У апошняе лета ні слова ні гуку
Апошнія песьні вясною завялі
А полымя веку іскрыцца салютам
І промні сьвятла шэры змрок разьбіваюць
У апошняе лета
У апошняе лета
Пыльную ноч што сьціскала нам целы
Зь нябёсаў маланкай імгеннай разьбіла
Усё што давіла гуляла мігцела
Летняй залевай у калюжыны змыла
У апошняе лета
У апошняе лета
Ах Уладзімер Сямёнавіч родны
Чаму жа вы нам не сказалі нічога
Пра каханьне пра пошукі і пра свабоду
І пра ў апошняе лета дарогу
У апошняе лета
У апошняе лета
Ужо каласы пад сярпамі палеглі
І вам у далёкім касьмічным улоньні
Ужо не ўзгадаць што маглі і хацелі
Да тых каласоў дакрануцца далоньню
Сыходзяць у апошняе лета паэты
І дошкамі ўжо аканіцы забіты
А нам засталіся ў апошняе лета
Успаміны й любоў што па чарках разьліты
У апошняе лета
У апошняе лета
У апошняе лета
У апошняе лета
У апошняе лета
У апошняе лета