Усё на крывi, усё на касьцях, Усё шматзначна й адназначна. N.R.M. «Я еду».
|
раман аб вырадках у 13 частках
(Усе супадзеньнi не выпадкова зьяўляюцца супадзеньнямi)
ЗЬМЕСТ :
Частка 1. (Першая) Частка 2. Хаўрусьнiкi Частка 3. Незвычайная просьба Частка 4. У дарозе да сталiцы Частка 5. У сталiцы Частка 6. У дарозе са сталiцы Частка 7. Iнсургенты Частка 8. У лесе, на возеры, на краi краю Частка 9. Маска гневу Частка 10. Левiтацыя Частка 11. Сьвята Ўраджаю Частка 12. Апошняя помста. Эпiлег. Частка 13. Апошняя
Частка 8. У лесе, на возеры, на краi краю.
У лесе пад густымi дрэвамi iнсургенты былi ня бачныя для варожых гелiкаптэраў. На белую машыну, аднятую ў старшынi, накнулi маскiровачную сетку. Наблiжалася ноч, але на раскаленай бранi БМП усё яшчэ пакутвалi палонныя. Сярод iх, па-ранейшаму, быў прыкаваны труп крыклiвага кантрактнiка з адстрэленай галавой. Кроў i распрысканыя кавалкi мозгу прываблiвалi вялiзную колькасць мух. Ад сьпякоты некалькi палонных страцiлi прытомнасць. Атрад збочыў з дарогi i далей рухаўся глухiмi закiнутымi ляснымi сьцежкамi ды прасекамi, а то i наўпрост па лесе, туды, куды веў хлопец з бруднай катомкай. Легкавыя аўтамашыны прыйшлося кiнуць. На папоўскай «Audi» перад гэтым злеталi за дваццаць кiламетраў у бок па дарозе, каб зьвязацца з галоўным штабам па мабiльным тэлефоне, i ня выдаць пры гэтым свае месца знаходжаньня. Атрыманыя зьвесткi ня здзiвiлi камандзiра атраду. Чагосьцi падобнага трэба было чакаць. Ен прадбачыў й такi варыянт разьвiцьця падзеяў. Гэта быў канец усей справы. Большасць астатнiх атрадаў была разьбiта. Кiраўнiцтва паўстаньня загадвала спынiць далейшую ўзброеную барацьбу, як нямэтазгоднаю. Як заўседы, паўстаньне пачалося нечакана, амаль стыхiйна, бяз належнай падрыхтоўкi, у ходзе яго быў дапушчаны шэраг недаравальных памылак, не прыйшла падтрымка, адкуль чакалася, хтосьцi з кiраўнiкоў у адказны момант здрадзiў, шырокiя пласты насельнiцтва засталiся ў баку i вось ен – сумны вынiк. Але Басаевiч покуль не сьпяшаўся даводзiць загад да падначаленых. Сярод паўстанцаў даўно насьпявала незадаволенасць. Усе адчувалi, што падзеi павярнулiся не на iх карысць i нiчога добрага чакаць не даводзiцца. Раздражняла няпэўнасць iхняга становiшча. Зараз большасць з атраду Басаевiча складалi людзi, якiя да апошняга дня нават не маглi б уявiць, што заўтра iм даваядзецца ўдзельнiчаць у паўстаньнi. У асноўным гэта былi жыхары аднаго сяла, якое правадыр узяўся прымусова адсяляць, бо яно апынулася на шляху будуемага грандыезнага нафтаправода. Людзi ня зьбiралiся пакiдаць абжытыя мясьцiны ды перабiрацца ў насьпех пабудаваныя ў суседнiм паселку кватэры, а ў правадыра не было часу зь iмi лiберальнiчаць. Яго нэрвавалi апошнiя падзеi ў краiне, тады ўжо распачалося паўстаньне, i без таго дзяржаўных турботаў хапала, а нафтаправод быў патрэбны яго рэжыму, як паветра. Таму, калi па заканчэньнi адведзеннага на пераезд тэрмiну зьявiуся атрад асобага прызначэння тэрытаряльнай бясьпекi i аўтобусы з нейкiмi брытагаловамi малойчыкамі у цывiльным адзеньнi, пад прыкрыцьцем якiх бульдозеры пачалi ўгрызацца ў бугор з мясцовымi могiлкамi, сяльчане далi рашучы адпор. У вынiку жорсткай сутычкi было забiта некалькi няпрошаных гасьцеў i жыхароў сяла. Вядома, людзi правадыра ўсе роўна дамагiлся б свайго, але тут падасьпела войска паўстанцаў. Чужынцы былi вымушаны ўцякаць, а сяльчанам не заставалася нiчога iньшага, як далучыцца да iнсургентаў. Бо цяпер яны зрабiлiся ворагамi ўсенароднага правадыра ды дзяржаўнымi злачынцамi. Цяпер, пасьля адступленьня паўстанцаў з абласнога цэнтру, iх сяло ўсе адно апынулася ў руках правадыра. Гэта зусiм ня надавала аптымiзму. Акрамя iх у атрадзе было некалькi маладых i дужа гарачых iдэйных барцьбiтоў з рэжымам правадыра. Гэта былi пераважна сталiчныя хлопцы, якія заўседы ўдзельнiчалі да вайны ў разнастайных мiтынгах ды акцыях пратэсту, за што шматразова траплялi на невялiкiя тэрмiны за краты. Яны не аддзялялi свае ўласнае жыцьце ад палiтыкi. Таму, сапраўдныя палiтыкi ня аднойчы выкарыстоўвалi iхнi палiтычны iдэалiзм у сваiх мэтах. Раней iх было ў атраде значна болей, аднак яны заўжды безаглядна лезьлi наперад, ды ў самае пекла. Iм не хапала вытрымкi. Басаевiчу колькi разоў даводзiлася чуць ад iх папрокi ў нерашучасьцi, залiшняй асьцярожнасьцi, i аднойчы нават у здраднiцтве. Зразумела, што гэтыя пры любым раскладзе пойдуць да канца. - Камандзiр, а з гэтымi што рабiць? – паўстанец запытаўся аб палонных. Пачуўшы гэта, тыя зь iх, хто ня страцiў прытомнасць, хто ня ўпаў у стан абыякавасьцi да сабе i да ўсяго навокал, пачалi прыметна непакоiцца. - Кантрактнiкаў забейце, тэрмiноўшчыкаў адпусьцiце. Загад неадкладна выканалi. Стары Чмэз, быццам робячы звыклаю рамеснаю справу, як баранам, перарэзаў паляўнiчым нажом чатыром глоткi. Старанна абцер лязо аб вопратку яшчэ ўздрыгваючага трупа. Схаваў. Некаторыя iнсургенты адварочвалiся. Хлопец «Лiчынка» падыйшоў да бронемашыны. Абмакнуў далонi ў цеплую кроў, задуменна паглядзеў на iх, потым прыклаў да бранi, пакiнуўшы адбiтак крывавых рук. Адступiў на крок назад, палюбаваўся на тое, што адбылося. Потым пачаў, з апантанасьцю дзiцячай гульнi, гэткiм чынам, пакрываць адбiткамi ўсю паверхню бронемашыны. Прыступiў да вызваленых палонных, стаў пэцкаць пяцерней па тварах, маляваць iндыйскi знак над пераноссем, пiльна ўглядаючыся ў iх, як сапраўдны мастак у холст. Адзiны жаўнер ад яго дотыку раптам дзiка закрычаў, як вар’ят, схапiўся рукамi за твар, зарыдаў, уздрыгваючы плячыма. Лiчнка пяшчотна пагладзiў яго крывавай далоньню па валасах, суцяшаючы як дзiценка. Той змоўк. - Все, ребятки, отвоевались. Идите отсюда! – Чмэз пачаў штурхаць у плечы панура маўклiвых, разгубленых палонных, - Идите, идите, убивать не будем. Яны паплялiся прэч, зрэдку з боязню азiраючыся. Лiчынка некаторы час бег за iмi, падганяючы бацькоўскiмi шляпкамi па задах.
