Литературный Клуб Привет, Гость!   С чего оно и к чему оно? - Уют на сайте - дело каждого из нас   Метасообщество Администрация // Объявления  
Логин:   Пароль:   
— Входить автоматически; — Отключить проверку по IP; — Спрятаться
Красивые слова можно произносить публично, доброе поведение можно распространять на людей.
Дао де цзин
Dobry dziadźka Han   / Па-беларуску
Дарога – 3 (Лiшасонця) частка 9
Усё на крывi, усё на касьцях,
Усё шматзначна й адназначна.
N.R.M. «Я еду».
раман аб вырадках у 13 частках

(Усе супадзеньнi не выпадкова зьяўляюцца супадзеньнямi)

ЗЬМЕСТ :

Частка 1. (Першая)
Частка 2. Хаўрусьнiкi
Частка 3. Незвычайная просьба
Частка 4. У дарозе да сталiцы
Частка 5. У сталiцы
Частка 6. У дарозе са сталiцы
Частка 7. Iнсургенты
Частка 8. У лесе, на возеры, на краi краю
Частка 9. Маска гневу
Частка 10. Левiтацыя
Частка 11. Сьвята Ўраджаю
Частка 12. Апошняя помста. Эпiлег.
Частка 13. Апошняя

Частка 9. Маска гневу.

Пасьля ночы, у якую загiнуў палкоўнiк Гаркавы, ягоны сын, калі прыйшоў ранкам дамоў, застаў дзеда ў змрочным настроi. Ен знарок сыйшоў учора, каб ня сустракацца з бацькам, бо ведаў, што той прыйдзе, i таму правеў ноч у сваей палюбоўнiцы.
- Што, ня атрымалася? – ня вiтаючыся, запытаўся ен у дзеда, пабачыўшы ягоны пахмурны выгляд.
Той сядзей упоцемку, ля вакна, расшпiлiўшы на грудзях кашулю. Па ўсiм было вiдаць, што спаць ен так i ня клаўся.
- Чаму не атрымалася? У мяне заўседы ўсе атрымлiваецца. – упэўнена адказаў Пархвен Фролавiч i цяжка стомлена ўздыхнуў, - Хадзi-ка, дапамажы мне тут.
- Што такое?
Унук наблiзiўся, прыгледзiўся. На грудзях дзеда было некалькi вялiзных чырвона-сiнiх гематомаў.
- Я табе што, дарэмна кажу, каб кожны раз апранаў бронекамiзэльку? Вось паглядзi, – выказаў стары настаўленьне.
- Што здарылася?
- Страляць пачаў курвец. Я па праўдзе кажучы й не чакаў ад гэтай куранячай душонкi, але ж, вось, як бачыш … Хадзi-ка, патрымай вось тут бiнт, трэба кампрэс зладзiць.
Побач з Гаркавым на падваконнiку ўжо ляжалi патрэбныя лекi.
- Рэбры хоць цэлыя?
- Цэлыя.
- I дзе ж ты яго?
- Як ен пайшоў, я хутка да гаража, кругам два кварталы, ды як раз перастрэў як разлiчваў, калi ен толькi на прасьпект выйшаў. Разагнаўся, рухавiк заглушыў, ды з гары накатам, ад плошчы Перамогi. Ен у парк уцякаць. Я за iм. Там пачаў сучонак адстрэльвацца. Фару разьбiў. Асколкi я пазьбiраў, кулi ў камiзэльцы засталicя. Потым усё выкiнеш у раку, ад горада падалей. Фару трэба замянiць, каб такую ж старую.
- Добра, дастану. Што далей было?
- А што далей. Загнаў у раку.
- Застрэлiў?
- Сам падох. З перапуду. Сэрца лопнула. Усё, як i трэба.
- Бачыў хто?
- Запамятуй, каб нiхто ня бачыў - такога не бывае, пытаньне – што бачуць. Зразумеў? Калi зьбiраешся штосьцi зрабiць, ведай наперад, хто i што ў гэтым убачыць.
- Зразумеў, дзед.
- I вось што, на некаторы час пакiнем выблядка ў спакоi, крыху счакаем. А тады…, есць у мяне задумка, загадзя рыхтаваў. Патрэбен будзе другi матацыкл.

