтым прысутнічае!
Тут, быццам выкліканыя яе нянавісьцю, аднекуль зьявіліся браты, што напрошваліся да яе ў сыны, распранутыя да поясу знізу, адметныя сваімі незвычайнымі татуіроўкамі. Неадкладна пачалі помсціць. Яны проста падыходзілі да кожнага па чарзе ды закалывалі нажамі, ахвяры ціха валіліся, як падкошаныя, а інтэлігентны “сынок” ішоў сьледам з вялікім ахапкам лістоў жоўтай паперы і накрываў забітым твары. “У выкананьне запавету роду! Няхай будзе так! Няхай здейсьніцца!”. Ніхто з натоўпу не бараніўся, не ўцякаў, увогуле не зьвяртаў увагі на іх дзеяньні, таму браты безперашкодна моўчкі хутка рабілі сваю справу. “У выкананьне запавету...”. Як ваўкі, рэзалі пакорлівы статак, у якім кожны толькі стаіць і чакае сваей чаргі.

Зьявіуся драматург з перавязаным крывавым бінтам ілбом, з бомбай у руках, абвіты празрыста-сьлізкім чарвяком, такім самым, што і прадаўшчыца. Азірнуўся вакол. Убачыў плошчу, заваленую забітымі. Закрычаў у адчаю:
- Я спазьніўся! Што ж мне цяпер рабіць?!
Чарвяк-пітон, прыўзьняў галаву і адказаў чалавечым голасам:
- Усё зроблена. I Worm BrainShit MMLR. Усё спаліць!
Тут Веда з жахам заўважыла, што і сама абкручана гэткім самым чарвяком, і ад гэтага жаху прачнулася.

XXXII

Апошні дзень.
- Ты чуў? Як высьветлілася, шмат хто карыстаўся агульным шпрыцам.
- Дурні.
- Чаму?
- Дзе няма несправядлівасьці, там і ў справядлівасьці няма патрэбы. Здароваму не патрэбны лекі, а калі прымаеш лячэньне, значыць прызнаеш сабе хворым.
- Але дурань таксама й той, хто быўшы хворым не прызнае гэтага і адмаўляецца ад лячэньня.
- Кожны сам сабе лекар.
Цішыня.
- Ты маеш пятнаццаць хвілін, каб пайсьці годна.
- Які сэнс ты ўкладаеш у гэтыя словы? Каб я пакінуў астываючыя целы пасьля сабе?
Маўчаньне ў адказ.

XXXIII

Веда назьбірала сухога гальля, расклала вогнішча. Агонь успыхнуў, асьвяціў паляну. Ствалы сьвяшчэнных дубоў адлівалі чырвоным золатам у гэтым сьвятле. Доўгія цені ад крон заскакалі, замітусіліся па навакольлю.
Гэта нічога, што няма сонца, што яго аднялі, што мы паступова прызвычаіліся да яго адсутнасьці. Затое ёсць сьвяшчэнны агонь. У ім зьмешчана ўсё, што нам патрэбна. І ён зусім ня вечны. Што такое вечнасць? Нашто казаць пра тое чаго ніхто не ведае, таму што гэтага хутчэй за ўсё няма. А вось гэты агонь нязгасны. Той, што ніколі не згасае. А калі так, значыць у яго, у адрозьненьне ад вечнасьці, можна верыць.
Сонца было ўсяго толькі маленькай кропелькай, іскрай, гэтага незгаснага агню.
Пачуліся крокі, што набліжаліся. З цемры зьявіўся вялікі князь Гедымін. Падыйшоў да вогнішча. Уваткнуў у зямлю свой аголены меч. У гэтым месцы адразу закурыўся дымок, вакол мяча пачала сохнуць і гарэць трава. Лязо зброі таксама зрабілася залацістым у сьвятле вогнішча і немагчыма было зразумець - блішчыць яно ад крыві ці само па сабе.
Князь стомлена апусьціўся побач. Веда сумна глядзела ў агонь.
- Што, дачушка, падманулі нас? – пяшчотна пагладзіў дзяўчыну абпаленай далоньню па галаве.
- Падманулі, - пагадзілася яна.

