сцэнар для кампутарнай гульні
|
Колькі часу раней (картокая перадгісторыя з апавяданьня “Цуд”):
Наперадзе пачулiся нейкiя гукi, рэзка кантрастуючыя са звычайным гарадскiм шумам. Гнаёк прыгледзiўся: насустарч ад царквы iшоў незвычайна апрануты стары. Узьнiкшы спачатку, як мiраж у калыханьнi сьпякотнага паветра, прывiд аказаўся цалкам рэчаiсным. Ён крочыў упэўнена, шырока перастаўляючы ногi ў вялiкiх гумавых ботах, дапамагаючы сабе кiем, з зайздросным спрытам для свайго ўзросту. Другой рукой трымаў паношаны мяшок на плячы. Разьвявалiся брудныя палы доўгага зяленага плашчу. На пальцах срэбрам блiшчэлi вялiзныя пярсьценкi, у якiх пры блiжэйшым разглядзе можна было пазнаць граненыя нiкеляваныя гайкi ад вадаправодных кранаў. Зморшчаны твар упрыгожвала парадзеўшая сiвая барада клiнам. Галаву «першасьвятара» вянчаў высокi cамаробны клабук з выявай вiфлiемскай зоркi ды бляклай iконкай. Стары ўголас штосьцi вяшчаў, трызнiў, перакрываючы шум аўтамабiляў. Гнаёк разабраў словы: - Праклен прынялi, Е..анаму Рту паклонiцеся! Старац лямантаваў, часам узвышаў голас настолькi, што словы разабраць было немагчыма. Ён спынiўся на тралейбусным прыпынку й пры натоўпу людзей пачаў з новай сiлай: - Ад Хрыста-бога адраклiся-адступiлiся, юды-здраднiкi! Цяпер прыйдзе час – Е..анаму Рту неаднойчы паклонiцеся! Вуснамi бруднымi ўжо зараз яму штодня прысягаеце! Цуды будуць, сьведчаньнi…Памерлыя паўстануць… Усё, што сказана, адбудзецца! Усе асуджаны! Ад дзеда зыходзiў вельмi непрыемны пах, характэрны для асобаў бяз пэўнага месца жыхарства. Кола стаячых на прыпынку мiжволi пасунулуся ад яго, таму хутка Гнаёк застаўся адзiным удзячным слухачом «прапаведнiка». Ён ня зважаў на пах, старана слухаў, iмкнуўся разабраць кожная слова, што было даволi няпроста, бо ў старога зусiм адсутнiчала хоць якая-небудзь дыкцыя. «Сьвяты» проста кiдаў у паветра словы, як спражняўся, не клапоцячыся аб iх гучаньнi, нiбыта iснаваў у нейкiм сваiм сьвеце, асобна ад свайго голасу, якi гучаў у гэтым мiтусьлiвым сьвеце незразумелым прароцтвам для насяляючых яго грэшнiкаў. Гнаёк уважлiва лавiў кожная слова, што зрывалася з вуснаў дзiўнага дзеда, нават кожны гук, якi так й ня здолеў набыць завершаную форму слова. Яму здавалася, што ен ужо пачаў разумець штосьцi вельмi значная, бачыць патаемны сэнс. Яго пакiнула ахапiўшая было бязьмежная крыўда на ўвесь сьвет, на душы зрабiлася легка й прыемна. Разам з гэтым й цела адчула палёгку, нiбыта некуды раптоўна зьнiкла сьпякота. Стары змоўк, пажаваў бяззубым ротам, нечаму, здаецца, загадкава пасьмяхнуўся, i пакрочыў хадой бывалага вандроўнiка далей праз вулiцу на чырвоны сыгнал светлафора, размашыста выкiдаючы далёка наперад руку з драўляным кiям...
...Гнаёк наблiзiўся да вады. Нейкi час задумлiва глядзеў на яе. Дастаў свой учорашнi ўлоў i выпляснуў у рэчку разам з нацекшай бруднай рудаватай смярдзючай вадой з мяшку. Рыбы ўсплылi белымi брухамi кверху. Гнаёк глядзеў на iх ня мiргая. Паверхня вады калыхнулася, адлюстраваньнем блiснуў па вачах сонечны прамень. У яго крыху закружылася галава, здалося, нiбыта гэта ўся прастора вакол яго павольна калыхнулася. Раптам адна, потым другая, сьледам за ей астатнiя рыбiны ўздрыгнулi, перавярнулiся, расправiлi свае плаўнiкi. Заварушылiся, жвава выгiнаючыся, запрацавалi жабрамi. Зрабiлi некалькi ўзмахаў хвастамi й павольна пайшлi ў глыбiню, зьнiкаючы ў тоўшчы цемнай вады. - Вось яно, адбылося, - зразумеў Гнаёк, - Е..анаму Рту пакланiлiся… З пакета, якi ён трымаў у руце, на зямлю ўпала некалькi кропель пратухлай вады.
