І. "И уже следующей весной она расцвела - точно залила весь сад белым, ослепительным блеском" Мишель
|
* * *
І ноч на вуліцы. І змрок... Сняжынак далікатны шэлест, Як лёсу нейкі мне папрок.
Ім адзінока за акном, Шкрабуцца ў шыбу па чарзе, Гарыць дзе яркае святло...
Я адчуваю iх намер, І мне ў знямозе гэта дапамога – Кароткая жыццёвая дарога...
У белі лютай, зімняй, Калі марозна на душы, Стаяць хачу я вішняй
У цёмнай зорнай цiшы, У майскай веснавой віхуры; І цёплыя ліць слёзы,
І ападаць пялёсткамі паволi, I ткаць узор ажурны… Ты толькi мне дазволь…
|