У ранку, калi сонца яшчэ не пагнала змрок пад iмшыстыя галiны дрэў й начную вiльготнасць паветра назад у балоты, якiя сустракалiся на шляху ўсё часьцей ды часьцей, iнсургенты выйшлi да хутару, цi то, мабыць, невялiкага сяла. Ен складаўся з шасцi хат i нейкай пабудовы незразумелага прызначэньня, хутчэй за ўсё абрадава-культавага, але не вядома якой рэлiгii. Электрычнасць на хутары адсутнiчала i, увогуле, падобна на тое, што ен ня быў пазначаны на анiводнай мапе. Ен прытулiўся на беразе ляснога возера, з боку, адкуль прыйшлi ўздоўж возера паўстанцы падступаў драмучы лес, з астатнiх бакоў на шмат кiламетраў цягнулася балота. Чым далей iсцi, тым меней заставалася шанцаў на вяртаньне. Два дзесяцiгоддзi таму цывiлiзацыя будаўнiкоў сьветлага заўтрашняга дня, якi мусiў наступiць заўжды калiсьцi заўтра, дабралася й дасюль. Яна прыйшла мелiяратыўнымi канавамi, каб ператварыць вялiзарная балота ў хлебныя нiвы дзеля пракорму пражэрлiвага насельнiцтва Дарогi. Але цывiлiзацыя зьнiкла, так i ня здолеўшы атрымаць поўную перамогу. Балота засталося й працягвала быць сабой. Клiм адчуў, што гэтае месца, гэты хутар, сапраўды, зьяўляецца ўскрайкам тутэйшага краю. Далей iсцi няма куды. Далей, за балотам знаходзiлася мясцовасць, дзе жыцьце людзей было ўжо немагчымым. Дакладней, магчымым, але вельмi не працяглым. Гэта была зона, у эпiцэнтры якой адбылася найвялiкшая тэхнагенная катастрофа стагоддзя. Грандыезны плянэтарны тэрма-ядзерны маятнiк, з якiм былы генiй эпохi і ўсьлед за iм усё тагачаснае перадавое грамадства зьвязвалi надзеi на сьветлую будучыню, выйшаў са строю, яшчэ да таго, як пачаў працаваць. Пры ўрачыстым запуску адбылася аварыя, тэрмаядзерная рэакцыя зрабiлася ня кiруемай, што прывяло да разбурэньня канструкцыяў і выкiду радыяктыўных рэчываў у навакольнае асяроддзе. Ад выбуху загiнула шмат членаў ураду, прысутнiчаўшых на адкрыцьцi аб’екту. Жыхары наваколля, тыя, хто не памер адразу, хутка памерлi апасьля, хаця й перабралiся ў iньшыя мясьцiны. Спачатку зону ахоўвалi, але потым, калi пераканалiся, што гэта марная трата грошай, перасталi. Усё адно, усе, хто спрабаваў украсьцi адтуль штосьцi каштоўнае, а асаблiва ня давалi спакою аматарам легкай пажывы абломкi самога маятнiку з каляровых металаў, назад з зоны у асноўным ня вярталiся, ня вытрымаўшы выпраменьваньня, заставалiся там назаўседы. Зараз балота гарэла. Так адбывалася кожны год. Калi ўсталеўвалася гарачае надвор’е, торф пачынаў гарэць. Сьмярдзючы дым й попел замiналi дыхаць. Хутар уратоўвала тое, што ў гэтую пару пануючы напрамак ветру быў у асноўным скiраваны на поўдзень, прэч ад яго. Здушлiвы смурод несла да зоны. Аднак, на хутары ў паветры заўжды адчуваўся пах гарэлага тарфу. Па начах, у цемры на балотным абшары злавесна сьвяцiлiся чырвоныя ямы, раз-пораз полымя прарывалася з-пад зямлi, нiбыта тут бiблейская пекла зусiм блiзка падступiла да паверхнi ды затаiлася ў чаканьнi, да пары, каб у свой час вырвацца і паглынуць увесь пракляты богам сьвет. Атрад разьмесьцiўся на хутары. Насельнiцтва яго складала каля дзьвух дзясяткаў чалавек. Апрануты ўсе былi незвычайна, як i хлопец-праваднiк Лiчынка, у старажытнае адзеньне. Хаця сярод прадметаў ужытку сустракалiся i сучасныя рэчы. Клiм са Слэйтарам адразу вызначылi для сабе, што хутаранцы – нейкая сэкта, цi абасобленая племя і, хутчэй за ўсё, усеагульным перапiсам насельнiцтва краю нiколi ня ўлiчвалiся. Iх разам з некалькiмi iнсургентамi адвялi ў адную з хат. - Пачакайце, зараз прынясуць ежу, - сказалi браты-прадпрымальнiкi, - а нам трэба яшчэ справамi заняцца. Цяпер астатнiм змоўшчыкам ужо было зразумела, што браты і хлопец-праваднiк тутэйшыя, адсюль. Тым больш, што ў наступнае iмгненьне, Клiма са Слэйтарам чакала моцнае здзiуленьне, пацьвердзiўшае гэта. Як толькi браты выйшлi, дзвер зноў адчынiлася і ў пакой увайшлi зноў яны, толькi апранутыя, як усе хутаранцы. Павiталiся. Пераапрануцца за гэты час было немагчыма. Клiм адчуў, што вар’ятцтва недзе побач, ужо зусiм блiзка. Тым ня меньш, гэта былi iньшыя людзi, аднак падобныя на братоў-прадпрымальнiкаў і адначасова адно да аднаго, як дзьве кроплi вады. Дарэчы, усе яны i былi браты, чацьвера. «Колькi ж iх усяго? – падумаў Клiм, - Можа восем, цi дзесяць?» Новая пара братоў паведамiла, што заўтра вернецца iхнi бацька – гаспадар хутару. Пад’еўшы, Клiм выйшаў з хаты і шчыра ўзрадваўся, што пасьпеў падсiлкавацца да таго, як пабачыў, што зьбiраецца з’есьцi хлопец Лiчынка. Ен нiколi ня падзяляў ягоных гастранамiчных схiльнасьцяў. Той пасьпеў налавiць у лесе вужоў і зараз, расклаўшы