Па прашэсьцi некалькiх дзен пасьля гэтай размовы, паслухаўшы, як звычайна, перад сном добрую музыку, Стары Гаркавы раптам пачаў кудысьцi зьбiрацца.
- Будзь дома, – наказаў ен унуку.
- А ты куды?
- Пайду да суседа. Прысьпела пара. Гэта «шасьцерка» бачыла мяне ўчора, калi я вяртаўся ды ставiў матацыкл у гараж. Адбрахаўся, што з’ездзiў на дачу, паглядзець, цi ўсё там у парадку, але ен, здаецца, штосьцi пачаў падазраваць.
- А ен та чаго ноччу па двары цягаўся?
- Чорт яго ведае, мабыць ад якой сваей аркестранткi вяртаўся, кабель стары. I, увогуле, ен, унучак, столькi «матэрыялу» на нас ужо назьбiраў, я гэтую скуру прадажную болей за дваццаць пяць год ведаю, ен роднага брата аднойчы заклаў. Iсьцi трэба зараз, iнакш заўтра ен пойдзе, а потым прыйдуць па нас. Да таго ж, ен дзеля маей задумкi патрэбен са сваiмi пустуючымi жылымi плошчамi, – Гаркавы ўхмыльнуўся і дадаў апошнi аргумэнт, - Усё адно, у шахматы заўжды прайграе, гуляць не цiкава…
Было дзьве гадзiны ночы. На званок у дзверы Антон Самуiлавiч адгукнуўся не адразу. Спаў.
- Хто? – цьверда спытаў ен, але адстаўны палкоўнiк ведаў, што ен ня можа ня быць напужаны, спецыяльна стаў так, каб ня быць бачным у дзвярное “вочка”.
- Гаркавы, сусед. – Ябiбабчык, пачуўшы знаемы голас пачаў адчыняць шматлiкiя замкi ды запоры на нутранай й вонкавай дзвярах, - Цi ты можа, чыйго мужа рагатага чакаў? - пашуткаваў ен покуль той вазiўся з дзверамi.
Нарэшце кiраўнiк ансамблю духавога джазу адчынiў.
- Што здары…
Ад убачанага за дзвярыма да горла падступiў камок. Рэшткаў сну не засталося, а можа гэта працягваўся нейкi дрэнны жахлiвы сон. Ябiбабчык мог чакаць ад жыцьця ў цэлым і ад падпалкоўнiка Гаркавага ў прыватнасьцi ўсяго, чаго хочаш, толькi не таго, што ўбачыў. Чаго варта адное тое, што ў Пархвена Фролавiча, сапраўды, былi рогi! Два, накшталт быччых. У галаве Антона Самуiлавiча пранесся вiхор думак, самай бясспрэчнай i выразнай зь якiх была адзiная – «Гаркавы звар’яцеў. Моцна». Гэта быў ен й разам з тым ня ен.
- Фролавiч, што з табой?
- Маўчы. Мне патрэбна цябе забiць.
Нягледзячы на ня з чым ня параўнальнае здзiўленьне, сэнс гэтых простых словаў Ябiбабчык зразумеў вельмi добра. Таксама добра зразумеў, што гэта ня жарт, гэта сказана сур’езна, што менавiта за гэтым ен i прыйшоў.
Звышнатуральным намаганьнем, як быццам у жахлiвым сне, як быццам час спынiўся, покуль ен дзейнiчае, ен здолеў хутка захлопнуць нутраныя дзверы ды зашчоўкнуць замок. I тут заўважыў, што ягоныя рукi моцна калоцяцца, нiбыта ад працяглай цяжкай фiзiчнай працы. У наступнае iмгненьне з дзверэй паляцелi шчэпы ад моцнага ўдара вялiкай сякеры. Пад шаленым нацiскам Гаркавага яны адчынiліся, хапiла некалькiх удараў.
Антон Самуiлавiч пачаў задам адступаць у нетры кватэры. Жах цалкам паралiзаваў ягонаю волю. Ен толькi балбатаў, неадрыўна гледзячы на вострае лязо старажытнай баявой сякiры ў руках забойцы:
- Фролавiч, ты што? Ты што, Фролавiч? Хочаш паразмаўляем? А, Фролавiч, паразмаўляем…
- Мне патрэбна цябе забiць, - гучаў лаканічны адказ.