Пакланеньне агню – не хвароба.
Пакланеньне агню вымушае спавядаць нецярпімасць.
Нецярпімасць вымушае быць сабой.
Быць сабой вымушае спавядаць пакланеньне агню.
Пакланеньне агню вымушае быць сабой.
Быць сабой - не хвароба, але можа стацца хваробай для іньшых.
Пакланеньне агню.
лета, восень 2003, - 20 студзеня 2004
Belarus
©  Dobry dziadźka Han
Объём: 2.629 а.л.    Опубликовано: 24 08 2007    Рейтинг: 10.03    Просмотров: 3674    Голосов: 1    Раздел: Повести
«Цуд»   Цикл:
Па-беларуску
«Moj rok-n-roł (Nie vajnie)»  
  Клубная оценка: Нет оценки
    Доминанта: Метасообщество Беларуская прастора (Пространство, где участники размещают свои произведения и общаются на белорусском и русском языках)
Добавить отзыв
Мишель26-08-2007 14:07 №1
Мишель
Победитель конкурса к Дню Победы
Группа: Passive
Да, а вот это уже из крупного жанра.
читала неспеша, потому что заворожили ваши экспериментальные рваности.
Конечно, ваша сцена с собачкой- кошмар, но что поделать, если герой извращенец.
интересно написано, не смогла оторваться и отложить на потом, есть несколько замечаний по тексту, хотя , возможно, это просто фактические ошибки или же описки.
Гедымин( Гедиминас) никогда не был королем, только великим князем Княжества Литовского( КЛ). вы там ( скорее всего) просто опечатались, потому что в других местах, вы пишите " князь". королем был только Миндаугас, Витаутас тоже мечтал о короне, и корона уже спешила к нему из Ватикана, но его хитрый кузен Йогайла(Польша) перехватил ее по дороге. но это только история, скажем, отступление от текста.
каждая ваша часть( или глава, если хотите) - это нечто отдельное.
Особенно часть про мертвые грибы, а потом такой страшный конец- смерть всех студентов. И что удивительно, вы нигде не проводите грань между былью и реальностью. Наверное, это и завораживает, не дает отложить написанное и забыть.
умело проводите основную тему, аккуратно, ненавязчиво, что тоже очень хорошо.
Поэтому мой вам голос и спасибо!
Литература- не прокуратура. Писать надо о том, от чего не спится по ночам....
Dobry dziadźka Han26-08-2007 21:04 №2
Dobry dziadźka Han
Автор
Группа: Passive
Вам спасібо за конструктівный аналіз!
Сцена с собачкой і ей подобные, не іначе, вліяніе творчества літературного монстра В.Сорокіна ))) Но с себя ответственності нікоім образом не снімаю))
Про дела с коронамі я наслышан).
А Гедеміна королем бывало называлі засланцы с запада - і лесть і ім самім так прівычней воспрінімать "главу государства". А вобше в реальності "навыворот" могло і так быть. Там ведь і другіе факты реальной історіі переіграны, еслі не ошібаюсь, монахов по речке на крестах прі Альгерде сплавлялі, а Філафея точно не Гедемін сжег і не в его время.
Niama škadavańniaŭ - niama litaści.
Добавить отзыв
Логин:
Пароль:

Если Вы не зарегистрированы на сайте, Вы можете оставить анонимный отзыв. Для этого просто оставьте поля, расположенные выше, пустыми и введите число, расположенное ниже:
Код защиты от ботов:   

   
Сейчас на сайте:
 Никого нет
Яндекс цитирования
Обратная связьСсылкиИдея, Сайт © 2004—2014 Алари • Страничка: 0.03 сек / 34 •