вогнiшча, смажыў iх, спрыскiваючы з далоней балотнай вадой. Ад прыпякаямых паўзуноў зыходзiў спэцыфiчны пах, скурка трэскалася, нанiзаныя на пруток, яны пад дзеяньнем жару крыху выгiналiся, нiбы жывыя. Клiм вырашыў ня чакаць, калi хлопец пачне ласавацца сваей экзатычнай стравай, каб ня псаваць свайго самаадчуваньня і хутчэй пайшоў да возера, прайсьцiся па беразе. Цiшыня і нерухомыя хвоi, што адлюстроўвалiся ў гэтакай жа нерухомай вадзе возера супакойвалi, ен было пачаў адпачываць душой ад папярэднiх прыгод авантурнага падарожжа. Але выявiлася, што ен на беразе не адзiны. За кустоўем пачулася гутарка. Там палiлi некалькi маладых хлопцаў з атраду iнсургентау. Наблiзiўшыся, Клiм разабраў: - Што ж мы тут, хавацца будзем некалькi год? Партызанiць? - Да, зразумела, паўстаньне задушана. Мы толькi ўцякаем цяпер, – адказваў другi. - А камандзiр зрабiўся якi апошнiм часам? Што спытаеш – маўчыць у адказ, глядзiць скрозь цябе, аж нiякавата робiцца. - Здаецца мне, хлопцы, ен нешта ведае ды нам не гаворыць. - Да што там ведаць! Усё зразумела й так. Гэта крах. - А здавалася вось-вось пераможам … - Даўно б перамаглi, каб ня федэральныя войскi! Ззаду нячутна падыйшлi браты-прадпрымальнiкi. - Ты тут Лiчынку ня бачыў? Клiм ажно здрыгануўся ад нечаканасьцi. - Не, тут ня бачыў. Ен зараз, напэўна, на хутары, зноў нейкую гадасць жрэць. - Там ужо няма, бачылi, што на бераг пайшоў, – казалi браты, шукаючы позiркам навокал, - А, вунь ен дзе! Далей, за зарасьцямi чароту, на купiне сядзеў на кукiшках хлопец, схiлiўшыся па-над самай вадой. Ен бязгучна шырока разяваў рот і варушыў кадыкам, нiбы заглынаючы паветра. Потым нейкi час сядзеў пiльна пазiраючы на ваду і зноў разяваў рот. Браты з замiлаваньнем загледзiлiся на яго. - Ну, вось i знайшоўся ваш ненаглядны «скарб», - пагардлiва сказаў Клiм, - чаго ж вы яго Лiчынкай клiчаце? - Заутра наш бацька вернецца, усё растлумачыць, – задумлiва адказалi браты, ня адводзячы вачэй ад прыдуркаватага хлопца. - А што, гэтыя на хутары, таксама вашы браты? - Так, браты. Усе людзi – браты. Спытай у любога папа, – браты загадкава пасьмiхнулiся, - усе ад аднаго бацькi, ад Адама. - А што гэта ен робiць? – спытаў Клiм пра хлопца, якi ўпарта працягваў свой занятак над паверхняй возера, – Мабыць, якую кiтайскаю дыхальнаю гiмнастыку? Браты адказалi сур’езна, зусiм ня ўлавiўшы жартлiвага тону пытаньня: - Ен размаўляе з рыбамi. Нельга яму зараз перашкаджаць. - Што? – прыжмурыўшы вочы, перапытаў Клiм, не разумеючы ў гэты момант, хто за каго дурнейшы, хлопец цi браты за яго, альбо гэта з яго самога спрабуюць рабiць дурня. - Ен размаўляе з рыбамi, – шчыра і зусiм сур’езна паўтарылi браты. Клiм хвiлiну паглядаў моўчкi то на iх, то на малога. - Ну, добра. Каму што падабаецца. А я лепей пайду, прайдуся. Ен пакрочыў па беразе ў супрацьлеглы бок ад дзiўнага хлопца, братоў i паўстанцаў. Праз дваццыць крокаў ен зноў апынуўся ў цiшынi вечаровага лесу. Ягоная псіхiка патрабавала адпачынку, за апошнiя днi ен вельмi стамiўся ад зносiн з усiмi гэтымi людзьмi i вось, здаецца, яна пачала рэлаксаваць адразу, як толькi вакол замест абрыдлых баевiкоў ды разнастайных дзiвакоў паўсталi елкi ды хвоi, побач застыла люстэрка паверхнi возера. Толькi крыху псаваў сьвежасць паветра пах гарэлага торфу. Клiму нават захацелася пайсьцi наўпрост туды, куды глядзяць вочы, па лесе і ня вяртацца на хутар. Аднак гармонiя з прыродай, што ўсталявалася ў ягонае душы, хутка зноў парушылася. Клiм пачуў наперадзе нейкiя даволi звыклыя для слыху гукi, але не чаканыя ў гэтым месцы. Гэта быў дзiцячы плач. Клiм разгарнуў галiны прыбрэжнага хмызьняку, убачыў драўляны прычал з прывязанай лодкай, насупраць, на беразе, дзiценка. Малы хлапчук, год пяцi - шасцi, залiваючыся сьлязьмi i давючыся ўсхлiпамi, нешта незразумела мармытаў. Ягоная вопратка была ўся вымакшая. Клiму спачатку падалося, што гэта ад сьлез. Але ен разважыў, што гэта наўрад цi магчыма, каб чалавек здолеў за раз выплакаць гэткую колькасць вiльгацi. Хiба што, за ўсё жыцьце. - Чаго ты? – спытаў ен, падыйшоўшы. Малы, плачучы, паказаў рукой на ваду: - Згубiў, там, згубiў. У вадзе. - Што згубiў? - Стрэльбу згубiў. А мне трэба за бацьку адпомсьцiць. Дастань, дзядька, маю стрэльбу. - Адпомсьцiць? – здзiвiўся Клiм, - Ты што ж, i страляць зь яе ўмееш? - Умею, я ўжо трох федэральцаў застрэлiў, - малы падмацаваў сказанае, паказаўшы Клiму тры пальцы, - яшчэ сем застрэлiць патрэбна, - працягваў ен, дэманструючы дзiцячаю арыфметыку на пальцах, - Дастань мне, дзядька, стрэльбу, я сам спрабаваў, ды там глыбока. Клiм