Нашые дні:
З радыепрымача: - Пакланенье Е..анаму Рту дасягнула нябачных дагэтуль памераў! Як перадаюць нашы карэспандэнты з вуліц гораду... Ганна, што вы бачыце, дзе вы зараз знаходзіцеся? - Я знаходжуся непасрэдна каля плошчы Незалежнасьці. Тут поўная блытаніна. Тут побач са мной стаіць вельмі шмат людзей, як я чула па розных адзнаках – сабралося ад дзьвух да трох тысячаў. Усе вельмі ўзрушаны ад таго, што адбываецца. Гэта выклікае непадробную цікаўнасьць. - Хто гэтые людзі? - Гэта жыхары прыглягаючых кварталаў, нягледзячы на паведамленьньні аб эвакуацыі, што перадаюцца пастаянна, яны здаецца не сьпяшаюцца пакідаць свае дамы, і сабраліся тут, каб назіраць за тым, што адбываецца. Таксама магчыма пабачыць шмат людзей на балконах, у вокнах і нават на дахах будынкаў, што выходзяць фасадмі на плошчу. - І што адбываецца ў гэты момант? - Мы знаходзімся па-за сьпінамі падраздзяленьняў унутраных войскаў. Яны шарэнгамі перакрылі уваход на плошчу з боку прашпекту, таксама перакрылі прылягаючыя вуліцы, есьць спецмашыны, бронетэхніка. У салдат у руках аўтаматычная зброя. - І што адбываецца на плошчы? - Я не магу адказаць дакладна, але ўся плошча запоўнена людзьмі, прынамсі, яны выглядаюць, як людзі, нягледзячы на відавочныя зьмены ў паводзінах. Войскі гатовыя стрымліваць іх, дзеля таго, каб не даць прарвацца ў гэтую частку гораду. Іх становіцца ўсе болей. Такоя ўражаньне, што яны прыбываюць сюды з усеё супрацьлеглай часткі гораду. Некаторыя крыніцы паведамляюць, што толькі натуральныя вадзяныя перашкоды стрымліваюць іх перамяшчэньне і ў іньшых раенах такой перашкодай служыць рака, яны ўжо выйшлі да яе берагоў. Центар гораду ачэплены вайскоўцамі. - Ці можаце вы пракамэнтаваць, што адбываецца ў той частцы гораду, бо мы практычна ня маем дакладнае інфармацыі на гэты конт, Ганна? - Мне таксама мала што вядома, адсюль я магу толькі назіраць, што ўся супрацьлеглая частка гораду агорнута цемрай, нідзе не працуе асьвятленьне, няма сьвету ў вокнах дамоў, бачна толькі некалькі ачагоў пажараў. Моцны пажар бушуе ў раене чыгуначнага вакзалу. Па сьведчаньнях відавочцаў... Шум, траскатня ды перашкоды. - Ганна, Ганна, заставайцеся на сувязі! - Так, гадзіну таму была праведзеная кароткая прэсавая канфэрэнцыя, і ваеннае кіраўніцтва кажа аб тым, што гатовае зноўку выкарыстаць зброю, то бок адчыніць агонь на паражэньне, як тое ўжо адбывалася тройчы за сеньня на працягу дня. - І ўсе ж такі, ці есьць якія-небудзь камэнтары, хто гэтые людзі, і што ўсе ж насамрэч адбываецца, гэта падобна да мітынгу, дэманстрацыі, ці агучваюць яны якія-небудзь патрабаваньні? - Не, гэта зусім не нагадвае мітынг альбо маніфэстацыю, у тых, што сабраліся на плошчы няма аніякае сымболікі, сьцягоў. Яны паводзяць сабе неарганізавана, іх паводзіны адрозьніваюцца ад звычайных – яны рухаюцца па прасторы плошчы, так бы мовіць, бязь мэты, хаатычна. Ды й самі рухі гэтых людзей нагадваюць рухі робатаў. Яны запаволеныя і нібы механічныя. Зараз гэтыя людзі паводзяць сябе спакойна, у адрозьненьне ад падзеяў сеньняшняга дня, ня выказваюць агрэсыі. - Вы казалі, што вайскоўцы гатовыя зноў ужыць зброю. Але якая існуе верагоднасьць у такім разе выпадковых ахвяраў сярод мірнага насельніцтва? - Кіраўніцтва вайскоўцаў сцьвярджае, што становішча настолькі сур’езнае ды настолькі выйшла