Твар Гаркавага быў няўмольны й бязлiтасны. Ябiбабчык апынуўся ў вугле комнаты, адступаць болей не было куды. За сцяной унук Гаркавага гучна ўрубiў сваю жудасную музыку. Пры гэтых гуках твар дзеда зрабiўся ўзьнеслым. Падпалкоўнiк узмахнуў сякiрай. Антон Самуiлавiч завiшчаў, як свiньня. Кроў пырснула на шпалеры да самой столi.
- Вырадак! – з лютай нянавiсьцю прахрыпеў забойца, - Што, ва ўсiх, каго ў турму засадзiў, жонак ператрахаў? Не яшчэ? Ну, то болей не пасьпееш! Не пасьпееш!
Гледзячы прама перад сабой у сценку, быццам выконваючы нейкi рытуал, Гаркавый рытмiчна ўздымаў й апускаў сякiру, пакуль Ябiбачык працягваў вiшчаць ды выгiнацца ў вугле на палу, і яшчэ шмат разоў апасьля, як ен змоўк, ператвараючы тое, што хвiлiну таму было жывым чалавекам у бязформенную кучу скрываўленых касьцей ды мяса.
На пачатку дня паштальен прынес падпалкоўнiку ў адстаўцы Гаркаваму запарашэньне на ўрачыстае сьвяткаваньне гадавiны стварэньня ворганаў тэрытарыяльнай бясьпекi. Яго, як ветэрана ворганаў, запршалi прыняць удзел у сходзе. Чакалася, што будзе прысутнiчаць сам Першы Правадыр - ен зьвернецца з прывiтальным словам да супрацоўнiкаў ворганаў, выкажа iм падзяку за шматгадовую пленную працу, пажадае далейшых посьпехаў, асаблiва ў цяперашнi няпросты час. Крыху пазьней Гаркаваму патэлефанавалi і таксама ветлiва запрасiлi прыняць удзел ва ўрачыстасьцях. Ен адказаў, што абавязкова будзе.
Наступныя некалькi дзен прайшлi для яго спакойна, толькi завiталi было сьледчыя, распытвалi куды мог падзецца ягоны сусед Антон Самуiлавiч, цi даўно ен зь iм бачыўся, цi ня заўважаў за iм штосьцi незвычайнае. Гаркавы паведамiў, што Ябiбабчык, напэўна, з’ехаў адпачываць, бо зьбiраўся.
I вось, у прызначаны дзень Пархвен Фролавiч накiраваўся да будынку галоўнага ўпраўленьня тэрытарыяльнай бясьпекi, дзе адпрацаваў амаль усё жыцьце. Па дарозе ен спынiўся ў скверы ля танку - помнiку даўняй вайны. Пастаяў перад iм некаторы час, выклiкаючы сваiм выглядам у параднай форме ў мiнакоў амаль сапраўдная адмысловая пачуцьце павагi, на якое яшчэ было крыху здатна цяперашняе пакаленьне выраджэнцаў духу. Пайшоў далей. Гарманiчнаму выгляду ветэрана крыху не адпавядала ладная спартыўная сумка, якiя звычайна носiць моладзь.
У фае ўжо сабралося шмат людзей у мундзiрах. Шмат хто зь iх пазнаваў Гаркавага, вiтаўся зь iм, штосьцi казаў. Хтосьцi выказваў спачуваньнi з нагоды сьмерцi сына. Ен машынальна адказваў на прывiтаньнi, таксама казаў iм нешта агульнае, не гледзячы нават на твары і ня цiкавячыся, з кiм канкрэтна з былых службоўцаў размаўляе. Iхные твары з назаўжды надзейна надзетымi маскамi патрэбнага выразу даўно страцiлi для яго цiкаўнасць. Перад вачыма мiльгалi дзясяткi плячэй з залатымя зоркамi на пагонах. У думках неадступна круцiўся выраз - «гонар мундзiру». I, сьледам, наступная думка – «Ганьба. Суцельная ганьба».
