— Адкажы, дзе кветкі ўсе, што квітнелі ў полі. Адкажы, дзе кветкі ўсе. Дзе мне іх знайсьці? — Кветкі, што квітнелі ў полі, дзеўкі пазьбіралі; дзеўкі пазьбіралі, каб вянкі сплясьці.
— Адкажы, дзе дзеўкі ўсе, што зьбіралі кветкі. Адкажы, дзе дзеўкі ўсе, што вянкі плялі. — Дзеўкі, што зьбіралі кветкі, з хлопцамі гулялі, а як пагулялі, замуж ўсе пайшлі.
— Адкажы, дзе ўсе хлапцы, што мужамі сталі. Адкажы, дзе ўсе мужы дзевак-маладзіц. — Хлопцы, што мужамі сталі, усе пайшлі ў салдаты. На вайну пайшлі мужы дзевак-маладзіц.
— Адкажы, салдаты дзе, што край баранілі. Адкажы, салдаты дзе, мужныя ў баі. — Усе салдаты бравыя, што край баранілі, у магіле братняй усе, у сырой зямлі.
— Адкажы, магілу тую як я адшукаю, Адкажы ж ты мне хутчэй, як яе знайсьці. — А магілу тую ты, братнюю магілу, знойдзеш лёгка, бо над ёй кветкі узыйшлі.
— Адкажы, дзе кветкі ўсе, што квітнелі ў полі. Адкажы, дзе кветкі ўсе. Дзе мне іх знайсьці? — Кветкі, што квітнелі ў полі, дзеўкі пазьбіралі; дзеўкі пазьбіралі, каб вянкі сплясьці.
|