з-пад кантролю, што ў гэтым становішчы аб выпадковых ахвярах казаць ужо не даводзіцца, іх ня можа быць. Па іх словах гэтые істоты, якіх мы назіраем на плошчы, ужо не зьяўляюцца людзьмі, хаця й былі імі раней. - У такім выпадку, хто ж гэта? Улады тлумачаць становішча нейкім чынам? - Справа ў тым, што афіцыйнай інфармацыі пра тое, што адбываецца, практычна няма, здаецца, калі ўладам штосьці й вядома пра тое, што адбываецца, дык гэта замоўчваецца. Магчыма з меркаваньняў бясьпекі... Шум, траскатня ды перашкоды. - Але, Але, Ганна! Мы ў прамым эфіры! Наш карэспандэнт перадае непасрэдна з месца падзеяў, з плошчы Незалежнасьці. Гучаць гукі асобных стрэлаў. Крыкі людзей. Стрэлы гучаць часьцей, чутныя ўжо кароткія аўтаматныя чэргі. Звароты па гучнай сувязі да насельніцтва аб неадкладнай эвакуацыі. Крыкі тубыльцаў, якія назіраюць за тым, што адбываецца, зліваюцца ў агульны стогн-завываньне з адценьнем здзіўленьня ды панікі. - Ганна! Вы чуеце нас!? Што адбываецца на плошчы? Ганна, забыўшыся на прамы эфір, пад ўражаньнем ад убачаннага: - О, Божа… Іх не спыняюць кулі...
***
Выкліканы на экстраную нараду, Дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі прыбыў хвіліна ў хвіліну. - Усе ўжо тут? - Акрамя Вас больш ніхто не прыехаў, - адказаў дзяжурны. - Як Сам? - З раніцы быў не ў настроі, вельмі не ў настроі, - уздыхнуў дзяжурны. Сакратар Савету бясьпекі прайшоў у кабінет. - Аляксандар Рыгоравіч, трэба прымаць рашаньне, становішча надзвычай сур’езнае! Той, хто быў у кабінеце, спачатку аніяк не адрэагаваўшы на яго зьяўленьне, нясьпешна павярнуўся ад сценкі тварам да сакратара. - Аляксандар Рыгоравіч …, - асекся Віктар Уладзімеравіч. Пасьля секунднае затрымкі, якая спатрэбілася дзеля асэнсаваньня жудаснага факту, рука сакратара Савету бясьпекі мятнулася да табельнага пісталету. У наступнае імгненьне цела, што некалі было Главой Дзяржавы, рухнула на дыван з кулявой адтулінай у ілбе. Віктару Уладзімеравічу аднаму з першых яшчэ ўчора далажылі, што спыніць іх магчыма толькі такім чынам – стрэлам у галаву, у мозг. Сакратар Савету бясьпекі вярнуўся да машыны, кінуў кіроўцы: - Усе, гэта канец. На аэрадром, хутка.
***
Плыні паветра ад верталету, што зьніжаўся, пагналі ўнізе па зямлі сьмецьце ды ападшую лістоту, якія ўжо два тыдні ніхто ня прыбіраў, на некалькіх трупах, што ляжалі на плошчы, ветразямі ўздулася вопратка. Дэсантніка высадзілі на дах Чырвонага касцелу. Сігануў з борту на дах па тросе. Пры ім была сумка са ўзрыўчаткай. Верталет набраў вышыню і скіраваў да наступнае кропкі – Екацярынінскай царквы, што на Нямізе. Дэсантнік прыступіў да выкананьня заданьня. Перасунуўся да центру даху, пачаў асьцярожна ўстанаўліваць зарады, размяшчаючы іх па акружнасьці, бакавым зрокам пры гэтым назіраючы за істотай. На ўселякі выпадак. Ен ужо бачыў іх раней. Дзьвух ці то трох. Першы раз нават было крыху страшна. Незвычайнае і нязвыклае спачатку палохае. Істота, у сваю чаргу, назіраючы за дзеяньнямі дэсантніка, насьцярожана заварушылася, узмахнула некалькі разоў сваімі вялікімя крыламі. Тут гняздо было змайстравана на краі даху, у парапэту, ня так, як на папярэднім аб’екце, на самым версе званіцы, куды дабрацца было нялегка. Дэсантнік вырашыў гэтым скарыстацца. Скончыўшы з зарадамі, ен накіраваўся да гнязда. Істота, адчуўшы