Гаркавы цяпер ня заўважаў нiкога навокал, не адказваў, калi да яго зьвярталiся. Да яго слыху данеслася, нiбыта аднекуль здалек: «Ты што, Фролавiч, ужо зранку адзначаць пачаў?». Усе накiравалiся ў залю.
Сьвяточна ўбраны прэзыдыюм. Вялiкi бюст генiя эпохi, што застаўся з былых часоў. Прывiтаньне. Словы хлусьнi, якая й есць праўда. Плясканьне ў далонi.
Выявiлася, што Першы Правадыр прысутнiчаць асабiста ня будзе, шмат дзяржаўных турботаў, а накiраваў свайго прадстаўнiка. Магчыма, прычынай гэтаму была незадаволенасць Правадыра вынiкамi працы ворганаў у справе з начным матацыклiстам-хулiганам. Пачуўшы пра гэта, Гаркавы скрыгатнуў зубамi так гучна, што на яго нэрвова азiрнулiся тые, хто сядзеў побач.
Зноў гучаць словы хлусьнi, ад iмя правадыра, якiя й есць праўда. Плясканьне ў далонi. Змрочны Гаркавы, сам ня пляскаючы, адчуў, што хлапкi - гэта распачаты апошнi адлiк. Кожны хлапок наблiжае час адплаты. Ен у першую чаргу разьлiчваў на зьяўленьне правадыра, але спынiцца ўжо было немагчыма, адлiк пачаўся. Ганьба змываецца толькi крывей.
На трыбуне зьмянялiся выступаючыя: кiраўнiкi ворганаў тэрытарыяльнай бясьпекi, прадстаўнiкi ўлады й нейкай грамадскасьцi. Яшчэ словы хлусьнi, якiм ня веруць самi прамоўцы, але якiя й есць праўда. Яшчэ плясканьне ў далонi. Нехта, дзеля аб’ектыўнасьцi, нават абмовiўся пра меўшыя некалi месца невялiкiя памылкi ў слаўнай гiсторыi ворганаў. Верагодна меў на ўвазе сотнi тысячаў рэпрэсiраваных ды закатаваных ня ў чым не павiнных грамадзянаў. Апошнi адлiк. Яшчэ шмат словаў хлусьнi. Хлусьня й есць iх праўда. «Гонар мундзiру». Недаравальная ганьба. Пархвен Фролавiч, як нiхто iньшы, добра ведае ўсю глыбiню гэтай ганьбы. Гнеў Гаркавага ня мае межаў.
Прагучалi заключныя словы сьвяточнага паседжаньня, словы хлусьнi, апошнiя хлапкi апошняга адлiку. Гаркавы пачаў дзейнiчаць. Наступным мерапрыемствам юбiлейнага дню быў невялiкi фуршэт, а на вечар у iньшым месцы, у меньш афiцыйных абставiнах, быў заплянаваны, як мае быць, банкет.
Пархвен Фролавiч пайшоў ня туды, куды ўсе, а да гардэробу, дзе пакiнуў прынесенаю з сабой вялiкую спартыуную сумку. Выказаўшаму выразам твару здзiўленьне дзяжурнаму гардэробшчыку, якога даўно добра ведаў і той, у сваю чаргу, яго таксама, раней, чым той пасьпеў аб нечым запытацца, патлумачыў абыякавым тонам, загадзя падрыхтаванай фразай:
- Вось, за справамi часу няма зусiм. Нават у сьвята. Адразу трэба на лецішча ехаць, пайду пераапрануся.
Дзяжурны, стары адстаўнiк, таксама ахвотна страчваўшы рэшткi розуму на прысядзiбным участку, усё ж шчыра ня зразумеў гэткай адданасьцi працы на градах у сьвяточны дзень. Вырашыў, што стары захаваў нейкую крыўдуе на “кантору”, і гэткім чынам мае намер яе прадэманстраваць. Аднак, Гаркавага гэта ня хвалявала, ен рыхтаваўся да зусiм iньшай справы, да iньшага жнiва. Зерне гневу дало буйныя парасткі, ен быў гатовы зьбiраць ураджай.