у чарговы раз адчуў, што звар’яцее ў асяродку гэтых людзей. - А чаму, менавiта сем яшчэ застрэлiць? - Мацi казала, што iх у дзесяць разоў болей, чым нас, таму нам, кожнаму трэба дзесяць забiць. - Крутая ў цябе мацi. Дзе ж ты стрэльбу згубiў? - Вунь там, з лодкi ўпусьцiў. Дастань, дзядька, мне стрэльба дужа патрэбна! Малы зноў пачаў хныкаць. Клiм пайшоў па мастку да лодкi, узяў вясло, паспрабаваў намацаць дно. Даўжынi вясла ледзь хапiла. - Складана будзе. Я таксама плаваць ня ўмею, тым больш ныраць. Дзе ж ты ўзяў гэту стрэльбу? – Клiм абшнарваў вяслом дно, спрабуючы знайсьцi ды можа як-небудзь падчапiць яе. - У дзядькi Чмэза папрасiў, ен мне даў. Навучыў, мацi яго таксама прасiла. - Дык няхай ен табе яшчэ дасць, у iх зброi хапае, я ведаю. Цi паклiч, хто ныраць умее. - Не, сорамна. Зброю згубiць – гэта сорам. Чмэз строгi, ен скажа, «што я табе, на кожнага федэральца новаю стрэльбу даваць буду?», - малы паспрабаваў перадражнiць голас старога паўстанца. - А мяне ня сорамна? - А ты ня кажы нiкому. Ладна? – папрасiў дзiценак і летуценна працягваў, ен цяпер ня сумняваўся, што дарослы дзядзька ўсё ж знойдзе спосаб вярнуць яму стрэльбу, - Я, калi дзесяць застрэлю, усё роўна ня спынюся. Дзесяць – гэта за аднаго бацьку, а яшчэ дзесяць – гэта за сабе трэба, ня меньш, каб перамагчы. Праўда, бацька некалькi тож застрэлiў, ну то ладна, што лiчыць. Усё адно, iх трэба ўсiх застрэлiць. - Слухай, - спытаў у юнага матэматыка Клiм, ужо добра намачыўшы рукавы, працуючы вяслом, - а твая мацi, Чмэз гэты, яны ня баяцца, што цябе самога застрэлюць? - Не, я яшчэ маленькi. Я жыць яшчэ доўга буду, – упэўнена адказаў малы, - А мяне нiколi не застрэлюць. Мацi казала. Яна ведае. Яна костку ў вагнi патрымае, паглядзiць на яе і ўсё наперад ведае. - Ну, ты круты. Усе вы тут крутыя. Клiм ужо стамiўся шукаць на дне стрэльбу, перавеў дух. Тут ен азiрнуўся на бераг і ўбачыў, што за iх размовай сочыць Лiчынка, цiха падыйшоўшы. Як толькi Клiм зьвярнуў на яго ўвагу, ен хутка пайшоў да яго ў лодку, схiлiўся над паверхняй вады, апусьцiў у яе рукi па локцi. Дзiценак на беразе зацiкаўлена чакаў. I раптам, Клiм добра ўбачыў на ўласныя вочы, што з глыбiнi да разгорнутых далоняў дзiўнаватага хлопца ўздымаецца вiнтоўка з аптычным прыцэлам, нiбыта той цягне яе якiмi нябачнымя нiткамi альбо магнiтам, цi, калi ўвогуле магчыма ўявiць такоя, нiбыта яна зрабiлася лягчэй за ваду і ўсплывае сама. Тое, што адбывалася, выглядала зусiм звычайна, але Клiм пры гэтам зноўку злавiў сабе на думцы, што па цiху вар’яцее. Нарэшце, хлопец схапiў вiнтоўку, якая «прыйшла яму ў рукi», выцягнуў. Зь яе рулі зьбег вадзяны струменьчык. Ен ашчадна паклаў знойдзенаю зброю ў лодцы і, нi на каго ня гледзючы, пайшоў на бераг, у зарасьцi. - Дзякуй табе, Лiчынка, дзякуй! – узрадваўся дзiценак, хуценька пабегшы да вiнтоўкi, - Ты, сапраўды, будзеш самы моцны Лiшасонця! Клiм убачыў на твары малога вялiкую радасць, якую наўрад цi выклiкала б у любога ў ягоным узросте нават самая лепшая цацка. Яму чамусьцi ўзгадалiся словы Слэйтара пра сапраўдную радасць, якую здольны зведаць толькi той, хто загартоўвае волю. - Не кажы толькi нiкому, што я было згубiў стрэльбу. Так? – яшчэ раз папрасiў яго малы, - Ты ж таксама снайпер. - З чаго ты ўзяў? – здзiвiўся Клiм. - Усе ў нас гэта ведаюць. Было прадказаньне, што лiчынка Лiшасонцi прывядзе да нас яшчэ моцнага Лiшасонцю, а разам зь iм снайпера-збавiцеля, якi аднойчы ўжо забiў тырана, збавiў ад яго людзей. Снайпер - гэта ты, таму што ты ня Лiшасонця, я адчуваю. У нас тут шмат хто Лiшасонця, але ж усё роўна покуль яшчэ мала, не хапае. - Дзеля чаго не хапае? – малы здзiўляў Клiма ўсе болей, кожным сваiм словам, выказаным па дзiцячаму проста. - Не хапае, каб перамагчы, каб пачалося радаснае жыцьце. – было вiдаць, што хлопчык добра засвоiў ад старэйшых пастулаты гэтага нязвычайнага тутэйшага вучэньня. - Ды я снайперскай вiнтоўкi ў руках нiколi ня трымаў! – адрэзаў Клiм, яго пачала нэрваваць размова з «адукаваным» дзiценкам. Пачуўшы гэта, малы спахмурнеў, ад радасьцi ня засталося й сьляда. Паглядзеў на яго з болем у вачах, быццам за iмгненьне расчараваўшыся ў жыцьцi, альбо даведаўшыся, што цудаў ня iснуе. Ад гэтага позiрку Клiму нават зрабiлася сорамна перад iм i ен пашкадаваў, што сказаў гэтыя словы. Ен пайшоў прэч, але зрабiўшы некалькi крокаў, спынiўся, азiрнуўся. Малы з крыўдай глядзеў яму ўсьлед. - На самой справе я забiў яго з пiсталета, – вымавiў Клiм. - Забiў з пiсталета?! – твар малога зноўку засьвяцiўся радасьцю, - Проста з пiсталета?! Ну, ты круты!