нядобрае, па-птушынаму захлопала сваімі крыламі, трусячы брудна-шэрае ды чорнае пер’е. Утаропілася позіркам у дэсантніка, агідна, як варона, міргаючы-перасмыкаючы трэццім павекам. Сутулае кастлявае цела, з паўтары метры вышыней, калі яго распраміць, замерла ў чаканьні далейшых паводзінаў незапрошанага госьця. Пад шэрай кожай, якая была сям-там пакрытая кароткім мехам-поўсьцю, напружыліся вузлаватыя цягліцы. Асабліва непрыемна яны выглядалі на руках, тые, што ў людзей завуцца “біцэпсы” ды “трыцэпсы”. Істота, перабіраючы учэпістымя кіпцястымя пальцамі на нагах, не адрываючы ад паверхні мазалістых ступняў, перабралася на дальні край гнязда. Чалавек набліжаўся. Калі дэсантніку заставалася да гнязда каля чатырох-пяці метраў і ен ужо добра разьбіраў гэты зморшчаны, маленькі, нібыта лялечны, тварык з круглымя птушынымя зрэнкамі на ўсе вока, у якіх інтэлекту было ня больш, чым у галубя, адчуваў зыходзячы ад яе смурод, істота ня вытрымала, нахохліўшыся рэзкім штуршком-скачком падкінула ў вышыню свае пачварнае цела, цяжка ўзмахваючы крыламі паляцела праз плошчу, як дыстрофік бязвольна выставіўшы перад сабой абвіслыя кісьці рук. Дэсантнік падабраўся ўшчытную да гнязда. Яно формай і памерамі нагадвала гняздо бусла. Зробленае з гальля, сярод якога бачны былі абрыўкі вопраткі, сарванай зь мертвых целаў, і шматок паліэтыленавае упакоўкі ад будаўнічых матэрыялаў, густа пазагаджанае паметам. У гняздзе ляжалі сем буйных яек, стракатых, як перапіліныя, але памерамі суадносных з маленькае дыняй. Дэсантнік з непрыхаваным відавочным задавальненьнем старанна параздушваў іх усе, як адзінае, падэшвай армейскага боту. Грэбліва абцер нагу аб край гнязда.
***
- Я чуў, нібыта аналізавалі, хто патрапіў. - Ну і хто? – ссунуў рэспіратар на падбародьдзе і запаліў ягоны суразмоўца. - Ня ведаю, наколькі праўда, але быццым бы ахрэшчаныя і хто зь іх мцерна шмат лаяўся, ці то ўвогуле і тые і тые незалежна... Праца працягвалася ўжо ня першы дзень. Спецыяльныя каманды апранутых у ахоўныя камбінезоны, з рэспіратарамі на тварах, зьбіралі па горадзе мертвыя целы, зносілі і звазілі іх грузавікамі ў цэрквы ды касьцелы. Там целы складаліся ў штабелі прама пасярод храму ў перамешку з царкоўным начыньнем ды абразамі, абліваліся саляркай і спальваліся. Каб дым мог безперашкодна ўходзіць у неба, у сводах ды купалах храмаў з дапамогай узрыўчаткі папярэдне былі зробленыя вялікія адтуліны. Падтрымліваць агонь у гэтых вогнішчах было намечана й надалей, пасьля спаленьня ўсіх мертвых целаў. Жыцьце ў краіне паступова вярталася ў звычайнае рэчышча.
ПРАХАЖДЕНЬНЕ
Level 1. Утрымлівайце натоўп былых суайчыньнікаў на плошчы колькі гэта магчыма. Аднак не ўжывайце зброю заўчасна, толькі па камандзе, інакш вы справакуеце нелюдзяў на хуткую агрэсыю. А вы павінны забяспечыць дастаткова часу, неабходнага дзеля эвакуацыі цывільных з прылягаючых кварталаў. Level 2. Утрымлівайце ад нападаючых нелюдзяў бункер галоўнакамандуючага пакуль не атрымаеце загад хутка пакінуць пазыцыі. Level 3. Цяпер Ваша задача – высадзіцца на дах кастелу з борту верталету. Будзьце уважлівы, па тросе трэба спускацца асьцярожна, каб не сарвацца. Устанавіце зарады ў пазначаных месцах. Адшукайце на даху гняздо істоты, параструшчвайце ў гнязде яйкі.
Postscriptum:Усе супадзеньні натуральна, што выпадковыя.
|