Пад здзiўленымi позiркамi яшчэ некалькiх ветэранаў ворганаў, ен накiраваўся з сумкай да прыбiральнi. Яе памяшканьне знаходзiлася ў канцы калiдору, у гэтай частцы паверху нiкога ня было. Аднак у самой прыбiральнi адстаўны падпалкоўнiк сутыкнуўся з супрацоўнiкам, якi справiўшы свае патрэбы, рушыў да выхаду. Ен толькi зашпiлiўся. Сустрэўшы цяжкi позiрк старога, ен спынiўся на месцы. Пархвен Фролавiч крыху пасьпеў апошнiя гады папрацаваць зь iм, хаця быў ня дужа знаемы асабiста.
У «канторы» па няпiсаным законе было ня прынята глядзець прама ў вочы і шчыра ўсьмiхацца, падобна таму, як у асяроддзi дзiкiх драпежных жывелаў, у прыватнасьцi вялiкiх чалавекападобных малпаў, лiчыцца небясьпечным глядзець у вочы ды ўсьмiхацца, дэманструючы зубы, бо гэта расцэньваецца, як выклiк і можа справакаваць агрэсiю. Але ж, здаецца, адстаўнiку з маладым работаючым супрацоўнiкам дзялiць было няма чаго. Тым ня меньш, у позiрку Гаркавага было столькi лютай варожасьцi, што той разгубiўся, нават забыўшыся павiтацца.
Нечакана хутка, падпалкоўнiк моцна схапiў яго рукой за шыю, прыпершы да сцяны, амаль што ламаючы пазванкi. З ягонай глоткi вырваўся з глухiм клекатам хрыпаты рык:
- Ты кропля ганьбы! Я – сумленьне!
Усьлед за гэтым Гаркавы па-юнацку спрытна ўдарыу яго каленам у жывот, а потым, перахапiўшы рукой за валасы, некалькi разоў тварам аб сцяну. Забiў. Нарэшце, паставiў на падлогу сумку, якую трымаў у другой руце. Зачынiў дзверы.
- Няма шкадаваньняў, няма лiтасьцi, – цяпер спакойна вымавiў ен.
Пачаў пераапранацца. Скiнуўшы парадны мундзiр у лужу крывi і застаўшыся ў бронекамiзэльцы, ен выцягнуў з сумкi незвычайную вопратку – скураную, з вялiкай колькасьцю доўгiх блiскучых мэталiчных шыпоў на плячах й лакцях. Але спачатку зрабiў сабе ўколы, унутрымышачныя iн’екцыi прамедолу ў тулава, у абедзьва бакi, каб не адчуваць болю. Потым, павярнуўшыся да люстэрка, пачаў размалеўваць свой твар чорнай і белай фарбамi. Паводле традыцыi гэта была маска гневу. «Няма шкадаваньняў, няма лiтасьцi».
Зрабiўшы сьмяротны макiяж, Гаркавы надзеў сабе на галаву сталевы шлем з дзьвума страшэннымi рогамi, зрабiўшыся падобным на паголенага старажытнага скандынаўскага ваяра. Узяў чатыры ручныя гранаты. Таксама ў сумцы была жменя вострых клiнкоў, накшталт кiнжалаў. Усё рассаваў па спецыяльных кiшэнях на шырокiм паясу. Падлога прыбiральнi ўжо амаль уся заплыла крывей з забiтага. Затым у руках Пархвена Фролавiча апынулася апошняя рэч з прынесеных у вялiкай спартыўнай сумцы – старажытная баявая сякiра.
Разам з клiнкамi ды гранатамi на паясу ен замацаваў кампактны аўдыепрайгравальнiк i, як толькi ў вушах загучала ўлюбленая музыка, твар Гаркавага з намаляванай маскай гневу зрабiўся ўзьнеслым і разам з тым жудасным. Забойства і пераўвасабленьне адняло ў яго ўсяго некалькi хвiлiнаў.
- Ганьба! Прысуд сумленьня – сьмерць! – Пархвен Фролавiч высадзiў нагой дзверы прыбiральнi і рашуча накiраваўся наперад, пакiдаючы па-за сабой крывавыя сьляды на дывановай дарожцы.
- Вы хто? У чым справа?! Як вы патрапiлi сюды ў такiм выглядзе? – пачулася ззаду.
Адказам быў кiдок кiнжала ў горла. Супрацоўнiк павалiўся, захлынаючыся сваей крывей.
