З ночы па ўсіх тэлеканалах перадаюць адно дый тое ж. Па ўсіх тэлеканалах: на цёмна-блакітным фоне вялікія белыя літары на ўвесь экран: “Х У Й”. Статычная застаўка. Ды ціхі гук па-за кадрам: быццам гудзе электрычны трансфарматар: не навязьлівым, але злавесным фонам. Па радыё той самы ж гук, у эфіры на ўсіх хвалях замест вяшчаньня радыёстанцый толькі траскатня ды шумы. Людзі ў паніцы: такога раней не здаралася: гэта нават не балет “Лебядзінае возера”: гэта падобна, сапраўды, тое самае містычнае “Х... ведае што”, аб якім шмат хто так шмат і часьцяком казалі, не задумваючыся. І вось яно – яго ўвасабленьне.
Але ня ўсе залежаць ад тэлерадыёвяшчаньня. Есьць людзі,хто ігнаруе сродкі масавай інсынуацыі. Адзін з такіх людзей: на прыёме ў мэдыцынскім кабінэце: чуе пытаньне: - Ці бывалі ў вас раней гэткія выдзяленьні? - Не! Анічога падобнага раней не здаралася. - І калі гэта пачалося? - Учора з ранку, доктар. Учора з ранку. Яму б, як кажуць, іхнія праблемы, а ім ба – яго, а нашые словы – ды богу ў вушы, але у кожнага ноша не па сабе, так ужо стварылі ім сьвет, так што вось яно ўсё, як ёсьць, як ёсьць. І турботы ў кожнага свае, на першы погляд, а на самой справе няма іх увогуле.
Па тэлефоне: - А да нас учора ў госьці Таня прыходзіла, яна цяпер у разводзе. - А чаму яна да мяне не прыйшла? - Але ж яна табе не падабаецца і ніколі не падабалася. - А няхай яна мне вочы завяжа. Так, сапраўды, няхай зьвяжа мяне і завяжа вочы. Раптам атрымаецца пазабавіцца. Дурны сьмех, быццам бы жарту. Сёньня зьявілася юрліва-лянотная патрэба пагуляць у BDSM: выключна вонкавая патрэба: нутраных даўно няма аніякіх.
Я дык ведаю, што я ў белым, увесь, а ўсе астатнія, як жадаюць. Але і пра душу падумаць ня дрэнна б. Аднак х... яго ведае, як гэта рабіць? Як, ды каб правільна. Ганяўся сёньня на спорт-рэжыме паўгадзіны ў прыцемках па алеях на могілках. Адзін там быў. Толькі сьвятло фар адбіваецца ў шліфаваных гранітных плітах. Дзіўна. Пра душу не думаў. Зіма прыйшла, а яна летняй гуме, але да сракі: на алеях асфальт новы, а сьнег яшчэ ня выпаў. Раздольле: пешаходаў няма, трафіку няма. Усё ж лепей, чым там звонку за агароджай тупа ў пробках стаяць. |
0:00:00 28.11.2010 пераклад на беларускую мову 13.12.2010 Belarus |