Цыкл перакладаў "Спявая Жана Бічэўская"
"Ты не паліш масты, усё ідзеш і ідзеш... Праўда дзе, дзе мана?.. Слава дзе, сорам дзе?.. Не закончан кароткі раманс..."
|
====== ВЕЛЬМІ КОРАТКІ ВЕК =======
Вельмі кораткі век, ў багажы неапраўдана мала. Быў мароз - не мароз. Ды і спёка не спёкай такой. Толькі з кожнай вясной ўсё вастрэй адчуванне фінала Аднаактавай п'есы, што прыдумана яўна не мной.
Гэта як бы ў кіно, дзе мы ў зале, і мы на экране. Абяцалі палёт, заблішчэлі агні паласы... Толькі час надышоў, адмыкаючы, звоняць ключамі, Ды разбурана ўсё... І трывожна гучаць галасы.
Хто тут правы, хто не? Я малю вас, не трэба спрачацца! Вельмі кораткі век, не прайшоў бы за сваркамі час. Мы пабачымся ўсе... у закінутым аэрапорце, У імкненні паспець на калісьці аб'яўлены рэйс.
Мы пабачымся ўсе... у закінутым аэрапорце, За імгненні паспець на калісьці адпраўлены рэйс. Вельмі кораткі век... Вельмі кораткі лёс...
(сл. А.Макарэвіча, калі няма памылкі)
|