Забiў яшчэ некалькiх сустрэтых на шляху да сталовай. Гаркавы вельмi трапна ўмеў кiдаць клiнкi.
Калi ен зьявiўся на парозе сталовай, яго адразу ўбачылi напэўна усе, але нiхто ня пазнаў. Пры гэтым у некаторых усур’ез узьнiкла дзiўная думка, што гэта адбываецца нейкая частка сьвяточных мерапрыемстваў, як, напрыклад, зьяўленьне Дзеда Мароза на дзiцячым ранiшнiку, нiбыта гэта ваяўнiчая постаць павiнна штосьцi сымбалiзаваць сабой. Пархвен Фролавiч незадаволена заўважыў, што адзiнай з патрэбных асобаў – генерала Загнойскага не засьпеў зараз тут, на фуршэце. Ну, то нiчога, дзе знаходзiцца ягоны кабiнэт ен добра ведаў.
Нялюдскiм голасам, як уначы перад рэзыдэнцыяй правадыра, патрасаючы сякiрай, Гаркавы пракрычаў:
- Я – кат! Я прыйшоў пакараць! Я павiнен выканаць прысуд сумленьня!
Гэтыя словы сталiся апошнiмі, якія пачулi ў жыцьцi шмат хто з прысутных, так й ня ўцямiўшы аб чым iшла гаворка…
Чатыры моцныя выбухi сатрэсьлi стары будынак галоўнага ўпраўленьня тэрытарыяльнай бясьпекi. Насустрач ахоўнiкам, што кiнуліся да памяшканьня сталовай, у клубах едкага дыму пагрозна крочыў цi то чалавек, цi то пякельная пачвара з сякiрай, у рагатым шлеме. З дзвярэй па-за iм, адкуль цягнула дым, даносiлiся крыкi болю ахвяраў, чулiся стогны ўцалелых параненых. Нечаканы выгляд тэрарыста-вар’ята крыху зьбянтэжыў ахову. Гаркавы выкарыстаў гэту затрымку. Кiнуў кiнжалы абедзьвума рукамi. У яго пасьпелi раз стрэлiць, аднак гэта аказалася бязвынiкова.
Разгневанае «сумленьне» ворганаў тэрытарыяльнай бясьпекi накiравалася на другi паверх будынку, дзе прапускны рэжым быў больш строгi. Пасьля адбыўшыхся ўнiзе выбухаў й стрэлаў там таксама пачаўся перапалох. Па лесьвiцы адступаў дзяжурны з паста, выхапiўшы табельную зброю. Ен нiчога ня разумеў i яшчэ ня ведаў, што Гаркавы прычына ўсяму, але моцна спалохаўся ягонага выгляду і сякiры.
- Ня сьмець уваходзiць у дзяржаўную ўстанову! Ня смець! Стаяць на месцы! Стаяць на месцы! – паўтараў ен, сам у той час адступаючы перад няўхiльна наступаючым падпалкоўнiкам у злавесным бела-чорным грыме.
- Я прыйшоў пакараць! Я выконваю прысуд сумленьня!
Дзяжурны спатыкнуўся і ўпаў. У наступны момант у ягонаю нагу ўдарыла лязо сякiры, са сталевым звонам раскрошыла мармуровую плiтку прыступкi. Ен паспрабаваў ратавацца, паўзцi, што было моцы, цягнучы адсечанаю нагу. Некалькiмi ўдарамi Гаркавы засек яго на прыступках і крочыў далей. Нiхто й нiшто ня магло яго стрымаць.
Акт тэрору доўжыўся ўсяго лiчаныя хвiлiны. Неспадзяванасць ды рашучасць дзеяньняў, покуль нiхто не апамятаўся, дазвалялi Гаркаваму перамагаць. Але, калi ен, падняўшыся на паверх, выламваў дзверы кабiнета значнай адказнай асобы, а ў прыемнай сплывала крывей яшчэ адно зьнявечаная цела, сьледам за iм, па сьлiзкiх ад крывi прыступках лесьвiцы, ужо ўзбягала група аўтаматчыкаў. Пархвен Фролавiч цяпер ня чуў анiякiх гукаў, нi крыкаў сваiх ахвяраў, нi завываньняў сiрэн падязджаючых машын на вулiцы. У душы яго гучала ўзьнеслая й велiчная музыка, ен зрабiўся караючай сьмерцю.