Клiм вярнуўся на хутар, адчуваючы, што дзiценак-снайпер моцна «прыгрузiў» ягонаю псіхiку. Ды яшчэ гэта дзiўнае вылоўлiваньне Лiчынкам вiнтоўкi з вады. «Па костках у вагнi будучыню глядзяць! З рыбамi размаўляе! Шмат, хто зь iх Лiшасонця! Чакаюць прышэсьце снайпера-збавiцеля! Куды я патрапiў? Нейкi запаведнiк вар’ятаў!», - думаў ен. На ўскрайку хутару было раскладзена вогнiшча. Ля яго сядзелi Басаевiч ды Чмэз. Стары, здаецца, драмаў. Клiм падсеў да iх. - Вось, дайшлi сюды, а што далей? – запытаўся ен. - Заўтра вернецца гаспадар, тады ўсё вырашым. Басаевiч казаў павольна, задумлiва, быў спакойны, ня напружаны, такiм Клiм яго раней ня бачыў. Зараз ен зусiм ня выглядаў камандзiрам атраду iнсургентаў. У яго быў выгляд чалавека адпачываючага ад адной скончанай цяжкай працы, калi наперадзе ўжо чакае наступная. - Я тут, хвiлiну таму, сустрэў аднаго дзiценка. Пагутарыў. Ты ведаеш, што гэта - Лiшасонця? Каго яны тут так называюць? - У агульных рысах уяўляю. Заўтра гаспадар растлумачыць. - Значыць, пакуль што, чакаем гаспадара? - Так. Чакаем. Крыху пасядзелi моўчкi. У вогнiшчы патрэсквала галле. - А за што ты ваюеш? – спытаў Клiм. - Пытаеш, за што? Супраць чаго i каго - я добра ведаю, а вось за што… Калi за радзiму, дык што гэта – радзiма? Гэтыя людзi, тутэйшае насельнiцтва? Улiчваючы асноўныя рысы ўласьцiвыя характару гэтай большасьцi, дык гэты народ не са мной i я ня зь iмі. Не, гэта быдла, яно не вартае, толькi не за iх. За гэтыя лясы, палi, краявiды? Не, прырода гэтага краю iснавала шмат гадоў да таго, як тут зьявiлiся гэтыя недарэчныя двухногiя стварэньнi, i будзе iснаваць, апасьля, як мы зьнiкнем, верагодна, ня горш, чым з намi. Можа, за гiстарычная мiнулае, за вяртаньне былой велiчы? Дык я ўжо нават ня ўпэўнены, цi было яно калi тое мiнулае, тая велiч, я ня ведаю. Па ўсiм вiдаць, што тут заўжды панаваў суцэльны палiтычны бруд, здрада ды ашуканства, халуйства ды рабскi жах перад тым, хто валадарыць. Уся гiсторыя ў вынiку й дайшла да цяперашняга сучаснага становiшча. Не, рамантычныя паданьнi старыны мяне таксама не натхняюць. Выходзiць, што ваюю за сабе. Таму што я тут. I тут мае быць, як трэба мне. Тут i цяпер. А што ты робiш, тут i зараз? Ты зусiм ня тутэйшы, а пайшоў разам з намi. Навошта табе? – нечакана запытаўся ў адказ Басаевiч у Клiма. - Я? – Клiм крыху памарудзiў з адказам, - Ведаеш, справа ў тым… Гэта я забiў дзядю Ваню трынаццаць год таму. Басаевiч амаль не здiвiўся пачутаму, як таго чакаў Клiм, толькi зацiкаўлена хутка зiрнуў на яго праз вогнiшча. - Шмат, хто распавядаў, што забiў дзядю Ваню. Некаторыя сцьвярджаюць, што гэта - самоя пекла даслала матацыклiста-забойцу. Хто кажа, як пакараньне, хто, наадварот, лiчыць, як напад на ўладу, якая, вядома ж, «ад бога». - Можа i так, але страляў у яго i забiў - я. I я зрабiў гэта выключна дзеля сабе. Там i тады, – цьверда адказаў Клiм. - Дык ты тут апынуўся дзеля гэтага? Папаляваць? – скептычна ўсьмiхнуўся Басаевiч, - Расчарую цябе. Наш «нашчадак» Дзядзi Ванi птушка значна мяльчэйшая. Няма той велiчы постацi, як бы ен ня намагаўся. Гэта лялька, яе хутчэй за ўсё й прыбяруць самi лялькаводы, калi iм будзе патрэбна. Можа стацца, што прыбяруць й нашымi з табой рукамi. Я вельмi добра ведаю, што мяне і ўсiх гэтых людзей выкарыстоўвалi ў гэтым паўстаньнi, ведаю хто i калi. Але я рабiў тое, што рабiў. Я дазваляў iм мяне выкарыстоўваць. Бо гэта супадала з маiмi iнтарэсамi. Такое наша жыцьце, усе ўсiх выкарыстоўваюць i ўсе дазваляюць iньшым сабе выкарыстоўваць у той ступенi, наколькi ў гэтым самi маюць патрэбу, альбо наколькi ня маюць сiлаў працiвiцца. Сымбiез… Так што, лепей бы ты куды на поўдзень падаўся, там кажуць, есць зьвярушкi мацерэйшыя за туташняга. Вось гэта было б сафары! - Нiчога, абыдземся й туташнiм, - злавесна ўхмыльнуўся Клiм, - мы людзi сьцiплыя, зорак з неба ня хапаем. Ен, нарэшце, вызначыўся, стаў шчырым перад самiм сабой. Навошта было ехаць у гэты край, як не за тым, каб дабiць ачуняўшага Дзядю Ваню, у асобе правадыра Аляксея Герасiмавiча? Менавiта за гэтым ен i паехаў. Забойства «генiя эпохi» было самым цiкавым ды значным учынкам у ягоным жыцьцi. Калi з’явiўся гэты «ПП», Клiм адчуў, што нiбыта не дарабiў штосьцi, зрабiў брак, не давеў справу да канца. Трэба было выправiць. Забiць. Забiць яшчэ хаця б дзеля таго, каб гэты «знаўца жыцьця» Басаевiч здох ад зайздрасьцi. Увогуле, калi разабрацца, цi параўнальныя вынiкi намаганьняў усiх гэтых паўстанцаў з вынiкам адзiнага ягонага ўчынку, якi прынес свабоду адразу гэткай колькасьцi людзей. Так, сапраўды, з вуснаў дзiценка прагучала iсьцiна: ен, Клiм – снайпер-збавiцель. I нiхто яго ня выкарыстоўваў, i ен сам нiкаго ня выкарыстоўваў, хiба што жыцьце Дзядзi Ванi на карысць сабе. - А цi правадыр ня з’яўляецца тваiм галоўным ворагам? – спытаў ен Басаевiча. - Зразумела, што з’яўляецца. Я б зьнiшчыў яго, ня вагаючыся анi хвiлiны. Аднак, ня ен корань зла. Я змагаўся супраць тых, хто яго стварае, дзякуючы каму ен зьявiўся і iснуе, супраць халуеў ды рабоў, якiм ен патрэбны. Але, здаецца, не перамагчы. У нас усё насельнiцтва - рабы й нашчадкi рабоў. Генэтычныя рабы. Iньшых няма. Усiх, хто быў свабодны, альбо прагнуў свабоды тут заўседы старанна вынiшчалi. - Ты кажаш – змагаўся. Што, болей ня будзеш? Басаевiч паглядзеў на Клiма менавiта так, як ен падслухаў у размове маладых iнсургентаў - «скрозь цябе». - Так. Заўтра ўсё вырашыцца. Але, я колькi буду, буду сабой. У гэтым можаш ня сумнявацца. - Дак ты лiчыш, што людзi на працягу стагоддзяў якасна амаль ня зьмяняюцца? - Можа й зьмяняюцца, але вельмi нязначна. Вось як зараз, яны жывуць сабе, як жывецца, а там недзе, нейкае начальства ад iмя iх, ад iмя ўсяго гэтага краю нясе лухту ды хлусьню на ўвесь сьвет. Зараз усё зрабiлася падманней. Iх выкарыстоўваюць, як быдла, да iх ставяцца, як да быдла, але на словах трымаюць за «каштоўнасць», за народ. А яны абыякавыя. Нi яны, нi iхнiя продкi нават нiколi не прыкладалi намаганьняў, каб сапраўды стаць народам. Толькi нязначныя часткi iдэялiстаў, адзінкі. Раней стаўленьне да iх валадароў было сумленьней – iх трымалi за быдла і так iм i казалi, каб лепей ведалi свае месца. Калi iм рабiўся нявыносны прыгнет, можна было чакаць адказнага гнеўнага рэагаваньня. Цяпер яны ня здольны й да гэткага прымiтыўнага рэагаваньня. - Ну тут я бачу, знаходзяцца й малыя дзецi, «здольныя да рэагаваньня», – Клiм узгадаў нядаўняю сустрэчу на возеры, - А ў цябе сям’я есць, дзецi? - Жонка падала на развод, сказала, што я вырадак, калi я пайшоў у паўстанцы, i што чакала ад мяне чаго хочаш, але ня ведала, што я ўжо настолькi звар’яцеў. Ну, ды гэта зразумець можна, яе бацька займае значную пасаду ў ворганах тэрытарыяльнай бясьпекi. Што ей заставалася? А дзяцей нажыць не пасьпелi, на шчасьце. Клiм злавiў сабе на думцы, што зараз яму падабаецца размаўляць с Басаевiчам. У адрозненьне ад Слэйтара ды братоў-прадпрымальнiкаў, ен на ўсе пытаньнi даваў шчырыя адказы і ня вымушаў Клiма мiжволi распавядаць зьвесткi пра сабе. Хаця ен, безумоўна, зьяўляўся самым жахлiвым чалавекам з усей гэтай кампанii ды забiў уласнаручна за свае iдэi за апошнiя некалькi тыдняў, напэўна, куды болей людзей, чым Слэйтар за ўсё свае жыцьце. - Вось мы тут гутарым пра чалавечы гонар ды годнасць, а ўзяць, напрыклад, нашага хлопца-праваднiка. З чаго складаецца ягонае жыцьце? Пад’есьцi ды спаражнiцца. Цi разумее ен увогуле, што робiць сярод гэтых людзей? Клiм спадзяваўся ў асобе Басаевiча адшукаць аднадумца ў сваiм непрыязным стаўленьнi да прыдуркаватага ды можа штосьцi даведацца пра яго. Аднак, той расчараваў яго, нечакана жорстка адказаўшы: - А цi патрэбна яму разумець? Ен заўжды робiць толькi тое, што сам лiчыць патрэбным. А ядзяць ды спаражняюцца ўсе, наколькi я ведаю. Альбо ты выключэньне? Пасьля гэтага адказу першапачатковае добрае ўражаньне ад зносiн з Басаевiчам у Клiма зьнiкла. Далей размова ня клеiлася, сьцямнела і суразмоўцы разыйшлiся па хатах спаць.
На золку зьявiўся гаспадар хутару. У цемры з лесу выйшлi тры постацi і накiравалiся да адной з хат. Крыху пазьней браты братоў-прадпрымальнiкаў запрасiлi туды Басаевiча, Клiма й Слэйтара. Апынуўшыся ў пакоi, Клiм аслупянеў на парозе. Гаспадаром хутару аказаўся нiхто iньшы, як той самы дзiўнаваты дзед у пашарпаным вайсковым строi бяз пагонаў, зь якiм ен размаўляў на рэйках у самым пачатку падарожжа па краi. Стары такасама пазнаў Клiма. - Ну што, еп тваю маць, шмат грыбоў назьбiраў? – запытаўся ен, ня вiтаючыся. - Пакуль што нiводнага, – разгубiўшыся ад нечаканасьцi, адказаў Клiм. - Мясьцiны трэба ведаць, еп тваю маць. А ты з наскоку зьбiраўся! - Сваю танней абыйдзеца! – раззлаваўся Клiм на грубыя словы старога. Той толькi блiснуў вачыма. Па таму, як ен трымаўся, сапраўды, было чуваць, што ен тут гаспадар. - А ты, значыць, i есць Лiшасонця? – зьвярнуўся дзед да Слэйтара, пiльна ўглядаючыся ў яго, - Так, адчуваю, адчуваю. Ня падманулi, на самой справе Лiшасонця. Ад гэтага нечаканага пытаньня агент на iмгненьне нават страцiў валоданьне сабой, што не засталося па-за ўвагай гаспадара і ўсiх прысутных. Гэта адбылося, як раптоўны ўдар нажом, замест сяброўскага прывiтаньня. Ен ужо чуў гэта слова раней. Далека адсюль. У сталiцы федэрацыi. Чуў з вуснаў тых, хто накiраваў яго ў гэтае падарожжа, каб ен высьвятлiў што альбо хто гэта, знайшоў і зьнiшчыў. Лiшасонця – менавiта так звалася мэта ягонае сакрэтнай мiсii. - Я – Слэйтар, – узяўшы сабе ў рукi, цьверда адказаў ен. - Ды хоць хрэнейтар! Гэта нiчога ня значыць, еп тваю. Галоўнае, што ты Лiшасонця! - Я не разумею, пра што ты кажаш. - Ды ня пi…дзi, усё ты разумееш! Iнакш, нашто ты тут апынуўся? Вось той курвец, - гаспадар кiўнуў у бок Клiма, – за грыбамi, а ты – таму, што ты Лiшасонця! - Я не разумею, што такое Лiшасонця? - Гэта воля. Гэта велiч й магутнасць. Гэта сьвяты дух. Гэта тыя, хто заўседы застаецца самiм сабой, – тут стары, напэўна, паўтарыў чыесьцi словы, бо ў ягоным лексiконе, здаецца, выразам бяз бруднай лаянкi не