Калi Гаркавы ўдарам сякiры развалiў напалам старшыню камiтэту тэрытарыяльнай бясьпекi ад макушкi да жывата, аўтаматчыкi ўварвалiся ў прыемнаю. Расчленены труп генерала Загнойскага, нахiлiўшыся адначасова ў два бакi, седзючы за сталом, працягваў трымаць у руце трубку тэлефона прамой урадавай сувязi. Ен толькi што прымаў вiньшаваньне з нагоды юбiлею ворганаў асабіста ад Першага Правадыра.
Гаркавы схапiў трубку. Правадыр яшчэ быў на сувязi. Некалькi iмгненьняў таму замест чаканай хуткай гарачай падзякi ў адказ на вiньшаваньне адбылася затрымка і пачуўся нейкi шум. Гэта выклiкала непаразуменьне правадыра. Але тут ен зноў пачуў у трубцы голас. Той самы, знаемы жахлiвы нялюдскi дэманскi крык, што неаднаразова парушаў яго спакой па начах:
- Дзядзька Ваня! Апошняя помста прыйшла! Рыхтуйся! Ты наступны! Я адпачну!
Усьлед за гэтым пачуўся грукат стрэлаў і зьвярыны роў, поўны лютай нянавiсьцi. Сувязь абарвалася. Правадыр пасiвеў.

Кулi адкiнулi цела Гаркавага пад сцяну кабiнэту. Падаючы ен апракiнуў разам з крэслам рассечаны труп генерала тэрытарыяльнай бясьпекi. Аўтаматчыкi наблiзiлiся. Скураная вопратка з шыпамi, рукi, твар старога падпалкоўнiка былi густа залiты сваей ды чужой крывей, так што ўжо зусiм ня бачна было чорнай й белай фарбаў маскi гневу. Рагаты шлем зляцеў з галавы. У руках ен, па-ранейшаму, моцна сьцiскаў вялiкую баявую сякiру, лязо якой злавесна блiшчэла пад плямамi крывi.
Супрацоўнiкi тэрытарыяльнай бясьпекi схiлiлiся над нярухомым целам.
- Тваю маць! А!? Што ж гэта за вырадак такi!?
Гаркавы раптоўна расплюснуў вочы. У глыбiнi iх гарэла пякельная полымя. Рэзкi ўзмах сякiры. Двое памерлi адразу. Адзiн, цяжка паранены, павалiўся з пакутлiвым стогнам на генеральскi стол. Гаркавы ўскочыў на ногi і завалодаў iхняй зброяй …

Дывановая дарожка на сярэдзiне мармуровай параднай лесьвiцы будынку галоўнага ўпраўленьня тэрытарыяльнай бясьпекi напiталася крывей, як губка. Частыя кроплi крывi падалi з прыступкi на прыступку, сьцякаючы брудным ручаем у лужыну на падлозе першага паверха.
Заплянаваны на вечар банкет з нагоды круглай гадавiны ўтварэньня ворганаў не адбыўся.
VI - X. 2002
Belarus
©  Dobry dziadźka Han
Объём: 0.488 а.л.    Опубликовано: 04 09 2007    Рейтинг: 10    Просмотров: 8568    Голосов: 0    Раздел: Приключения
«Дарога – 3 (Лiшасонця) частка 8»   Цикл:
Па-беларуску
«Дарога – 3 (Лiшасонця) частка 10»  
  Клубная оценка: Нет оценки
    Доминанта: Метасообщество Беларуская прастора (Пространство, где участники размещают свои произведения и общаются на белорусском и русском языках)
Добавить отзыв
Логин:
Пароль:

Если Вы не зарегистрированы на сайте, Вы можете оставить анонимный отзыв. Для этого просто оставьте поля, расположенные выше, пустыми и введите число, расположенное ниже:
Код защиты от ботов:   

   
Сейчас на сайте:
 Никого нет
Яндекс цитирования
Обратная связьСсылкиИдея, Сайт © 2004—2014 Алари • Страничка: 0.02 сек / 29 •