было месца. Слэйтар адчуў, што ягоны аналiтычны розум ледзь вытрымлiвае перанапружаньне, атрымаўшы гэтую нечаканаю iнфармацыю. Лiшасонця ен! Немагчыма! Гэта было нечым незвычайным, загадкавым, ен рыхтаваўся прыкласьцi шмат намаганьняў, каб высьветлiць, што гэта, і раптам, яму адразу ж паведамляюць, што Лiшасонця гэта ен. Цяпер, калi кiравацца атрыманым ад федэральнай бясьпекi загадам, ен павiнен быў зьнiшчыць сабе, зрабiць самагубства?! Таму, як выходзiць, што ен выяўляе сабой сьмяротную пагрозу для Федэрацыi. А можа гэта ўсе нейкая падрыхтаваная хiтрая пастка? Пакуль зьбянтэжаны Слэйтар разважаў над сэнсам склаўшагася становiшча i над уласным далейшым лесам, увагу астатнiх прыцягнуў чалавек, што прыйшоў разам з гаспадаром хутару. Гэта быў сувязны з галоўнага штабу паўстаннцаў. Ен даставiў Басаевiчу пакет, у якiм было пiсьмовае пацьверджаньне атрыманага раней загаду аб спыненьнi ўзброенай барацьбы. - Ты, хаця б, дзед, назваўся для пачатку. Хто ты? – спытаў Клiм, - А то акрамя мацернай лаянкi, мы амаль нiчога ня чулi. - Я, хлопчык, Сцяпан Мечыслававiч Гавенюк-Сумленны, калi ты яшчэ не зразумеў. Першы ордзен Чырвонай Зоркi меў, яшчэ за шмат год да таго, як твой папка тваей мамке ўдуваць пачаў. Ды за справу меў, а не за х…й сабачы, як некаторыя! У мяне адных, бл..дзь, урадавых узнагарод болей, чым ты ў дзяцiнстве парткоў абдрыстаў, грыбнiк х…еў, а падзякi ад кiраўнiцтва ды простых людзей я ў сто разоў часьцей атрымлiваў, чым табе на бабу ўзлезьцi хацелася. Пасьля блiжэйшага знаемства са старым, Клiм убачыў у iм куды агiднейшаю iстоту, чым тады, раней, сустрэўшы на рэйках. Басаевiч паклiкаў Чмэза. - Зьбяры ўсiх, са штаба зьвесткi прыйшлi. Усе пайшлi з хаты на двор. Сонца ўжо ўзьнялася высока ды бязлiтасна хутка высушвала начную расу з травы. Але хутчэй за гэта павiнен быў сеньня скончыць свае фармальная iснаваньне атрад паўстанцаў. Слэйтар па-ранейшаму быў заклапочаны нечаканым паваротам падзеяў вакол ягонай асобы. Камандзiр iнсургентаў зьвярнуўся да яго: - Ведаеш, я ня гiсторык, але падмецiў, у кожнай культуры ў розныя эпохi прысутнiчае наяўнасць нейкай пачвары, цi то Тiамат, цi то Патап. - I што з таго? - Тут, у нас, зараз такая пачвара – Лiшасонця. - Ну, дзякуй табе, суцешыў, што мяне пачварай ахрысьцiлi. - Не хвалюйся, я ж таксама Лiшасонця. - ?! Тым часам усе паўстанцы сабралiся даведацца пра сумныя навiны. Па iх тварах было вiдаць, што пра зьмест загаду са штабу яны й без таго здагадваюцца. Басаевiч абвеў чакаючы натоўп вачыма. - Вось мне даставiлi паперу ад галоўнага штабу, - ен прадэманстраваў лiст, - ад штабу, якога, як я разумею, ужо ня iснуе. Вы, я думаю, напэўна, здагадваецеся чаму. У натоўпу паўстанцаў пачулася глухая незадаволеная гамонка, усклiкваньнi канчатковага разчараваньня, стары Чмэз, па звычцы, прыкра плюнуў пад ногi. Камандзiр iнсургентаў працягваў: - Тут, у гэтай паперцы, гаворыцца, што мы павiнны спынiць барацьбу, таму як усё марна, таму як нiчога ня атрымалася і таму як, нiбыта, пад цiскам мiжнароднай супольнасьцi правадыр згадзiўся вярнуць назад такую ўстанову, як парлямэнт ды правесьцi адкрытыя выбары ў яго. Нiбыта, гэта й есць галоўны станоўчы вынiк нашага змаганьня. Нiбыта, правадыр згадзiўся сесьцi за стол перамоваў, нiбыта, паабяцаў, што шэраговыя ўдзельнiкi паўстаньня ня будуць прасьледвацца, каб не дапушчаць расколу грамадства. Што ж, напэўна нашым паважаным кiраўнiкам вiдней, асаблiва тым, што з замежжа, «з выгнаньня» дасылаюць сюды факсы з навучэньнямi, як i што нам тут рабiць. Але гэта ўсе на словах, а што есць i будзе на самой справе, чаго вартыя абяцаньнi так званага правадыра, вы добра ведаеце, тлумачыць ня трэба. - Ганьба! Ганьба здраднiкам! – пачалi крычаць маладыя паўстанцы, - Змагацца да апошняга! Нiякiх перамоваў са злачынцам! Басаевiч счакаў покуль усе супакояцца. - Зараз, як камандзiр атраду, я павiнен падпарадкавацца загаду тых, хто прызначыў мяне на гэтую пасаду, ды распусцiць атрад. Калi яны лiчаць, што iх узброеная барацьба сабе вычарпала й завершана, значыць так тое i есць. Але мае асабiстая стаўленьне вы ведаеце. Я гуляць у дэмакратыю з правадыром ня зьбiраюся! Што цяпер казаць? Урачыстыя словы? Пра тое, што тысячы загiнулi не дарэмна? Выходзiць, дарэмна. Iх дзецi ў далейшым пачуюць шмат салодкiх сьпеваў пра ўседараваньне ды грамадзянскае прымiрэньне. Цi шмат зь iх паверыць гэты словам? Альбо iм добра растлумачаць, што iх бацькi былi дзяржаўныя злачынцы, цi дурнi бяз уласнага розуму, падманутыя злачынцамi? На гэтым усё. Атрад болей ня iснуе, я вам болей не камандзiр. Цяпер вам самiм рабiць высновы, рабiць свой выбар. Я, яшчэ покуль жывы, я застаюся тут і зброю не складаю. Хто хоча, заставайцеся побач, але папярэджваю – нiчога добрага наперадзе не чакае. Басаевiчу было ўсё адно, колькi людзей застанецца і працягне барацьбу. Ен казаў гэта толькi дзеля таго, каб штосьцi казаць. Ен ведаў, што сам застаецца тут сярод тых некалькiх, хто быў Лiшасонця і гэтага было дастаткова.
Застаўшыся, нарэшце, па-за ўсеагульнай увагай да сваей асобы, Слэйтар пачаў выпрацоўваць лiнiю далейшых паводзiнаў. Цяпер гульня, ускладнiўшыся, зрабiлася яшчэ цiкавей для яго. Зразумела, што здейсняць самагубства ен ня зьбiраўся. Нi пры якiх умовах. Нават, калi даверыцца гэтаму старому брыдкаслоўцы, ды прыняць на веру, што ен i есць тая самая загадкавая iстота, якая сьмяротна небясьпечная для федэрацыi, што ж, тады няхай яно так й будзе, няхай яны страшацца яго. Хаця Слэйтар добра ведаў свае рэальныя магчымасьцi і нiколi не перабольшваў iх. Ен ведаў, што нiчога звышнатуральнага з сабе ня ўяляе, нiякiмi незвычайнымi якасьцямi ня валодае, як тое, быццам бы належала сапраўднаму Лiшасонцi. А мабыць, усё гэта гульня кiраўнiцтва Камiтэта бясьпекi супраць яго самога? У любым выпадку, ен будзе iсцi да канца і рабiць менавiта так, як палiчыць патрэбным сам, з кропкi гледжаньня ўласнага стаўленьня да таго, што адбываецца. Ен вырашыў покуль паназiраць за далейшымi падзеямi, высьветлiць, што ж гэта за такi жах для Камiтэта бясьпекi Федэрацыi – Лiшасонця? Атрымаўшы вольную хвiлiнку, Слэйтар выцягнуў з кiшэнi газэту з крыжаванкай, якую набыў яшчэ на чыгуначным вакзале ў сталiцы. Кожны, хто ўбачыў бы яго зараз за гэтым заняткам, ня сумняваўся б у тым, што ен робiць – адгадвае словы. Але, калi для тысячаў чытачоў гэтай газэты, на яе старонцы была надрукавана звычайная крыжаванка й нiшто iньшае, то для Слэйтара гэта была пэўным чынам састаўленая шыфроўка – надзвычайная паведамленьне ад кiраўнiцтва. Нумар быў ужо стары, ен павiнен быў атрымаць гэтую зьвестку значна раней, яшчэ на пачатку падарожжа у край. Да яго ведама даводзiлi, што ў кампанii змоўшчыкаў, зь якiмi ен накiраваўся ў дарогу, апынуўся аб’ект «А100». Што крылася за гэтым кодам, за гэтай лiтарай i лiчбай ня кожны ведау i ў кiраўнiцтве Камiтэту, аднак Слэйтар ведаў добра. Гэтым кодам пазначалася асоба, небясьпечная для ўлады, за якой ужо шмат год вялося няспыннае схаванае назiраньне. Спэцслужбы кантралявалi яго і сачылi за кожным крокам. Гэты чалавек, зараз афiцыйна нiкому не вядомы, у свой час забiў генiя эпохi дзядзю Ваню. «Клiм?! – шчыра здзiвiўся агент, - Забойца дзядi Ванi - гэты неўрасцэнiк, з яскрава выражаным перажываньнем крызiсу сярэдняга ўзросту? Чым далей, тым робiцца цiкавей!». Iмгненна прыйшлi на ўспамiн словы Клiма: «… забiў аднаго, ды й той калека». Кiраўнiцтва даручала яму нагляд за аб’ектам «А100» на час знаходжаньня па-за межамi Федэрацыi і, у сувязi з гэтымi абставiнамi, адмяняла ягонае аўтаномнае дзеяньне ды паведамляла канал зваротнай сувязi. «Значыць, i за мной хтосьцi цяпер назiрае, калi ў справе з’явiўся «А100», - ведаючы асаблiвасьцi сваей службы, ня сумняваўся Слэйтар, - Другiм агентам можа апынуцца хто хочаш, той жа Басаевiч, альбо гэты дзiўнаваты хлопец-гiпнатызер».
Басаевiч са Сцяпанам Мечыслававiчам накiравалiся ў гаспадарову хату, паўз пабудову незразумелага прызначэньня. - Слухай, дзед, - спытаў цяпер ужо былы камандзiр iнсургентаў, - вось ты ўжо даўно на сьвеце жывеш, можа ведаеш, адкажы, чаму мы нiколi не перамагалi iх? - Чаму ж, нiколi? Калiсьцi, кажуць, перамагалi. Толькi гэта ня мы былi й ня iх. - Што ж, мы так нiколi й ня здолеем узяць уладу, але бясконца будзем змагацца за яе? - Ды нашто яна нам, тая епаная ўлада? У нас яна й так есць, – хiтра блiснуўшы вачыма з-пад густах броваў, пасьмiхнуўся Гавенюк-Сумленны, - Глядзi на справу iнакш. Мы заўседы перамагаем, штодня. Бо наша справа – сьвятая. Мы над духам уладарым. А над быдлам уладарыць – гэта есць мара быдла, рабская мара. - Ты, дзед, аптымiст канешне. Зайздрошчу тваей упэўненасьцi. - Ну што, хадзем-ка зайдзем! – нечакана прапанаваў стары. - Куды? – незразумеў Басаевiч. - К Iбенi мацеры! – зарагатаў гаспадар хутару, штурхаючы яго да хутаранскага культавага будынку. Наблiзiўшыся да ўваходу, дзед здзеклiва перахрысцiўся «па-сатанiнску», наадварот, і вымавiў: - О, мацер Iбеня, мы прыйшлi пакланiцца табе і выказаць нашу пашану тваей велiчы! Ен раскрыў сапагом гнiлыя драўляныя створкi дзвярэй. З памяшканьня ўдарыў пах, характэрны для месцаў, дзе ўтрымлiваюць жывелу. I сапраўды, выявiлася, што гэта, на самой справе, псярня. У загародцы на падстiлцы з саломы сядзелi прыгожыя малыя сабачкi, кучаравыя балонкi белай масцi. Пры з’яўленьнi людзей яны ажывiлiся, пачалi павiскiваць, вiляючы малымi хвосьцiкамi. - Йш ты, епаны чуць-чуць, як скокаюць, - замiлоўваўся дзед, кiдаючы шчаняткам корм, - йш ты iх, сучыя дзецi! - Здзiвiў, Мечыслававiч! – казаў Басаевiч, - Не чакаў, што сабачак разводзiш! - Як, падабаюцца? А ў калгасе, на сядзiбе, у мяне дварнягi белыя пладзяцца. То ж, бл..дзь, на патрэбу. Дзеля сьвятой справы, – зноў здзеклiва зарагатаў стары, - Выходзiць, усе гэтыя мае шчанюкi – сьвятыя! |